Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
—А я б такіх без намордніка не выпускаў!
— He! Ен не з вар’ятні! Гэта клоўн з цырку!
—А што? Мне ён нават падабаецца! Прыкольны пацан!
—Мы такіх прыкольных калісьці расстрэльвалі!
— Так, так, Сталіна на іх няма! Распусьціліся сволачы!
— Ваабшчэ ахранелі! Ужо ў фашысцкіх касках па горадзе ходзюць! А ад іх тут кожны чацьверты пагіб!
— Гэта яны тут у сталіцах ходзяць! У нас у Мар'інай Горцы адразу б рогі абламалі!
—Ды які ён фашыст! Гэта футбольны фанат! Яны любяць такія рагатыя каскі надзяваць!
— Ведаем мы гэтых фанатаў! Вунь нядаўна ў Маскве на Чаркізаўскім рынку бойню ўчынілі! Пятнаццаць азэрбайджанцаў замачылі!
—А я ля стадыёну жыву! Дык днямі павесіла навалачкі ў двары, а іх нейкія казлы рагатыя сьцягнулі!
—Цяпер трэба ўсё на сыгналізацыю вешаць! A лепш яшчэ і ток правесьці! Каб падышоў, толькі цап — і брык на зямлю!
—У нас на лецішчы адзін так і зрабіў. Каб слоікі з агуркамі не пакралі, пакінуў на стале бутэльку гарэлкі, нейкага дусту туды насыпаў — і ў Менск. Тры гадзюкі ў акно залезьлі, выпілі і — брык на зямлю. Восем гадоў далі!
—А я б яго апраўдаў! Так і трэба гэтаму Зьмію Гарэлычу! Трэ’ як у Кітаі зрабіць: скраў — каб адразу руку адсеклі!
— Гэта не ў Кітаі, а ў Турцыі!
— He! У Турцыі злодзея ў чан з лайном саджаюць. А над ім янычара! I раз у хвіліну гэты янычар шабляй узмахвае над чанам! Калі не пасьпеў у лайно з галавой нырнуць, то ён і зносіць яе нахрэн!
— Правільна Бацька дзелае, што гэтых варуг ганяе! A то ваабшчэ абнаглелі! Вунь што сёньня на Кастрычніцкайустроілі! Мяцеж настаяшчы! Дажа праспэкт перакрылі! Амон тры часы ня мог разагнаць!
—Аты, стары казёл, заткніся! Праз такіх, як ты, самі ў чане з лайном сядзім!
— Гэта хто тут сабака?
— А што ж яны хацелі, гэтыя таргашыг' Спэкулянцкія морды! Хай ідуць на завод працаваць! На трактарны! Або ў калгас! Мала іх АМАП сёньня дубасіў!
— Так, так! Жульлё! Правілыіа іх Бацька заве — вашывыя блохі! А гэты ў касцы таксама іхні! Адразу відаць — бэнээфавец! Яны ўсе ў такіх касках ходзюць!
—Вашывых блох не існуе ў прыродзе! Дзе вы бачылі, каб блыха яшчэ й вашывая была?
— Праўда! Гэта Амэрыка ім такія каскі выдае! Каб бы яны па ўсім сьвеце езьдзілі і нашу краіну ганьбілі! Гэтыя яшчэ горш за спэкулянтаў! A галоўны ў іх — Пазьняк!
— He, гэта каго ён тут сабакам назваў?!
— Калі вош блыху пакрые, вось і будзе табе вашывая блыха! Ха-ха-ха!
—А вось нядаўна ў «Камсамолцы» пісалі, што ў Маскве пацукі-людажэры завяліся! Памерам
са сьвіньню і жывуць у мэтро! Дык яны, кажуць, ужо трох машыністаў і дваццаць пасажыраў зьелі! Уяўляеце, вось та-а-кіх памераў і злыязлыя!
— Так, так, я пра гэта таксама чуў! Кажуць, туды пад зямлю цэлую дывізію снайпэраў выправілі, каб пацукоў гэтых зьнішчыць! Але нічога пакуль зрабіць ня могуць! Ім усім таксама такія каскі выдалі! Таму што пацукі гэтыя самі першыя на людзей скокаюць! Уяўляеце, ён ідзе па тунэлі, а гэтая сьвіньня на яго зьверху скок! Таму ім ня простыя, а каскі з шпрыцамі на канцы далі, каб пацукі на іх як на шампур нанізваліся!
— Калі там завяліся, то хутка і ў нас аб’явяцца! Можа, і гэты з Масквы? Прыехаў да нас абарону ладзіць!
— Гэй! Вы браць што-небудзь будзеце?
— Так! Бутэльку «Белай Русі» і два сыркі «Дружба».
Андрэ кінуў бутэльку ў заплечнік і выйшаў з крамы. Апошняя пачутая ім фраза: «Не, я не понял! Гэта каго ён сабакам назваў?» — належала аднавокаму, які стаяў, як здранцьвелы, утаропіўшыся адзінай зрэнкай у нейкую невідочную кропку. Толькі тып у шэрым касьцюмеўвесь гэты час маўчаў. Выходзячы, Андрэ зноў сустрэўся зь ім позіркам, ад якога патыхала такой злавеснасьцю, што спрытныя вашывыя блохі ды жвавыя блышыныя вошы пабеглі па яго скуры.
На вуліцы Сьвярдлова ён павярнуў налева і накіраваўся ў бок плошчы Леніна. Дзіўны цяжкі гюгляд не даваў яму спакою. Пачуцьцё трывогі
заставалася. Яму па-ранейшаму здавалася, што зласьлівыя вочы сочаць за ім. Збочыўшы на Маркса, ён прайшоў мэтраў дзьвесьце і азірнуўся.
Вуліца была цёмная і даволі пустынная. Некалькі чалавек сядзела за столікамі на Ta­pace кавярні «Грунвальд», дзьве парачкі шпацыравалі пад ліпамі, у рэстаране палацу Шашак і Шахматаў грала музыка, з напаўпадвальнай карчмы выйшлі п’яныя хлопцы зь дзяўчатамі, але агулам усё выглядала спакойна.
Крокаў празь дзьвесьце Андрэ зноў азірнуўся. Усё па-ранейшаму выглядала прыстойна. Толькі ўдалечыні, мэтраў за трыста зьявіліся два сылюэты, якія рухаліся ў ягоным напрамку.
«Чорт ведае што! Зноў нейкая параноя!» — падумаў Андрэ, але ўсё ж вырашыў збочыць на больш сьветлую і шматлюдную вуліцу. Дайшоўшы да Камсамольскай, ён павярнуў на яе і рушыў у бок праспэкту. Народу тут у гэты час было досыць многа. На лаўках бульвару пад помнікам Жалезнаму Фэліксу сядзелі вясёлыя кампаніі й пілі піва з паўтарачак. Часам вуліцу агалошваў іх дружны паганскі рогат. Каля пітных установаў мільгалі дзеўкі ў кідкіх прыкідах.
Перад палацам Дзяржаўнай бясьпекі Андрэ павярнуў на праспэкт Незалежнасьці і накіраваўся ў бок вуліцы Леніна. Але на рагу ён зноў азірнуўся. Два сылюэты з вуліцы Маркса, збочыўшы на Камсамольскую, працягвалі йсьці сьледам. Непрыемнае прадчуваньне кальнула ў сэрца. «Параноя! Ня можа быць! Проста супадзеньне!» — але на ўсякі выпадак ён прысьпешыў хаду.
На Незалежнасці рэстаранаў, кавярняў і пітных установаў мелася болей. Пад масіўнымі рымскімі вітрынамі аціраліся п’янаватыя гуны. Занятыя сваімі размовамі, яны, у прынцыпе, не зьвярталі на чалавека ў імпэрскім шаломе ніякай увагі. Аднак на рагу вуліцы Леніна Андрэ зноўку, наўсялякі выпадак, паглядзеўназад, і... О жах!!! — тыя два тыпы па-ранейшаму ішлі за ім!!!
Ён імкліва нырнуў у падземны пераход і праз хвіліну быў на іншым баку Незалежнасьці. Абмінуўшы ўнівэрсам«Цэнтральны», «Макдональдс» зь вясёлымі хмяльнымі падлеткамі, ён апынуўся на Кастрычпіцкай плошчы і ўжо думаў быў пайсьці ўніз па вуліцы Энгельса да Інтэрнацыянальнай, каб тамака кароткім шляхам праз парк на Чырвоную, але, сьцяміўшы, што ісьці ў такіх варунках празь бязьлюдны парк для яго небясьпечна, рушыў далей па праспэкце.
Хутка праскочьгўшы праз Кастрычніцкі пляц, ён зноў азірнуўся. На плошчы было поўна народу. Кампаніі вялікіх плюшавых мядзьведзікаў прагульваліся пад гіганцкімі калюмнамі палацу Рэспублікі, трымаючы ў руках вялізарныя пляшкі зь півам. Аднак два цені з вуліцы Маркса нязьменна крочылі за ім! Жах і паніка ахапілі Андрэ! Ён пасунуўся далей па праспэкце, але цяпер ён ужо ня йшоў, а амаль бег. Абмінуўшы шыкоўныя ляпныя калюмнады палацу Прафсаюзаў, палац Афіцэраў і яшчэ нейкі пануры палац бяз назвы й шыльды, ён выскачыў да калізэю Цырку. Тут пачынаўся парк Горкага і
вядомая ўсяму гораду блядзкая стомэтроўка, на якой зь дзевяці вечара да самага ранку круціліся путаны. Андрэ пачуў, як адна зь іх паклікала яго сьмяшлівым галаском:
— Гэй! Глядыятар! Мэдсястра не патрэбная?
Аднак яму было не да жартаў. Паніка гнала яго ўсё далей і далей. Наперадзе ўжо віднелася плопіча Вікторыі. Да яе заставалася ўсяго некалькі соцень мэтраў. He зьвяртаючы ўвагі на людзей, што шпацыравалі паўзь яго, на путанаў пры дарозе, ён у жаху нёсься ўздоўж бясконцай ляпной балюстрады зь вялікімі белымі вазамі ў напрамку трыюмфальнай калюмны, што стаяла на плошчы.
Андрэ ўжо не азіраўся — ён ведаў: гэтыя два прывіды з вуліцы Маркса гоняцца за ім. Здавалася, варта азірнуцца — і проста перад сабой ён убачыць іх ашчэраныя, гатовыя ўчапіцца ў яго сабачыя пашчы.
Дабегшы да канца балюстрадаў, ён збочыў налева перад Вечным агнём, абмінуў Музэй Першага Зьезду РСДРП, і вось ужо ён ляцеў па вуліцы Камуністычнай у бок Чырвонай. Зьлева навісала змрочная грамадзіна бязьлюднага парку з гранітнымі берагамі ракі, што загадкава зіхцела ў сьвятле поўні. Мінакоў тут ужо не было. Ад гэтага Андрэ апаноўвавала яшчэ большая жудасьць. Ён бег па пустыннай вуліцы, асьветленай рэдкімі ліхтарамі і, здавалася, чуў за плячыма масянжовы грукат капытоў па бруку.
Да ратавальнага прытулку заставалася зусім няшмат. Толькі мінаваць палац Тэлебачаньня — грувасткі будынак з шасьцю эгіпэцкімі калёнамі,
і наперадзе ўжо быў відаць шпіль дома на рагу Чырвонай — яшчэ адзін брат-блізьнюк, але ў адрозьненьне ад папярэдніх, зусім маленькі, амаль карлік. Хоць ён і ўзвышаўся на вуліцы ў поўны рост, разам са шпілем меў увышыню ня больш за сорак мэтраў.
Дабегшы да карліка, Андрэ збочыў направа і кінуўся да вялікай брамы з жоўтымі вазамі, што вяла ў агромністы і зусім цёмны двор — ідэальнае месца для расправы над ім. У двары не было ні душы. Але выбару таксама не было. Кватэра, да якой ён бег, знаходзілася менавіта тут.
Сабраўшы апошнія сілы, у жаху і кашмары, ён пранёсься скрозь цемру, ускочыў у патрэбны пад’езд і празь некалькі імгненьняў ужо стаяў ля ратавалыіых дзьвярэй. Цяжка хрыпучы, задыхаючыся, чакаючы, што пагоня восьвось уварвецца на лесьвічную клетку, ён кінуўся званіць, барабаніць у дзьверы рукамі, нагамі і нават шпілем шалома. Калі ж нарэшце яны адчыніліся, ня кажучы ні слова, ён ускочыў у кватэру, грукнуў дзьвярыма і адразу замкнуў усе замкі, якія на іх меліся.
— Што здарыласяг' Ты ўляцеў, як ашалелы!
— He пытайся нічога! За мною пагоня!
— Як! Няўжо вершнік на белым кані? — у хатнім атлясным халаце перад задыханым госьцем стаяў Ягор, гаспадар кватэры.
— He! Два тыпы ў шэрых гарнітурах! Два гірывіды з вуліцы Маркса! — тыцнуўшы Сьвятаполка мордай у дэрмантын дзьвярной абіўкі, Андрэ прыслухоўваўся да шоргатаўу пад’езьдзе. — Пайшлі ў пакой, можа, яны стаяць зараз пад
дзьвярыма і слухаюць! Аднаго я сустрэў у начніку на Кірава. Адкуль узяўся другі, ня ведаю! Напэўна, чакаў яго на вуліцы! Ня маю паняцьця, хто яны такія і што ім трэба, але яны ішлі за мной ад самага вакзалу!
Ягор недаверліва паглядзеў на госьця, памаўчаў, а затым з іроніяй у голасе спытаў:
—Дык можа, гэта й былі Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс уласнай пэрсонай? He зьвярнуў увагі, ці ня мелася ў гэтых спадароў дзьвюх шыкоўных бародаў? Толькі не разумею, чым ты мог ім так насаліць? Ты ж тыповы прадстаўнік прыгнечанай клясы!
— Сьцябацца надумалі, Ягор Мікалаевіч? А я ледзь у штаны не наклаў, пакуль да цябе дабег! — на кухні, крыху аддыхаўшыся, Андрэ выцягнуў з заплечніка пляшку «Белай Русі» і скамандаваў: