Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Раніцай Андрэ накіраваўся на працу. Ягонае зьяўленьне ва ўнівэрсытэце мела эфэкт узарванай бомбы. Яркіх падзей у жыцьці гэтай
невялікай правінцыйнай установы здаралася няшмат, таму прыход выкладчыка на заняткі ў прускім шаломе выбуховай хваляй разьнёсься па аўдыторыях, кантузіўшы многіх студэнтаў і стаўшы галоўнай тэмай размоваў, здагадак і плётак гэтага дня.
Спачатку кантузія напаткала вучняў ягонай групы. Яны памлелі ў здзіўленьні, але ня маючы адвагі спытаць, проста кмыхалі і крывілі рожы ў яго за сьпінай падчас першай гадзіны заняткаў. У перапынку, калі Аыдрэ выйшаў на вуліцу папаліць, за ім вываліў цэлы натоўп разявак — падыхаць сьвежым паветрам ды падзівіцца на блакітнае неба: ці не ляціць у яго глыбіні новая эскадрылья юпкерсаў зь нямецкім дэсантам.
Падчас другой гадзіны заняткаў у аўдыторыю нібыта выпадкова прасоўваліся чыесьці галовы, прабачаліся і зьнікалі назад. Пасьля дваццаць сёмага нахабнага рыла Андрэ надакучыла, ён узяў швабру і засунуў яе ў ручку дзьвярэй, a цікаўным зь ягонай групы нарэшце патлумачыў, што гэты раскошны прадмет з залатымі львамі дапамагае яму канцэнтравацца на выхаваўчым працэсе. На што адзін жартаўнік спытаў, ці азначае гэта, што цяпер у выхаваўчы працэс на ўроку малюнка будзе прыўнесены прускі дух і ваенная дысцыпліна. Андрэ адказаў, што пакуль не плянуе ўводзіць дадатковую муштру, акрамя прапісанай у праграме, але калі яны занадта доўга будуць зацыклівацца на ягоным шаломе, яму давядзецца вывесьці іх на пляц перад унівэрсытэтам і прымусіць, выцягнуўшы гусіныя шыі, маршыраваць пад вокнамі дэканата.
Калі заняткі скончыліся, Андрэ неспадзявана сустрэў у калідоры Альгерда Браніслававіча — найдабрэйшага чалавека, загадчыка катэдры малюнка. Прывітаўшыся, той спытаў:
—Андрэй Міхайлавіч, шаноўны, вы часам не захварэлі?
— Так, нешта я кепска пачуваюся апошнімі днямі. Але вы, Альгерд Браніслававіч, не турбуйцеся. Я ўжо лячуся. Вось, бачыце, інгалятарны абагравальнік на галаве нашу.
Альгерд Браніслававіч узяў Андрэ пад руку і спагадлівым голасам прамовіў:
—Андрэй, даражэнькі, вы ж ведаеце, як я да вас стаўлюся. У кожнага ёсьць свае дзівацтвы. Тое, што вы адзіны з усіх выкладчыкаў ва ўнівэрсытэце размаўляеце са студэнтамі пабеларуску, мне асабіста нават вельмі сымпатычна. Але я вас настойліва прашу: хутчэй папраўляйцеся і здыміце ваш інгалятар! Вы ж разумееце, у нас навучальная ўстанова. Мы рыхтуем будучых пэдагогаў. Таму нават я пры ўсёй павазе да вас не змагу нічога зрабіць!
Падзякаваўшы за клопат, Андрэ адправіўся ў майстэршо. Дзень хіліўся да вечара, і трэба было падумаць, дзе знайсьці хоць бы крыху грошай на жыцьцё. Вярнуўшыся, ён зьняў цырату зь няскончанай скулыттуры і вырашыў як мага хутчэй яе дарабіць. Гэта бьгў надмагільны помнік — бюст маладой жанчыны, які ён пачаў перад ад’ездам у Нямеччыну. Аванс за працу ён ужо атрымаў, але цяпер хацеў папрасіць у замоўцы яшчэ крыху грошай. Прыкінуўшы, што іншага выбару няма, Андрэ падняўся наверх і патэлефанаваў ад
вахцёра. Дамовіўшыся сустрэцца з замоўцам заўтра пасьля абеду ён вярнуўся ў майстэрню, каб неадкладна ўзяцца за працу.
Ляпіць надмагільныя бюсты ён не любіў, але апошнім часам гэта быў адзіны спосаб зарабіць на жыцьцё ў Магілёве. Звычайна кліенты прыходзілі да яго з фатаграфіямі памерлых, пакідалі задатак і зьнікалі. Тады Андрэ браў у рукі старыя пажоўклыя здымкі й пачынаў у іх узірацца. Лепка з фатаграфій давалася яму няпроста. Зь юнацтва ён лічыў сябе абстракцыяністам і ненавідзеў рабіць рэалістычныя партрэты. Да таго ж, здымкі, як правіла, былі маленькія, часта неразборлівыя, таму многае даводзілася дадумваць наўздагад.
Часам ён патрапляў у дзясятку, і выява выглядала падобнай. Але нярэдка здаралася, што твар нібыта меў падабенства, але нёс у сабе нейкую абстрактную дэбілаватую грымасу. Усяго адзін штрых, адна лінія клалася няправільна — і замест каханага блізкага атрымліваўся бюст падобнага да яго даўна. Замоўцы крыўдзіліся і пачыналі спрачацца з Андрэ. Многія ўвогуле б да яго не зьвярталіся, каб не прэйскурант. Ён ляпіў бюсты памерлых па мінімальных у Магілёве тарыфах. Часам яму ўдавалася дапрацаваць твар і наблізіцца да арыгіналу. Але бывалі выпадкі, калі даўн рабіўся яшчэ больш пачварным. Тады замоўца адмаўляўся забіраць скульптуру, і яна заставалася ў майстэрні.
Паколькі выкідаць было шкада, за апошнія пятнаццаць гадоў такіх выяваў набралося з два дзясяткі. Калі Андрэ прыходзіў у майстэрню,
бюсты выродцаў, пакрытыя павуціньнем і пылам, паглядалі на яго з усіх бакоў. За шмат гадоў ён настолькі да іх прызвычаіўся, што ўжо не зьвяртаў увагі. Але новага чалавека ў майстэрні нязьменна ахоплівала незразумелая жуда. Таму, чакаючы сьвежага кліента, Андрэ стараўся прыкрыць гліняных ваўкалакаў газэтамі. Праўда, праз колькі дзён газэткі спадалі, і выродцы зноўку лыбіліся яму сваімі вар’яцкімі, дэбілаватымі тварамі.
Бюст, над якім ён цяпер працаваў, знаходзіўся ў той стадыі, калі яшчэ было цяжка сказаць, атрымаецца зь яго нешта прыстойнае ці ён папоўніць калекцыю няўдач. Але пакуль праца відавочна ня клеілася. Андрэ ўзіраўся ў здымак, браў кавалак гліны, прыляпляў яго да носа, імкнучыся злавіць правільны выгіб лініі. Але выгіб не лавіўся. У рэшце рэшт яму надакучыла, і, падумаўшы, што сёньня не ягоны дзень, таму ня варта псавацьужо зробленае, пагатоў перад заўтрашнім візытам замоўцы, ён вырашыў выбрацца ў горад крыху разьвеяцца.
Плян на вечар у Андрэ быў толькі адзін — стрэльнуць у каго-небудзь крыху грошай. Прыкінуўшы, у каго з прыяцеляў можна пазычыць, ён апрануўся і зачыніў за сабой дзьверы майстэрні. Даехаўшы на тралейбусе да цэнтру, ён выйшаў на пляцы Леніна і пацеляпаўся ў бок старога гораду.
У адрозьненьне ад Бону ці іншых рэйнскіх гарадоў, Магілёў ніяк нельга было зблытаць з санаторыем. Калісьці — гадоў трыста таму — ён меў шарм эўрапейскага гораду: мноства ба-
рочных касьцёлаў, вежы замка, ратуша, вузкія вулачкі з дамамі пад высокімі чарапічнымі дахамі. Але потым прыйшлі сьвятаполкі, і горад захрас у шэрай правінцыйнай нудзе. Касьцёлы зьнесьлі, замак зруйнавалі, ратуіпу ўзарвалі, дамы перабудавалі, сьпічастыя дахі замянілі на плоскія, чарапіцу — на бляху, — адным словам, з квітнеючага горад стаў звычайным пазаштатным лузэрам, іпто згубіўся дзесьці на задворках Расейскай Імпэрыі. Мабыць, адзінае, чаго не атрымалася тут зрабіць, — зьмяніць рэчышчы рэкды прыбраць Дняпро, які па-ранейшаму працякаў праз Магілёў, цешачы вока жыхароў і прыежджых сваім нікім не кранутым хараством.
Дам ы ў цэнтры гораду зусім не былі падобныя да выкшталцоных бонскіх куфэркаў, a хутчэй нагадвалі скрынкі з-пад жаночых ботаў з прарэзанымі ў іх вокнамі. Скрынкі гэтыя ўпрыгожылі немудрагелістым узорам ды паставілі паабапал Дняпра, у бязладзьдзі сплеценых вуліц.
I ўсё ж Андрэ любіў гэты горад. I нават не таму, што тут нарадзіўся, — вядома ж, горад дзяцінства заўсёды самы ўлюбёны. Проста ён атрымліваў нейкае дзіўнае задавальненьне ў адчуваньні яго невымоўнай правінцыйнай тугі. Нешта падобнае ён адчуваў да пакрытых пылам выродцаў, што стаялі ў ягонай майстэрні. Ва ўбостве няўдалага твору ён бачыў праўдзівы бок жыцьця. У ім было больпі глыбіні, і шчырасьці, і дасканаласьці, чым у гарадах прыгожых, пыпіных, пампэзных. Бо ў гэтым, здавалася яму, і ляжала задума Бога, які сьвядома стварыў гэты сьвет няўдалым вы-
родцам. Чаму Ён так зь ім абышоўся, заставалася для Андрэ таямніцай. Адігак ва ўсім, што прэтэндавала на дасканаласьць, бачыў ён руку іншай сілы, той, якая ў вечным процістаяньні з Богам спрабуе адказаць сілай прапорцыі на шчырасьць юродзтва, замяніць хараство дысгармоніі мовай сымэтрыі, засланіць праўду ўбоства абаяньнем прыгажосьці.
Дайшоўшы да вуліцы Будзённага, Андрэ збочыў у двор і падняўся на мансарду да свайго старога прыяцеля Яўгена, які таксама быў мастаком і меў тут майстэрню. Той, на шчасьце, аказаўся на месцы. Ледзь адчыніўшы дзьверы, Яўген паведаміў:
— Сёньня зранку тэлефанавала твая жонка. Сказала, што ў цябе белая гарачка, таму грошай табе ні ў якім выпадку не даваць. А калі зьявісься і будзеш прасіць, скакаць на кані й размахваць шабляй, без ваганьняў выклікаць брыгаду і выпраўляцьу псыхушку! Ха-ха-ха!
— Так, прыемна, калі нехта клапоціцца пра тваё здароўе! Але, як бачыш, я ўжо зьлез з Ka­na. Я толькі што вярнуўся з санаторыя і нават піва ўжо двое сутак у роце не трымаў!
— Праходзь у пакой. Дарэчы, піва хочаш?
— Варум не, давай!
Яўген прынёс з кухні шклянкі і, наліўшы, працягваў:
—Жонка ў цябе зь дзівацтвамі! Сёньня цэлую гадзіну нра цябе апавядала! ГІа-першае, кажа, ты набухаўся ў Бэрліне і ўсадзіў усе грошы ў нейкую антыкварную каску. Наколькі я разумею, восьу гэ'іуіо! Потым, маўляў, у цябе зусім зьехаў дах, і вы
зь нейкім Хведарам тапілі боты ў Шпрэе. Ха-хаха! Уяўляеш, якая лухта? Прывязвалі да іх цагліны і тапілі! Пасьля ты купіў ёй у падарунак паранджу! Ой, іржу, не магу! I хацеў, каб яна па горадзе ў ёй гуляла! А яшчэ, кажа, ты вырашыў гэтай каскі ніколі не здымаць. I будзеш хадзіць у ёй па Магілёве да самай магілы. I цяпер, як памрэш, нават у труну нармалёвую ня ўлезеш — трэба будзе дзірку ля ўзгалоўя сьвідраваць. А япічэ цешчы ў падарунак зь Нямеччыны прыпёр нейкі бот з памыйкі! Анягож, абрагочасься! Калі б цябе ня ведаў, дык проста фэльетон ддя газэты! Адным словам, кажа, ты канчаткова звар’яцеў на глебе непрабуднага алькагалізму, і трэба неадкладна зьмяшчаць цябе ў дурку.
— Паслухай, Андрэй! — сказаў Яўген пасьля невялікай паўзы на глыток піва. — Мне здаецца, табе трэба патусавацца ў бліжэйшыя дні ў горадзе сярод розных знаёмых, паказаць, што ты нармалёвы. Ведаючы тваю Сьвету, я думаю, яна ня толькі мне, а ўсім патэлефанавала. Горад у нас невялікі, імгненна чуткі пойдуць. Нехта падумае, што ты сапраўды з глузду зьехаў!
—Я сёньня ўжо тусаваўся ва ўнівэрсытэце. На перапынках студэнты з усіх факультэтаў на шалом паглядзець зьбягаліся. А пасьля заняткаў Альгерд падышоў і папрасіў, каб я хутчэй папраўляўся, бо іначай нічым дапамагчы мне ня зможа.
—Ды ты што, ненармальны? На заняткі ў гэтай касцы хадзіў? — Яўген выкаціў на Андрэ збдзіўленыя вочы.
—Так, уяві сабе!
—Ну ты і псых! Так яны сапраўды вырашаць, што ты шызануўся!