Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Невялічкая кампанія, што прымала парад, адзначала пачатак гастроляў сваёй маленькай трупы ў Бэрліне, дакладней, прэм’еру перша-
га спэктаклю, якая прайшла ня проста пасьпяхова, але, так бы мовіць, пры поўным аншлягу. Выручка ад паказаў перавысіла ўсе чаканьні і склала аж болей за дзьвесьце эўра.
Удзень, скончыўшы выступ каля фантану, Андрэ даручыў заробленае калегам, крыху расьцёр зацеклыя ногі, падзаправіўся віскі ды пакаціў даваць новае шоў — бліжэй да тэлевізійнай вежы. Затым ён некалькі разоў зьмяняў дыспазыцыю, але паўсюль сустракаў шчырае спачуваньне публікі. Пад вечар агаломшаныя нечаканым посьпехам калегі падлічылі заробленыя за выступы грошы і на радасьцях вырашылі даць бальу гонар Мэльпамэны. Калі сьвяточны стол у майстэрні быў накрыты, Хведар, у добрым прадчуваньні па-кацінаму нешта мурлыкаючы, доўга церся каля банкету, мабыць абдумваючы першы тост, але нарэшце далікатна ўзяў маршалка за горла, зьняў зь яго маленькі крыштальны шалом ды, разьліўшы, прамовіў:
— Калегі, прапаную выпіць! Ура! — ён перакуліў чарку «Фінляндыі», прыцягнуў Андрэ да сябе, пацалаваў у шалом і дадаў: — Эх! He перавяліся яшчэ звышчалавекі на нашай зямлі!
Затым, закінуўшы ў рот парачку самураяў, захоплена заўважыў:
— О! Якое цікавае спалучэньне! Гарэлка з сушы — трэба будзе запомніць!
— Выдатна ты сёньня граў! У табе, васпане, вялікі драматычны артыст прападае! А якія маналёгі! Вось, да прыкладу, гэты: «О нябёсы! Ці вядома вам, што значыць быць самазван-
цам? Абвясьціць сябе прынцам, Ілжэдзьмітрыем Трэцім, ды пайсьці на Маскву! Каб назло вашай волі карону ўзьняць!»
— Някепска, някепска! — працягваў Хведар, спрабуючы накалоць на відэлец амара. — Ведаеш, Андрэ, калі справы ў нас і далей так пойдуць, квіток да Магілёва табе ўжо не спатрэбіцца. Які дзіўны смак! Ніколі раней не спрабаваў!
— Я прапаную адмовіцца ад пачатковага лібрэта ды закруціць што-небудзь больш грандыёзнае! Ну, памяркуй сам, на храна табе цяпер квіток да Магілёва? Ня трэба ехаць ні на якія могілкі! Hi грошай, ні пашаны — толькі дарогі, смуродныя акопы ды артабстрэлы. Там ты нават ня леў. He, ты, вядома, можаш лічыць сябе львом, але для ўсіх тамака ты памыйны кот!
—А цяпер ты, прынц дацкі, яшчэ прыпрэсься ў Магілёў у прускай кароне! Давай, Буян, налівай! Уяўляеш, як сустрэне цябе фатэрлянд і твае васалы?
—Так, бачу гэтую мізансцэну, — утруціўся ў размову Буян, — заходзіць прынц у віна-водачны бырла купіць, а ў чырвонаносых ёрыкаў, што тамака ў чарзе стаяць, — шок і сківіцы адпадаюць. А калі пачуюць, што ты яшчэ й па-беларуску размаўляеш, нават з гастраному выйсьці не дадуць — ахову паклічуць! На ўваходзе мянты рукі заломяць і скажуць: п’яная скаціна — нажорся і шалом з музэю скраў. Ты не забудзься, калі ў варанок запіхваць будуць, пракрычаць: Гіндэльстэрн і Разэнблюм! На дапамогу! Каб цябе яшчэ і жыдоўскай мордай аблаялі. А ў малпоўню кінуць — шалом усё роўна сілай
здымуць, таму што ў малпоўні з «колюшчарэжушчымі прадметамі» нельга!
—Давайце, за прускі шалом! Адчуваю, прынясе ён табе альбо мір, альбо вайну, альбо посьпех, альбо разруху, альбо грошы, альбо з глузду зьедзеш зусім!
— Ну хаця б, — прыцмокнуў Буян, закусваючы важкім кавалкам ананасу, — ты, як чалавек нармальны, здымаў бы яго час ад часу. Надзяваў толькі на сьвяты — Дзень Перамогі, дваццаць трэцяга лютага, першага траўня альбо на Вялікдзень. Ну, у рэшце рэшт, на дзень народзінаў цешчы. Ізноў жа, у тралейбусе, калі кантралёраўбачыш, у школу на бацькоўскі сход. Але ж ты ж убіў у галаву: не здыму ніколі! Ох, чакае цябе небясьпека ў Магілёве!
—Што вы раскудахталіся? Яшчэ мне Піфіі! — ня вытрываў Андрэ. — Якія ў вас прапановы?
— Вось! Прапаную наліць!
— Трэці тост хачу выпіць за Інгрыд! Вось бачыш, і нявеста тут у цябе ўжо ёсьць!
—Адным словам, я разумею, што адправіцца на ўсходні фронт і ацалець шанцаў у цябе няма. У прускім шаломе ты ў бясьпецы толькі на яго гістарычнай радзіме. Далей за Бугам — акупацыя, варожая тэрыторыя. Да Магілёва, можа, ты і дабярэсься, але там цябе і закапаюць!
Андрэ моўчкі выпіў і, нічога не адказаўшы, уважліва паглядзеў на Хведара.
— Ну памяркуй, што ты ў сваім шаломе будзеш у Магілёве рабіць? Крычаць гэтым чырвананосым аблезлым катам з гастраному: «Ідзіце да д’ябла — нікчэмныя! Я леў! Я апошні звыш-
чалавек! О Заратустра! О багі!» Калі ты быў без шалома, цябе, можа, і лічылі прыдуркам, але ўсё роўна сваім. Але ў шаломе ты ўсім выклік кідаеш. Як быццам сьмяесься ім у твар ды кажаш з д’ябальскай ухмылкай: ха-ха-ха! гэта ня жарт, я сапраўды звышчалавек! А звышчалавекаў, пагатоў у прускіх шаломах, у нас, сам ведаеш, ніколі не любілі!
—Эх, Хведар, дзень сёньня быў цудоўны! Можа, што прыемнае скажаш? Сканчай агітацыю! Налівай! I распавядзі, што хацеў прапанаваць. Бачу, ёсьцьу цябе нейкі плян.
—Ды пачакай! Узгадай лепш, колькі выставаў ты меў у Беларусі за апошнія дзесяць гадоў, a колькі тут? Вось бачыш!.. Таму што тут — жыцьцё, а тамака — могілкі. Могілкі заўсёды за агароджу, на ваколіцу выносілі. Вось і маем цяпер: тут Эўропа, а да нас вайна ўвесь час нябожчыкаў звальвала. To французаў, то швэдаў, то немцаў. I атрымалася гіблае месца. Там добра толькі ваўкалакам быць. Плюс яшчэ багны бясконцыя ды сіняя водарасьць, ды туманы, ды сосны — беларускія сёстры. I Чарнобыль там гахнуў ня проста так. Я яшчэ дзіўлюся, чаму гэта граф Дракула ў Трансыльваніі пасяліўся. У нас бы яму нашмат камфортней было! — Хведар так запаліўся прамовай, што ўрэшце ня вытрымаў, нэрвова нахіліў маршалка да чаркі, наліў і выпіў адзін. Моўчкі. Бяз тосту.
За сталом павісла напружаная цішыня.
—А плян у мяне быў такі, — працягнуў Хведар, закінуўшы ў рот яшчэ трох самураяў. — Заўтра адпраўляемся на барахолку другі шалом шукаць. Ну хай не такі шыкоўны, хай нават муляж буд-
зе. Затым рыхтуем другую павозку, саджаем на яе Буяна і даем прадстаўленьне на дзьвюх пляцоўках. Потым у трупу мэксыканца прыцягваем і пашыраем бізнэс. Уяўляеш, якая канцэсія можа атрымацца! Кайзэрскія інваліды, касьцюмаваныя людзі-інсталяцыі з карцін Ота Дыкса ў шаломах на вуліцах Бэрліну! Крута! Калі б у нас у трупе пяць-шэсьць працоўных павозак было, ды кожная хоць бы па сто пяцьдзясят эўра ў дзень прыносіла, палічы, якія гэта бабкі за месяц!
—Ух ты!!! Ну, есаул, ты галава! — ад такога нечаканага павароту ў Буяна аж сківіца адвісла, a рука з кавалкам сыстэмы залпавага агню проста застыла на паўшляху да роту. Вылупіўшы вочы, ён нешта ліхаманкава падлічваў, і нарэшце выдаў:
—Дваццаць сем тысяч эўра ў месяц!!!
— Дапусьцім, мінус выходныя, запойныя, бальнічныя, мафіі за дах заплаціць, але на шасьці павозках тысяч дваццаць у месяц зьбіраць можна. Вось!!! Сапраўднае! Патрэбнае людзям сучаснае мастацтва!!! Самае што ні ёсьць! Найсучасьнейшае!!! Найактуальнейшае!!! Мастацтва! Ня нейкі там відэаарт з канцэптуалізмам, які толькі куратаркам і цікавы! Добра, Буян, налівай! — прахрыпеў узрушаны Хведар.
— Ну падумай, што ты са сваёю вайной на галаве будзеш рабіць за Бугам? Дый увогуле, вайна зьмянілася! Цяпер вайна — гэта шоў! Тэлекамэры, бабкі. Проста так тупа ваяваць цяпер нямодна! Гэта раней ваявалі за тэрыторыі, ідэі, мошчы Хрыста. Цяперака вайна — гэта бізнэс! Калі ўжо ты вайну на сябе напяліў, то давай складзем бізнэс-плян. Зьбярэм армію,
абмундзіруем, узброім, пасадзім на павозкі і наперад — адваёўваць грошы ў гэтага пошлага сьвету!
—Хведар, я са сьветам за ідэю ваюю.
— Якія цяперака ў сьвеце ідэі! Дэмакратыя? Сытасьць? Мастацтваг* Шмат дало табе тваё мастацтва? Цяпер у сьвеце адна ідэя — заваяваць сьвет! Каб тэлекамэры на цябе глядзелі, а ты гэткім звышчалавекам ухмыляўся. Цяпер са сьветам толькі арабы за ідэю ваююць. Нацягнуць на сябе паранджу і рвуць усіх запар, ды й сябе на ўсялякі выпадак. Таму што наш шалом — ім вайна. Іх салям — вайна нам.
— Ну, бум! — Хведар выпіў, стрэльнуў сабе ў рот кацюшай чырвонай ікры і працягнуў:
— Ты ж у мастацтва прыйшоў з той самай мэтай — сьвет заваяваць, стаць вялікім мастаком, каб усе захапляліся табою, тваімі творамі. Калі б ты не хацеў сьвет скарыць, то стаў бы лётчыкам, цесьляром, пекарам. Але ж табе гэтага мала. Ты хочаш быць вышэйшым за ўсіх, падобным да звышчалавека. А таму твая місія — гэта вайна! Шкада толькі, што вайна са сьветам такая безнадзейная. У нашай арміі мальёны жаўнераў. Але выжывуць сотні. Астатнія загінуцьу невядомасьці. Дык тым больш, калі ты на цэлыя два крокі да мэты наблізіўся, навошта табе за Буг? Падумай. Тут празь некалькі месяцаў ты ўжо на прыгожым аўто бяз даху езьдзіш. Яшчэ праз пару гадоў — домік у Францыі. Новае жыцьцё! А???
— Хораша кажаш. Толькі візаў мяне праз тыдзень скончыцца. Што я паліцыянту скажу, калі ён падчас выступу захоча пашпарт паглядзець? Што я дух, прывід вайны з братэрскай магілы?
— Папрасі палітычнага прытулку!
— На якой падставе? На той, што я шалом прускі надзеў? Дык заўтра ў іх мільён мурынаў у прускіх шаломах у чаргу па азыль стануць. Ці скажу: разумееце, панове, такая вось халера, нам, звышчалавекам, за Бугам правы ўціскаюць! Дык яны мне адкажуць: таварыш, гэта ў нас даўно дэмакратыя і роўнасьць, а звышчалавекам якраз у вас раздольле! He, Хведар. Ня хоча сьвет, каб я на захадзе ваяваў. На ўсходні фронт выпраўляе. Так што яшчэ некалькі дзён папрацую з вамі, боты цешчы набуду — і на ўсход. A на павозку ты Буяна пасадзіш.
Андрэ памаўчаў крыху і з сумам дадаў:
—А ідэя сапраўды геніяльная, нават шкада, што мне зьяжджаць трэба!
Пад такія размовы вечар, які абяцаў быць вясёлым, прыняў сур’ёзны абарот і неяк сам па сабе разваліўся. Абгаварыўшы дэталі заўтрашняга дня, Андрэ пакінуў маршалка на гвалтаваньне засмучанаму Хведару, а сам адчыніў акно і вылез на пакаты схіл даху. Піць больш не хацелася. Ен запаліў цыгарэту і паглядзеў на неба.
Цяжарная поўня вісела над горадам. Прахалоднае паветра восені прасьлізгвала ў ноздры салодкім успамінам мінулага жыцьця. «Так, — падумаў Андрэ, калі ёсьць іншы горад, у якім я мог бы застацца, — гэта толькі Бэрлін. Але мне трэба ехаць далей. I справа ня ў візе. Можа, сапраўды я ваўкалак і не магу жыць бяз наіпых балотаў?»
Поўня глядзела на яго і нібыта шаптала ў адказ: «Так, ты сапраўды ваўкалак. Табе трэба ехаць далей...»