Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
«Як дзіўна. Ня думаў, што грэцкія арэхі растуць на такіх вялікіх дрэвах!» — Андрэ падняў два. Заціснуўу далонях. Раскалоў. Пакаштаваў.
Мякаць аказалася вельмі салодкай і смачнай. — «Як добра! Як спакойна! Як лёгка дыхаць гэтым ранішнім, вільготным, з кропелькамі ночы, паветрам!»
Андрэ падышоў да дрэва бліжэй. Пад нагамі мякка зашамацелі гарэхі. Ён прыгледзеўся да дрэва і заўважыў, што камель таксама шчыльна спавіты зялёнай лазой. Яна ўздымалася ад зямлі, караскалася ўгару і пераходзіла на галінкі. На саміх жа галінках лісьця амаль не было, a калі дзесьці й траплялася, то пажоўклае, гатовае ўпасьці да падножжа. Лаза спавівала дрэва настолькі, што яно здавалася вялікай касматай рукою, якая растапырылаў неба тоўстыя зялёныя пальцы.
«Як цікава! Хутка зіма, і гарэшнік ужо апрануў махнатыя пальчаткі!» — падняўшы галаву ўгару, Андрэ паглядзеў на кончыкі галінак. Ветру не было, і яны нерухома спачывалі ў бялявым целе туману. — «Як хораша! Як ціха! Які казачны белы туман!»
Раптам яму падалося, што недзе высока ў тумане зьявілася незразумелая цёмная кропка. Андрэ прыгледзеўся. Кропка была зусім крохкая, амаль незаўважная, але яна яўна пачынала расьці, набліжацца. Непрыемнае прадчуваньне кальнула нутро. Ён напружыўся. Адышоўубок, але кропка таксама пасунулася. Ён — у другі, і кропка за ім. Андрэ ахапіў неспакой. Цяпер ужо было відавочна: кропка цэлілаў яго, няўмольна несучыся ўніз. Цяпер яе можна было ня толькі пабачыць, але й пачуць. Нешта з рэактыўным сьвістам падала, ляцела проста яму на галаву.
Андрэ ў паніцы пабег па падворку. Але схавацца нідзе ён ня мог — наўкол стаялі касматыя, зарослыя плюшчом зялёныя сьцены. Ён зразумеў, што патрапіў у пастку. Кінуўся да дрэва, пачаў, спатыкаючыся, мітусіцца вакол яго. Грэцкія арэхі з хрустам рассыпаліся пад нагамі. Ногі гразьлі ў іх, сыходзілі ў зямлю.
Раптам ён адчуў, што ўжо нават бегчы ня можа — гарэхі, як дрыгва, засмоктвалі яго. Андрэ зразумеў, што занураецца, патанае ў маленькіх шурпатых смачных шарыках. Ягонае цела па пояс завязла ў гарэхавым балоце і апускалася Ўсё ніжэй і ніжэй.
«Гэта канец!», — мільганула ў галаве. Ён ужо па грудзі стаяў у грэцкіх гарэхах і працягваў занурацца далей. Калі гарэхі падступілі пад горла, ён асуджана ўзьняў галаву да неба і з жахам паглядзеў на невядомае нешта. Гэтае нешта імкліва падала ўніз, расло, набліжалася! Восьвось яно мусіла выскачыць з-за туману. Сьвіст, непрыемны сьвіст прадмету, што расьсякаў паветра і ляцеў проста на яго! Яшчэ сэкунда! Доля сэкунды! Імгненьне! Mir! I	!
—Аааааааа!!! Бля! — з туману выскачыў здаравенны чырвоны бот на высокім абцасе і восьвось з размаху павінен быў храснуць яму па мордзе, але...
— Фу ты! Чорт!!! — ... не пасьпеў. Андрэ падскочыў на матрацы, агледзеўся па бакох ды з палёгкай уздыхнуў. ІІобач спакойна спала Інгрыд. Дзесьці ў куце пахропваў есаул. Буян ужо зьнік з крэсла. Расьссянае перадранішняе
сьвятло пранікала ў акно і мяккім сіняватым воблакам слалася вакол стала па драўлянай падлозе майстэрні.
Ён павярнуўся набок і прыціснуўся да Інгрыд. Праляжаўшы так нейкі час, зразумеў, што ня можа заснуць. У галаве круціліся непрыемныя думкі. Яны таксама варочаліся з боку на бок ды ляніва, напаўголасу нешта мармыталі з-пад сваіх калючых ваўняных коўдраў.
—Атрымаў! Так, так, гэта цешча даслала табе прывітаньне з Магілёва! Яна ніколі не даруе, што замест ботаў ты напёр на галаву гэтую вайну ды яшчэ маеш нахабства маршыраваць зь ёй на ўсход! Тэўтонец хрэнавы!
— Цешча і без таго цябе заўсёды ненавідзела, па самыя грэцкія арэхі абцасамі ў зямлю ўганяла. Таму. прыпрэсься ты дадому з вайной ці зь мірам — нічога ня зьменіцца. 3 вайной нават лепей — ёсьць шанец, што яе разарве ад злосьці!
—А за што ёй цябе любіць? Ты ж, чортавы лузэр, зламаў жыцьцё яе адзінай дачцэ. А яна ж маглаўзяць шлюб з нармальным, прыстойным чалавекам. Вось Кузьміч, што сватаўся да яе, ужо банкірам стаў. А Вася? Які катэдж пад Магілёвам паставіў! Ты ж, басота, ні машыны купіць, ні кватэры пабудаваць ня можаш' Дзяцей нарабіў, a звазіць іх улетку да мора грошай няма. А табе яшчэ на самім пачатку Мар’я Іванаўна казала: «Андруша, уладкуйся на нармальную працу! Ну хоць бы палатку пастаў на прыпынку, гандлюй чым-небудзь!» Ты ж замест гэтага мядзьведзікаў з саломы ляпіў. Карцінкі ідыёцкія маляваў, як на іпкольным падворку два п’яныя піянэры ў
чырвоных галыптуках уганяюць адзін адному відэлыды ў дупу.
— Ды ўжо лепш відэльцы піянэрам ў сраку ўганяць, чым усё жыцьцё на прыпынку півам ды цыгарэтамі гандляваць!
—Тупая, безадказная заява!
—У рэшце рэшт, Сьветка бачыла, за каго замуж выходзіла!
—Дык ты ж ёй абяцаў, што станеш вялікім мастаком, грошай будзе нямерана! А замест гэтага кожны раз кажаш ёй: «Патрывай яшчэ крыху! Гэты год будзе цяжкім, але ў наступным усё наладзіцца!» I так ужо пятнаццаць гадоў! А зараз яшчэ прыпрэсься з гэтымі дранымі катамі на галаве! Бач ты, якія пысы яхідныя. Пашчы разявілі. Вокам не міргнеш — зжаруць гэтую няшчасную рыбіну на сподзе!
— Сама пашчу заткні, крываногая! — рыкам агрызнуўся Сьвятаполк, злавіўшы на сабе ўхвалыіы позірк Валенрода.
Андрэ рэзка ўстаў, падышоў да стала і наліў паўшклянкі віна зь недапітага ўвечары пакету.
—Хведар Міхайлавіч будзе вельмі не...
— Ці не пайшлі б вы да д’ябла, паважаны Хведар Міхайлавіч? — прамовіў ён з раздражненьнем, нагбом выпіў і, прысеўшы на крэсла, запаліў цыгарэту.
Сьвітанкавы бялявы туман за акном пакрысе прымаў абрысы дахаў і пашарпаных сыденаў, якія стаялі на іншым баку вялікага двара, што прымыкаў да Тахелесу. У пакоі было ціха. Толькі лёгкае пахропваньне Хведара парушала спакой гэтага імглістага ранку. Андрэ падняў рукі і ась-
цярожна, на розныя бакі пакруціў шаломам. Галава часалася і сьвярбела. Здавалася, думкі высунулі свае калючыя ваўняныя коўдры вонкі і цяпер, зьбіўшыся ў кучу, яны тапырыліся замест валасоў у яго пад шаломам.
— Што можа быць горш за бурклівую жонку, якая цябе ніколі не разумела? А замест гэтага ў любы зручны момант старалася прынізіць — тыцнуцьу пысу тваёй галечай, тваім лузэрствам, паведаміць, што менавіта ты і ёсьць той вечны мудак у піянэрскіх штоніках, якога Кузьміч з Васем торкаюць у дупу ржавым відэльцам, сьцягнутым са школьнай сталоўкі.
—Дык ты і ёсьць вечны мудак! Думаеш, калі надзеў прускі шалом, то ўжо стаў самім Кайзэрам! А жонка твая па-свойму, па-бабску мае рацыю — для яе дзеці важней, і пляваць ёй, што ты непрызнаны геній! Лепш згадай, колькі сьвінства ты ёй прычыніў — п’янкі бясконцыя і ўсё бабы, бабы нейкія...
— Менш трэба было пяліцца ў тэлевізар! A то нагледзіцца там на танцуючых малпаў з салодкага жыцьця — і падавай ёй такое самае. А няма ніякага салодкага жыцьця! Есьць толькі працэс спарахненьня матэрыі! Тамака, дзе нядаўна былі прыгожыя ножкі, — вырастаюць цэлюлітныя грушы. Цьху, ты чорт! Салагубаўшчына нейкая! — Андрэ нэрвова загасіў недапаленую цыгарэту.
Яму раптам зрабілася неяк самотна і сумна. Ен падумаў, штоў прынцыпе і Мар’я Іванаўна, і жонка ягоная Сьвета — някепскія людзі. Ды і ён не такі ўжо злодзей. Проста няўтульна ім разам, вось і катуюць адзін аднога, ня мопць знайсьці выйсь-
ця з зачараванага кола. «Зрэшты, — падсумаваў Андрэ, — якое гэта цяпер мае значэньне? У новым жыцьці іхўсё роўна ня будзе!» — ён падняўся, прачыніў акно, і, зрабіўшы глыток вільготнай бэрлінскай раніцы, адправіўся пад коўдру да гарачай, як батарэя, Інгрыд.
Андрэ прачнуўся, калі дзень пераваліў далёка за поўдзень. Інгрыд побач ужо не было. Акінуўшы вачыма майстэрню, ёп убачыў Буяна, які са змрочным выразам твару сядзеў за сталом і пацягваў піва з бляшанкі. Між тым дзень за акном уяўляў зь сябе поўную супрацьлегласьць яго панураму настрою. Ен пераліваўся адценьнямі жоўтага кадмію, вясёла шумеў вуліцай і ўсім выглядам даваў зразумець: хто не ацэніць яго хараства — той скончаны мэлянхолік і мізантроп, які дарма дыхае гэтым найсьвяжэйшым, з прысмакам паравознага гару і кавы, бэрлінскім паветрам. Нават паўшыя мандавошкі ў сонечных промнях гэтага дня выглядалі ўзьнёсла. Празрыстае блакітнае неба, як на карцінах Буяна, выпраўляла іх у апошні шлях фэервэркамі чысьцюткага бэрлінскага лязурку.
—Якая сволач учора мне столькі карцінаў пахерыла? — буркнуў Буян, заўважыўшы, што Андрэ ўжо ня сьпіць.
— Гэта ня сволач, гэта — вайна!
— Хопіць паясьнічаць! Гэта ж трэба, як быццам танк па іх праехаўся!
— Гэта ня танк. Гэта авіяцыя! Учора ўначы, калі ты заснуў, быў налёт. Прыляцелі мэксыканцы і разьдзяўблі тут усё к чортавай матары!
—Якія мэксыканцы! Нажэрліся, як сьвіньні, і валяліся на маіх карцінах!
—Лепш бы дзякуй сказаў! Мы параненых ратавалі! Ведаеш, колькі мандавошак Хведар вынес з-пад абстрэлу! А ў цябе карціны яшчэ сьвежыя, фарба ня высахла — так што, пакуль ён тут па-пластунску поўзаў, у яго ўсё бруха зялёнае стала!
—Добра, годзе зьвізьдзець! Піва будзеш?
— Сонца яшчэ высока! I табе ня раю!
У гэты час за дзьвярыма пачуліся крокі, і праз імгненьне ў пакой увайшоў радасны, відавочна чымсьці ўзрушаны Хведар.
— Вось! Прыдумаў! Проста геніяльна! — з гэтымі словамі ён паставіў перад Андрэ старую драўляную павозку на такіх самых драўляных разьдзяўбаных колах.
—Што гэта? — задаў Андрэ бессэнсоўнае пытаньне, пераглянуўшыся з крыху зьбянтэжаным Буянам.
— Зараз, зараз усё растлумачу! Раніцай я ўстаў і, як звычайна, выйшаў на шпацыр па навакольлях Тахелесу. Асабліва я люблю павывучаць кучы сьмецьця, што ляжаць на нашым двары. Часам тамака можна знайсьці штосьці цікавае для працы. Пізьдзюліну якую-небудзь для інсталяцыі, ляльку, стары падрамнік ці нешта яшчэ. А сёньня іду — ляжыць гэтая павозка! Я зірнуў на яе — і раптам як азарэньне найшло!
—Ну, і?..
— Што, ну і? Разумееш, пакуль я шпацыраваў, у мяне ў галаве думка круцілася: дзе грошай табе
на дарогу да Магілёва ўзяць? А тут як убачыў — адразу зразумеў: дык вось яно!
— Што яно?
— Як ты пе разумееш! Вось, зірні! — ён палез на кніжную паліцу, парыўся там крыху і выцягнуў зашмальцаваны альбом рэпрадукцый Ота Дыкса. Трэба сказаць, Ота Дыкс быў адным з найулюбёнейшых мастакоў Хведара. Ен гадзінамі мог гартаць старога добрага Ота, разглядаючы карціны, на якіх усіх магчымых кшталтаў выродцы — з рукамі і бязь іх, аднаногія альбо зусім бязногія, аднавокія, бязвокія, на мыліцах і вазках, у мундзірах, фуражках, прускіх шаломах, з забінтаванымі галовамі — інваліды Першай сусьветнай, ішлі, ехалі, кульгалі, каціліся па вуліцах Бэрліну.