Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Безумоўна, сэрыя ўяўляла зь сябе лірычны этап у творчасьці Буяна. У адрозьненьне ад іншых пэрыядаў, насякомыя тут былі не агрэсіўныя, а мілыя і вясёлыя. Іх супольны бег у адным напрамку сымбалізаваў агульнасьць памкненьняў, пазытывісцкае стаўленьне да жыцьця, радасьць калектыўнай супрацы, магчымасьць пераадоленьня любых перашкод кагалам, узрушанасьць сумеснага крэатыву, прыгажосьць спартовага сьвята на фоне вясковых пэйзажаў і многае, многае іншае.
Інгрыд, ацэньваючы сэксуальныя танцы Буяна, зь цікаўнасьцю разглядала ружовых казюлек. Калі ж яна закінула ногі на стол ды ўселася ў такой распуснай, спакушальнай позе, што Буян, ледзь ня страціўшы мову, хацеў ужо як фінальны акорд паднесьці ёй у падарунак самае ружовае з сваіх палотнаў, у пакой увайшлі Андрэ зь есаулам і палёт на палове ноты быў абарваны.
— Што вы так доўга? — пацікавілася Інгрыд, скідваючы са стала ногі.
— Вы тут, спадзяюся, ня надта бяз нас сумавалі, — Андрэ абвёў поглядам майстэрню, якая болып нагадвала мастацкі салён з расстаўленымі ды павернутымі да гледача палотнамі.
Тым часам Хведар падышоў да стала і моўчкі вываліў на яго батарэю вадкіх прыпасаў, памеры якой сьведчылі, што бой сёньня будзе ня просты, а цяжкі, жорсткі і, хутчэй за ўсё, зацяжны. I невядома яшчэ, ці дажыве нехта зь іх да сьвітанку. Супернік быў моцны, падступны, добра ўзброены. Ен грозпа паглядаў з сваіх амбразураў, бразгаючы затворамі аўтаматаў, булькаючы вадкім мэталам усунутых у гарматы снарадаў.
Моўчкі яны прыселі вакол стала. Хведар, адчуваючыўсю сур’ёзнасьць будучай бітвы, напружана разьліў па першай і, выдыхнуўшы, прамовіў:
— Ну, паехалі! За Радзіму! Плі!
Пачалі як звычайна, зь цяжкой артылерыі. Як вопытныя старыя жаўнеры, яны ведалі, што спачатку ворага неабходна як сьлед разьдзяўбсьці артналётам. Паганяць непрыяцеля па акопах, каб, задраўшы задніцу, ён пабегаў з бліндажу ў бліндаж пад грукатаньне снарадаў ды ўсялякую дрэнь, што валіцца з неба: ка.мякі зямлі, тынкоўкі, лайна ды іншай хрэнацені. Віскі для гэтага падыходзіў як найлепей. Вядома ж, пайшла б і гарэлка, але тут у Бэрліне зь ёй існавала праблема. Каштавала яна даражэй, таму ў маштабах усёй арміі эканомія выходзіла значная.
ГІершыядва залпы глухімі ўдарамі пракаціліся дзесьці ўдалечыні. Можна хіба здагадвацца, якая паніка і пярэпалах усчаліся ў гэты час у варожых акопах. Але супернік таксама аказаўся ня пальцам роблены. Ен тут жа адказаў залпамі сваёй артылерыі. Падняўся страшэнны грукат і ляск. У бой уступіла пяхота, застракатаўшы
бульканьнем віна і глухімі воплескамі піўных бляшанак. Усе наўкола загаманілі, затрашчалі, загаварылі на розных мовах — завязалася хаатычная страляніна.
Хведар цьвёрда стаяў ля гарматаў і, зарадзіўшы чарговую порцыю вогненнай вады, перад тым, як донца снарада схаваецца ў гарлавіне, крычаў:
—За перамогу!
— За сустрэчу!
— За прыўкрасных дам!
— За мастацтва!
— За Тахелес!
— За Эўфрасіньню Полацкую!
— За Мар’ю Іванаўну!
—Чаму за Мар’ю Іванаўну?
—А чорт яго ведае! Проста да слова прыйпілося!
— За Бэрлін!
— За нас!
— За нашых ворагаў!
— За тое, каб усе!
— Ура!
— 3 Новым годам!
— Новы год яшчэ ня хутка!
— Нічога страшнага! За яго яшчэ сёньня не пілі!
— Будзьма!
— Бум!
— Ну!
—Аааааа!
Так, бітва завязвалася нежартоўная! Вораг насядаў з усіх бакоў! Але наш маленькі атрад мужна, гераічна адбіваў яго націск. Інгрыд, не
змаўкаючы, стракатала з кулямёту. Адначасова яна выконвала ролю сястры міласэрнасьці. У нейкі момант, адчуўшы, што сілы з галадухі пакідаюць Андрэ і ёп можа раней часу паваліцца на дно акопу, яна скокнула байцу на калені і, упіўшыся ў ягоныя вусны, пачала рабіць штучнае дыханьне. Потым схапіла за руку і пацягнула за сабой па доўгім калідоры Тахелесу. У зацішным цёмным куце Інгрыд прыціснула параненага да сябе, расшпіліла замок на прарэху і запусьціла туды руку. Андрэ тут жа адчуў прыліў сілаў — адкрылася другое дыханьне. Ен усадзіў маленькую кулямётчыцу на зялёныя драўляныя скрынкі, і яны з паганскай радасьцю ў сэрцы выканалі тое, што тоіць у сабе патаемную сутнасьць усялякага сэнсу.
Вярнуўшысяў майстэрню, яны знайіплі сьвежае падмацаваньне. Пакуль іх не было, сусед па паверсе, начуўшы страляніну, шум, грукат, бразганьне шкла і Брэгавіча, што ва ўвесь голас роў з прайгравальніка, зазірнуў да Хведара. Пабачыўшы такое, ён адразу кінуўся да сябе і, крэкчучы, прыцягнуў яшчэ скрыню снарадаў. Што было вельмі своечасова, бо віскі да таго моманту якраз скончыўся. На стале заставаліся толькі вішіыя патроны ды піўныя хлапушкі, так што есаулу ўжо не было чым зараджаць цяжкую артылерыю.
Канечне, такі бой ня мог абысьціся бяз стратаў. Першым па-геройску ляснуўся паэт Буян. Нейкі шалёны фугас разарваўся побач, і ён, рухнуўшы проста на рукі Андрэ, учапіўся яму ў плечы паранены і прастагнаў:
—Ааааа... аааааа Гаўнюк! Аддай шалом!
На што той адправіў Буяна ў дупу. Але ён тут жа пераключыўся на Інгрыд, што сядзела поруч, і ў простых ангельскіх выразах прапанаваў ёй зьдзейсьніць полавы акт на ягоным матрацы. Андрэ паглядзеў на Хведара з пытаньнем у вачох: ці не пара нам ужыць сакрэтную супрацьбуянную зброю? Але той быў заняты гутаркай з мэксыканцам — суседам па паверсе і, у прынцыпе, ужо ні на што не зьвяртаў увагі. Ён нават кінуў кіраваць артылерыяй і проста падліваў сам сабе, выпіваючы без усялякіх тостаў.
Бітва прымала зацяжны, нудны характар. Абодва лягеры несьлі сур’ёзныя страты, але сілы варагуючых бакоў аказаліся прыкладна роўныя, таму ніхто ня быў здатны ў рашучым націску пераламаць на сваю карысыдь ход бою. Артылерыя ўжо не грукатала, як напачатку. Ішла млявая аўтаматная перастрэлка паміж асобнымі дробнымі групамі. Хоць Хведар час ад часу і зараджаў сваю гаўбіцу, але ўжо ня цэліўся, а пасылаў снарад наўдачу, у надзеі: а раптам патрапіць, куды трэба.
У нейкі момант цяжкія зарады зноў скончыліся. Але мэксыканец аказаўся сапраўдным, зь вялікай літары Аміга. Ен яшчэ раз зганяў да сябе ў пакой і вярнуўся з бутэлькай процітанкавага бранябойнага рому.
Буян, хоць і быў цяжка кантужаны, не пакідаў поле бою. Ён поўзаў паміж Андрэ, Інгрыд, есаулам і мэксыканскім Аміга, вешаўся ўсім па чарзе на шыю, лез абдымацца і нешта распавядаў пра сваю геніяльнасьць. Інгрыд ён па-ранейшаму
прапаноўваў сэкс, на шпіль шалому спрабаваў прышпіліць канапку са шпікам, а мэксыканца проста хацеў засмактаць у вусны. Хведар паглядаў на гэта спакойна, але толькі да моманту, пакуль Буян нечакана не абазваў Аміга чарназадай малпай.
Есаул быў чалавекам правільным, жыў «па паняцьцях», а таму не трываў расізму ні ў якой форме. Пачуўшы такое, ён моўчкі выцягнуў прыхаваны фаўст-патрон вэрмуту і, наліўшы поўную шклянку, усунуў яе ў руку Буяну. Звыклым жэстам той адпіў палову і хацеў нешта яшчэ сказаць мэксыканцу, але раптам самлеў, зморшчыўся і зьдзьмуўся, як паветраны шарык, на першым, што патрапілася, крэсьле.
Гэта была першая вялікая страта ў атрадзе. Другім паў мэксыканец. У нейкі момант бою, мабыць, прадчуваючы штосьці няладнае, ён захацеў зьмяніць дысьлякацыю, перабрацца ў болып надзейнае — падалей ад абстрэлу — месца, прыўзьняўся з-за стала, але раптам... шалёная куля проста навылёт працяла яго. Ад нечаканасыі,і Аміга пабялеў, на імгненьне завіс у паветры і... павольна, як аднаногая чапля, узмахнуўшы крыламі, рухнуў, распасьцёршы рукі, сьпінай проста ў ружовыя сунічныя палі.
Мандавошкі ў спартовых трусах, не чакаючы такога, у паніцы ды жаху кінуліся ўцякаць. Іх калектыўны бег у адным напрамку, пазытывісцкае стаўленьне да жыцьця, радасьць саборнай працы, узрушанасьць сумеснай творчасьцю, прыгажосыдь спартовага сьвята на тле вясковых пэйзажаў і многае-многае іншае
ў імгненьне было абарвана раптоўным нашэсьцем вайны. Яна рухнула на іх галовы проста з блакітнага неба вялікім потным целам п’янага мэксыканца, прабіўшы чорныя варонкі-дзюры ў ружовых палях, зруйнаваўшы іх процітанкавымі надоўбнямі разламаных падрамнікаў.
А тут яшчэ — о жах! — чатыры страшэнныя твары апакаліпсісу проста зь неба насунуліся на іх. Адзін — счарнелы і зьедзены зморшчынамі, нейкага сівога мужыка, і другі больш жудасны — галава ў залатым шаломе Бісмарка — быццам сам дух вайны — назіралі за імі. Ды яшчэ дзьве зубастыя львіныя пашчы — Валенрод з Сьвятаполкам, як дзьве вогненныя гіены, раўлі зьверху на мандавошак, што разьбягаліся ў жаху па крывавых сунічных палях.
Хведар з Андрэ схілілі галовы над тварам забітага сябра. Іх вочы журботна глядзелі на яго, быццам кажучы:
— Сьпі спакойна, наіп дарагі камарадэ! Ты быў сапраўдным таварышам, паплечнікам, сябрам! Мы адпомсьцім ворагам за цябе! — нейкая няшчасная мандавошка, якой мэксыканец прыціснуў нагу сваім целам, спрабавала вырвацца з-пад яго і жаласьліва пішчала.
— Так... Піздаўскас на вуліцы Баўскас! Колькі падрамнікаў паламаў! Заўтра Буян сапраўды заб’е яго! — вымавіў Хведар. — Бяры за ногі, перацягнем мэксыканцаў ягоную майстэрню!
Калі яны вярнуліся, Інгрыд ужо спала. Буян, згарнуўшыся сьлімаком, па-ранейшаму сядзеў на крэсьле. Хведар наліў па чарцы, і яны яшчэ выпілі. Ром быў гідкі, заходзіў рыўкамі, спрабу-
ючы рыкашэтам вярнуцца назад. Размаўляць ужо не хацелася, да таго ж сон пудовымі гірамі цягнуў галаву да зямлі. Надышоў час абвясьціць перамір’е. Андрэ распрануўся і залез пад коўдру да Інгрыд. Есаул яшчэ патаптаўся па пакоі, а затым, згасіўшы сьвятло, таксама прылёг.
Чацьвёртая ноч новага жыцьця зноў выдалася трывожнай. Здаецца, і выпіў ён шмат, a таму мусіў бы спаць да раніцы, пакуль смага не паклікала б пацягнуцца да шклянкі вады, але нешта перашкаджала расслабіцца. Шалом зноў у штосьці ўпіраўся, ня мытая ўжо некалькі дзён галава пачынала сьвярбець, і Андрэ ўвесь час хацелася пакруціць шаломам, каб пачухаць яе. Матрац быў вузкі, і Інгрыд, што ляжала no634, абпальвала яго, як гарачая батарэя. Андрэ прачынаўся, варочаўся, ізноў засынаў.
На сьвітанку ён знайшоў сябе на нейкім замкнёным падворку. ІІа невысокіх утульных дамках у дахоўцы, якія атачалі невялікую прастору, ён здагадаўся, што знаходзіцца дзесьці ў паўднёвай частцы Эўропы. Амаль разьвіднела, але рэшткі почы працягвалі хавацца ў цёмназялёнай лазе, што абвівала сьцены. Па цэнтры двара стаяла разложыстае гарэхавае дрэва — такое высокае, што верхавіна яго распускалася дзесьці ў бялёсым малацэ сьвітанкавага туману. На зямлі вакол дрэва шырокім вохрыстым дываном ляжалі грэцкія арэхі.