Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
яго красаваўся бэрэт з кукардай, якая выдавала прыналежнасьць сівога да ваенна-паветраных сілаў Украіны. Але ў цэлым ён хутчэй нагадваў махноўца, якога калісьці закінулі з усходу ў Бэрлін завеі рэвалюцыяў і грамадзянскіх войнаў.
Другі пэрсанаж, што штурхаў павозку, быў малады, кучаравы, чарнавокі, чарнабровы прыгажун, але амуніцыі ён меў няшмат. Ягоную прыналежнасьць да нейкага войска выдавалі толькі зялёная савецкая фуражка на галаве ды карычневая скураная партупэя, перакінутая цераз плячо. Адзінай дамай у кампаніі была вельмі юная асоба ва ўсім чорным, са мноствам заклёпак ды пірсынгаў і падкрэслена строгім макіяжам. Размаўлялі яны міжсобку на дзіўнай сумесі польскай і расейскай, якая часам пераходзіла ў няправільную нямецкую мову.
Аднак найбольшую цікавасьць несумненна выклікаў той, хто сядзеў у павозцы. Інвалід быў бязногі, аднавокі, аднарукі, дакладней, другая рука ў яго мелася, але ўяўляла зь сябе дзіўную драўляную куксу, што трымала маленькі піянэрскі горн. Адсутнасьць многіх карысных частак цела кампэнсаваў шыкоўны прускі шалом. Ен вянчаў галаву няшчаснага і зіхацеў у сонечных промнях гэтага дня залатым бляскам былой імпэрскай велічы.
Зрэшты, калека пад імпэрскай веліччу не выглядаўтакім ужо няшчасным. Ен важна пасеў у павозцы з выглядам Цэзара, якога верныя васалы везьлі на прагулку па вуліцах адданага яму гораду. Час ад часу ён узьнімаў руку ў неба, як
знак прывітаньня гараджанам, што назіралі за ім з падваротняў, ды ўхмыляўся народу чароўнабяззубай, злавеснай усьмешкай.
Калі працэсія праяжджала блізу шматлюднай кавярні са столікамі на вуліцы, Цэзар падносіў горн да вуснаў, выдаваў некалькі непрыстойных рэзкіх гукаў, а пасьля пачынаў крычаць пра нейкі Магілёў, пра могілкі львоў, пра зданяў, пра якісьці квіток — адным словам, нёс усялякую ахінею, разабрацца ў якой было немагчыма, паколькі павозка праяжджала міма і дзіўныя фразы рэхам адгукаліся ўжо дзесьці ўдалечыні.
Прыбыўшы на Аляксандарпляц, спацелы, запыханы Хведар кінуў лейцы Цэзару і прахрыпеў:
— Ну ўсё, прыехалі! Зараз твая сольная партыя! Але заўтра сам пойдзеш — я цябе цягаць болып ня буду! А цяпер агледзься крыху і пачынай. Мы тут побач, на падхопе будзем.
Застаўшыся сам-насам з плошчай, Андрэ азірнуўся па бакох. Першае што кінулася яму ў вочы, — вядома ж, тэлевізійная вежа, такая знаёмая зь дзяцінства, з тых яшчэ чорна-белых трансьляцый з Усходняга Бэрліну. Цяпер ён зразумеў, чаму інтуітыўна прызначыў месцам прэм’еры менавіта Аляксандарпляц. Яны былі падобныя, як два браты-блізьняты. Адзін — высачэзны гігант, другі — курдупель, але абодва ў цудоўных, з узьнесенымі шпілямі шаломах.
Выцягнуўшы з торбы дзьве драўляныя калодкі ў форме дзьвярных ручак, ён пачаў
адштурхоўвацца імі ад асфальту, прасоўваючыся ўглыб плошчы. Андрэ вырашыў пачаць зь месцаў, дзе верагоднасьць канцэнтрацыі турыстаў была найбольшай. Перш за ўсё ён накіраваўся да вялікага пампэзнага фантану са скулыітурнай групай напаўаголеных кабетаў на чале ці то з Нэптунам, ці то зь нейкім іншым богам-алімпійцам.
Прыцягнуўшыся на месца, Андрэ ўпэўніўся, што зрабіў слупіны выбар: «На тле гэтых барочных празьмернасьцяў я буду выглядаць цалкам стылёва — выдатная дэкарацыя для аднаактовага балету!»
Публіка ля фантану зь цікаўнасьцю ўзялася разглядацьяго, але старалася рабіць гэтаўпотай, быццам незнарок, каб дакучлівым поглядам не пакрыўдзіць няшчаснага паўчалавека.
«Добра. Зараз мы вас раскамплексуем. Але ж бракуе галоўнай дэталі», — сказаў сам сабе Андрэ і выцягнуў з заплечніка зялёны фэтравы капялюш. Паклаўшы яго на брук, ён гучна падзьмуў два разы ў горн і закрычаў:
— Пані і панове! Гастролі балетнай трупы Магілёўскай абласной філярмоніі абвяшчаю адкрытымі! Зараз вы ўбачыце балет «Самотныя сьпевы Звышчалавека»!
Горн прахрыпеў яшчэ два разы.
— Грамадзяне! Ня бойцеся пакрыўдзіць поглядамі беднага калеку! Вы пакрыўдзіце яго ня поглядамі, але нячулым стаўленьнем да ягоных патрэбаў! Глядзіце на мяне! Глядзіце колькі заўгодна, але кідайце ў гэты цудоўны зялёны капялюш па два эўра!
Горан: тру-ту-ту-ту, тру-ту-ту-ту-ту-ту!
— Вашыя грошыкі пойдуць на добрыя справы! Вы дапаможаце няшчасным хобітам, якія жывуць у страшным, гіблым месцы пад плотам Эўропы! Гэта сапраўдны Мордар! Паглядзіце, якім я адтуль вярнуўся! Бяз ног, без рукі, бяз вока, без зубоў!
—Гэй, дзяўчына з фотаапаратам, не праходзьце міма! У вас ёсьць шанец сфатаграфавацца з сапраўдным вэтэранам Вэрдэну на тле бэрлінскай Ратушы ўсяго за два эўра!
—Дорага? Ну добра, сёньня студэнтам і вэтэранам працы зьніжка пяцьдзясят адсоткаў! Малады чалавек у акулярах! Здыміце нас! Толькі пастарайцеся, каб Ратуша ў кадр патрапіла!
—Дзякуй, дзякуй! Дай вам бог шчасьця!
— I вам дзякуй!
— I вам!
— Ооо! Алах не забудзецца на вашую шчодрасьць!
— Тру-ту-ту-ту — ту-ту, тру-ту-ту-ту-ту-ту!
—Дамы і гаспада! Паглядзіце! Паглядзіце, што зрабіў са мной Чарнобыль! Вы думаеце, мне адарвала ногі на вайне? He! Я такім нарадзіўся — бяз ног, бяз вока, з драўлянай рукой! Ведаеце, колысі такіх няшчасных выродцаў яшчэ засталося ў маёй краіне? I вы можаце ім дапамагчы! Грамадзяне! Ня будзьце жміндамі! Кіньце ў гэты фэтравы капялюш троху грошай!
— Мэрсі!
—Данкешон!
— Што? Сфатаграфавацца ў шаломе? He, шалом з галавы не здымаецца! Фатаграфуйцеся
разам са мною! He ўгаворвайце! Hi за якія грошы!
— Набыць? Сто эўра? He сьмяшыце мяне! Нават за тысячу! He прадаецца! Шалом — адзінае, што ад мяне засталося!
—Грамадзяне! Паглядзіце на гэтыя зубы. Вы іх ня бачыце — таму, што артылерыйскае ядро зьнесла іх пад Аўстэрліцам, калі мы ратавалі Эўропу ад Банапарта. Няўжо вам шкада даць пару эўра вэтэрану бітвы пад Ватэрлёо і Монтэкасына?
—Дзякуй!
—Ооо! Папяровыя грошыкі мы таксама прымаем!
—Дзякуй, дзякуй!
— Тру-ту-ту-ту — ту-ту, тру-ту-ту-ту-ту-ту!
— О! Русо турысто! Обліко морале! Падайце былому дэпутату Дзяржаўнай Думы айн-цвай копек!
-Ші ’о ты мне гэтыя капейкі суешг'
— Сам прыдурак! Імпэрыяліст хрэнаў! Ах, гэта я імпэрыяліст? Ах, германскі? А ну, валі адсюль, a то Хведара паклічу!
—Маладыя людзі! Жадаеце быць шчасьлівымі і багатымі — дакраніцеся да майго шалома сваімі далонямі! Ён прыносіць удачу! Паслуга платная — з вас па адным эўра!
—Данкешон!
— Мэрсі!
—Дзякуй!
— Грамадзяне! Падайце самотнаму льву на квіток да Магілёва! Дзе гэта? Гэта ў Беларусі. Тамака знаходзяцца самыя вялікія зь вядо-
мых у сьвеце могілкі львоў. Я жадаў бы туды зьезьдзіць — наведаць сваякоў!
—Данке! О, кумпаньства з Польскі!
— Эх, панове! Мы ж таксама маглі стацца імпэрыяй! Але нас загубілі дэмакраз'ыя і п’янства! Пакуль мы пілі піва і балявалі ў сэйме, прыйшоў прускі жаўнер ды забраў карову! Потым прыйшоў рускі жаўнер ды забраўусё, нават пустыя піўныя пляшкі! Панове! Ахвяруйце пару грошай на сэкцыю ананімных алькаголікаў — патрыётаў Паўночна-заходняга краю!
— Дзякуй! Дзенькуе! Ешчэ Польска не згінэла!
—Тру-ту-ту-ту — ту-ту, тру-ту-ту-ту-ту-ту!
— Мэрсі, наш прафсаюз занясе вас у сьпісы ганаровых мэцэнатаў!
— Медам, месье! Паглядзіце на гэты абрубак! Вы думаеце, гэта паўчалавек? He! Гэта апошні звышчалавек, што застаўся на зямлі! Усяго за пару эўра вы можаце атрымаць асалоду ад ягонага выгляду! Пацешыць сваю пыху! Сказаць: «Вось як сканчаюць жыцьцё звышчалавекі! Самотныя, пакінутыя, у інвалідным вазку!» Але я сьмяюся вам у твар! I кажу: плаціце! Глядзіце! Атрымлівайце асалоду! I йдзіце да д’ябла — нікчэмныя! О Заратустра! О багі! Я, Гамлет, прынц дацкі, ідуда вас!
— Гм... кхе, кхе... Штосьці такое патаснае я навярнуў?
Апошнюю мізансцэну ён прамовіў з адмысловым натхненьнем, па-тэатральнаму нышна, гучна, як зрабіў бы гэта сапраўдны драматычны актор, што выконвае ролю Гамлета ў нейкім прыстойным тэатры. Аднак ад усіх гэ-
тых крыкаў і дэклямацыяў у горле Андрэ перасохла, і ён, дастаўшы невялікую пляшку віскі, зрабіў пару глыткоў. Толькі цяпер, ненадоўга ачомаўшыся, ён адчуў, як моцна зацеклі ногі. Яны сталі нібы два драўляныя палены. «Халера, трэба ўстаць і разьмяцца, а то з такой працай сапраўдным калекам станеш. Пара абвяшчаць антракт!» — вырашыў Андрэ і знайшоў поглядам Інгрыд, якая круцілася ў сквэры непадалёк. Перад тым, як накіравацца да яе, ён на разьвітаньне пракрычаў:
— Спадарства! Апошні шанец! Рабіце вашыя стаўкі! Праз хвіліну наш цягнік рушыць на Усход! У вас яшчэ ёсьць магчымасьць ускочыць у апошні вагон! Купляйце квіткі на цягнік, што адпраўляецца ў Краіну Шчасьця! Усяго два эўра! He тармазіце! Нейкія два эўра! Падумайце, як мала трэба для шчасьця! Уявіце, як многа вы можаце страціць! Ту бі о нот ту бі!
—Дзякуй!
—Дзякуй! Вам пашанцавала!
—Данке шон! Мы бярэм вас у Краіну Шчасьця!
— Мэрсі! Вы ўратаваныя!
—Дзенькуе! Вы будзеце шчасьлівы!
— Тру-ту-ту-ту — ту-ту, тру-ту-ту-ту-ту-ту!
—Ура! Цягпік па маршруце Аляксандарпляц — Краіна Шчасьця адпраўляецца!
3 гэтымі словамі Андрэ схапіў зялёны фэтравы капялюш, кінуў яго ў мяшок, дастаў драўляныя калодкі і, адштурхоўваючыся імі ад асфальту, прыгаворваючы, «чух-чух, чух-чух, чух-чух», закульгаў-пакаціўся ў бок сквэру.
— Тру-ту-ту-ту— ту-ту, тру-ту-ту-ту-ту-ту!
— Ешчэ Польска не згінэла, покі мы...
Гэтым вечарам у маленькай майстэрні на чацьвёртым паверсе старога пачарнелага гмаху па вуліцы Араніенбургер было сьвята. Накрыты ў атэлье стол нагадваў парад усялякіх гастранамічных прысмакаў. He сказаць, каб у ім удзельнічалі занадта дарагія стравы, але там прысутнічала шмат таго, што раней ніколі не наведвала сьцены гэтага сьціплага армейскага дому.
Як павялося, узначальваў парад маршалак — вялікі хрустальны графін, пазваны Хведарам на ўрачыстасьць з дальніх запасьнікаў атэлье. Маршалак цешыў вока не паходным віскі, a самай сапраўднай, засьнежанай, ільдзяной «Фінляндыяй». Першай лэдзі параду была далікатная панна ў ролі бутэлькі шампану, але ня нейкага там «Савецкага», а самага праўдзівага францускага. Далей шчыльнымі радамі йшлі дарагія сыры, японскія сушы, вяндліны, стронга, ехалі на браневіках, танкетках, талерках фінікі, ананасы, авакада, фейхуа, кацюшы з чырвонай ікрой, цяжкія гарматы-амары, сыстэма залпавага агню «Захер» — шакалядны торт з абрыкосавым начыньнем і многае, многае іншае. Вянчаў кампазыцыю стары сямісьвечнік, які пару гадоў таму Хведар набыў пры аказіі на бэрлінскім флюмаркце.