Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
Андрэ скінуў паранджу. Працаваць у ёй было вельмі нязручна. Выцягнуўшы з шафы вялікі скрутак дроту, ён пакорпаўся ў клемах здранцьвелымі пальцамі і далучыў да канцоў дроту электрычны рубільнік.
— Ну, як жадаеце! Я вас папярэдзіў! — Спусьціўшыся з адхону, ён пачаў размотваць дрот у бок дальніх кустоў, што знаходзіліся мэтраў за сто ад шафаў. Наблізіўшыся да хованкі, ён пакінуў там канец шнура з прымацаванай пякельнай машынкай, а сам пасьпяшаўся да моста. Далучыўшы іншы канец дрота да дэтанатара, ізноў паглядзеў на Хведара Міхайлавіча.
—Я вас умаляю! Праз хвіліну сьвет паляціць у тартарары! Адыдзіце ад шафаў на бясьпечную адлегласьць!
Хведар Міхайлавіч, крыху сутулячыся, з рукамі на калене, па-ранейшаму нерухома сядзеў у крэсьле. Цяпер нават здавалася, што гэта быў ня ён, а яго васковая копія немавед якім ветрам прынесеная з музэю мадам Цюсо. Перадсьвітальнай маўклівасьці клясыка
акампанаваў толькі ціхі шолах Дняпра, буркаваньне галубоў наверсе ды лёгкія капялюшыкі птушынага памёту, што зрэдку спадаў на васкавую фігуру. Выцягнуўшы насоўку, Андрэ стрэс з плячэй Хведара Міхайлавіча купкі галубінага лайна і раздражнёна прамовіў:
— Разумею... Пагарджаеце... Лічыце мяне мелкім бесам. А самі вы хто? Балотны чалавек! I мысьліце вы па-балотнаму! I літаратура ўся ваша балотная! I ўвесь ваш род зь беларускіх балотаў паходзіць! Хоць вы ўсё жыцьцё і імкнуліся стаць больш рускім, чым ніжагародзкі мужык, і самай апошняй сволачы ў раманах тутэйшыя прозьвішчы ўсялякіх там Свідрыгайлавых давалі, аўсё адно балотным чалавекам засталіся! Таму і цягне ваш дух у магілёўскія багны.
Андрэ ўторкнуў дэтанатар у слоік з трытуолам і зноў паглядзеў на старца:
—А гэта ж вы, Хведар Міхайлавіч, забілі бабульку! I Лізавету вы забілі! Так! Так! Менавіта вы ўклалі сякеру Раскольнікаву ў далоні і тым самым задаволілі сваё патаемнае жаданьне, тое, на што самі ніколі б не наважыліся, але чаго ў глыбіні вам так хацелася! I бес — гэта вы! Усё жыцьцё літаратурай вы беса ў сабе спапялялі! Жадалі са сваёй сутнасьцю балотнай разьвітацца! А цяпер сядзіце, маўчыце, асуджаеце! Мною, балотным чалавекам, пагарджаеце! А можа, вы зайздросьціце, што я зраблю тое, на што ў вас рука не паднялася? А можа, спачуваеце? Хто ж разьбярэ, калі вы ня кажаце нічога! Аднак, ужо ўсё адно! Няма чаго губляць! Ды й часу размаўляць з вамі ня маю! Хутка тралейбу-
сы па мосьце паедуць! Пара! Бывайце, Хведар Міхайлавіч!
Зачыніўшы дзьверцы шафы, Андрэ спусьціўся па сходах з адхону. Вярнуўшыся да схованкі ў кустах, ён лёг на зямлю, узяў у рукі рубільнік і ў апошні раз зірнуў на мост. Самотная постаць дзядка, крыху сутулячыся, гэтак жа нерухома сядзела ў крэсьле. Пустынны парк нібыта застыў у прадчуваньні й цішыні. Аднекуль здалёк, зь мінулага жыцьця, далятала ледзь чутнае бурчаньне міліцэйскага ўазіка. Андрэ паклаў руку на халодную чорную эбанітавую ручку.
— Ну што ж, пара! — з сумам, быццам разьвітваючыся, прамовіў ён і пачаў адваротны адлік:
— Zehn, Neun, Acht, Sieben, Sechs, F$nf, Vier, Drei, Zwei, Eins, Null! Hvck!!!
Ен усім целам прыліп да зямлі, уціснуў галаву ў плечы і рэзка павярнуў ручку...
Адна, дзьве, тры, чатыры сэкунды, пах мокрага лісьця ля твару...
...але выбуху не было!
«Трасца! Чаму? — ён прыўзьняў галаву і зірыуў на мост. Фігура Хведара Міхайлавіча ўсё гэтак жа сядзела ля шафаў. — Няўжо памылка? Можа, прабіты дрот?» Ен ускочыў і кінуўся да моста. Падбегшы да шафы, ірвануў дзьверцы і са зьдзіўленьнем убачыў, што нехта адлучыў дрот ад дэтанатара.
— Ну, ведаеце, Хведар Міхайлавіч, гэтаўжо занадта! — у гневе закрычаў Андрэ на бязмоўнага клясыка. — He хочаце дапамагчы, дык прашу і не перашкаджаць! Яшчэ раз такое зробіце, я,
не зважаючы на аўтарытэт і маю любоў да вас, вазьму ў абярэмак і, як ідала, у Дняпро скіну!
Ён схапіў канец дроту і хацеў ужо прысунуць да дэтанатара, але знянацку адчуў, як трысьціна клясыка ня моцна, але звонка ляснула яго па шаломе. Атарапеўшы ад нечаканасьці, ён абярнуўся й убачыў, як Хведар Міхайлавіч, седзячы ў той самай паставе і пазіраючы яму проста ў вочы, раптам прамовіў:
—Ідыёт!!! Павярні назад рубільнік на пякельнай машынцы! Інакш твой шалом паляціць над Дняпром, як толькі ты ўтыркнеш дрот у дэтанатар!
— Цьху ты, чорт!!! Правільна! Danke sch*n, Хведар Міхайлавіч! Трэба размкнуць ланцуг, вярнуць рубільнік у зыходнае становішча!
Андрэ стралою паляцеў назад да кустоў, пераключыў ручку і зноў пабег да моста. Вярнуўшыся, ён хутка злучыў дрот з дэтанатарам, зачыніў дзьверцы шафы, яшчэ раз падзякаваў Хведару Міхайлавічу за дапамогу і куляй кінуўся да кустоў. Упаўшы на зямлю, затаіўся, зрабіў глыбокі ўдых, як перад доўгім нырком, схіліў галаву і пстрыкнуў рубільнікам...
...Мінула некалькі імгненьняў, але выбух зноў не адбыўся.
—Вось, блін! Стары пень! Ну, я табе пакажу! — Андрэ выскачыў з кустоў і пабег да моста. Узьлезшы па сходах, ён убачыў, што драты зноў адлучаныя ад дэтанатара. У шаленстве кінуўся ён да старца. Падляцеўшы, дастаў хустку, атрос з плечаў клясыка чарговую порцыю гаўна, насраную за гэты час галубамі, а затым ухапіўся за сыіінку крэсла і са словамі: «Entschuldigung!
Выбачце! Самі вінаватыя! Я вас па-добраму папярэджваў!» — павалок Хведара Міхайлавіча да краю адхону. Неяк дацягнуўшы, пхнуў яго ўніз. Той, не адрываючыся ад крэсла, кулём, як вялікая прадаўгаватая дыня, пакаціўся да ракі і з шоргатам зьнік ў прыбярэжным хмызьняку.
Андрэ кінуўся злучаць драты, але на шчасьце згадаў, што зноў не пераключыў рубільнік. Падляцеўшы да машынкі, ён вярнуў рубільнік у зыходную пазыцыю і ўвесь спацелы ад хваляваньняў і пустой мітусьні пабег да моста. Тут, прымацаваўшы дрот да дэтанатара, ён спусьціўся па сходах і паляцеў назад да кустоў. Рухнуўшы на зямлю, ён без усялякіх зваротных адлікаў і глыбокіх удыхаў, адразу пераключыў рукаятку на пякельнай машынцы, але...
...выбуху зноў не было. Падняўшы галаву і кінуўшы позірк на мост, ён убачыў, што фігура Хведара Міхайлавіча зноў як нічога ніякага, сядзела з трысьцінай, закінуўшы нага на нагу, каля шафаў.
—Ах ты, стары казёл! Ну я табе задам! — як ашалелы леў, Андрэ выскачыў з кустоў, куляй узьляцеў на адхон і, ледзь стрымліваіочыся ад таго, каб не ўчапіцца Хведару Міхайлавічу ў глотку, заверашчаў:
—Ну што, сьляза нявіннага немаўляці! А вы ж гэта са страху напісалі! Ад жаху перад тым д’яблам, што сядзіць усярэдзіне вас! Бо, мабыць, кожны раз, калі бачылі дзіця, што міма праходзіла, вас кашмар паралізоўваў ад думкі: а ўзяць бы гэтае дзіцянё і чым-небудзь цяжкім па галоўцы ўдарыць! I вы, Хведар Міхайлавіч, усю сваю волю ў зубах сьцяўшы, гналі прэч гэтую дзікасьць — толькі б рука бяз вашай згоды
сама не тузанулася! I тапталі, тапталі, тапталі гэту вар’яцкую думку! А яна, дрэнь, зноў і зноў вярталася ды ў мазгох вашых круцілася!
— Ідыёт! Прыдурак! Юродзівы! — Хведар Міхайлавіч схапіў кій і што ёсьць моцы храснуў Валенрода па мордзе.
—А!!! Зачапіла! Вось вы ўжо са мной, апошнім балотным свідрыгайлавым, нарэпіцс загаварыць ласку зрабілі! А ўся літаратура ваша — гэта жах перад самім сабою! Таму, што свідрыгайлаў — гэта вы! I сука-Лебязятнікаў — таксама вы! I Раскольнікаў! I Мармяладаў! I Кацярына, што ў Сапегава прас і канцылярскі віцэ-мундзір скрала! I ўсе, усе, усе як адзін бесы — таксама вы! Ах, як мучылі яны вас! Душу выварочвалі! Вось вы індульгенцыю на адпушчэныіе грахоў самі на сябе і пісалі! У пакутах чорта вашага ўтапіць хацелі! Чысьцец прайсьці! Душу ачысьціць! Праз пакуты да Бога наблізіцца! За тое і люблю вас, Хведар Міхайлавіч! I па запаветах вашых ня п’ю да заходу сонца! А зараз не псрашкаджайце мне справу да канца давесьці! Раніца ўжо хутка! Тралейбусы па мосьце наедуць! Сядзіце ціха, калі не жадаеце, каб немаўляты бязьвінныя праз вас плакалі!
Андрэ павярнуўся і пачаў дрыготкімі рукамі злучаць драты з дэтанатарам. Але толькі ён нагнуўся, як Хведар Міхайлавіч ззаду моцна ўчапіўся яму ў шыю. Завязалася незразумелая валтузьня. Андрэ выпрастаўся, падаўсяўсім целам наперад і балюча стукнуўся Сьвятаполкам аб дзьверцы шафы. Тая скаланулася, і цяжкі гліняны бюст барадатага дзядка, што стаяў
зьверху, захістаўшыся, рухнуў з двухмэтровай вышыні проста на галаву клясыка. Далоні, што сьціскалі шыю, тут жа абмяклі і адваліліся кудысьці за сьпіну.
Скарыстаўшыся момантам, Андрэ рэзка адчыніў дзьверцы й схіліўся над дэтанатарам, але тут жа атрымаў мацнейшы штуршок нагой па азадку. Усё яго цела падалося наперад, галава стукнулася аб тыльную сьценку, і рог шалома, праткнуўшы яе, захрас у фанэры. Ен паспрабаваў павярнуцца, але, божа! — галава намертва прыліпла да шафы, нібыта яе прыбілі вялікім цьвіком!
— Здымай шалом!!! — пракрычаў за сьпінай Хведар Міхайлавіч і, учапіўшыся ў шыю рукамі, што ёсьць моцы пацягнуў на сябе....
— Ах, вось хто душьгў мяне ноччу ў Піцеры на кватэры бутлегера, калі я прыйшоў валёнак купіць!!! Ну пачакай, стары чорт!!! Зараз я Ta66 задам! — у шаленстве прахрыпеў Андрэ і, не адрываючы галавы ад шафы, схапіў драты і тут жа замкнуў іх на дэтанатары...
...Ааа!!! Бляяяяяяяя!!! — у мікронныя долі сэкунды прамільгнулі апошнія думкі. — Зараз ірване!!! Я ж зноў забыўся павярнуць рубільнік назад!!!!!!!!!! Выбух!!!!!!!!!!!!!! Зараз будзе выбухййПЙШНШ
— AAA AAA Аа аа ааааа аа ааа a a a a a a aa!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
-AAAAAaaaaaaaaaaaa!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Цьхуты, чорт! Які вар’яцкі сон!!! Шайзэ!!! Фак!!! Неверагодна!!! Трызьненьне!!! Хведар Міхайлавіч!
Канец шалома! Канец сьвету! Мост! Выбух! Што за лухта!!! — Андрэ сядзеў увесь ускудлачаны й агаломшаны. Сэрца ашалела калацілася.
— Ціха! Ціха! Нічога не адбылося! Гэтаўсяго толькі кашмарны сон! Супакойся! Шалом на табе! Ты ў сваёй шафе! Шафа пад мостам! На вуліцы ноч! Хутка раніца, тралейбусы паедуць! Кладзіся! Табе трэба яшчэ паспаць!
Ён апусьціў галаву на падушку. У шафе было цёмна і ціха. Мяркуючы па лёгкім шоргаце, што даносіўся звонку, на вуліцы йшоў дождж. Апошнімі днямі ён ліў амаль пе сьціхаючы. Прамерзлая вільгаць ахутвала ўсё наўкол, сьцякала з голых галінак, прасякала ватную коўдру, цякла пад вопратку, рабіла сьвет няўтульным, мігатлівым, нейкім сьлізкім і ліпкім.
Андрэ асьцярожна павярнуўся на другі бок. Пустыя трохлітровыя слоікі ў суседняй шафе, дзе знаходзіліся ягоныя ногі, прыйшлі ў лёгкае хваляваньне і незадаволена ў палову голасу празьвінелі: бзынь, дынь, мінь, інь, янь.... Ен заплюшчыў вочы, але сон болып ня йшоў у галаву. На душы было тужліва і неяк бясконца самотна...