Шалом  Артур Клінаў

Шалом

Артур Клінаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 334с.
Мінск 2010
70.81 МБ
на вочы, а каб утрымаць гіру ў вэртыкалыіай пазыцыі, патрабаваліся нечалавечыя высілкі волі. Андрэ адразу зразумеў, што гэта той дзень, калі чакаць заходу сонца ня толькі бессэнсоўна, але больш за тое — небясьпечна.
Яўтен пачуваўся падобна, але ў адрозьненьне ад гаспадара майстэрні ягоны арганізм ня быў так змучаны нягодамі акопнаі'а жыцьця. Таму менавіта Яўген накіраваўся да найбліжэйшай крамы дзеля паўлітры так неабходнай ім зараз мікстуры.
Калі б у той дзень Андрэ ўсё-ткі прыслухаўся да голасу Хведара Міхайлавіча, які зьявіўся адразу, як толькі Яўген сышоў у гастраном па бутэльку, то, можа, яго абмінуў бы ластаўчын палёт над гняздом зязюлі. Але ён не прыслухаўся. Наадварот, пачаў пярэчыць. Абвясьціў, што ў самой ідэі — праз пакуты да дасканаласьці — ёсьць нешта заганнае! Бо, калі пакуты ад Бога, а дасканаласьць ад д’ябла, то куды ж тады коціцца сьвет, калі не да чорта?
Калі Яўген вярнуўся з ратавальным напоем, Андрэ са словамі, што ня мае болып аўтарытэтаў і ніякі Хведар Міхайлавіч ня будзе яму ўказваць, у які час пачынаць піць, перакуліў у ротавую адтуліну на чыгуннай гіры адразу ўсю бутэльку піва. Потым, разьліўшы па шклянках «Крыжачок», яны прынялі на грудзі грамаў па дзьвесьце.
Як звычайна бывае пасьля такой тэрапіі, бадзёрасьць і адчуваньне радасьці жыцьця ненадоўга вярнуліся. Андрэ павесялеў, чыгун у галаве растапіўся да стану этэру, нават да той яго фракцыі, калі ўся істота раптам адчувае не-
звычайную лёгкасьць, можна сказаць, эўфарыю, калі сьвет ізноў выглядае прыязным, дасканалым, ласкавым. Ільвы таксама ажылі. Іх плоскія абалонкі напоўніліся геліем, і бязважкія, як паветраныя шарыкі, счапіўшыся лапкамі, яны прыняліся танчыць крыжачок над шаломам Андрэ.
Аднак гэткі стан душы тым і небясьпечны, што штурхае да ўчынкаў, якія ў такі дзень, магчыма, рабіць ня варта. Можа, трэба было выпіць яшчэ грамаў па сто ды пайсьці спаць. Але ажыўшы, Андрэ раптам вырашыў адвезьці пад мост тры апошнія бюсты. Калі зрабіць тры рэйсы тралейбусам, да вечара ён акурат усё пасьпее. Госьць таксама меў пэўныя справы, таму, выпіўшы яшчэ піва, яны дабілі рэшту «Крыжачка», перапалілі й разьвіталіся. Прыхапіўшы галаву касавокага мужыка, Андрэ пасунуўся на прыпынак.
Надвор’е за сьценамі майстэрні стаяла пахмурнае, але дажджу не было. Ен любіў такі настрой у прыродзе, калі ўсё вакол завісала ў задуменным спакоі. He было ні празьмернай весялосьці сонца, ні дажджлівай нуды, а былі цішыня і нявызначанасьць, быццам паўза перад непазьбежным фіналам.
Тралейбус, што падасьпеў неўзабаве, павёз Андрэ ў цэнтар. Ехаць было нядоўга, усяго дзесяць хвілінаў, і, магчыма, каб ён выйшаў з майстэрні пазьней, злы рок праехаў бы міма. Аднак ён сеў менавіта ў гэты тралейбус, накіраваўшыся ў рукі лёсу, што чакаў яго праз пару прыпынкаў.
Тое, што гэта пастка, Андрэ зразумеў не адразу. Тралейбус спыніўся, і ў адчыненыя дзьверы
адразу з трох бакоў увайшлі кантралёры. Гэтая акалічнасьць крыху напружыла Андрэ. Квітка ў яго, натуральна, ня мелася, але ён адно з раздражненьнем падумаў, што давядзецца выйсьці ды пачакаць наступнага транспарту.
Абдымаючы галаву глінянага выродца, ён стаяў на задняй пляцоўцы. Паміж ім і кантралёрам — цёткай гадоў пяцідзесяці з грувасткім шыньёнам — заставалася некалькі пасажыраў. Нарэшце, праціснуўшыся да Андрэ, яна строга спытала:
— Ваш квіток?
Да таго моманту пары этэру ў яго галаве яшчэ не пасьпелі зноў ператварыцца ў чыгун. Настрой быў лірычны, лаяцца ні з кім не хацелася, таму, весела гледзячы кантралёршы ў вочы, ён прамовіў:
— Мадам! У мяне няма квіточка! I штраф мне няма чым плаціць!
Мадам таксама адразу павесялела і крыкпула камусьці ля іншых дзьвярэй:
— Зіна! Тут заяц нейкі з кап’ём у галаве! A штраф плаціць ня хоча!
— Вывадзі на вуліцу! Хай Макарыч разьбіраецца! — рыкнула з другога канца салёну Зіна.
— Пачакайце, мадам! Вы мяне з кімсьці зблыталі! Па-першае, я ня заяц, а леў! Па-другое, за што адразу Макарыч? — Андрэ адчуў нешта няладнае і крыху занэрваваўся.
—Я вам не мадам! А вы мне ня леў, а заяц! Заяц, выходзьце! Фу, як перагарам нясе! — баба з валасатай вежай замахала перад носам рукамі, як вэерам.
Андрэ зірнуў за дзьверы. На прыпынку стаялі два Макарычы і чакалі зайцоў з тралейбуса.
— Давайце, давайце! Выходзьце! He вымушайце вас за вухі выцягваць! У вас і так адно засталося!
Андрэ зразумеў, што пярэчаньні тут ня маюць сэнсу і зь нядобрым прадчуваньнем накіраваўся да выхаду.
— Во гэты! Кажа, што леў, а ў самога квітка няма і штраф плаціць ня хоча! — крыкнула з-за сьпіны мадам міліціянтам на вуліцы.
— Ня хоча? Прымусім! Грамадзянін, прайдзіце ў аўтобус! — гыркнуў мент, і тут Андрэ заўважыў, што побач з прыпынкам стаяў маленькі пазік, у які пакавалі ўсіх даўгавухіх без праязных аўсвайсаў. Ен зразумеў, што гэта была не звычайная праверка, а сур’ёзная аблава.
— Паслухайце, лейтэнант, у мяне сапраўды няма грошай! — Андрэ зьвярнуўся да старэйшага па званьні.
— Разьбярэмся, грамадзянін! Праверым дакумэнты. Паглядзім, які вы леў. Пратакол складзем. Прайдзіце! — мент узяў яго пад руку і суправадзіў да дзьвярэй пазіка.
У аўтобусе ўжо знаходзілася некалькі перапалоханых зайцоў і Макарыч у форме капітана, які складаў за сталом пратаколы. Апусьціўшыся на карычневае дэрмантынавае сядзенне, Апдрэ прыняўся чакаць у чарзе.
Нітрагліцэрын да таго часу ўжо канчаткова даў у галаву, і Андрэ з жахам заўважыў, што ягонае цела, рухі, жэсты, мова сталі раптам фрагмэнтавацца, развальвацца на аскепкі. Эўфарыя зьмянілася
станам п’янога атупеньня, і сьвядомасьць пачала ўспрымаць сьвет дзіўнымі незьвязанымі ў адно цэлае шматкамі. Паміж імі ўтварыліся пустэчы — чорныя дзіры, якія цягнулі яго ў нейкую цёмную каламуць. У галавеўсё гуло, плыло, мяшалася. Гіпсавыя статуі, шафы пад мостам, праязны аўсвайс, тралейбус, баба з шыньёнам, аднавухі заяц, канапа з спружынамі, раніца, бюст касавокага мужыка ў руках, мент, што складае пратакол.
Раптам ён адчуў сябе ўжо ля стала. Фуражка з кукардай. Два вокі пад чорнымі густымі бровамі. Пухлыя сіняватыя вусны варушацца і нешта яму гавораць.
—Як жа так: леў, а без квіточка езьдзіце?
— Разум-меец-це, я не з з-заапа-арку, я толькі-і Ін-наке-енція хаце-еў аддве-езьці...
— Глядзі, Макарыч, дык ён жа п’яны!
— Бач ты, ледзь на нагах трымаецца!
— Выкліч машыну! У пастарунак яго!
— Ня трэ-эба... у пастару-унак...
—Трэці, трэці, выклікае пяты! Клетку нам на прыпынак! Заяц тут у жопу п’яны папаўся. Мы на праспэкце Міра на рагу Касманаўтаў... Давай. Чакаем...
— Начаальнік... ня трэ-эба касмана-аўтаў... я н-не марсіянін... ня трэба кле-етку... не ха-ачу... у заапа-арк...
— Пасадзі-ка яго ў крэсла, а мне наступнага давай...
ГІерад вачыма зноў карычневая, абцягнутая дэрмантынам, лава... Баба перад чалавекам у фуражцы... Зайшлі два мянты.
— Вось гэты... Забірайце яго..
Жалезная клетка ўазіка... Збоку маленькае акенца за кратамі... Насупраць вузкае сядзеньне для аднаго чалавека. Пляснулі дзьверы. Кудысьці вязуць. Трасе на купінах. Паварот... Ізноў паварот... Клетка адчыняецца.
— Выходзь! Прыехалі!
Нейкі пакой. Стол. Драўляная лава. Сьцены, абабітыя ДВП да паловы. Далей фарба. Салатавая.
—Што гэта за галава ў цябе ў руках?
— Ін-накенцій Пятровіч... Мой тво-ор...
—Ты што, мастак?
— Скулыітар...
—Давай яго сюды! Ато разаб’еш.
— Нядам... адпусыдіце мяне...
— Куды гэтага з галавой?
—Давай пакульу малпоўшо! Толькі шалом зь яго здымі. A то пасадзіць каго-небудзь на піку.
— Ня трэба шалома здымаць... вы ня маеце права... Прыміце рукі! He чапайце!
— Глядзі! Супраціўляецца! Ану-ка рукі яму патрымай!
—Ты што, курва, робіш!!!
—Ахты, сволач! Брыкаецца!
— Прыбяры караўкі, казёл!!!
—Ах, я казёл? Ну-ка, Іван, сюды! Дапамажы!
— Бляць!!! Галава разьбілася! Інакенцій Пят.....
—Ах ты, сука! Брыкацца надумаў! Давай! Давай! Дубіналам яго!
— Рукі!!! Рукі круці! Моцны, гад, папаўся! За сыііну, за сьпінудавай!
— Казлы!!! Фашысты!!! Што ж вы робіце!
— Ах ты, паскуда!!! Ну ты сёньня ў мяне ластаукай палятаеш!!!
— Круці!!! Круці!!! Наручнікі хутчэй!!! Дай яму яшчэ раз!
— Ластаўку! Ластаўку давай! Ногі трымай! Зашпільвай! Фу ты, чорт! Во сука!
— Гестапа!!! Жывёлы!!! Вы за гэта адкажаце!!!
—Умаж яму па зубах! Каб ня вякаў!
—Давай, у малпоўню цягні! Яшчэ крыху! Ах ты, гніда! Яшчэ і кусаецца!
—Увалі яму яшчэ пару разоў!
—Пшыкні ў морду газком на дарожку — для лепшага палёту!
— Фу, смурод пайшоў! Дзьверы хутчэй зачыняй!
Апошняе, што Андрэ яшчэ памятаў, — холад на шчацэ ад бэтоннай падлогі, на якой, выгнуўшыся ўсім целам, ён ляжаў з закінутымі за сьпіну рукамі. Да рук былі прышпіленыя ногі. Кайданкі балюча сьціскалі костачкі ды запясьці, а з вачэй каціліся вялікія, памерам з гарошыну, сьлёзы. Сьлёзы ад горычы елкага газу, зьмяшанага з горыччу болі, зь нямым крыкам крыўды. Шалома ў той момант на галаве ўжо не было...
Ідал вярнуўся
•
Н апрытомнеў ад лёгкага штуршка ў плячо. Адкрыўшы вочы, Андрэ ўбачыў побач малпападобную істоту, якая, схіліушыся, ва ўпор глядзела яму ў твар. Заўважыўшы ягонае абуджэньне, істота страпянулася і маленькімі крывымі ножкамі падбегшы да цёмных мэталічных дзьвярэй, пачала грукатаць па іх кулакамі. Гэта быў чалавек зусім невялічкага росту, з караценькімі дугападобнымі канцавінамі, смуглай скурай і чамусьці абсалютна аголеным целам. Яго пацямнелы твар нагадваў зьедзены
зморшчынамі падвялы фрукт. Павярнуўшыся да Андрэ голым азадкам, патрэсваючы абвіслымі між ног яйцамі, малпападобны стаяў перад зачыненым дзьвярыма і тупа барабаніў па ім кулакамі.
«Дзе я? Што? Чаму? Хто гэта?» — пранеслася ў галаве. Андрэ паспрабаваў варухнуцца, але з жахам адчуў, што ягоныя рукі і ногі да чагосьці прывязаныя. Амаль голы, укрыты белай прасьціною, ён ляжаў на тапчане ў вузкім незнаёмым пакоі. Ён зрабіў намаганьне згадаць усё, і раптам тое, што адбылося надоечы, абрынулася на яго рэзкім болем. Шалома на галаве не было! Усьведамленьне гэтага прыціснула да зямлі з такой моцай, што, ня вытрымаўшы, ён застагнаў на ўвесь голас, быццам паранены леў, працяты стрэламі ўбогіх тубыльцаў. У гэтым крыку было столькі нянавісьці, злосьці, адчаю, што малпападобны ля ўваходу рэзка адскочыў убок і спалохана ўтаропіўся ў Андрэ.