Самабыцьцё
Міхаіл Баярын
Выдавец: Логвінаў
Памер: 194с.
Мінск 2014
Міхаіл Баярын
COLLE ciumS RMATI < CUM
Міхаіл Баярын
САМАБЫЦЬЦЁ
эсэ, пераклады
Вільня ЛОГВІНАЎ
2014
«Collegium Sarmaticum» Сэрыя заснаваная ў 2012 г.
Куратар сэрыі Ігар Бабкоў
Аўтар шчыра ўдзячны пану Аляксандру Стрыжанку за дапамогуў выданьні гэтай кнігі
ISBN 9786098147025
© Міхаіл Баярын, 2014
© Logvino Literaturos namai, 2014
ЗЬМЕСТ
7
11
13
17
23
24
29
32
37
38
43
44
47
53
56
63
64
71
74
79
80
82
86
90
95
96
103
104
107
108
Ігар Бабкоў.
Баярын. Сармацкая песьня напрыканцы эону
Прысьвячэньне
Уступ
Словы і змыслы
Самаўзьнікненьне (Тайттірійабрагмана 2.2.9.12)
Свабода
Продак (Ргведа 10.90)
Чалавек
Адно без другога (ЧхандоГйаупанішад 6.2.16.3.3)
Непарушная мяжа
Радасьць (Бргадаранйакаупанішад 1.4.14)
Двухбаковы рух
Перашкода
Цэль
Горад багоў
Пачатак (Ргведа 10129)
Быцьцё існага
Тое (Ііцавасйаупанішад)
Імя пачатку
Час (Атхарваведа 1953)
Вялікі Воз
Неруш
Глыбокі сьцег чыну
Наскрозь
Імя, ява, чын (Бргадаранйакаупанішад 1.6.3)
Дух мовы
Выпраява (Бргадаранйакаупанішад 1.4.7)
Дотык чыну
Мова (Ргведа 10.125)
Рой мудрасьці (Плятон, ‘Кратіл’)
5
110 Руш
115 Ісьціна (Бргадаранйакаупанішад, 2.3.16)
116 Знаньне веды
119 Род
123 Імядзея (Ргведа 1071)
126 Чыстая мова
130 Таява і розум
133 Множная этымалёгія
138 Воля да мовы
140 Выпраўленьне імёнаў (Лунь Йу 13.3)
141 Усемагчымасьць
147 Незабыўнае (ЧхандоГйаупанішад 6.1, 6.7)
150 Сэрца
157 Абсяг жаданьняў (Бргадаранйакаупанішад 1.4.17)
158 Выстаньне
163 To ты ёсьць (Чхандогйаупанішад 6.9,10,13)
166 Вялікі Чалавек
169 Ісьцінныя імёны
171 Разварот
177 ІЦанкарачарйа. Самакменьне
186 Зьмяя і вяроўка
189 Страчана і знойдзена
6
Ігар Бабкоў
Баярын. Сармацкая песьня напрыканцы эону
Гэтая кніга, як і яе аўтар, ня мае патрэбы ў прадмовах і пасьляслоўях, дадатковых тлумачэньнях і падрадковых заўвагах.
Тым ня менш, усё гэта непазьбежна здараецца і будзе здараецца. Ня толькі таму, што культура жыве адхіленьнямі і дадатковымі сэнсамі. Для яе недастаткова наўпроставага шляху. Лесьвіцы ў неба.
Але і зза іншага. Той, хто ідзе, не азіраецца. Ён спальвае за сабой свае перадумовы. Зацірае сьляды. Вырастае зь іх, пакідае ў мінулым як тое, чаго не шкада. Таму так важны сьведкі, якія бачылі. Якія памятаюць і разумеюць.
Міхаіл Баярын уварваўся ў літаратуру ў 1998 годзе, зборнікам вершаў “Шалёны вертаградар” і заняў у ёй (і ў сваім пакаленьні) важнае мейсца.
Працягнуў лінію сэнсу, якая тачылася ад Жылкі (альбо нават ад Міцкевіча?), Юхнаўца ды ішла далей праз катакомбы ажно пакуль ня выбухла Разанавым і паэтамі пакаленьня тутэйшых.
Пры гэтым яго паэтычная мэтафізыка была адметнай і
7
пазнавальнай: жорсткая, несэнтымэнтальная паэтычная эмоцыя, відавочная дыстанцыя да сучаснасьці, размова з традыцыяй (ён чытае Гамэра і Вэргілія ў арыгінале), воля раьзвітацца без шкадаваньня з усім мілым і дарагім дзеля ... Дзеля чаго?!
Геапаэтыка ягоных далейшых вандраваньняў прычыняе фіранку.
Далей здарыліся пераклады і эсэ, у якіх ён спрабаваў быць вівісэктарам эпохі.
Часопіс Nihil, які застаўся і сьведкам і мастком, пераходам ад буйства дзевяностых да нішчымніцы нулявых.
Штудыі (санкрыт, метафізыка мовы) у якіх, як у ашраме, ён захаваўся праз апошняе дзесяцігодзьдзе.
I вось цяпер, праз амаль дваццаць год ён вярнуўся. Зусім іншы.
Куды вярнуўся? У культуру? Паэзію? Мысьленьне?
Шукаючы скразную мэтафару, якая аб’яднала б маршрут, зьнітавала ўчора і сёньня, сабрала б усё ў адно, я й натрапіў на гэты вобраз сармацкая песьня напрыканцы эону.
Ад часу, калі Стрыйкоўскі і Гваніні расказалі нам пра сарматаў (!?), застаўся толькі цень эмоцыі, цьмянае прадчуваньне новага сэнсу. Засталася магчымасьць. Арыстакратызм, унутраны, перш за ўсё. Адвага, думаць і дадумваць да канца. Вернасьць традыцыі. Сваім памерлым.
Але й гэтага было дастаткова. Для культуры. Для нас. У дзевяностыя.
8
Баярын вяртаецца ў літаратуру, мысленьне, культурную прастору з новым імпэратывам. Патрабаваньнем веры. Глыбіні. Культуры вялікага стылю. У эпоху коміксаў, сымулякраў і подлай вайны на Ўсходзе.
Дух, што прайшоў праз самаадмаўленьне. Праз унутранае і зьнешняе. I ўжо гатовы вярнуцца да сябе. Як сказаў бы Гэгель.
"kick
Кніга, якую ён нам прадстаўляе, гэта кніга мысленьня. Мысленьня апрычонага. Мысьленьня разам з традыцыяй. Мысьленьня насуперак традыцыі. I, трэцяе самае важнае. Мысьленьне насустрач традыцыі.
Думка гэта перадусім істотныя словы паняткі, канцэпты, катэгорыі, дзе сэнс ушчыльняецца, канцэнтруецца, і захоўвае сутнасьць, істоту рэчаў. Гэтыя словы ня мы прыдумваем, яны падарожнічаюць у часе і прасторы вельмі даўно, складаючы гісторыю думкі.
Кожны, хто спрабуе думаць, раней ці пазьней пачынае разумець залежнасьць ад гэтай гісторыі, ад “пачаткаў і канцоў”.
Некаторыя як Гайдэгер, ідуць назад, у спадзяваньні адкрыць новыя магчымасьці. Прыгадаць тое, што было забыта.
Іншыя застаюцца ў тэатры актуальнага, тут і цяпер. Перафарбоўваючы канцэпты, прымяраючы ім другія ролі.
Што прапануе Баярын? Якія сьцежкі, маршруты адбываюцца на ягоных старонках?
9
Казаць пра гэта звонку бессэнсоўна.
Можна толькі паверыць. I прайсьці гэты шлях думкі самому. Разам зь ім. Насуперак яму. Насустрач.
10
Прысьвячэньне
маме і тату
зь бясконцай падзякай
за гэтае жыцьцё
іі
сэмінар «Самабыцьцё», 2012 (фота Кацярыны Гуртавой)
12
Уступ
Гэтая кніга пра Мову і Спадчыну, сама зьяўляецца насьледніцай трох традыцыяў індыйскай камэнтацыйнай гермэнэўтыкі, эўрапейскай эсэістыкі і беларускага моўнага пурызму. Яна складаецца зь невялікіх перакладаў сьвятарных санскрыцкіх тэкстаў і маіх мэдытацыяў на гэтыя творы. Яна задумана як мост над прорвай між сучасным мысьленьнем і сьветаглядам ведавай спадчыны.
Калі вучань традыцыйных дысцыплінаў уваходзіць у традыцыю праз свайго настаўніка, то ў выпадку традыцыйнай літаратуры і мастацтва, усё складаней. Так, сьветач санскрыцкай паэзіі Калідаса, пачынаючы паэму “Род Parry”, такім чынам піша пра дзёрзкасьць свайго намеру ўвайсьці ў традыцыю Рамайаны і Магабгараты:
mandah kaviyatah prarthtgamiyyamyupahdsyardm, pramsulabhye. phale lobhad udbahur iva vamanah, afha vd krtavagdvare vamif. 'smin purvasHribhihJ manau vajrasamutkirne sHtrasyevdsti me gdtih “Жадаючы славы паэта я або атрымаю насьмехі, бы карлік, прагнучы плоду, дасяжнага волату толькі, або створанай мовай празь дзьверы ў гэты род папярэдніх празорцаў як ніткі праз пацер, працяты алмазам, мой сьцег пранікае” (Raghuvarnsa 1.34).
Гэтаксама дзёрзкім зьяўляецца мой намер зрабіць уводзіны ў традыцыю Ведаў. Ужываючы параўнаньне вялікага папярэдніка, я хацеў бы, каб мая думка ўзыйшла ніткай развагаў праз пацеркі перакладаў да спадчыны першых паэтаў чалавецтва, пакідаючы па сабе сьлед, што можа быць пройдзены іншымі.
13
♦ ★*
У сьнежні 2010 году, пасьля сямі гадоў выкладаньня санскрыту, я вырашыў падлічыць, колькі ж людзей у Менску валодае мовай традыцыі так, каб магчы зь яе перакладаць. Нагодай было вестка, што аж два вучні скончылі курс санскрыту ў майго былога вучня. Разам са мной нас аказалася восем. Я супаставіў гэты лік з колькасьцю разьдзелаў граматыкі Паніні і прапанаваў праект перакладу “Васьмі ўзыходаў” на беларускую мову.
Супольны пераклад вялікага тэксту патрабаваў рэгулярных сустрэчаў. Узгадаўшы сваю даўнюю мару пра інтэлектуальны сэмінар, прысьвечаны традыцыі і мэтафізыцы, я вырашыў надаць ім дадатковы сэнс. Для кожнай сустрэчы мы загадзя выбіралі тэму, якой было прысьвечана спавешчаньне і абмеркаваньне. Так пачалося тое, што пасьля атрымала назву сэмінару Svayambhava (Самабыцьцё).
У сьветлую палову года сустрэчы адбываліся на беразе Менскага Мора, у цёмную ў аднаго з удзельнікаў. Пакуль агульнымі высілкамі рабілася першая рэдакцыя перакладу Паніні, на сэмінарах ‘Самабыцьця’ быў створаны праект беларускага санскрыту, Свамовы, нарадзілася канструктыўная тэорыя сэнсу, Актыка. За гэты час я зрабіў пераклад БгагавадГіты, а таксама напісаў гэтую кнігу, першымі чытачамі якой былі якраз удзельнікі ‘Самабыцьця’.
У першапачатковы склад сэмінару ўваходзілі Канстанцін Андрыеўскі, Ігар Кулікоў, Алег Жлутка, Максім Макоўчык, Натальля Ўласава, Ганна Кавалеўская, Павал Бохан і Радзівон Церашкоў. Надалей у сустрэчах бралі ўдзел Дзьмітры Комар, Кацярына Гуртавая, Юлія Бондар. Усім удзельнікам з удзячнасьцю за чароўны час узвышаных размоваў пра Мову і
14
Спадчыну я хачу прысьвяіць гэтую кнігу.
Пераклад з санскрыту на беларускую мову паставіў нас у становішча сьвятых Кірылы і Мэтода, якім дзеля зьдзяйсьненьня сваёй задачы давялося пераствараць славянскую мову. Розьніца традыцыйнага і сучаснага мысьленьняў аказалася такой глыбокай, што пераклад на сучасную беларускую здаваўся амаль немагчымым. I справа была не ў адсутнасьці адпаведнікаў для традыцыйных канцэптаў, а ў тым, што гэта ўвогуле былі не канцэпты. Традыцыйнае мысьленьне было не канцэптуальным, а этымалягічным. Запазычаньне ж слова проста вырывала яго з роднай этымалягічнай сеткі.
Магчымым было, аднак, зьмяніць само нашае стаўленьне да сваёй мовы, паглядзець на яе вачыма ведавай традыцыі і адкрыць яе магчымасьці, скутыя канцэптуальным мысьленьнем. Нашчасьце, пераклад на беларускую, дзякуючы нетрывалай унармаванасьці мовы і моцнай традыцыі пурызму, дазваляў нам вялікую свабоду словаўтварэньня, якую мы наўрадці змаглі б выявіць у іншай мове. Беларускі паэт можа дазволіць сабе стварыць некалькі новых словаў у адным вершы, і гэта ўспрымаецца як належыць.
Так ідэя давесьці пурызм Ластоўскага і Станкевіча да лягічнага канца, утварыць усе наватворы загадзя і адразу, увайшла ў рэзананс з канцэпцыяй граматыкі санскрыту. Гэта ў тым ліку спарадзіла прынцып этымаляГічнага перакладу перакладу каранёў і сеткі іх утварэньняў. У выніку такі тэкст не перакладае з традыцыйнага на сучаснае, выкарыстоўваючы прыгэтым экзатычныя знакі, а праз саму мову перакладу перастварае традыцыйнае.
15
Іншым выклікам перакладу была для нас павярхоўная, пазычальная ўлучанасьць у беларускую культуру лацінскай і старагрэцкай спадчыны. Як толькі гаворка заходзіла пра нешта істотнае, сапраўды важнае, беларускія словы сканчаліся, і пачыналіся запазычаньні. Лацінізмы займалі становішча высокага стылю, адціскаючы ў ніжэйшы стыль усе ўласныя адпаведнікі. Каб пачаць мысьліць самастойна, неабходна было пераадолець гэтую немагчымасьць або проста няёмкасьць называць рэчы сваімі імёнамі.