Самабыцьцё
Міхаіл Баярын
Выдавец: Логвінаў
Памер: 194с.
Мінск 2014
asuryd пата te. Ioka andhena tamasdvftdh, tamste. pretyabhigacchanti ye. ke. catmahano jandh “Бяссонцыя тыя сьветы, цемрай сьляпой ахінуты, рушаць туды зыйшоўшы, самазабойныя людзі” (Isavasyaupaniiad 3). Чалавек жыве цяпер у сьвеце бяз сонца змыслу, дзе ўсё загадзя вырашана і прызначана, і яму застаецца толькі адбываць быцьцё як пакараньне няволяй. Чалавек адчувае сябе пазбытым змыслу. Бо адмова ад свабоды гэта адмова ад свайго быцьця, адмова сябе і свайго змыслу. Але змысел ня рэч, што можна вярнуць, забраўшы. Свабода не паддаецца адбудове і аднаўленьню, але можа быць толькі нанова зьяўлена з жару самапаўстаньня.
26
Purusah
(Rgvedah 10.90)
sahdsrasirsa purusah sahasraksdh sahdsrapat | sd bhumim visvdto vrtvdty atisthad dasdngulam \1\ purusa e.ve.ddm sdrvam ydd bhdtam ydc ca bhdvyam | utamrtatvdsyesdno ydd dnne.natirohati \2\ e.tdvan asya mahimdro jydyams ca purusah | pado 'sya visva bhdtani tripdd asydmrtam divi |3| tripad drdhva ud ait purusah pado 'syehdbhavat punah | tdto visvan vy akramat sasananatane abhi \d\ tdsmad viral ajayata virdjo ddhi purusah | sdjato dty aricyata pascdd bhumim dtho purdh |51 ydt purusena havisa deva yajfidm dtanvata | vasantd asyasid djyam grismd idhmdh sardd dhavih \6\ tarn yajhdm barhisi pradksan purusam jatdm agratdh | te.na deva ayajanfa sadhya rsayas caye \7\ tdsmadyajnat sarvahdtah sdmbhrtam prsadajydm | pasun tarns cakre. vayavydn aranydn gramyds caye. \8\ tdsmadyajnat sarvahuta rcah sdmani jajnire. | chdndamsi jajnire tdsmadydjus tdsmad ajayata |9| tdsmad dsva ajdyanta ye. ke. cobhayddafah | gdvo ha jajnire. tdsmat tdsmaj jatd ajavdyah \W\ ydt puru^am vy ddadhuh katidhd vy akalpayan | mukham kirn asya kail bahu kd dru pdda ucye.te. \11\ brahmand 'sya miikham asid bahu rdjanyah krtdh | dru tad asya ydd vaisyah padbhydm sddro ajayata \12\ candrdma mdnaso jatds cdksoh suryo ajayata | mukhad indras cagnis ca prandd vayur ajayata |I3| ndbhya asid antdriksam strsno dyauh sdm avartata | padbhydm bhumir disah srdtrat tdtha lokdm akalpayan \ld\ saptdsyasan paridhdyas trih saptd samidhah krtdh |
28
Продак
(РГведа 10.90)
1. Тысячагаловы Продак, тысячавокі, тысячаногі, абярнуўшы быцьцё адусюль, на дзесяць дванаццатых выстаў.
2. Продак толькі ўсё гэта, што быта і тое, што будзе, пан нясьмерця, якое ён ежай перарастае.
3. Такая ягоная веліч, што яшчэ велічэйшы Продак, чвэрць яго усе быты, тры чвэрці нясьмерце ў небе.
4. Узыйшоў на тры чвэрці Продак, чвэрць яго ўзьнікла зноў тут, ён зь яе разыйшоў паўсюль, ува ўсё, што жыве й нежывое.
5. Зь яго узьнікла Улада, з Улады узьнік зноў Продак, ён, узьнікшы, пераўзыйшоў назад быцьцё і наперад.
6. Тады, калі Продкам як дарам Дзівы аброк учынялі, вясна была маслам, дровамі лета, восень дарамі.
7. Той аброк на траве крапілі, Продка, што ўзьнік спачатку, ім Дзівы сабе абраклі, Зьвершы і тыя, хто Рушы.
8. 3 таго, абрачонага цалком, аброку сабранае масла ператварылі ў жывёл лясных, ветравых, вясковых.
9. 3 таго, абрачонага цалком, аброку рочы і сьпевы, меры ўзьніклі зь яго, зь яго узьніклі аброчы.
10. Зь яго нарадзіліся коні, зьвяры із зубоў радамі, каровы зь яго узьніклі, зь яго авечкі і козы.
11. Калі падзялялі Продка, на колькі мерылі частак?
Як яго твар завецца, як рукі, як сьцёгны, ногі?
12. Радавітам стаў яго рот, ваярамі сталіся рукі, сьцёгны сталіся весяй, з ног яго ўзьніклі сьмерды.
12. Месяц узьнік зь яго мыслу, з вока узьнікла сонца, Індра і Агні з роту, Вецер узьнік з дыханьня.
14. 3 пупа узьнікла прастора, з галавы узьніклі нябёсы, з ног дол, староны са слыху, так яны сьвет стварылі.
15. Сямёра было азародаў, тройчы сем было зроблена дроваў,
29
deva ydd yajndm tanvana dbadhnan purusam pasum \15\ yajfie.na yajndm ayajanta devas tani dhdrmani prathamany asan | te ha ndkam mahimdnah sacantaydtra ptirve sadhyah sdnti devah \16\
30
калі абракаючы Дзівы, прывязалі Продка жывёлай.
16. Аброк аброку абрэклі Дзівы, то першыя сталі абрады. Дасяглі вялікія неба. Дзе первыя Зьвершы, ёсьць Дзівы.
31
Чалавек
Чалавек ня мае губляць свой змысел. Калі рэч губляе змысел, перастае выконваць свой чын, яе выкідаюць, вяртаюць у рэчыва. Калі чалавек губляе змысел, ён ператвараецца ў рэч, знадабень чужой улады. Але які змысел чалавека, які яго чын?
id yat ptirvo 'smat sarvasmat sarvan papmana ausat tasmat puru^ah. osati ha vai sa tarn yo 'smat pdrvo bubhtisati ya e.vam veda “Той, хто папярэдні ад усяго гэтага, спаліў усё зло, таму ён пуруша. Таму спальвае той, хто так ведае, таго, хто жадае быць перад ім” (Brhadaranyakaupanisad 1.4.1). Слова purusa (чалавек) тлумачыцца тут як вытворнае ад слова puras (перад) і кораня us (спальваць). Чалавек той хто спальвае тое, што хоча быць перад ім, над ім, быць яго прычынай, папярэднічаць яму, вызначаць яго, мець над ім уладу. Змысел чалавека ў адмаўленьні быць рэччу, гэтым, аб’ектам чужой волі, у спальваньні папярэдняга, прычыны, пераўзыходжаньні ўлады іншага. Гэта ягоны чын. Чалавек мае быць свабодным, першасным і пачатковым, бо калі ён губляе свабоду, ён перастае быць чалавекам.
purah kusan (Unadi 4.75). Паводле тлумачэньня Унадісўтраў слова purusa ўтвараецца ад кораня pur (папярэднічаць, быць перад). Чалавек той, хто папярэднічае, папярэднік, продак. Чалавек пачатак, той, хто ёсьць першасным, пачатковым. Змысел чалавека пачынаць, быць пачаткам, даваць пачатак. Гэта ягоны чын. Папярэднічаць можна толькі наступнаму, і пачатак мае быць пачаткам працягу. Чалавек тады чалавек, калі ўсё толькі пачынаецца, у вечны міг пачатку, калі ўсё яшчэ наперадзе. Каб быць чалавекам, чалавек мае спараджаць, тварыць працяг, быць продкам на
32
ступнікаў, настаўнікам вучняў. Калі чалавек стаецца толькі працягам, інэрцыяй і заходам, ён зьнікае як чалавек.
tenedam рйгпат puruse.na sarvam “Усё гэта поўніцца тым пурушам” (Svetasvataraupanisad 3.9). Ёсьць яшчэ адно тлумачэньне чалавека. purusah рйгпат апе.па sarvam ігі “Пуруша той, кім поўніцца ўсё” (Bhagavadgitabhasya 8.4) Настаўнік ІЦанкара тлумачыць слова purusa як утворанае ад кораня рг (поўніць). Тады змысел чалавека ў тым, каб поўніць, быць поўным, цэлым. Гэта ягоны чын. Чалавек ня мае зводзіцца да часткі, абмежаваньня, ня мае быць рэччу сярод рэчаў. Любое зьвядзеньне чалавека зьнішчае яго змысел. Можна вызначыць частку, але нельга вызначыць, абмежаваць цэлае. Таму вызначэньне чалавека зьнішчае чалавека. Поўніцца значыць няспынна спаўняцца, зьдзяйсьняцца. Бо завершаны чын паўненьня ўжо няпоўны, абмежаны, частковы, скончаны.
sahasrasirsd purusah sahasraksah sahdsrapat, sd bhumim visvdto vrtvaty atisthad dasahguldm “Тысячагаловы чалавек, тысячавокі, тысячаногі, ён быцьцё адусюль асягнуўшы, пераўзышоў яго на дзесяць пальцаў” (Rgveda 10.90.1). Чалавекам поўніцца ўсё. Але слова “ўсё” таксама значыць “поўнае”. Што тады значыць поўніць поўнае? Поўніць поўнае значыць перапаўняць яго. Чалавек самаперапаўняльны (рагірйгпа) кубак, што цячэ цераз свой край. Чалавек можа быць толькі бясконцасьцю, што дзейна і ўвесь час пераадольвае свае канцы. Чалавек заўсёды мае быць большым за самога сябе. Чалавек і ёсьць звышчалавек, гэта слова лішняе. Гэта пачатак, які не дапускае свайго канца.
ІЦанкара дае і яшчэ адно тлумачэньне слова purusa. purusah puri sayanat “Пуруша бо жыве ў горадзе” (Bhagavadgitdbhasya 8.4) Як пра ўладара горадацела гаворыць пра чала
33
века Багавіт: sarvakarmdni manasa samnyasyaste sukham vast, navadvare. pure, dehi naiva kurvan na karayan “Усе чыны мыслам адрокшы, шчасна ўладар прабывае, цельны ў горадзе дзевяцібрамным ня чыніць, не прычыняе” (Bhagavadgita 513). Чалавек жыве ў целе. Але і жывёла жыве ў целе. У чым тады розьніца? ІЦанкара выкмячае, што каб быць уладаром гораду, трэба адрозьніваць сябе ад яго, ня быць яму гэтасным, ідэнтычным. Той, хто прымае сябе за сваё цела (dehaindriyasarnghatamatraatmadarai), сваю наяўнасьць, частку сябе, не ўладарыць, а ўладарыцца горадам. Тады змысел чалавека ў нятоеснасьці сваёй наяве, адмоўным разрозьненьні сябе ад усякай наявы, у яе пераўзыходжані. Гэта ягоны чын. Чалавек, што зводзіцца да гэтага, ідэнтычнасьці любога роду, страчвае сваю сарцавітую, уладарную вось, губляе свой змысел.
purusakadhidaivatam “Чалавек прабоства” (Bhagavadgita 8.4). Слова adhidaivata (прабоства) значыць daivatam adhikrtya “пра боскае”, “пра боства”, “зрабіўшы боства кменем”. Прабоства гэта змысел, ідэя боства як такога, а таму гэта боства бостваў, навышняе боства, тое, што робіць боствы боствамі. Гэта значыць, прабоства Пачатак, той, хто заўжды папярэднічае і не дазваляе папярэднічаць сабе, хто спальвае ўсё, што спрабуе быць яго прычынай, той поўны, нязводны да частак, не дазаляючы свайго канца, кім перапаўняецца ўсё, які ўладарыць явай і не ўладарыцца явай.
dvavimau purutau loke. ksarakdksara eva са, ksaras sarvani bhutdni kutastho’ksara ucyate.. uttamah purusah tvanyah paramatmetyudahrtah, yo lokatraya avuya bibhartyavyaya isvarah “Два гэтыя Продкі ў сьвеце, зьнікомы і незьнікомы, зьнікомы гэта ўсе быты, канцавосны зьвецца нязьнікным. Але Продак навышні іншы, ён, найсабой называны, сабой прасягнуўшы тры сьветы, ўладар яго вечны трымае”
34
(Bhagavadglta 15.1617). Калі чалавек выяўляе свой змысел пачатку, чынячы чын чалавека, празь яго праходзіць вось пачатку сьвету, што злучае, яднае яго з прабоствам, утвараючы навышні сьцег, вэртыкальны шлях (para gatih).
35
Ekam advitiyam
(Chandogyaupanisad 6.2.16.3.3)
6.2.1. sad eva somyedam agra asid ekam evadvitiyam. taddhaika dhur asad evedam agra asid ekam evadvitiyam. tasmad asatah saj jdyata.
6.2.2. kutas tu khalu somyaivam syad iti hovdca. katham asatah sajjayeta. sat tv eva somyedam agra asid ekam evadvitiyam.
6.2.3. tad aiksata. bahu syam prajayeyeti. tat tejo 'srjata. tat teja aiksata. bahu syam prajayeyeti. tad apo 'srjata. tasmad yatra kva ca socati svedate vd purusas tejasa eva tad adhy apo jayante.
6.2.4. td dpa aiksanta. bahvayah sydma prajayemahiti. ta annamasyanta. tasmadyatra kva ca varsati tadeva bhdyistham annam bhavaty adbhya eva. tad adhy annadyam jdyate.
6.3.1 tesam khalv esdrn bhutdnam triny eva bijdni bhavanty andajam jtvajam udbhijjam iti.
6.3.2 . seyam devataik^ata. hantaham imas tisro devata anena jivendtmandnupravuya ndmardpe vydkaravdnlti.