• Газеты, часопісы і г.д.
  • Самабыцьцё  Міхаіл Баярын

    Самабыцьцё

    Міхаіл Баярын

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 194с.
    Мінск 2014
    36.7 МБ
    sa vai naiva reme, tasmad ekaki na ramate, sa dvittyam aicchat, sa haitavdn asa yatha stripumdrnsau samparisvaktau, sa imam evatmanam dvedhapatayat, tatah patis ca patnt cabhavatam, tasmad idam ardhabrgalam iva sva iti ha smaha yajfiavalkyah, tasmad ayam akdSah striyd pHryata eva, tarn, samabhavat, tato manu^ya ajdyanta “Але ён ня радаваўся. I таму самотны ня радуецца. Ён захацеў другога. I ён стаў такім, як жанчына і мужчына, якія абдымаюць адно аднаго. I такога сябе ён
    44
    змусіў рухацца (apatayat) ў два бакі (ці “распаўся на два”), і адтаго сталі быць муж (pati) і жонка (patni). I таму мы як паловы цэлага так мовіў Йаджнявалкйа. I таму гэтая прастора поўніцца толькі жанчынай. Ён быў зь ёй, і адтаго нарадзіліся людзі”. (Brhadaranyakaupanisad 1.4.3)
    Гук р ёсьць праявай змыслу паўнаты, гук t змыслу “таго”, у корані pat яны гучаць як рух на той бок да/ад паўнаты. pat перакладаецца звычайна як “ісьці, рухацца”. apatayat мінулы час ад другаснага кораня patnic “спрычыніў рух, зарухаўся”. dvedha apatayat можна перакласьці як “спрычыніў дваякі рух”, “зарухаўся ў два бакі, тудысюды”, або перакладаюць як “падзяліўся на два”. Сьпярша ён стаўся як склешчаныя ў адбымках мужчына і жанчына, а пасьля прычыніў дваякі рух. Сьвет адбываецца як каханьне мужчыны і жанчыны, выток праявы іх каханьне.
    Досьведна мы ўспрымаем наадварот: асобныя мужчына і жанчына сустракаюцца, падабаюць адно аднаго, займаюцца каханьнем, дасягаюць яго вяршыні і зноў распадаюцца на асобныя часткі. Тут наадварот: мужчына і жанчына толькі ўзьнікаюць у выніку каханьня. Сьпярша яны на вяршыні каханьня, пасьля яны рухаюцца ў два бакі, і затым стаюцца мужчынам і жанчынаю. I тады каханьне асобных мужчынаў і жанчынаў ужо не падзея ў часе, а выйсьце з часу, спроба падскочыць і на імгненьне дакрануцца да гэтай страчанай вяршыні, пачатку, ад якога якраз і паходзяць людзі. Тут вымаўлена невымоўнае. Бо гаварыць пра недваістае дваістай мовай можа толькі паэзія. Тут поўны давер да мовы, першасныя змыслы, граматыка як лёгіка традыцыі.
    so heyam iksam cakre. katham nu matmana eva janayitva sambhavati. hanta tiro 'santti. sa gaur abhavad vrsabha itarah. tarn sam evabhavat. tatogavo 'jayanta. vadavetarabhavad asvavrsa
    45
    itarah. gardabhitara gardabha itarah. tarn sam evabhavat. tata ekasapham ajayata. ajetarabhavad basta itarah. avir itara mesa itarah. tarn sam evabhavat. tato javayo 'jayanta, evam eva yad idam kihca mithunam a piptlikabhyas tat sarvam asrjata “I яна азірнулася наўкол: як нарадзіўшы мяне зь сябе, ён быве са мной? Даволі гэтага, адвярнуся. I яна сталася каровай, а ён быком. I ён быў зь ёй. I адтаго нарадзіліся каровы. Яна сталася кабылай, а ён канём. Асьліцай яна, а ён аслом. I ён быў зь ёй. I адтаго нарадзіліся непарнакапытныя. Казой сталася яна, а ён казлом. Авечкай сталася яна, а ён баранам. I ён быў зь ёй. Адтаго нарадзіліся козы і авечкі. Такім чынам ён стварыўусё парнае, аж да мурашоў” (Brhadaranyakaupanisad 1.4.4).
    tarn sam abhavat літаральна: “ён быў зь ёй”, “ён кахаў яе”. Тут “быць” значыць “кахаць”, а каханьне значыць “субыцьцё”. sambhu пераходны дзеяслоў: “каго, што?”. Гук sa значыць “разам”, гук bha значыць “узьнікаць”. Ён узьнік зь ёй разам. Уся дарога праяўленьня паўстае як любоўная гісторыя, вынікам і ўвасабленьнем якой урэшце выяўляемся мы самі. I гэтае ўсьведамленьне робіць нас пачаткам.
    46
    Перашкода
    Усе жывыя істоты ў прыродным стане праяўляюць сваю свабоду, паўнату сваіх магчымасьцяў. Дзікі воўк напоўніцу воўк, і зьмяя ў балоце цалком, нічым не абмежаваная зьмяя. I толькі чалавек не цалком, а крыху чалавек. Ён як свойская жывёла, як воўк у заапарку, як карова ў кароўніку, як конь у калёсах. Ён праяўляе адсоткаў дзесяць тых магчымасьцяў, якія дала яму прырода, і гэтае жыцьцё лічыць вынікам свайго разьвіцьця.
    Прагрэс здаецца відавочным дзякуючы павелічэньню і хуткаму абнаўленьню ўсемагчымай тэхнікі, якая нібыта ўсё больш палягчае жыцьцё. Але называць разьвіцьцё тэхнікі поступам чалавецтва тое самае, што называць мадэрнізацыю кароўніка прагрэсам каровы. Калі б разьвіваліся магчымасьці самога чалавека, гэта быў бы яго прагрэс. Але растуць менавіта магчымасьці тэхнікі, а магчымасьці чалавека пры гэтым зьмяншаюцца. Бальшыня людзей умее толькі карыстацца тэхнікай і зусім ня ведае яе ўладкаваньня. Людзі сталіся нагэтулькі залежнымі ад тэхнікі, што яна кантралюе ўсё іх жыцьцё, а яны ня здольны ад яе адмовіцца. Правільна было б гаварыць не пра прагрэс чалавецтва, а пра прагрэс сродкаў кантролю над чалавецтвам. Хто кантролюе свойскае чалавецтва?
    Усё простае для сучаснага чалавека неверагодна ўскладнена. Каб зрабіць нешта простае і натуральнае, напрыклад, пад'есьці, чалавек сёньня робіць тысячы ненатуральных рухаў, кожны зь якіх паасобку не вядзе проста да цэлю. Ён устае а пэўнай гадзіне, сядае ў транспарт, ідзе ў офіс, робіць там мноства найскладаных дзеяньняў восем гадзінаў запар, каб атрымаць грошы, зайсьці ў краму, купіць ежы, і ўсё
    47
    гэта толькі дзеля таго, каб паесьці і пакарміць дзяцей. Рух ад пункту А да пункту Б да беззмысловасьці ўскладняецца, улічваючы скрайнюю прастату цэлю. Сучасны чалавек, застаючыся прыроднай істотай, маючы натуральную матывавацыю, рэалізуе яе цалком ненатуральна.
    Некалі і людзі былі напоўніцу, як ваўкі і зьмеі. У маленстве мы гулялі ў гэтых дзікіх, першабытных, свабодных людзей. Яны былі часткай кола сусьветнага суладзьдзя. Іх сьвядомасьць была празрыстай для першапрынцыпу. Простае было для іх простым, і іх магчымасьці былі іх магчымасьцямі, бальшыню якіх мы, народжаныя ў няволі, сёньня нават ня можам уявіць. Як ня можа сабе ўявіць паўнату жыцьця ваўка народжаны ў заапарку воўк.
    Сучасны чалавек лічыць прагрэс сваім уласным прагрэсам, не зрабіўшы для яго нічога, апроч спажываньня яго пладоў, а цывілізацыю і культуру сваімі цывілізацыяй і культурай. Але ніякі воўк ня можа сам пасадзіць сябе ў клетку, і каровы не будуюць сабе кароўніка, і чалавек у натуральным стане не загоніць сябе сам у загон. У чым тады змысел гэтага неверагодна ўскладненьня маршрутаў чалавечай энэргіі, татальнага прывязваньня чалавека да тэхнікі, і якнайбольшага ўразаньня яго ўласных магчымасьцяў? Што насамрэч такое гэты дзіўны новы сьвет, у якім мы жывем? Парадокс яшчэ ў тым, што хаця жыцьцё ў сьвеце прагрэсу стаецца толькі лягчэйшым і чалавек прыгэтым выяўляе толькі маленечкую частку сваіх магчымасьцяў, ён стамляецца ўсё больш і больш, і адчувае ўсё менш сілаў і шчасьця. Куды яны сыходзяць?
    Ёсьць натуральнае кола, па якім рухаецца энэргія сьвету. Зоры і плянэты круцяцца вакол нябеснай восі, цячэ па колу кроў у целе, вада ператвараецца ў пару і ападае дажджом,
    48
    ёсьць кола дня і ночы, месяцу, году. Гэты натуральны адпачатковы pyx по коле называецца ў Ведах rta. Гэта слова ўтвараецца ад кораня г, які азначае колавы рух, праўду, ісьціну, натуральны парадак, тое, што пасьля стала значыць слова dharma. Пачаткам гэтага руху лічыцца першы аброк, зроблены самім пачаткам. Аброк у адказ пачатку робіць рух кола няспынным.
    annad bhavanti bhutani parjanyad annasambhavah, yajnad bhavati parjanyo yajnah karmasamudbhavah. karma brahmodbhavam viddhi brahmaksarasamudbhavam, rasmat sarvagatam brahma nityam yajne prati^thitam. evam pravartitam cakram nanuvartayatiha yah, aghayur indriyaramo mogham partha м jtvati “Зь ежы ўзбываюцца быты, з дажджу ўзбываецца ежа, дождж узбывае з аброку, аброк узбываецца з чыну. Чын з Роду узбытым ведай, зь нязгубнага Род узбыты, таму ўсюдырушны Род у аброку заўжды ўсталяваны. Хто так закручонага кола кручэньня далей ня доўжыць, зламысны, здаволя здоляў, дарэмна жыве ён, Партха.” (Bhagavadgita 3.1416).
    Нарадзіўшыся ў горах, рака цячэ долу, да мора, каб пасьля зноў зьявіцца ракой у горах. Але вось на ейнай дарозе насыпаюць грэблю, і цяпер яна яшчэ круціць турбіны, сілкуючы машыны на заводах навакольных гарадоў. Пры пераадоленьні штучных перашкодаў выпрацоўваецца энэргія. “Энэргія” значыць па старагрэцку “нутраная дзея”. Прабягаючы маршрут свайго беззмыслоўна ўскладненага жыцьця, чалавек адначасова круціць жорны сыстэмы, сілкуючы яе сваёй нутраной жыцьцёвай сілай. Як электрастанцыя яна ўзвышаецца над ракой чалавецтва.
    Сучасны чалавек не прыкуты ланцугамі да галераў і шахтаў як нявольнікі старажытнага сьвету, ён проста ўвесь час
    49
    сузірае бясконцыя відовішчы, што мякка спакушаюць і пераконваюць яго жадаць, адчуваць і перажываць. Яго ўвага ўвесь час занятая нейкім вонкавым паказам. Ён увесь час старанна працуе, аддаючы электрастанцыі розуму творчую энэргію сваёй сьвядомасьці. Забіраючы чалавечую сілу, яна затым як пан сялянам, вяртае як міласьць яе брудныя рэшткі асабліва абраным і пасьпяховым за іх слухмянасьць і кіраўнічыя функцыі.
    I самае крыўднае для герояў гэтая машына ня мае нічога супраць змаганьня з сабой, бо тыя, што кідаюць выклік сыстэме адчужэньня, выступаюць акторамі на сцэне яе тэатра, разводзячы гледачоў на бурлівыя эмоцыі, і тым самым варочаюць жорны заганнага кола з дадатковай сілай. Энэргію, здабытую з руху натуральнага першатворнага кола, электрастанцыя перанакіроўвае ў адваротным напрамку, кідаючы яе супраць самога пачатку. На санскрыце гэта называецца viparitam (вычварэньне).
    Хто б мог быць стваральнікам і гаспадаром такога мэханізму? Тэорыі змовы прыпісваюць кіраваньне сучасным сьветам асаблівым групам людзей, закулісным элітам, таемным таварыствам. Але сучасны сьвет вялікі гістарычны праект, пачатак якога аддзелены ад нас тысячагодзьдзямі. Як могуць быць гаспадарамі такога праекту істоты, ня здольныя кіраваць нават уласнымі жаданьнямі, якія ня могуць плянаваць падзеі нават на год наперад, бо парушыць гэтыя пляны можа любая выпадковасьць? Як найбольш яны могуць быць толькі выканаўцамі чужых загадаў. У выпадку сучаснага сьвету адно пакаленьне людзей зьяўляецца сьведкам прычынаў, і толькі яго ўнукі перажываюць наступствы. Дацэльная бязьлітасная воля стаіць жалезнай лёгікай за ўсімі значнымі зрухамі і падзеямі. Каб кіраваць такім праектам, трэба мець у сваім распараджэньні зусім іншы час і іншыя
    50
    сродкі кіраваньня. Час, у параўнаньні зь якім чалавечае жыцьцё толькі невялікі эпізод. Сродкі, якія чалавек проста не заўважае, успрымаючы іх як частку самога сябе.