Самабыцьцё
Міхаіл Баярын
Выдавец: Логвінаў
Памер: 194с.
Мінск 2014
Адзінкай разуменьня і выяўленьня змыслу зьяўляецца выказваньне (vakyam). Яно валодае цэласьцю змыслу. Сказ складаецца з словаў, словы ўтвараюцца з асноваў і афіксаў, асновы ўзыходзяць да каранёў ці часьціцаў. Прыгэтым агульны
75
змысел каранёў і асноваў абмяжоўваецца, удакладняецца змыслам афіксаў. Карані ўтвараюцца спалучэньнем гукаў альфабэту, абмяжоўваючы іх яшчэ больш агульны змысел. Утварэньне гукаў абмяжоўвае адзіны першачатковы змысел, пачатак мовы.
Першапачаткова гэты ўзровень мовы быў такім жа дзейным, як цяпер утварэньне сказаў з абмежаванага слоўнікавага запасу. Для рушаў, пачынальнікаў мовы, усе ўзроўні мовы былі творчымі і дзейнымі. Для іх нашчадкаў узровень утварэньня каранёў ужо ператварыўся ў гатовы слоўнік першаскладнікаў, але захавалася творчасьць на засталых узроўнях. Сучасны чалавек апусьціўся на апошнюю прыступку словаўтварэньня, калі набор гатовых, адарваных ад першакрыніцы змыслу словаў, спалучаецца паміж сабой на гарызантальнай роўніцы ў рознай пасьлядоўнасьці.
Змысел выказваньня зьяўляецца вынікам спалучэньня змыслаў словаў, якія ў сваю чаргу задаюцца спалучэньнем змыслаў каранёў і афіксаў, утвораных спалучэньнем змыслаў гукаў. У такім разе змысел любога, нават вельмі складанага, выказваньня ўрэшце выяўляецца толькі спалучэньнем складнікаў альфабэту змыслаў. Тады ўсякі “зьнешні” і “ўказальны” змысел перастае быць зьнешнім змыслам, а ўсякае зьнешнескіраванае спазнаньне выяўляецца толькі адбіткам і чарговай наперад зададзенай сфармаванасьцю (samskara). Тады цэлем спазнаньня канчаткова стаецца альфабэт і матрыца змыслаў. Гэты сьцег вядзе да пачатку мовы і выводзіць зпад улады яе нутраных межаў.
Каб вымавіць пранаву, трэба шырока раскрыць рот, і вымаўляючы галосны, пакрысе закрыць яго, скончыўшы доўгім насавым гукам (anusvara). Уся мова зьмяшчаецца ў альфабэце мовы, усе змыслы мовы зададзены альфабэтам
76
змыслаў. Усе гукі мовы зьмяшчаюцца ў гэтым руху ад адкрытага да закрытага роту пры вымаўленьні пранавы. Усе змыслы мовы зьмяшчаюцца ў змысьле гэтага сьвятарнага складу. Гук Ом азначае sabdabrahman, адзіны першасны змысел, праяўлены як сусьвет. Ом значыць вышэйшую мову (paravak), якой пранікнуты і ў межах якой адбываюцца ўсе ўзроўні праявы. Гаворачы ом, зьвяртаюцца да пачатку ўсяго, называючы яго імя.
isvarapranidhanad va. klfMkarmavipakaaMyair aparamrstah purusavisesa tsvarah. ratra niratisayam sarvajnabijam. purvesam api guruh kalena anavacche.dat. tasya vacakah pranavah. tajjapas tadarthabhavanam. fatah pratyakcetanaadhigamo 'py antarayaabhavas ca “Або ад пакладаньня на Ўладара. Уладар першачалавек, пазбыты залежнасьці ад болю, што ўзьнікае ў выніку высьпяваньня пладоў кармы. У ім найвышэйшае семя ўсякага знаньня. Ён настаўнік нават першых настаўнікаў, бо не абмежаваны часам. Яго імя пранава. Паўтарэньне яго імя вядзе да выяўленьня яго змыслу. Ад выяўленьня яго змыслу ўзьнікае непасрэднае ўспрыманьне ісьціны і адсутнасьць перашкодаў” (Патаньджалі, Йогасўтры, 1.2329).
77
Kalah
(Atharvavedah 1953)
kald dsvo vahati saptdrasmih
sahasraksd ajdro bhurire.tah | ram d rohanti kavdyo vipascifas
tdsya cakrd bhdvanani visva 11J11 saptd cakrdn vahati kald e.sd
saptdsya nabhir amrtam nv dksah | sd imd visva bhuvanany afijat
kalah sd iyate. prathamd nd de.vdh 1|2| | ptlrndh kumbhd 'dhi kald dhitas
tarn vdi pdsyamo bahudhd nd sdntam | sd imd visva bhdvanani pratydh
kaldm ram ahuh parame. vydman 113| | sd e.vd sdm bhuvanany dbharat
sd e.vd sdm bhdvanani pdry ait | pita sdnn abhavat putrd e.sam
tdsmad vdi ndnydtparam asti tejah | pl | kalo 'mum divam ajanayat kald imdh prthivir utd | kale, ha bhatdm bhdvyam cesitam ha vi tisthate. 115| | kalo bhdtim asrjata kale, tdpati suryah | kale, ha visva bhdtani kale, cdksur vipasyati 116| | kale, mdnah kale prandh kale, ndma samdhitam | kdle.na sdrva nandanty dzatena prajd imdh 117| | kale, tdpah kale, jyestham kale brahma samdhitam | kald ha sdrvasyesvardyah pitdsit prajdpateh 118| | te.nesitdm tenajatdm tad u tdsmin prdtisthitam | kald ha brahma bhutvd bibharti paramesthinam 119| | kalah prajd asrjata kald dgre. prajdpatim | svayambhuh kasydpah kaldt tdpah kaldd ajayata | |I0| |
78
Час
(Атхарваведа 1953)
Час конь рушыць сяміпаводны, тысячавокі, бясстарасны, многасяменны, на яго залазяць відушчыя таявіты, колы ягоныя ўсе сусьветы. |1|
Сем колаў рухае час той,
сем у яго сяродкаў, вось у яго нясьмерце, усе гэтыя рушачы сьветы,
час той першым богам паходзіць. |2| Пастаўлены поўны збан на час,
яго бо мы бачым множна існым, усе гэтыя сьветы ён пранікае,
часам яго завуць у навышнім небе. |3| To ён усе сьветы разам сабраў,
то ён абняў усе сьветы разам, бацька, ён стаўся іх сынам,
таму няма іншага вышняга зьзяньня. |4| Час нарадзіў тое неба, час гэтыя землі радзіў таксама, у часе бо бытае, бытнае, істае ўсё расстаўляецца ў часе. |5| Час утварыў быцьцё, у часе палае Сонца, у часе бо ўсе істоты, у часе бо бачыць зрок. |6| Вум у часе і ў часе дых, зьяднаньне напраўду ў часе, з часу прыходам шчасныя гэтыя ўсе спароды. |7| У часе жарба і веліч, Род супадае з часам, час, што бацька Пана спародаў, уладар усяго напраўду. |8| Ім рушана, ім народжана, Тое стаіць на ім, час, Родам стаўшы, дзержыць таго, хто стаіць у найвышшы. |9| Час утварыў спароды, час спачатку пана стварэньняў, самаўзьніклы Каіцйапа з часу, жар нарадзіўся з часу. |10|
79
Вялікі Воз
Час заўважны адносна руху. Рух адбываецца адносна нерухомага і тым самым ёсьць рух па коле. Таму час кола. У цэнтры кола ёсьць вось, месца дзе руху няма. Там, дзе няма руху, няма і часу. Чуваньне ўспрымальніка руху адзіная нерухомая кропка дачыненьня. Празь сьвядомасьць праходзіць вось сусьвету. Чуваньне прастора руху, яна процістаіць рухомаму як частка і цэлае. Кола паўната магчымасьці руху, яго ўсеадменнасьць, усемагчымасьць.
Рух мае наўвеце частковасьць рухомага. Поўнае адно для частковага. Быццьцё (sat) адно для ўсяго, што ёсьць. Быцьцё ёсьць адносна чуваньня (cit), таму чуваньне адно для ўсяго, што ёсьць. Чуваньне і быцьцё супадаюць (samadhiyete). Saccid екат brahma існае i чуваньне адно, i гэтае адно Брагман, Род. Ад санскрыцкага слова brahman паходзіць слова “верамя”. Досьведна час успрымаецца як кола дня, месяца, году, жыцьця.
АстралёГія супастаўляе вялікае кола часу сусьвету і кола часу жыцьця чалавека. Яны суадносяцца як частка і цэлае. Адно ўтварае другое, і таму адно складаецца з другога. Таму ў меншым коле можна бачыць адсьвет большага і наадварот. Астралягічная карта (janmacakram “кола нараджэньня”) ці гараскоп (“часагляд”) задаецца часам нараджэньня чалавека, становішчам рухомага адносна нерухомага на імгненьне нараджэньня.
На карце ўсё, што разварочваецца як жыцьцё, працягласьць, бачыцца адразу, адначасова. Усё жыцьцё чалавека зьяўляецца толькі разваротам імгненьня вялікага часу. Гараскоп гэта магчымасьць (sakti), прырода, праддзеяньне (ргакггі),
80
мяжа, мера (matra) чалавека. Кола вялікага часу зьмяшчае паўнату такіх імгненьняў, усемагчымасьць, усеадменнасьць. I з гледзішча восі, сяродку кола, яны ўсе дадзеныя адразу як гараскоп сусьвету. Увесь час, зьдзяйсьненьне ўсіх адменаў адбываецца для сяродку кола адразу, ня як працягласьць, але як вечны ўсебаковы сполах.
Адмены ўтвараюцца спалучэньнем рухомых складнікаў адносна адно аднаго і нерухомай сеткі. Знаньне спалучальнасьці складнікаў дае магчымасьць убачыць жыцьцё як код жыцьця, як мову праграмаваньня таго, што перажываецца і адчуваецца. Як тое, што на экране кампутара выглядае прыгожай візуальнай гульнёй, насамрэч напісана на пэўнай мове. 3 гледзішча астралёгіі мінулыя нараджэньні (purvajanmam) выглядаюць проста матэматычнымі апэрацыямі.
Астралёгія дае магчымасьць паглядзець на сьвет вачыма пачатку. I сьвет бачыцца ёй як свабода (yvatantra), усемагутнасьць (sarvasakti) пачатку. Яна праводзіць вось паміж сяродкам вялікага кола сусьвету і сяродкам кола чалавека і ўтварае Вялікі Воз. Астралёгія на санскрыце называецца jyautisam, навука пра jyotimsi (сьветачы). Узор зораў ператвараецца ў сьвятло чуваньня.
81
Неруш
Чытаньне кожнага ведавага гімну пачынаецца з пранавы і сканчаецца патройным клічам santih Santih Santih. Слова Santi значыць “спакой, мір, канец”. Яно ўтвараецца ад кораня Sam (upaSame “супакойвацца, заціхаць, сканчацца”) афіксам ktin. Калі пранава зьяўляецца іменем пачатку, то ў чым змысел такога канца?
Спакой гэта адсутнасьць руху, неруш, нязьменны стан. У корані Sam гучыць гук та, які значыць меру (тапа). Нерухомае мера рухомага. Адносна нерухомага адбываецца рух, таму ён адпачатку рух па коле. Час і прастора час і прастора руху. Таму ў цэнтры кола ёсьць чароўнае нерухомае месца, dhruvam, у якім няма працягласьці, ні часу, ні прасторы. 3 гледзішча восі ўсё бачна адразу, увесь час і ўся пратора. Чым далей ад восі, тым хутчэйшы рух, тым скарэйшы час. Таму спакой цэнтральны восевы стан.
Але з гледзішча руху спакой гэта яго адсутнасьць, нішто, пустата. Гук аа, што гучыць у корані Sam, значыць пустату {Sunyam). Такога месца, дзе няма ні прасторы, ні часу не існуе. Але кола відавочна круціцца, і ў яго ёсьць сяродак. Таму спакой станоўчая дзейная пустата, яўнае нішто. Sadasatрагат вышэйшае за існае і няіснае.
nasad asm no sadaslt tadanim (Rgve.da 10.129.1) “He было тады ні існага, ні няіснага”. Тут ужываецца адзін з традыцыйных спосабаў выказаць невыказнае. Робіцца сьцьверджаньне, прыкладам, matsthani sarvabhutani “усе быты ўва мне” (Bhagavadgtta 9.4), пасьля сьцьверджаньне адмаўляецца па са matsthani bhtitani “але не ўва мне ўсе быты” (Bhagavadgita 9.5), і тое, што застаецца і ёсьць пасланьне,
82
сапраўдная мэта ўсяго выказваньня. Таму “ні існага, ні няіснага” значыць немагчымасьць апісаньня “тое, што было, не было ні існым, ні няісным”. Любы рух выяўляецца зрухам, адыходжаньнем ад першапачатковага стану, бо ёсьць толькі ў параўнаньні зь ім. Таму спакой першачапачатковы стан, нерухомы выток руху.
I хаця хуткае і кароткае жыцьцё чалавека прабягае нібыта далёка ад нябеснай восі, чалавек носіць месца пачатку і сяродку сьвету ў самім сабе. У спакоі чалавек дасягае сяродку сябе. Адобва сяродкі, маленькага кола чалавека і вялікага кола сьвету, якасна супадаюць, бо няма ні розьніцы, ні мяжы, ні адлегласьці паміж дзьвюма нерухомасьцямі. Паміж двума коламі праходзіць вось і ўтвараецца вялікі воз. Спакой выяўляецца для чалавека сьцегам да пачатку, па якім ён ідзе сам (svayam), да сябе з дапамогай сябе (dtmanatmanam).