• Газеты, часопісы і г.д.
  • Самабыцьцё  Міхаіл Баярын

    Самабыцьцё

    Міхаіл Баярын

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 194с.
    Мінск 2014
    36.7 МБ
    6.3.3	tdsdm trivrtam trivrtam ekaikdm karavantti. seyam devatemas tisro devata anenaiva jivendtmandnupravisya патагйре vydkarot.
    36
    Адно без другога
    (ЧхандоГйаупанішад 6.2.16.3.3)
    6.2.1	Існае толькі, дарагі, спачатку ісьнела адно без другога. Але іншыя кажуць Няіснае толькі спачатку ісьнела адно без другога. Ад яго нарадзілася існае.
    6.2.2	Але з чаго, напраўду, дарагі, магло б так быць? так мовіўЯк ад няіснага існае магло б нарадзіцца? Толькі існае, дарагі, гэта спачатку было адно без другога.
    6.2.3	Тое падумала Хай буду я многім, хай нараджу я! Яно спарадзіла жар. Той жар падумаў Хай буду я многім, хай нараджу я! Ён спарадзіў воды. Таму калі нейкі чалавек журыцца ці пацее, то з жару нараджаюцца воды. Тыя воды падумалі Хай будзем мы многімі, хай народзім. Яны спарадзілі ежу. Таму калі ідзе дождж, тады багатая ежа ўзьнікае з водаў. Бо з таго ўзьнікае ядомая ежа.
    6.3.1	Усіх гэтых бытаў, напраўду, бываюць тры семені яйкароднае, жывароднае і парасткароднае.
    6.3.2	Тое боства падумала Добра, хай у гэтыя тры боствы гэтым жывым сабой увайшоўшы, я правытвару імя і яву.
    6.3.3	Хай зраблю я кожнага зь іх трайным адно да аднаго. I тое боства, увайшоўшы ў гэтыя тры боствы гэтым жывым сабой, правытварыла імя і яву.
    37
    Непарушная мяжа
    Слова atman утвараецца афіксам тапіп ад кораня ant, што мае змысел “зьвязваць, злучаць” (ati bandhane). Ад таго самага кораня паходзяць anta (канец, мяжа), antar (паміж, пасярэдзіне), antara (нутраны, зьнешні), antra (кішка), anti (перад), antika (блізкі), anti (печка). Слова atman у санскрыце зьяўляецца зваротным займеньнікам сам, сябе, самога і г.д. і ў бальшыні выпадкаў так яго і трэба перакладаць. (Словы “сам” і “самы” паходзяць ад іншага санскрыцкага слова sama “роўны, аднолькавы, той самы”). У канцы складанага слова atman часта зусім неперакладальны. У корані ant гучаць па і ta, гук па значыць “адмаўляць, кіраваць”, гук ta значыць “той бок”. atman значыць мяжу паміж нутраным і вонкавым, тым і гэтым. Як і слова antara, якое значыць як “нутраны”, так і “вонкавы”, atman таксама можа значыць як “нутро”, “сярэдзіну”, так і вонкавую абалонку, цела, залежна ад атаесамленьня.
    athaya atma sa se.tur dhrtir esam lokanam asambhe.daya, naitam se.tum ahoratre. tarato na jara na mrtyur na soko na sukrtam, sarve. pdpmdno 'to nivartante., apahatapapma hy esa brahmalokqh (Chandogyaupanisad 8.4.1) “Вось гэты Сам (атман), ён насып, мяжа, сутрым дзеля незьмяшэньня гэтых сусьветаў. He пераходзяць гэтую мяжу ні дзень, ні ноч, ні старасьць, ні сьмерць, ні гора, ні дабрачын. Усё зло адварочваецца адсюль. Бо пазбыты зла гэты сьвет Роду”.
    tasmad va etam se.tum tirtva andhah sann anandho bhavati, viddhah sann aviddho bhavati, upatapi sann anupatapi bhavati, tasmad va e.tam se.tum tirtva api naktam ahar evdbhinispadyate, sakrd vibhato hy evaisa brahmalokah (Chandogyaupanisad 8.4.2) “Таму перайшоўшы гэтую мяжу, сьляпы перастае быць
    38
    сьляпым, паранены перастае быць параненым, хворы перастае быць хворым. Таму перайшоўшы гэтую мяжу, нават ноч стаецца днём. Бо заўжды сьветлы гэты сьвет Роду”.
    tad ya evaitam brahmalokam brahmacaryenanuvindanti tesdm evaisa brahmalokah, tesdm sarvesu lokesu kdmacdro bhavati (Chandogyaupanisad 8.4.3) “Хто родасьцегам знаходзіць гэты сьвет Роду, тых і ёсьць гэты сьвет Роду. У іх ёсьць свабода ўва ўсіх сусьветах”. Atman называецца тут setu. Гэтае слова ўтвараецца ад кораня si (bandhane “злучаць, зьвязваць”) афіксам tuN і значыць “сувязь, мяжа, бар'ер, граніца, мост, дамба, насып, грэбля, гаць”. Так напрыклад называюць насып, што падзяляе рыжовыя палі. Сусьвет успрымаецца як мноства. Мноства ствараецца з аднаго, падзеленага межамі. I першай мяжой зьяўляецца dtman, што падзяляе ўсё на сябе і несябе, насып паміж акіянамі вонкавага і нутранога, таго, на што можна ўказаць як на “гэтае”, і таго, на што можна сказаць “сам” і “тое”.
    tad dhedam tarhy avydkrtam dsit, tan ndmarupdbhydm eva vydkriyatdsau ndmdyam idamrupa iti, tad idam apy etarhi ndmarupdbhydm eva vydkriyata asau ndmdyam idamrupa iti (Brhaddranyakaupanisad 1.4.7) “Тады гэта было нераскрытым. Яно раскрылася іменем і явай той яго імя, гэта яго ява. I цяпер яно раскрываецца іменем і явай, той яго імя, гэта яго ява”.
    Імя і ява вызначаюцца тут праз указаньне наперад, на гэтае, і назад, на тое. Вось стаіць кубак гэта ява. Ён распазнаецца як кубак, бо ёсьць змысел кубка, “тое” кубка, яго відзея. Усё, што зьяўляецца ў сьвядомасьці, ёсьць імя і ява (змысел і вобраз), і адно ніколі не бывае без другога. Siddhe sabdarthasambandhe так гучыць першая варттіка Катйайаны на сўтры Паніні “Зыходзячы з таго, што сувязь выявы і змыс
    39
    лу абаязковая”. Атман, абавязковая і вечная мяжа і сувязь паміж іменем і явай, і ёсьць у такім разе тое, што звычайна называюць сьвядомасьцю.
    Ява кубка можа разьбіцца, але кмень кубка застаецца, кубкаў мноства, але відзея кубка адна. Мяжа паміж іменем і явай выяўляецца таксама мяжой паміж мінучым і немінучым, часовым і заўсёдным, множным і адзіным, існым і быцьцём, несьмяротнасьцю і сьмерцю. nasato vidyate bhavo nabhavo vidyate satah, ubhayor api drsto 'ntas tv anayos tattvadarsibhih. (Bhagavadgita 2.16) “Няіснае быць ня можа, што існа, ня быць ня можа, мяжа (antah) іх абоіх відна тым, што тоествы (tattva') бачаць”.
    Каб убачыць мяжу паміж існым і няісным, трэба бачыць тоествы, таттвы. Слова tattva (тоества, ісьціна, праўда) утвараецца ад tat (той) афіксам tva, што прызначаецца ў значэньні tasya bhavah “быцьцё таго”. У беларускай гэты афікс захаваўся ў такіх словах як “хараство”. Так, ад casaka (кубак) можна ўтварыць слова casakatva (кубкавасьць), якое і азначае “быцьцё кубка”, агульнае для ўсіх кубкаў, відзею кубка. Таттва, “тоества” значыць найбольш агульныя відзеі, катэгорыі мэтафізыкі, першасны альфабэт змыслаў. Праяўленьне сьвету разглядаецца як дарога праяўленьня таттваў, тоестваў.
    У многіх традыцыйных практыках дзеля дасягненьня чацьвертага стану (turiya), сродкам зьяўляецца засяроджаньне на мяжы: паміж чуйнаваньнем і сном, паміж сном і глыбокім сном, паміж удыхам і выдыхам, утрыманьне ўвагі на любой мяжы. Так з дапамогай мяжы перасякаецца непарушная мяжа, адолець якую можна, толькі знайшоўшы сябе на іншым яе баку. uddhared atmanatmanam natmanam
    40
    avasadayet “Хай уздыме сябе сабой, хай сам сябе не апускае” (Bhagavadgita 6.5).
    41
    Ramah
    (Brhadaranyakaupanisad 1.4.14)
    1.4.1.	atmaivedam agra asit purusavidhah. so 'nuvtksya nanyad atmano 'pasyat. so ’ham asrmty agre. vyaharat. tato ’hamnamabhavat. tasmad apy etarhy amantrito 'ham ayam ity evagra uktvathanyan nama prabrtlte yad asya bhavati. sa yat ptirvo 'smat sarvasmat sarvan papmana ausat tasmat purusah. osati ha vai sa tarri yo 'smat pilrvo bubhtlsatiya evam veda.
    1.4.2.	so 'bibhet tasmad ekaki bibheti. sa hayam iksam cakre, yan mad anyan nasti kasman nu bibhemiti. tata evasya bhayam viyaya. kasmad dhy abhesyat. dvitiyad vai bhayam bhavati.
    1.4.3.	sa vai naiva reme. tasmad ekaki na ramate, sa dvittyam aicchat. sa haitavan asa yatha stripumamsau samparisvaktau. sa imam evatmanam dvedhapatayat. tatah patis ca patnicabhavatam. tasmad idam ardhabrgalam iva sva iti ha smaha yajfiavalkyah. tasmad ayam akasah striya pQryata eva. tarn samabhavat. tato manusya ajayanta.
    1.4.4.	so heyam ik^am cakre katham nu matmana eva janayitva sambhavati. hanta tiro 'santti. sa gaur abhavad vrsabha itarah. tamsam evabhavat. tatogavo 'jayanta, vadavetarabhavad asvavrsa itarah. gardabhitara gardabha itarah. tarn sam evabhavat. tata ekasapham ajayata. ajetarabhavad basta itarah. avir itara mesa itarah. tarn sam evabhavat. tato 'javayo 'jayanta, evam eva yad idam kinca mithunam a pipilikabhyas tat sarvam asrjata.
    42
    Радасьць
    (Бргадаранйакаупанішад 1.4.14)
    1.4.1.	Сам спачатку быў гэта ўсё ў відзе чалавека. Ён, агледзеўшыся, ня ўбачыў іншага ад сябе. “Гэта я”. так ён спачатку прамовіў. I ад таго стаўся яіменным. I таму і цяпер пакліканы: “гэта я” так спачатку сказаўшы, пасьля ўжо іншае імя гаворыць, якое ўяго ёсьць. Той, хто пярвей гэтага ўсяго, спаліў усё зло, таму ён чалавек (purusa). Спальвае напраўду той, хто так ведае, таго, хто жадае быць пярвей за яго.
    1.4.2.	Ён баяўся. Таму адзінокі баіцца. I ён агледзеўся. Калі няма нікога іншага ад мяне, чаго я баюся? I ад таго прайшоў яго страх. Бо каго яму баяцца? Ад другога напраўду ўзбываецца страх.
    1.4.3.	Але ён ня радаваўся. I таму самотны ня радуецца. Ён захацеўдругога. I ён стаўтакім, як жанчына і мужчына, якія абдымаюць адно аднаго. I такога сябе ён змусіў рухацца (apatayaf) ў два бакі, і адтаго сталі быць муж (pati} і жонка Cparni). I таму мы як паловы цэлага так мовіў Йаджнявалкйа. I таму гэтая прастора поўніцца толькі жанчынай. Ён быў зь ёй, і адтаго нарадзіліся людзі.
    1.4.4.	I яна азірнулася наўкол: як нарадзіўшы мяне зь сябе, ён ёсьць са мной? Даволі гэтага, адвярнуся. I яна сталася каровай, а ён быком. I ён быў зь ёй. I адтаго нарадзіліся каровы. Яна сталася кабылай, а ён канём. Асьліцай яна, а ён аслом. I ён быў зь ёй. I адтаго нарадзіліся непарнакапытныя. Казой сталася яна, а ён казлом. Авечкай сталася яна, а ён баранам. I ён быў зь ёй. Адтаго нарадзіліся козы і авечкі. Такім чынам ён стварыў усё парнае, аж да мурашоў.
    43
    Двухбаковы pyx
    Чалавечы род дзеліцца на мужчын і жанчын. Чалавек род, мужчына і жанчына від. Такая звыклая для сучаснасьці думка. Але чалавек толькі від, праява мужчыны і жанчыны. Мужчынскае і жаночае ўва ўсім, у жывёлах і кветках, апсарах і гандгарвах, дэвах і асурах. Мужчынскае і жаночае падставовыя катэгорыі, а чалавек толькі від істоты, прыватны выпадак. Сьцег праявы ідзе ад агульнага да асобнага. Сьпярша адно, пасьля два, пасьля ўся безьліч. У гэтым змысьле істота сьпярша стаецца мужчынам ці жанчынаю, і толькі пасьля чалавекам.
    Мне ўзгадваецца адна раджастханская мініятура: герой і гераіня гуляюць у нейкую настольную гульню на тэрасе палаца. Мужчына і жанчына тут герой і гераіня, а чалавек фішкі ў іх гульні. Белыя ці чорныя, пасыўныя аб'екты маніпуляцыі. Эгалітарызм бачыць толькі шахматную дошку, забываючы пра гульцоў. Я ўяўляю такое мэтакаханьне: герой і гераіня, мяняючы целы розных істотаў, ад кветак да багоў, забываюць сябе і ўзгадваюць сябе, перажываючы закаханасьць адно ў аднаго мільёны разоў як упершыню. Lila, сьвет як гульня каханьня вялікай жанчыны і вялікага мужчыны.