Самабыцьцё
Міхаіл Баярын
Выдавец: Логвінаў
Памер: 194с.
Мінск 2014
ОМ Тое Існа
185
Зьмяя і вяроўка
Гледачы прыходзяць у тэатар дзеля зьдзіўленьня і прыносяць з сабой сьвет, што складаецца зь вядомага іх звычайнага жыцьця. Аднак, сьвет актораў таксама складаецца толькі зь вядомага выдатна вывучаных роляў, добра знаёмага сцэнарыя, дэкарацыяў і складу выканаўцаў. Прычым, вядомае абодвух гэтых сьветаў насамрэч аднаго парадку. Гасьне сьвятло, і сустрэча двух сьветаў вядомага спараджае невядомае. У чуваньнях гледачоў узьнікае мніва, ілюзія, ня зводная да дэкарацыяў, словаў і рухаў актораў, існае іншага парадку, дзеля зьяўленьня якога ўсе ўдзельнікі сабраліся ў адным месцы.
Дзед лічыць, што добра ведае гэты сьвет што было, тое і будзе, няма нічога новага пад сонцам. Усё, што чакае ў жыцьці яго нашчадкаў, яму здаецца загадзя прадвызначаным. Але ён сядае і распавядае ўнуку гісторыю, падобную на праўду. Той слухае сьпярша зь цікавасьцю, зат.ым са зьдзіўленьнем і захапленьнем, пакуль у канцы гісторыі з расчараваньнем не разумее, што дзед яго папросту разыграў. Пакуль ён быў у гэтай гульні, ён быў рэчывам для існаваньня нечага тонкага новага. Лацінска слова illusio паходзіць ад кораня ludo (гуляць) азначае ўласна “розыгрыш, быцьцё ў гульні” (іпійзіо). Навошта чалавек, спавядаючы рэлігію вядомага, стараецца зьдзівіць, стварыць невядомае ў іншых?
Адна з самых дзіўных рысаў чалавечага роду гэта жаданьне пераконваць адно аднаго. Што заўгодна, але ўпэўнена нешта ўпіхваць сваім бліжнім. Каб там, з таго боку, у існаваньні якога па вялікім рахунку няма ніякай пэўнасьці, адбылося нешта дзіўнае, новае, невядомае. I гэта ня проста жаданьне пакінуць свой сьлед, адпячатак у іншым бо з
186
гэтага боку ніколі ня ясна, што тут я і што тут сваё. Гэта і ня радасьць архітэктара, што бачыць дасканалае ўвасабленьне свайго намыслу ў рэчыве.
Жаданьне пераканаць, перакінуць мяч на той бок пляцоўкі, стварыць мніва ў іншым чуваньні нясе ў сабе веер нечаканасьцяў. Створаны верш будзе прачытаны не такім, якім быў напісаны, і тым ня менш прапаноўваецца чытачам з дакладным веданьнем пра гэта. Мніва галоўная чалавечая творчасьць. Прычым гэты занятак людзей выглядае аднолькава дзіўна на любой рацыянальнай асноведзі, ад адвайты да аб’ектнаарыентаванага праграмаваньня.
Мніва, рэчаіснасьць, што лепіцца з рэчыва іншага чуваньня, называецца на санскрыце тауа. Гэтае слова, утворанае ад кораня та (мерыць, ствараць, будаваць) літаральна значыць “збудову, твор” і тлумачыцца як тое, “чым ствараецца, беспрысутна паказваецца” нешта. 3 аднаго боку, ілюзорнасьць зманнасьць вытворнага супрацьстаіць тут ісьціне першаснага і пратворнага. Гліна існая, а гаршчок мніва. Золата існае, завушніца мніва. Род існае, усё іншае мніва.
ІЦанкара тлумачыць ілюзію на прыкладзе чалавека, што глядзіць на вяроўку, прымае яе за зьмяю і пужаецца. rajjusarpavad atmanam jivarn jfiatva bhayam vahe.r “Як зьмяю за вяроўку прызнаўшы Сябе за жывое, ён спараджае страх...” (Atmabodhah 27). Або на прыкладзе слупа, які здалёк падаецца чалавекам, а пры набліжэньні вяртаецца ў сваю сапраўдную існасьць. sthanau purusavad bhrantya krta brahmani jivatd, jivasya tattvike гйре газтіп drste. ni vartatf. “Нібы слуп здалёк чалавекам, жывым бытам Род падаецца, калі ж бачаць тойсную яву, адно ў другім спанікае” (Atmabodhah 45).
187
I зьмяя, i вяроўка належаць да аднаго парадку, узроўня вядомага. Гледачам у тэатры паказваюць вяроўку, а яны бачаць зьмяю. I гэтая другая зьмяя належыць ужо да іншага, невядомага паверху існаваньня, бо рэчывам для яе выступае чуваньне гледача. I тут мніва разварочвае перад намі свае бясконцыя магчымасьці. Зьляпіць з гэтага рэчыва мы можым усё, што толькі можам уявіць; даць існаваньне ўсяму, што мы пажадаем. I ў гэтым змысьле, тауа гэта не ілюзорны вытвор, а канструктыўная цэль, што паверх за паверхам будуе складаную рэчаіснасьць. Тое, дзеля чаго ўсё наведваньне тэатру і задумана. Складаньне вядомага дае ў выніку больш за свае складнікі.
Сьвятло зноў запальваецца, гледачы і акторы пакідаюць залю і сцэну. Што цяпер з тым агульным зманам, які яны толькі што стварылі? Навошта ўсё гэта было? Сьвет стаў большы. Гледачы зносяць з сабой з тэатру новую зьмяю і новую вяроўку, каб пазнаць іх зноў, гледзячы новае прадстаўленьне. Мніва зноў і зноў надбудоўваецца на мніве. 3 птушынага палёту над долам рэчаіснасьці шалёная пераканаўчая чыннасьць чалавецтва выглядае як бліскучая будаўнічая чыннасьць шматпавярховага мурашніка мніва.
188
Страчана і знойдзена
Аповесьць пра праяву сьвету разгортваецца вакол “страчанага і знойдзенага”. Першай дзеяй зьяўляецца сустрэча і міг пазнаваньня, што вяртае позірк у перагляд былога, а затым зноў адбываецца ў канцы.
Героі пастылага і нуднага жыцьця, каханкі, ці кола сяброў, або баявая сэкта, ці ўсё разам узятае, расстаюцца дзеля пошуку новага, і сустракаюцца зноў незнаёмымі, забываюць сябе, каб сябе ўзгадаць. Гэта аповесьць пра тое, як узьнікае новае з абмежаваньня поўнага, пра тое, як новае ўвогуле стаецца магчымым, пра забыцьцё і ўзгад, пра гульню ўвогуле.
Раўналежна разгортваецца іншы аповед, працінаючы першы як уток аснову. Кола багоў у выраі ад няма чаго рабіць ці разнастайнасьці дзеля, вырашае пагуляць у людзей, сьмяротных, прыдумляе сюжэт і ўвасабляецца, прыкладам, у баявую сэкту, ці каханкаў, ці кола кансэрватыўных рэвалюцыянэраў, аб'яднаных дзеля апошняй рэвалюцыі. I згубіўшы памяць пра сваю несьмяротнасьць, з пакутнаасалодным самаадданьнем яны граюць свае ролі, парушаючы ўсе дамоўленыя правілы.
Героі сустракаюцца ў часе апошняй бітвы, на парозе новага дзіўнага сьвету, якому адылі ненаканавана ўвогуле быць, пазнаюць адно аднаго, забытае ўзгадваецца ўсё разам, і ў гэты міг з таго самага стаецца яшчэ болей. Тое самае вяртаецца паўнатой, але забытае і ўзгаданае дадаецца да паўнаты. Паўната перапаўняецца і пераўзыходзіць сябе.
189
I тут багі прачынаюцца. Гэты міг прачыну пазнаваньня іншых і пазнаваньня сябе, самаяднаньня, перапаўненьня і пераліцьця праз край верхаваньне, самая іста аповесьці.
Адзінае і поўнае расстаецца з сабой, стаецца ўсім і забывае сябе, зноў з сабой сустракаецца, і пазнаўшы сябе, стаецца яшчэ большым, пераліваючыся праз свой край. Чуйнае (сіг) знаходзіць сябе існым (sat). Існае і чуйнае супадае шчасным (ananda).
matsthdni sarvabhutani “Ува мне стаяць усе быты...” (Bhagavadgita 9.4) па са matsthani bhiltani “I не ўва мне ўсе быты” (Bhagavadgita 9.5). Сьпярша прамаўляецца сказ, які пасьля цалком адмаўляецца. Сьцьверджаньне ставіцца і здымаецца. Колькі было, гэтулькі мелася б і застацца, але насамрэч стаецца болей. Дадаецца трэцяе выказваньне, што не магло бы быць выказана інакш.
Тое, што здаецца дадатным, быцьцём, праявай, сьцьверджаньнем, гісторыяй, для першаснай паўнаты, існага зьяўляецца адмоўем, яе зьмяншэньнем, яго забыцьцём. I тое, што для праявы і быцьця зьяўляецца адмоўем, канцом і росчынам, для паўнаты існага зьяўляецца станоўем, яе вяртаньнем. Але вяртаецца больш, чым было аднята. Дадаецца трэцяе, раней непрысутнае.
Слова brahman утвараецца з пратвору brh, што мае два асноўныя змыслы расьці (vrddhau) і мовіць (sabdf). Мова мігціць сьцьвярджэньнем і адмаўленьнем, і ўсякі раз толькі ўзрастае гэтым.
рйгпат adah рйгпат idam purnat рйгпат udacyate, рйгпаьуа рйгпат adaya рйгпат e.vavasisyate “Поўнае тое, поўнае гэтае, ад поўнага поўнае паходзіць, ад поўнага поўнае ад
190
няўшы, поўнае яшчэ і застаецца” {Brhaddranyakaupanisad 5.1.1) 3 паўнаты існага выяўляецца паўната бытнага, і калі паўната бытнага вяртаецца ў паўнату існага, яшчэ адна паўната дадаецца. Трэйці вымер, што ствараецца выпраявай дадаецца да першага, калі другі здымаецца. Паўната можа толькі поўніцца, бо спыненая паўната ўжо ня поўная, абмежаваная сваім спынам. Паўната можа быць толькі дзейнай, актыўнай паўнатой, пульсуючай паўнатой самаявы. Вечнае вяртаньне гэта вяртаньне ня толькі таго самага, але яшчэ большага.
191
Баярын, М.Ю.
Самабыцьцё / Міхаіл Баярын. Vilnius : Logvino literaturos namai, 2014. 194 c.
ISBN 9786098147025
Гэтая кніга пра Мову і Спадчыну, сама зьяўляецца насьледніцай трох традыцыяў індыйскай камэнтацыйнай гермэнэўтыкі, эўрапейскай эсэістыкі і беларускага моўнага пурызму. Яна складаецца зь невялікіх перакладаў сьвятарных санскрыцкіх тэкстаў і мэдытацыяў на гэтыя творы. Яна задумана як мост над прорвай між сучасным мысьленьнем і сьветаглядам ведавай спадчыны.
Міхаіл Баярын
Самабыцьцё
Карэктура Ігар Кулікоў Вёрстка Міхаіл Баярын
Logvino Literaturos namai J.Savickio 4, LT01108 Vilnius
Надрукавана ў ПВУП “Логвінаў” прт Незалежнасці 37а, Мінск. Замова Nol3
Міхаіл Баярын філёзаф, лінгвіст, паэт, знаўца традыцыйнай граматыкі санскрыту.
«Самабыцьцё» кніга, задуманая як мост над прорвай між сучасным мысьленьнем і сьветаглядам Ведавай спадчыны.
Баярын вяртаецца ў літаратуру, мысьленьне, культурную прастору з новым імпэратывам. Патрабаваньнем веры. Глыбіні. Культуры вялікага стылю. У эпоху коміксаў, сымулякраў і подлай вайны на Ўсходзе.
Дух, што прайшоў праз самаадмаўленьне. Праз унутранае і зьнешняе. I ўжо гатовы вярнуцца да сябе. Як сказаў бы Гэг'ель.
Кніга, якую ён нам прадстаўляе, гэта кніга мысьленьня. Мысьленьня апрычонага. Мысьленьня разам з традыцыяй. Мысьленьня насуперак традыцыі. I трэцяе, самае важнае. Мысьленьне насустрач традыцыі.
Ігар Бабкоў