Самабыцьцё
Міхаіл Баярын
Выдавец: Логвінаў
Памер: 194с.
Мінск 2014
tdm abhrtya vy ddadhuh purutra tarn saptd rebha abhi sdm
127
navante ”...яе прынесшы, яны разьдзялілі множна, яе сем слаўцаўразам вітаюць” (Rgveda 10.71.3). Пачатак мовы ёсьць пачаткам паэзіі. Мова адпачатку зьяўляецца як аброчны ведасьпеў рушаў. I тое, што завецца паэзіяй, спачатку называецца мовай. Таму паэзія ўсякі раз вяртае да пачатку сьвету. “Першым разам, божым часам” пачынаюцца замовы, пераносячы замоўцу ў час Роду, робячы раднай, дзейснай ягоную мову. Таму паэзія творыцца ў тайне і адзіноце. Яе выява захоўвае тайну, якую нельга паведаміць іншым чынам, не згубіўшы яе. Паэзія загадвае загадку, і той хто яе разгадвае апынаецца ў першачасе, дзе яна была створана. Таму тое, што завецца грэцкім словам “паэзія”, можна назваць таявай, словам створаным Алесем Разанавым з тайны і явы. Таява яўляе тайнае, але захоўвае яго тайнай, загадкай. Таяваць значыць яўляць тайну, не парушаючы тайну. Таявітам мае называць паэта, які яўляе і захоўвае тайну Роду. Таймо яго твор, mudra, пячатка (laksmi) тайны роду на мове, што таймуе словам нямыснае і няяўнае. Чыстае таемна. Чысьціню і тайну мовы ахоўвае таява. bhadraisam laksmir nihitadhi vdci ”...бо шчасны іх знак укладзены ў мову” (Rgvedah 10.71.2)
vdgvai paracyavyakrtavadat. te deva indram abruvannimam no vacam vyakurviti ... tamindro madhyato’vakramya vydkaroi tasmadiyam vydkrtd vdg udyare “Раней мова была невыпраяўленай. Індру мовілі тыя багі выпраяві нам гэтую мову... Індра, увайшоўшы ў сярэдзіну яе, выпраявіў яе. Таму выпраяўная мова ўзыходзіць” (Tairririyasamhird 6.4.7.34) Выпраявай (vydkarana) называецца гэты першасны сутвор (samskdra) ачышчэньня мовы, ачышчальнік, сіта, што стаіць на пачатку мовы, дзелячы дзень і ноч, яву і наву.
Пытаньне пра змысел рэчы гэта пытаньне пра яе чысьціню, пра тое, што яна ў чыстым выглядзе, у адрозьненьні ад усяго іншага, у поўнай і найлепшай якасьці. Выбіраючы кубак, яго
128
параўноўваюць зь яго чыстым змыслам, шукаючы, які найбольш адпавядае яго чысьціні. Змысел гэта чысьціня рэчы. Імя выяўляе змысел. Мова прастора ўсіх імёнаў, лучнасьць усяго змыслу, і таму поўня чысьціні. I калі пытаньне пра рэч, гэта пытаньне пра яе чысьціню, то пытаньне пра мову, гэты пытаньне пра чысьціню чысьціні. I калі мы пытаемся, якой мае быць мова, мы пытаем пра яе чысьціню. Мова мае быць чыстай.
129
Таява і розум
На першай ступені розум выяўляе сябе ў тлумачэньні, адказах на 7 пытаньняў, галоўнае зь якіх “чаму?” Розум знаходзіць прычыну, спосаб сувязі складнікаў, якія абумоўлівае адно другім. Гэта таму, што тое, а тое таму, што гэта. Усё разумна, абумоўлена, усё зьязана з усім. Неразумнае выключана, бо любы складнік мае дачыненьне да цэлага і іншых складнікаў. Розум зьвязвае складнікі, разьмешчаныя на роўніцы. Вынік першай ступені будова.
На другой ступені розум выходзіць на ўзровень вышэй і высьвятляе прычыну ўзьнікненьня складнікаў. Роўніца, на якой былі нанесеныя складнікі, выяўляецца адным з пластоў шматпавярховай дарогі. Розум адкрывае стотны сьцег, выбудоўвае вось праявы. Тут прычыннасьць стаецца аб'ёмнай. Яна рашчынена як у сувязі, так і ў паходжаньні складнікаў. Мэтафізыка, пералік тоестваў, апошняй зь якіх зьяўляецца прычына усіх прычынаў вынік другой ступені. Сіла, што ня зводзіцца да складніка, сувязі, роўніцы, тоества, стоці. Дзейная набмежавальнасьць, пра якую гаварыць можна толькі з гледзішча яе наступстваў. Сіла, што спрычыняе падзел паўнаты на складнікі. Знайшоўшы прычыну ўсяго, розум тым самым нібыта знаходзіць прычыну сябе. I хаця ён нібыта дасягае цэлю, зь яе адпачатнай беспрычыннасьцю яму проста няма чаго рабіць. Яна не здавальняе, бо не тлумачыць розум.
На трэцяй ступені розум знаходзіць сябе і дасьледуе сябе. Прыняўшы сваю абмежаванасьць, розум зводзіць сябе да мэханізму распадзелу, часткі мовы, і спрабуе падумаць самаўзьнікненьне. Мова і разуменьне мовы стаецца галоўным кменем. Розум абарочваецца назад і высьвятляе, праз што
130
адбываецца разуменьне? Само разуменьне адгэтуль ужо зьяўляецца толькі чыннасьцю для ўважлівага назіраньня, якія запыты і куды прыгэтым пасылаюцца. Такім чынам розум выходзіць на кола змыслаў, гульнёй паказу і замсты якіх даецца любы іншы, які заўгодна складаны ці просты змысел. Альфабэт скрайне агульных змыслаў, узнаўленьне якіх не патрабуе нічога іншага, акрамя самога чуваньня, складае мярэжу змыслаў. Яе спазнаньне стаецца новым галоўным цэлем. Гэта кола першапачатковых ідэяў, ведаў. Спазнаньне мярэжы змыслаў, яе будовы і ўзьнікненьня зьяўляецца спазнаньнем спазнаньня, спазнаньнем мовы і розуму. Пры вясьвятленьні паходжаньня змыслаў з усемагчымай паўнаты, змыслы выяўляюцца выявамі. Спазнаўшы мярэжу змыслаў у адначасовай паўнаце, розум прыходзіць да свайго вызваленьня. Вынікам трэцяй ступені зьяўляецца выпраява.
Існасьць таявы, паэзіі схаванае, загадка, іншасказ, няпростая мова. Узыходзячы па трох ступенях, розум выкрывае прычыны і прычыны прычынаў. Дачын розуму схаваная прычына, загаданая загадка. Пошуку прычыны абавязкова папярэднічае яе сукрыцьцё. Калі розум дадумваецца да таявы, ён знаходзіць, што таява ўжо папярэднічае розуму. Таява зьяўляецца рэчаіснасьцю розуму. Нязнаньне зьяўляецца полем знаньня. Мужчынская дзейнасьць адкрыцьця прычыны мае загадкавы жаночы дачын. Само слова прычына літаральны адпаведнік слова prakrti (прадчын, пратвора, прырода). Таява прычына, прырода, маці розуму.
Узыйшоўшы да матрыцы змыслаў, дасягнуўшы свабоды, розум знаходзіць усемагчымасьць як канчатковы адказ на ўсе пытаньні і сябе як праяву ўсемагутнасьці. Прайшоўшы сьцег праявы назад ён пачынае сьцег праявы наперад. I тады розум сам стаецца прычынай, прыродай, загадкай, ствараючы таяву. Таява гэта Гйгуа (чацьверты стан) розуму. Су
131
крываючы знаньне, ён стварае брамы і брамы спакушаюць зайсьці. tasmad viral ajayata virajo adhi punkah “Зь яго узьнікла Улада, з Улады узьнік зноў Продак” (Rgvedah 10.90.5).
132
Множная этымалёі'ія
Акрамя шырокай адменнасьці, адной з малазразумелых для сучасьніка рысаў вйакараны зьяўляецца множная этымалёгія. Хаця прыманьне некалькіх утварэньняў аднаго слова можна палічыць адной зь відаляў адменнасьці, насамрэч гэта нешта адваротнае. Добра вядомы выпадак, калі адна выява ўжываецца ў розных змыслах і лічыцца прыгэтым рознымі словамі, што маюць аднолькавую выяву (загйра). Але выпадак множнай этымалёгіі іншы тут адна выява, маючы рознае ўтварэньне і адрозьненьне ў змысьле, лічыцца тым ня менш адным словам.
Такія словы у асноўным словызагадкі, пакінутыя ведавымі паэтамі нашчадкам. Іх утварэньне было пытаньнем ужо ў час Паніні і Йаскі (аўтара нірукты). Калі нірукта (этымалёгія) цалком прысьвечана іх разгадваньню, то Паніні ў Astadhyayl пра іх утварэньне фармулюе адну сўтру unadayo bahulam 3.3.1. Калі каротка, to: “йп і далейшыя афіксы разнастайна”. Сўтры пра гэтыя афіксы вынесены з Astadhyayi ў асобны твор Unadistltrani, пра аўтарства якіх спрачаюцца. Тэкст дайшоў у некалькіх рэдакцыях, што моцна розьняцца між сабой.
Нпзагалоўныя гэта krrафіксы, пры даданьні якіх да кораня адбываецца вялікая і разнастайная нерэгулярнасьць, апісваць якую дакладнымі правіламі было папросту неэканомна. Бо калі на адзін выпадак выдзяляецца адно правіла, змысел яго існаваньня зьнікае. Многія словы, што сканчаюцца на унадіафіксы, зусім ня ўзгадваюцца ў сўтрах і ўтвараюцца па аналёгіі. Прынцып, па якім утвараюцца словы ў унадісўтрах просты слова дзеліцца на prakrti (аснову) і pratyaya (афікс), а аснова або зводзіцца да dhatu (кораня),
133
або мае ў дадатак яшчэ і upapada (дапаможнае слова). Некаторыя словаўтварэньні ў унадісўтрах пакідаюць у даволі вялікіх словах ад кораня ўсяго першы гук, а ўсё засталае робяць афіксам. Такія словы як са (“і”) таксама ўтвараюцца ад каранёў, што лічыцца вельмі сумнеўным. Таму аўтарытэт Унадісўтраў у многіх выпадках вельмі ўмоўны. He зважаючы на гэта, цяжка пераацаніць іх значэньне як крыніцы па санскрыцкай этымалёгіі.
Але як адно і тое самае слова можа ўтварацца адразу ад некалькіх каранёў? Напрыклад, слова puman (мужчына). Патаньджалі ўтварае яго ад кораня su (спараджаць ці прасоўваць) suteh sap prasave puman (Mahabhdsya 1.2.64.10). Паводле розных вэрсіяў Унадісўтраў яно ўтвараецца ад кораня ра (абараняць) pater dumsic/dumsun (Unadi 1.183/189), або ад рй (ачышчаць) рйпо muk sun (Unadi 9.48). Камэнтатары звычайна пералічваюць усе вэрсіі, не адкідаючы ніводнай, не называючы іх ні правільнымі, ні няпрявільнымі, толькі выдзяляючы адну як асноўную. Такім чынам слова puman надзяляецца для вучня вйакараны адразу некалькімі змысламі дзейнасьцю, творчасьцю, чысьцінёй і абаронай.
Слова purusa паводле Бргадаранйакаупанішады ўтвараецца ад кораня й^ (спальваць) з дапаможным словам puras (папярэдні) sa yat pilrvo 'smat sarvasmat sarvan papmana ausat tasmat purusah. osati ha vai sa tarn yo 'smat pilrvo bubhusati ya evam veda “Той, хто папярэдні ад усяго гэтага, спаліў усё зло, таму ён пуруша. Таму спальвае той, хто так ведае, таго, хто жадае быць перад ім” (Brhadaranyakaupanisad 1.4.1). ІЦанкарачарйа, камэнтуючы іншы урывак той самай упанішады (г.зн. дакладна ведаючы пра існаваньне іншага ўтварэньня), тлумачыць слова дваяка 1) як рйгпат апепа sarvam (Bhagavadgttabhasya 8.4) “якім поўніццца ўсё”) г.зн. утвораным ад кораня рг і 2) як purusah puri sayanat
134
(Bhagavadgttabhayya 8.4) “жыве ў целе/горадзе” як утворанае ад кораня vas (жыць, сяліцца) і pur (крэпасьць, цела). Апошняе ўтварэньне ўскосна ўзгадваецца і ў БгаГавадГіце, можа быць, як напамін на верш з ІЦветаіцватараупанішада (navadvare pure. dehi... Bhagavadgtta 5.13 Svetasvataraupanisad 3.18). Паводле Унадісўтраў purusa ўтвараецца ад кораня pur (папярэднічаць) purah kusan (IJnadi 4.75). Для чалавека традыцыі падобнае слова мае адначасова некалькі спосабаў утварэньня, і такіх прыкладаў мноства.
Ужо тое, што паходжаньне слова больш за дзьве тысячы гадоў тлумачыцца некалькімі спосабамі, робіць для нас яго этымалёгію множнай, і кожная адмена верная і вартая ўліку проста як факт культуры. Але так яно было ўжо ў час камэнтатараў Унадісўтраў, і адсюль адсутнасьць змаганьня за правільную адмену. Але больш за тое, без гістарычнага і аўтарскага далягляду меркаваньні пра адмены ўтварэньня апынаюцца ў прасторы адной сьвядомасьці, дзе ўсё роўна, чый менавіта розум падумаў думку, галоўнае, што носьбіт мовы на гэта адпачатку здольны. Здольнасьць (лакгі) да адменнага ўтварэньня аднаго слова выяўляецца ўжо ня проста вонкавай лексыкаграфічнай карэктнасьцю, але нутраной рысай самой культуры.