• Газеты, часопісы і г.д.
  • Самабыцьцё  Міхаіл Баярын

    Самабыцьцё

    Міхаіл Баярын

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 194с.
    Мінск 2014
    36.7 МБ
    Граматыка Паніні апісвае ўсемагчымасьць мовы. Кожная магчымасьць зьяўляецца адменай першаснага адзінага, яго неабавязковым адгалінаваньнем, яго разнастайнасьцю. Два гэта адмена, варыянт (yibhasa) аднаго, а тры гэта яго разнастайнасьць (bahulata). Сьветяк разгорнуты поўным колам веер адменаў пачатку. У гэтым змысьле адменнасьць зьяўляецца для Паніні прамым і галоўным дачынам апісаньня. Уся мова паўстае ў такім разе як сусьветнае дрэва адменаў, якія разгаліноўваюць адзіны першасны змысел. У параўнаньні з гэтым правільнасьць і няправільнасьць канкрэтных выяваў зьяўляецца глыбока другаснай задачай.
    Пры вывучэньні вйакараны вучань засвойвае ўтварэньне словаў ад першаскладнікаў, і затым павінен вывучыць утварэньне саміх першаскладнікаў. У такім разе ад кожнага асобнага слова для яго пачынаецца вэртыкальны сьцег да пачатку мовы, які ўрэшце рэшт скарачаецца да адной кропкі, утвараючы пратйагару, сьцягненьне празрыстасьці. Ад
    143
    зін і той самы твор для таго, хто вывучыў вйакарану, і для чалавека, які вывучыў санскрыт па заходніх падручніках як адну з сучасных моваў, будзе насамрэч рознымі творамі, і нават творамі на розных мовах, вэртыкальнай і гарызантальнай. Бо вйакарана стварае якасную розьніцу, вэртыкальны вымер мовы. Хаця фармальна словы і сказы застаюцца нібыта тымі самымі, іх змысел стаецца якасна іншым. Веды неперакладальныя ўжо таму, што адпаведны пераклад шматвымернага ў двухвымернае немагчымы. Тое, што чуе ці чытае ў ведавых творах традыцыйна наўчоны чалавек і навуковеціндоляг, якасна адрозьніваецца, бо яны чытаюць і чуюць на розных мовах.
    Сусьвет утвараецца як адменнасьць пачатку, але ўтвораная ў выніку множнасьць успрымаецца як незразумеласьць і заблытанасьць, як згубленасьць у нязнаньні сябе і свайго вытоку. Паўната і адзінства губляецца ў частках. Слова “шматгалінны” (bahusakha) Багавіт ужывае з асудам, апісваючы йоГу як роўнасьць стаўленьня і адзінства розуму: vyavasayatmika buddhir ekeha kurunandana, bahusakha hy anantas ca buddhayo 'vyavasayinam “Тут самарашучы розум, адзіны, нашчадак Куру, бясконцы і шматгалінны розумы невырашучых” (Bhagavadgita 2.41). Заблытанасьць і незразумеласьць адменнасьці выяўляецца ў Багавітавай Песьні ў найпрыгожым вобразе сусьветнага дрэва:
    Hrdhvaтйіат adhahsakham asvattham prahur avyayam, chandamsiyasya parnaniyas tam veda sa ve.davit. adhas cordhvam prasrtds tasya sakha gunapravrddha visayapravalah, adhas ca тйіапу anusamtatdni karmanubandhini manusyaloke. na rtipam asyeha tathopalabhyate. nanto na cadir na ca sampratisthd, asvattham e.nam suvirUdhamUlam asangasastre.na drdhena chittva. tatah padam tat parimargitavyam yasmin gata na nivartanti bhtiyah, tam eva cadyam purusam prapadye. yatah
    144
    pravrttih prasrtd purani 3 карэньнем угору, галінамі долу вечным завуць сьветадрэва, ведасьпевы лістота якога, ведавед той, які яго ўведаў. Яго долу і ўгору прасьцёрты галіны, чые кметы жывіца, восьці абсягі, яго прасьцягаецца й долу карэньне, у сьвеце людзей вынікаючы чынам. Тут так не паняць ні выявы ягонай, ні канца, ні пачатку, ані працягу. Сьветадрэва раскараністае гэна мечам нязьвязу сьцяўшы каляным, затым у той край прасьледаваць мае, прыйшоўшы куды, ня вяртаюцца болей “Да выточнага Продка таго дападаю, адкуль пачалася праява адвеку” (Bhagavadgtta 15.14).
    Зрабіўшы множнасьць і адменнасьць сваім дачынам, прасочваючы сьцег утварэньня кожнага слова, вйакарана вяртае яснасьць і адзінства, прыводзячы да пачатку праявы. Адменнасьць застаецца незразумелай і заблытанай множнасьцю, пакуль не ператвараецца ў адмену адзінага. Вйакарана пераадольвае адменнасьць, ня проста зводзячы яе да адной “правільнай” адмены, але стоцева ўздымаючыся да яе вытоку.
    145
    Avismrtyam
    (Chandogyaupanisad 6.1, 6.7)
    6.1.1	3ve.take.tur haruneya asa, tam ha pitovaca sve.take.to vasa brahmacaryam, na vai somyasmatkultno 'папйсуа brahmabandhur iva bhavatiti.
    6.1.2	sa ha dvadasavarsa upetya caturvimsativarsah sarvan ve.dan adhttya mahamana апйсапатапі stabdha eyaya, tam ha pitovaca uta tam adesam apraksyah.
    6.1.3	yenasrutam srutam bhavaty amatam matam avijnatam vijnatam iti, katham nu bhagavah sa adeso bhavatiti.
    6.1.d	yatha somyaikena mrtpindena sarvam mrnmayam vijnatam syat, vacarambhanam vikaro namadheyam mrttikety eva satyam
    6.1.5	yatha somyaikena lohamanina sarvam lohamayam vijnatam syat, vacarambhanam vikaro namadheyam loham ity eva satyam.
    6.1.6	yatha somyaikena nakhanikrntane.na sarvam karsnayasam vijnatam syat, vacarambhanam vikaro namadheyam krsnayasam ity eva satyam, e.vam somya sa adeso bhavatiti.
    6.1.7	na vai nunam bhagavantas ta e.tad ave.disuh, yad dhy e.tad avedisyan katham me. navaksyan, iti bhagavams tv eva me bravltv iti, tatha somyeti hovaca.
    6.7.1	sodasakalah somya purusah, pancadasahani masth, kamam apah piba, apomayah prano na pibato vicche.tsyata iti.
    6.7.2	sa ha pancadasahani nasa, atha hainam upasasada kim
    146
    Незабыўнае
    (ЧхандоГйаупанішад 6.1, 6.7)
    6.1.1	Быў ІЦветакету сын Аруні. Яму так мовіў бацька: “ІЦветакету, прайдзі родасьцег. Бо няма, дарагі, у нашым родзе такога, які б не наўчыўшыся, быў бы адно сваяком радавіта”.
    6.1.2	I зыйшоўшы на дванаццаць гадоў, ён прыйшоў ва ўзросьце дваццаці чатырох гадоў, вывучыўшы ўсе Веды, пыхлівы, лічачы сябе ўчоным, горды. Яму бацька мовіў: “ІЦветакету, дарагі, ну калі ты такі пыхлівы, горды і лічыш сябе ўчоным, ці спытаў ты пра тую наставу,
    6.1.3	якім чынам нячутае стаецца чутым, нядуманае думаным, незразумелае зразумелым?” “Якая ж, спадару, гэтая настава?”
    6.1.4	“Як, дарагі, з дапамогай аднаго кавалка гліны разумеецца ўсё глінянае, бо выраб імя, стварэньне мовы, і менавіта гліна ісьціна,
    6.1.5	як, дарагі, з дапамогай аднаго кавалка золата разумеецца ўсё залатое, бо выраб імя, стварэньне мовы, і менавіта золата ісьціна,
    6.1.6	як, дарагі, з дапамогай адных нажніцаў для пазногцяў разумеецца ўсё жалезнае, бо выраб імя, стварэньне мовы, і менавіта жалеза ісьціна, такая, дарагі, гэтая настава.”
    6.1.7	“Сапраўды, тыя паны гэтага ня ведалі, бо калі б яны гэта ведалі, чаму не сказалі мне? Таму хай скажа мне багавіт.” так мовіў дарагі.
    147
    bravimi bho iti, rcah somya yajumsi samamti, sa hovaca na vai ma prati bhanti bho iti
    6.7.3	tam hovaca yatha somya mahato 'bhyahitasyaiko 'ngdrah khadyotamatrah parisistah sydt, tena tato 'pi na bahu dahet, evam somya if. sodasdnam kalanam eka kald atisistd sydt, tayaitarhi vedan ndnubhavasi, asana, atha me vijfidsyasiti.
    6.7.d	sa hasa, atha hainam upasasada, tam hayatkim capapraccha sarvam ha pratipede.
    6.7.5	tam hovaca, yatha somya mahato ’bhydhitasyaikam aiigdram khadyotamatram parisistam tam trnair upasamadhaya prajvalayet tena tato 'pi bahu dahet.
    6.7.6	evam somya te. sodasanam kalanam eka kalatisistdbhnr, sannenopasamahita prajvali, tayaitarhi vedan anubhavasi, annamayam hi somya manah, apomayah pranah, tejomayl vag iti, tad dhasya vijajnav iti vijajfiav iti.
    148
    6.7.1	“Шаснаццаць частак, дарагі, мае пуруша. Ня еж пятнаццаць дзён. Пі колькі хочаш, бо дых, што складаецца з вады, не аддзяляецца ад таго, хто п’е”.
    6.7.2.	1 ён ня еў пятнаццаць дзён. I вось ён прысеў каля яго. “Чаго мне казаць, пане?” “Рчі, дарагі, йаджусы, саманы”. Ён мовіў: “Яны не зьяўляюцца мне, пане”.
    6.7.3.	Ён мовіў яму так: “Як, дарагі, ад многіх дроваў застаецца адзін вугельчык, маленькі як сьветлячок, і ім многа не спаліць, так, дарагі, у цябе ад шаснаццаці частак, засталася адна частка. I ёй ты не ўспрымаеш Веды. Еж. Тады ты мяне зразумееш”.
    6.7.4.	Ён паеў. 1 пасьля той прысеў ля яго. I на ўсё, што той пытаў, ён адказаў.
    6.7.5.	Ён мовіў: “Як, дарагі, засталым ад многіх дроваў адзіным вугельчыкам, маленькім як сьветлячок, пакрыўшы яго травой, можна яе запаліць і пасьля спаліць многае,
    6.7.6.	так, дарагі, у цябе з шаснаццаці частак, была засталася адна, і яна, пакрытая ежай, запальваецца, і ёй ты цяпер успрымаеш Веды. Бо зь ежы, дарагі, складаецца мысел. 3 вады складаецца дых. 3 агню мова”. I ён вызнаў гэта ад яго, вызнаў гэта.
    149
    Сэрца
    sraddhavaml labhate jhanam “Веравіт дасягае знаньня” (Bhagavadgtta 4.39). Што такое вера? Які змысел веры? Як зьвязаныя вера і знаньне? Якім чынам знаньне вынікае зь веры?
    Чалавек як істота зьяўляецца ў выніку раскрыцьця адзінага змыслам і явай, іменем (патап) і вобразам (гйра). Чалавек жыве ў сьвеце знаньня, і толькі суадпаведнасьць, тоеснасьць (tattva) явы і змыслу робіць магчымым знаньне. Імя і вобраз гэта імя і вобраз чыну (кагтагі) адзінага. Чалавек мае пяць здоляў чуваньня (indriyd). Тры зь іх утвараюць для чалавека тры сьветы (tribhuvanam): неба (svaf), зямлю (bha) і прастору сярод (bhuvas). Слых (згогга) найтонкая і найхуткая здоль ужыта як паміж імені і змыслу, неба, прастора Таго. Здоль зроку (caksus) доўгая і трывалая ужыта як прастора явы і вобразу, зямля, апора Гэтага. Паміж імі адбываецца і яднае іх прастора руху і чыну, здоль дотыку (sparsa) і ветру (уауа). Імя чын у прасторы слыху, вобраз чын у прасторы зроку. Пяць здоляўгэта пяць выяваў (yyakti) адзінага велябыту (mahabhnta).
    Ісьненьне ў адной прасторы зводзіцца да простай рэакцыі на імпульсы без усякай магчымасьці знаць пра сябе, сваё існаваньне і чын, раджэньне і сьмерць, без магчымасьці зьмяніць сваю долю. Для істоты, пазбытай суадпаведнасьці змыслу і явы, любая разнастайнасьць прастораў будзе збытнай, няўведнай і няіснай, роўнай той самай адной прасторы. I толькі падзел на змысел і яву, імя і вобраз робіць магчымым знаньне і самазмысьленьне, сьвядомасьць. I хаця змысел і ява ня тоесны вобразу і імені, хаця здолі слыху і зроку ўжываюцца як прасторы змыслу і явы, чалавечыя слых і зрок
    150
    могуць узьнікнуць толькі разам і як вынік узьнікненьня явы і змыслу. Што робіць неба сінім і бязьмежным, траву зялёнай, а дрэва высокім у нашых вачах? Чаму зямля ўнізе, a неба ўверсе? Чаму мы бач'ым такім тое, што бачым? Бо сьвет як прастора явы і ўсякая асобная ява абавязкова зьяўляецца выявай змыслу. Змысел і ява ўтвараюць слых і зрок як прасторы сваёй праявы. Разрозьненьне змыслу і імені, вобразу і явы другаснае ў чалавеку, а першапачатковае неразрозьненьне цалком апраўднае.
    Знаньне можа быць толькі знаньнем ісьціны (sattvd), таго, як насамрэч ёсьць. Бяз знаньня быцьцё нібы роўнае нябыту. Знаньне ісьціны, вернага немагчымае без раскрыцьця аднаго існага ў дзьвюх прасторах таго і гэтага, азначальнага і азначанага, назоўнага і называнага, змыслу і явы і іх суадпаведнасьці, судачыннасьці, тоества. Тэта ёсьць тое”, “тое змысел гэтай явы”, “тое імя гэтага вобразу” гэтае падставовае двойства і лучнасьць явы і змыслу завецца тоествам (tattvd). Toe, што лучыць гэтыя дзьве прасторы, цьвердзіць іх абавязковую (nitya) адпачатковую лучнасьць (sambandha) папярэднічае і знаньню, і ісьціне, і чалавеку як істоце знаньня. Змысел абавязкова зьяўляецца змыслам явы, а ява абавязкова зьяўляецца явай змыслу, яны ўзьнікаюць і існуюць адначасова, аднаго няма без другога. Тоества мае наўвеце ня проста сувязь таго ці іншага імені і вобразу, але суцэльную першапачатковую вернасьць, ісьціннасьць прасторы явы і прасторы змыслу як перадумовы ўсякага знаньня.