Самабыцьцё
Міхаіл Баярын
Выдавец: Логвінаў
Памер: 194с.
Мінск 2014
Бальшыня словаў, што дапускаюць множную этымалёгію, гэта загадкі, пакінутыя рушамі, ведавымі паэтамі. I ў гэтым выпадку мнагазначнасьць слова зьяўляецца ня так вынікам неразуменьня формы, як наўмыснасным намерам. Бо ўсякі паэтычны тэкст зьяўляецца загадкай, наўмыснай мнагазначнасьцю, што выклікае ўспрымальніка на пераадоленьне неразуменьня. Загадваньне і разгадка загадак насамрэч улюбёны занятак рушаў (brahmodyam).
135
Калі мнагазначнасьць увогуле зьяўляецца рысай паэтычнага, то спосабы яе выяўленьня залежаць ад паэтычнай мовы і праяўляюцца на тым узроўні, на якім мова зьяўляецца творчай і апэратыўнай. Так, у сучаснай мове гатовага слоўнікавага запасу і культурнага слоўніку, у сытуацыі, калі “усё ўжо створана”, творчасьць абмяжоўваецца толькі апошнім гарызантальным плянам ужываньня мовы камбінацыяй і кампіляцыяй алюзіяў і рэмінісцэнцыяў на іншыя гатовыя заархіваваныя тэксты. Гэта апошняя, трэцяя ступень паэзіі, яе канец, бо гэта канец творчасьці мовы. У адваротнасьць гэтаму паэтычная мова рушаў зьяўляецца творчай цалком, ад пачатку да канца, ад адзінага змыслу да змыслаў гукаў, каранёў, словаў і сказаў. Гэта вэртыкальная творчасьць, вынікам якой сталася мова пазьнейшых людзей. Для мовы, у якой словаўтварэньне зьяўляецца актыўнай дзейснай чыннасьцю, творчасьцю, а не тлумачэньнем ужо гатовых выяваў, стварэньне мнагазначнасьці ўтварэньняў зьяўляецца паэтычным прыёмам, спосабам загадаць загадку.
Гэта першая ступень паэзіі, на якой утварэньне самой мовы зьяўляецца паэтычнай творчасьцю. Кожная наступная ступень ператварае папяпрэднюю ў сваю загадку. На прыступку ніжэй мова пакідаецца як ужо створанае, як тло і сродак для ўтварэньня зьместаў і сюжэтаў. На трэцяй ступені ўтвораныя зьместы стаюцца дачынам спалучальнай гульні асацыяцыяў. Гісторыя паэзіі гэта гісторыя паступовага спуску сьвядомасьці ад поўнай вэртыкальнай творчасьці мовы да гарызантальнай спалучальнасьці адсылак на адсылкі.
Слова можа быць утвораным адразу ад некалькіх каранёў толькі ў тым выпадку, калі самі карані ўтвораны з больш першасных складнікаў прагукаў мовы. Калі карані зьяўляюцца толькі прамежкавымі складнікамі на сьцезе ад альфабэту змыслаў да канчатковых словаў, складнікам, паднача
136
леным дзейнаму ўтварэньню, волі да мовы (yivakid), слова выяўляецца насамрэч утвораным не з каранёў, а з гукаў мовы. Сам жа корань якпрамежкавая ступень можа быць прадметам загадкі і паэтычнай мнагазначнасьці якім менавіта сьцегам прайшоў адзіны змысел да гэтай выявы.
Вйакарана Паніні зьяўляецца лёгікай санскрыту. Калі, прыкладам, камэнтатары БгаГавадГіты спрачаюцца пра тлумачэньне іцлокі, яны зьвяртаюцца да каракакатэгорыяў, правілаў Паніні пра krt, taddhitaі iamasaўтварэньні ў якасьці довадаў. Мова большая за любы твор, створаны на ёй. Паніні ахапіў сваёй граматыкай усю папярэднюю мову і стаўся асновай наступнай. Ён рашчыніўся ў санскрыце як соль у вадзе. Пра яго нічога невядома, але любы папярэдні тэкст вывучаецца празь яго, і любы наступны тэкст створаны знаўцам яго. Таму ён ужо ў кожным гуку санскрыту.
Змысловыя катэгорыі вйакараны, яе першасныя і другасныя ўтварэньні зьяўляюцца спосабам мысьленьня чалавека традыцыі. У гэтым змысьле этымалёгія зьяўляецца вэртыкальнай лёгікай мовы, вэртыкальным мысьленьнем. Множная этымалёгія, якая з гарызантальнага гледзішча здаецца нявырашанай праблемай словаўтварэньня, для вэртыкальнага мысьленьня зьяўляецца адным са спосабаў самавыяўленьня.
137
Воля да мовы
Тры ступені праявы мовы найтонкая (suksmatara), тонкая (зйкзта) і грубая (sthdla) адпавядаюць тром магутам волі (icchdsakti), знаньню (Jnanasakti) і чыну (kriydsakti).
Адзінкай грубай ступені зьяўляецца сказ (уакуат) пасьлядоўнасьць складнікаў, якой выражаецца цэласьць змыслу. Усе засталыя адзінкі зьяўляюцца тонкімі, прамежкавымі, разумова выдзельнымі паміж цэласьцю змыслу і пасьлядоўнасьцю гукаў сказу. Цэласьць змыслу зьяўляецца ўмовай яго выяўленьня, сьцег якога апісваецца правіламі выпраявы.
Пачаткам любога выказваньня зьяўляецца vivakid воля да мовы, жаданьне сказаць. У волі да мовы ўвесь змысел сказу ўжо ёсьць як адзіны непадзельны намер. Вівакша зьвяртаецца да адзінага змыслу і выбірае (уага), выдзяляе яго частку. Таму вівакша не пазамоўны ініцыятар, а найтонкая ступень праявы мовы. Паколькі чуваньне (citta) гэта тое, што абмяжоўваецца мовай, мова аказваецца яго самаабмежаваньнем.
catvari vak parimitd padani tdni vidur brahmand ye manisinah. guhd trini nihitd neiigayanti tunyam vaco manusyd vadanti “Ha чатыры крокі памерана мова, іх ведаюць радавіты, якія мудрыя, сукрыта схаваныя тры ня рушаць, чацьверты словамі мовяць людзі” (Rgveda 1164.45).
Праява мовы праходзіць чатыры крокі: Ад адзінай змыславыявы да падзелу на змысел і выяву. Ад змыслу і выявы да альфабэту змыслаў (varna). Ад варнаў да каранёў (dhatu), якія выдзяляюць і зьбіраюць першасныя змыслы. Ад каранёў да сказаў (уакуа), што зьвязваюць і зьбіраюць словы (yada).
138
Пачатак мовы, адзіная змыславыява, магута ўсякай праявы называецца вышэйшай мовай {para). Пры першасным падзеле на выяву (idam) і змысел (adah) мова называецца відушчай (разуапЦ). На ступені ўтварэньня кола змыслаў, калі існуе дзейны змысел і нядзейны змысловы фон, мова называецца сярэдняй (madhyama). Мова праяўленай змысловай множнасьці называецца выразнай (vaikhart).
Кожны сказ ад свайго намеру да канчатковай выявы праходзіць гэты сьцег выяўленьня змыслу. Чуваньне (citta), што выяўляецца, прыгэтым застаецца кожны раз адзіным. Уся мова цалком прысутнічае ў кожным выказваньні, як яго выдзеленая, дзейная і асноведная, нядзейная частка. Гэта мярэжа змыслаў (matrka), здольная выразіць любы магчымы змысел, такім чынам тоесна вышэйшай мове (para) і магуце чуваньня (citsakti).
139
Выпраўленьне імёнаў
(Лунь Йу 13.3)
Цзы Лу спытаў: “Калі князь Вэйі запросіць настаўніка кіраваць, з чаго пачацьме настаўнік?” Настаўнік прамовіў: “3 выпраўленьня імёнаў”. Цзы Лу спытаў: “Настаўнік пачынае здалёк, навошта правіць імёны?” Настаўнік прамовіў: “Ты невук, Йу! Велічны абачлівы да таго, што ня знае. Калі імёны няправільныя, слова пярэчыць чыну. Калі слова пярэчыць чыну, чын не зьдзяйсьняецца. Калі не зьдзяйсьняецца чын, абрад і музыка ня ўзвышаныя. Калі абрад і музыка ня ўзвышаныя, неналежныя выракі й кары. Калі неналежныя выракі й кары, людзі разгубленыя. Таму калі правільныя імёны, велічны можа маўляць, і моўленае зьдзяйсьняецца. Што велічны мовіць, мае мовіць правільна”.
140
Усемагчымасьць
Astadhyayi, граматыка Паніні, лічыцца найкарацейшым і прыгэтым найпоўным з апісаньняў мовы. Але тых, хто пачынае вывучаць санскрыт па сўтрах Паніні, часта зьдзіўляе вялікая колькасьць правілаў, якія ўтвараюць адменнасьць, варыянтнасьць (vikalpa). Дык што правільна, гэта ці тое? Як гэта так, калі і тое, і другое правільна? Мы звыкліся да таго, што граматыка і правапіс забараняюць і прызначаюць, што правільна, а што не. Да гэтага і зводзіцца збольшага вучэньне мовы ў школах. Яшчэ больш зьдзіўляе тое, што Паніні выкарыстоўвае пяць спосабаў утварэньня адменнасьці словы vibhasa (выбар, адмена), va (або), anyatarasyam (у іншым выпадку), bahulam (багата, разнастайна, шырока), а таксама спасылку на іншага настаўніка вйакараны (aakalyasya, sakatayanasya і інш.), меркаваньне якога, аднак, падзяляюць ня ўсе. I больш за тое sarve. vidhayas chandasi vikalpyante (kasika, 7.1.57) “У чхандасе (мове Ведаў) усе правілы зьяўляюцца адменнымі”. Адменнасьць падзяляе адзіны камель дрэва на галіны. Якая з галінаў дрэва правільная? гэта беззмысловае пытаньне.
Ёсьць славуты выраз пра граматыстаў ardhamatralagh.ave.na putrotsavam manyante, vaiyakaranah “Скарачэньне сўтры на палову кароткага гука для граматыста нібы сьвята нараджэньня сына” (Nagesabhattah, Paribhajendusekharah'). Але калі б галоўнай мэтай Паніні была найбольшая кароткасьць, ён мог бы зрабіць сваю працу разы ў два карацейшай, проста аброкшы адменамі. А ёсьць яшчэ даўгія тэрміны накшталтpratipadikam ці ardhadhatukam, выкарыстаньне якіх для Паніні было знакам павагі да традыцыі. Адменнасьць і разнастайнасьць была відавочна каштоўнейшай для Паніні за кароткасьць сўтраў. mahati suksmeksika vartate.
141
зйггакагазуа! “Наколькі ж вялікая тонкасьць уласьціва стваральніку сўтраў!” усклікае Джайадітйа, аўтар Каіцікі, камэнтуючы сўтру пра назвы студняў на паўночным беразе ракі Vipas (udak са vipasah 4.2.74).
Пазьнейшая граматычная традыцыя, што складалася ўва ўмовах несанскрыцкамоўнага грамадзтва, бачыць асаблівы змысел і дгарму граматыкі ў ужываньні і ўтварэньні правільных словаў. mleccha ma bhilma ity adhyeyam vyakaranam (Mahabha^ya /,2.39) “Каб ня сталі мы барбарамі, трэба вывучаць вйакарану” кажа Патаньджалі. Але для Паніні яго мова была адзінамагчымай мовай, проста мовай, таму яе правільнасьць не магла быць для яго першаснай задачай. Ён ня надта клапоціцца пра правільнасьць і нават парушае ўласныя правілы, ствараючы шматлікія jnapaka непрамыя ўказаньні аўтара пра неабавязковасьць пэўных правілаў. Так, прыкладам, парадак словаў у самасе gunavrddhi (1.1.3) не адпавядае правілу dvandve ghi 2.2.32. chandovat stltrani bhavanti “Сўтры як Веды” (Mahabhasya L37.2) кажа Патаньджалі пра такія выразы настаўніка. Адкуль такая вялікая ўвага да адменаў?
Правілы Паніні прызначаюць пэўную выяву пры ўмове пэўнага змыслу. Прыкладам, 3.2.123 vartamane lat прызначае пасьля кораня афікс lat пры ўмове змыслу цяперашняга часу. Каб правілы Паніні маглі працаваць, змысел усяго выказваньня ў адзінстве і цэласьці павінен ужо быць. Змысел выказваньня зьяўляецца ўмовай словаўтварэньня. Абумоўленасьць выявы змыслам зьяўляецца зыходным прынцыпам вйакараны. Змысел як адзінства і магчымасьць папярэднічае тут усякай выяве як свайму абмежаванью і актуалізацыі. Тое, што будзе выяўлена выявамі, ужо ёсьць у змысьле як перадумова праявы. Правілы Паніні ў прынцыпе прызначаны дзеля апісаньня ўсіх магчымасьцяў, усіх сьцегаў выяўленьня змыслу.
142
Astadhyayl падобна на праграму, што, маючы зыходныя складнікі і алгарытмічна арганізаваныя правілы, утварае ўсе магчымыя выказваньні і словы мовы праграму праяўленьня мовы. Кожнае асобнае ўтварэньне можа быць прасочана ад першаскладнікаў як асобны лінейны ланцуг ужываньняў правілаў. Прыкладам, bhu ІаТ (3.2.123) > bhu tiP (3.4.78) > bhu заР tiP (3.1.68) > bho a ti (1.3.9, 7.3.84) > bhdvati (6.1.78) “бывае”. Для пазьнейшай граматычнай традыцыі праверка алгарытмікі і пасьлядоўнасьці такіх лініяў словаўтварэньня стала адным з галоўных заняткаў. Аднак, каб стварыць такія правілы, Паніні мусіў бачыць усю мову адразу як лучнасьць усіх сьцегаў выяўленьня змыслу. Усе лінейныя алгарытмы у такім бачаньні скарачаюцца ў пратйагару, сьцягненьне, дзе пачатак і канец словаўтварэньняў супадаюць, утвараючы празрыстасьць праявы.