Самабыцьцё
Міхаіл Баярын
Выдавец: Логвінаў
Памер: 194с.
Мінск 2014
Рушы гэта пачатак мовы. Яны былі першымі, хто загаварыў, тымі, хто даў рэчам імёны. Мова раскрывае адзінае трысьветам змыслу, явы і чыну. Змысел утварае неба, здоль слыху, прастору імені. Ява ўтварае зямлю, здоль зроку, прастору вобразу. Паміж імі адбываецца прастора чыну, здоль руху і дотыку. Сьвет да мовы, да зьяўленьня зроку і слыху,
110
імені і вобразу, явы і змыслу, складаўся б толькі з руху, a істоты такога першасьвету былі бы істамі чыстага руху, рушамі.
Паводле свайго права нашчадкаў мы ўяўляем рушаў людзьмі, як сваіх продкаў, але рушы былі бацькамі і багоў, і асураў. Як уявіць іх чалавеку, які толькі і ўзьнікае ў трысьвеце мовы, несьвядома жыве, бачыць, слухае, дыхае мовай, калі і само бачаньне і ўяўленьне пра чалавека зьяўляецца толькі часткай мовы. Слова apauruseya (нечалавечы), што традыцыйна ўжываюць да ведаў, трэба разумець і як “дачалавечы”, і ў гэтым змысьле яно датычыць і рушаў. Няма вобразу і выявы для тых, хто быў да мовы, да выявы і змыслу, у першасьвеце чыстага руху, хто рушыў пачатак мовы. Існыя адразу ў моўным і перадмоўным сьвеце, і ў мове, і паза мовай, і вакол, і наскрозь трысьвету, рушы, непадуладныя яго абмежаваньням, ісьняць у чацьвертым (turyd) стане, навышняй мове (para vak). Яны нібы нерухомыя, бо існуюць у мове паўсюль, адразу ўва ўсіх яе многіх месцах (bhuriitharra), але адначасова і самыя хуткія, праніклівыя, рушныя істоты, бо бясчасава пранікаюць, працінаюць мову наскрозь. Дарэчнае тут слова sarvaga, што звычайна перакладаюць як “усюдыісны”, значыць насамрэч “усюдырушны”.
Час і прастора ёсьць час і прастора руху. Усякі рух дачынны нерухомага і таму зьяўляецца рухам па коле. У сяродку кола ёсьць чароўнае месца нерушы, дзе няма руху, а таму няма ні часу, ні прасторы. Чым далей ад восі, тым скарэйшы рух, тым больш часу і больш адлегласьці. Але з гледзішча восі ўсё кола існуе адразу і адначасова. Таму восевае, непарушнае аказваецца яшчэ і самым хуткім, імгненна ўседасяжным, a рухлівае, аддаленае ад восі наадварот аказваецца павольным. Тады наадварот, чым бліжэй да восі сьвету, тым хут
111
чэйшы pyx. Неруш, спаўненьне і спыненьне руху супадае зь яго найбольшай хуткасьцю.
"Тыя, хто лічыць, што ўсе ёсьць у руху, лічаць таксама, што бальшыня рэчаў проста рухаецца, а ёсьць таксама нешта, што пранікае ўсё засталае, дзякуючы чаму і ўзьнікае ўсё, што ўзьнікае. Гэта нешта ёсьць таксама і найхуткае: бо яно не магло б пранікаць усё рухомае, каб не было такім тонкім, што яго нішто не затрымлівае, такім хуткім, што яно распараджаецца засталымі рэчамі так, як калі б яны стаялі на месцы” (Плятон, Кратіл).
Імя і вобраз гэта імя і вобраз чыну, руху адзінага. Чын, рух зьяўляецца змыслам імені, явай вобразу. Увесь трысьвет зьяўляецца траістай выявай руху. Адзін той самы чын адбываецца ў здолях слыху і зроку, утвараючы вернасьць (згаі), тоества (tattva) мовы. Чын у яве, прасторы вобразаў павольны і доўгі. Чын у думцы, прасторы змыслу хуткі і імклівы. Таму тонкая і хуткая здоль слыху ўжыта як прастора імені і змыслу, таго, назоўнага. А павольная і трывалая здоль зроку ўжыта як прастора явы і вобразу, гэтага, называнага. Бо немагчыма гаварыць павольным і грубым пра хуткае і тонкае, можна толькі тонкім і хуткім гаварыць пра павольнае і грубае. Хуткасьць змыслу і розуму перавышае хуткасьць сьвятла і зроку.
Імя і вобраз абмяжоўваюць, схопліваюць рух, выяўляючы яго нібы спыненым, хаця насамрэч ён не спыняецца ніколі. Гэтае запыненьне рухудае магчымасьць бачыць, мовіць, знаць, уладаць, кіраваць. Адным чынам азначаецца іншы чын, і ў выніку зьяўляецца ўява пра трывалую рэч, хаця на самай справе адбываецца толькі адзіны няспынны бязьмежны чын, часткамі якога ёсьць мы ўсе. Даваць імёны (namadheya, дуоцатовгаіа) значыць схопліваць, спыняць рух. Каб магчы
112
схапіць, спыніць, абняць, менаваць рух, трэба быць больш хуткім і рушным за яго, пранікаць яго наскрозь, быць з усіх яго канцоў. Каб быць хутчэйшымі за сам рух, тыя, хто даваў рэчам імёны, мусяць займаць палярнае, восевае, непарушнае становішча. "Сем рушаў” (saptarsi) так называецца на санскрыце блізкае да полюсу (dhruva) сузор'е Вялікага Возу (Ursa Major). Магчыма, сем рушаў тыя сем слаўцаў (saptd rebha) што вітаюць Першую Мову. 3 гледзішча нірукті слова rsi можна было б патлумачыць як складзенае з каранёў г (рушыць) і si (абмяжоўваць, зьвязваць). У такім разе rsi значыць таго, хто абмяжоўвае, схоплівае, спыняе рух, імае іменем, выабражае вобразам.
kavim puranam anusasitaram anor antyamsam anusmared yah, sarvasya dhataram acintyarupam adityavarnam tamasah parastat “Празорцу ўсяго i адвечнага праўцу, ад тонкага тоншага хто памінацьме, дзяржаўцу ўсяго, нязмыснага явай, сонечназорнага, што паза цемрай,” (Bhagavadgita 8.9) Слова kavi, якім называеца тут вышні прачалавек, значыць звычайна “паэт, мудрэц, празорца”. Гэтае слова Шанкара і іншыя настаўнікі тлумачаць як утворанае ад кораня kav (рушыць). kavim krantadarsinam sarvajnam “Паэта soppy РУХУ _ усязнаўцу” (Sahkaracarya, Bhagavadgitabhasya, 8.9) Усюдырушны (sarvaga), ён бачыць усё (sarvadrk) і таму ўсё знае (sarvajfia).
113
Satyam
(Brhadaranyakaupanisad, 2.3.16)
2.3.1 dve vava brahmano rape., murtam caivamurtam ca. martyam camrtam ca. sthitam cayac ca. sac ca fyam ca
2.3.2 tad etan murtam yad anyad vayos cantariksdc ca. etan martyam. etat sthitam. etat sat. tasyaitasya murtasyaitasya martyasyaifasya sthitasyaitasya sata esa raso ya esa tapati. sato hy esa rasah.
2.3.3 athamurtam vayus cantariksas ca. etad amrtam. e.tad yat. etat tyam. tasyaitasyamurtasyaitasyamrtasyaitasya yata e.tasya tyasyaisa raso ya esa etasmin mandale, purusah. tyasya hy esa rasa ity adhidaivatam.
2.3.Л athadhyatmam. idam eva murtam yad anyat pranac ca yas cayam antar atmann akasah. etan martyam. etat sthitam. etat sat. tasyaitasya murtasyaitasya martyasyaifasya sthitasyaitasya sata esa rasoyac caksuh. sato hy esa rasah.
2.3.5 athamurtam pranas ca yas cayam antar atmann akasah. e.tad amrtam. e.tad yat. etat fyat. tasyaitasydmurtasyaitasyamrtas yaitasyayata etasya tyasyaisa rasoyo 'yam daksine 'ksan purusah. tyasya hy esa rasah.
2.3.6 tasya haitasya purusasya rtlpam yatha maharajanam vaso yatha pandvavikam yathendragopo yathagnyarcir yatha pundartkam yatha sakrdvidyuttam. sakrdvidyutteva ha va asya srir bhavati ya evam veda. athdta adeso neti neti. na hy etasmad iti nety anyat param asti. atha namadheyam satyasya satyam iti. prana vai satyam. tesam esa satyam.
114
Ісьціна
(Бргадаранйакаупанішад, 2.3.16)
2.3.1 Дзьве, напраўду, ёсьць явы Роду выразная і невыразныя, сьмяротная і несьмяротная, сталая і рушная, існая (sat) і істая (tyam).
2.3.2 Выразная тая, што іншая і ад ветру, і ад прасторы. Яна сьмяротная, яна існая. Яе, выразнай, яе сьмяротнай, яе сталай, яе існай суць (rasa) той, што пячэ. Бо гэта суць існага.
2.3.3 Невыразная ж і вецер, і прастора. Яна несьмяротная, яна рушная, яна істая. Яе невыразнай, яе несьмяротнай, яе рушнай, яе істай суць (rasa) тая, што пуруша ў гэтым коле (сонца). Бо суць істага ён, прабоства.
2.3.4 Цяпер пра Сябе. Гэта выразная (ява) тая, што іншая ад дыху і нутранога сябе, прастора. Яна сьмяротная, яна сталая, яна існая. Яе выразнай, яе сьмяротнай, яе сталай, яе існай суць тая, што зрок. Бо ён суць існага.
2.3.5 Невыразная ж (ява) і дых, і нутраны Сам, прастора. Яна несьмяротная. Яна рушная, яна істая. Яе невыразнай, яе несьмяротнай, яе рушнай суць тая, што пуруша ў гэтым правым воку. Бо ён суць таго.
2.3.6 Яго, гэтага Продка ява як залатая адзежа, як белая воўна, як сьветлік, як полымя агню, як лотаць, як імгненная бліскавіца. Бо як імгненная бліскавіца бывае зьзяньне таго, хто так ведае. I настава пра яго “не” і “не”. Бо ад гэтага “не” няма іншага вышняга. Імядзея ж ісьціны (satya) ісьціна (“гэтаетое” satya). Дыхі напраўду ісьціна. Іх ён ісьціна.
115
Знаньне веды
Словы “мова” і “моўча” магчыма паходзяць з аднаго кораню тй (зьвязваць, злучаць, змыкаць). Мова маўчыць, змыкае і тоіць у сабе ўсе словы, і мова мовіць, лучыць імя і яву. У моўчы крыецца магчымасьць усіх гукаў, таму маўчаньне, цішыня паўната гуку. Усякі гук толькі зьмяншэньне моўчы. Мова, што маўчыць, мовіць “тое ёсьць гэта”. Мова, што мовіць, мовіць “гэта ёсьць тое”. Тоества таго і гэтага іста моўчы. Кожны сказ мовы гаворыць “гэта ёсьць тое” “Сонца (гэта) зьзяе (тое)”, “Неба (гэта) чыстае (тое)”, “Ён (гэта) чалавек (тое)”. Тоества гэтага і таго іста мовы. Кожны сказ мовы зьмяшчае “ёсьць”, знак “роўна”, якім лучыцца існае і быцьцё, імя і ява, тое і гэта.
yajnena vdcah padaviyam dyan ram dnv avindann r^isu prdvistam “Аброкам мовы дарогу яны прайшлі, яе спанайшлі яны ў рушаў праніклай...” (Rgveda 10.71.3). Рушы, продкі людзей, знайшлі (avindari) мову, мова была знаходжаньнем, ведай (yeda) рушаў. Корань vid, ад якога ўтвараецца слова veda, значыць “ведаць, знаходзіць, быць”. Ведаць значыць знаходзіць. Быць значыць ведацца, знаходзіцца. Тое, што называецца ведамі, было мовай рушаў.
sato bdndhum dsati nir avindan hrdi pratisya kavdyo manisa “Мяжу існага ў няісным знайшлі празорцы ў сэрцы, зыскуючы мыславоляй” (Rgvrda 10.129.4). Рушы, зорцы руху (kavayah) знайшлі, уведалі (avindari) мяжу існага і няіснага. Веда была веданьнем, знаходжаньнем існага. Чуйнае (cif) знаходзіць існае (заГ), знайшоўшы мяжу існага і няіснага. Тое, існае ведаецца, знаходзіцца, зьяўляецца ў чуваньні (сіг) як быцьцё (bhava), узьнікненьне, гэтае. Быць значыць быць у чуваньні, ведацца, знаходзіцца.
116
ydd esam irestham ydd ariprdm asit prend tad esam nihitam guhavih. sdktum iva titaiina pundnto ydtra dhira mdnasa vacam dkrafa “Што было ў ix найлепшае, чыстае, тое, глыбока сукрытае, любоўю яны явілі. Нібы мукў сітам чысьцячы, дзе разумныя мыслам мову чынілі,...” (Rgveda 10.71.12). Напачатку мовы ёсьць ачышчальнік, сіта, што зьяўляе як сьвет найлепшае і чыстае, сьветлае, яснае. Існае зьяўляецца, знаходзіцца ў прасторы зроку як ява, прайшоўшы праз сіта мовы. Веда мова, якая маўчыць, зьяўляючы тое як гэтае, існае як быцьцё. Усё віднае праходзіць гэты ачышчальнік мовы. Гук v ёсьць праявай змыслу распаўсюду, ўваходу, гук і руху, імкненьня, гук d падзелу. Веда ўваходзіць ува ўсё і падзяляе ўсё на імя і яву, тое і гэтае. Корань vid (“відзець”) адваротны кораню div (“зьзяць, сьвяціць”). Сьвятло разьдзяляе адзінае і праменіць яго ўва ўсе бакі. Веда відзіць сьвятло.