Самабыцьцё
Міхаіл Баярын
Выдавец: Логвінаў
Памер: 194с.
Мінск 2014
Корань jfia, зь якога ўтвараецца слова jnana (знаньне) значыць “знаць”. Чым розьняцца знаньне і веда, і што ў іх агульнага, што робіць іх суназоўнымі, дазваляе тлумачыць адно аднаго? jfianam bandhah “Знаньне сувязь” (ІЦівасўтры, 1.2). Знаць значыць зьвязваць, злучаць, супастаўляць гэтае і тое, яву і імя. Сувязь таго і гэтага агульнае ў веды і знаньня. Але знаць значыць знаць, што гэтае ёсьць тое. Знаньне мова якая мовіць, што гэта ёсьць тое. jnanadhisthanam matrka “Аснова знаньня мярэжа” (ІЦівасўтры 1.3). Знаньне ёсьць знаньне тоества быцьця і існага, явы і імені. Таму знаньне асноўваецца на мярэжы змыслаў, крузе тоестваў.
Знаньне спазнае віднае, яго істу, тоеснасьць імені. Таму знаньне ёсьць знаньне веды. Знаньне знае яву як тое, імя і змысел. Калі вока знаньня раскрываецца, вочы, што бачаць праяву, змыкаюцца. Знаньне здымае яву, двойства явы, вяртае гэтае да таго. Знаньне пранікае скрозь віднае, зава
117
лодвае яго істай. Знаньне прысвойвае яву як знанае, робіць яе сваёй, знанай, падуладнай. Знаць значыць магчы.
Корань jha (знаць) перагукаецца з коранем jan (нараджацца). Гук j ёсьць праявай змыслу пранікненьня, пераадоленьня, гук п ёсьць праявай змыслу мяжы. Хто нараджаецца, перасякае мяжу нясьмерця, існага, выходзячы з лоняў у быцьцё. Хто спазнае, перасякае мяжу нясьмерця другі раз, нараджаючыся з гэтага сьвету. Знаньне гэта другое нараджэньне. ahdm stive pitdram asya murdhdn mama ydnir apsv antdh samudre, tdto vi tisthe bhuvandnu visvotdmum dyam varsmdnopa sprsdmi “Я нараджаю бацьку гэтага на вяршыні, маё ўлоньне між водаў у моры, адтаго асягаю ўсе сьветы, неба велічынёю кранаю” (.Rgveda 10.125.7).
118
Род
Слова brahman утвараецца ад кораня brh ці vrh, ужыванага ў змыслах “росту” (yrddhau) і “мовы” (sabde). Брагман тое, што бясконца расьце, перасягае межы, гэта рост, узыход сам па сабе. Брагман тое, з чаго ўсё расьце, пачатак і выток. У гэтым змысьле яго можна перакласьці словам Род, якім славяне называлі прабога пачатку. Род яднае ўсё, бо зьяўляецца пачаткам усяго, для ўсіх відаў род зьяўляецца адзіным і навышнім. Ад кораня “род” паходзяць “расьці” і “радзіць”. Род нараджае і росьціць усё. mama yonir mahad brahma tasmin garbham dadhamy aham. sambhavah sarvabhutanam tato bhavati bharata “Мне ўлоньне вялікі Род, у яго я ўкладаю зародак, зь яго субыцьцё ўсіх бытаў узьнікае, нашчадак Бгараты” (Bhagavadgita 14.3).
Брагман у змысьле “мовы” значыць sabdabrahman брагманслова, сьвятарную мову, Веды. Гэта сьвятарны прагук ОМ, пачатак мовы, першы гук чалавека, калі ўся мова адно імя і адна ява, гук, у якім ужо ёсьць магчымасьць усіх гукаў і праявы ўсёй мовы. Гэта пачатак, Рот і Род мовы. Гук Роду вяртае да Роду. Слова брагман значыць таксама малітву, сьвятарнае слова, зьвернутае да пачатку. Брагманам завецца той, хто знае Род, брагман, той, хто зьвяртае слова да Роду, пачатку.
I ў гэтым змысьле брагман можа таксама быць перакладзены словам Род, калі зьвярнуць увагу на блізкія да яго словы. 3 “родам” у беларускай перагукаецца слова “рада” (улада, настава, савет, сумова, сродак). 3 гледзішча множнай этымалёгіі у “радзе” зьліваюцца рэкі словаў “р'адзіць” (кіраваць, правіць, памагаць, выпраўляць, спраўляцца, прыстасоўваць), “радзёць” (памагаць, старацца), “радзівы” (старанны), “р'адавац
119
ца” (быць шчасным), “радзіць” (апранаць, ладзіць, прыводзіць у парадак), “рад” (парадак, крэс, лінія), “рот” (выток мовы), “радаўніца” (дзень памінаньня продкаў), “радны” (праведны, належны, сумленны), “абрад” (сьвятарны аброчны рытуал), “радно” (тканіна, “тэкст”). Іх змыслы прыродна перагукаюцца і тлумачаць адно аднаго ў розуме носьбіта мовы. I пераход “а” у “о” для каранёў частая зьява. Рада гэта радная моваўлада, мовамагута, мова, што радзіць, зьдзяйсьняецца, правіць, выпраўляе, радўе, усталёўвае парадак, мованастава (sastra), сьвятарная мова абраду, радаўная мова продкаў, радная, правільная, чыстая, пачатковая, істая мова Роду. Хто яе ведае, той радавіт.
120
Namadheyah
(Rgvedah 1071)
brhaspate prathamdm vacd dgram
ydt prairata namadheyam dddhanah | ydd esam srestham ydd ariprdm dsit
prena tad esam nihitam guhavih 11J11 sdktum iva titailna pundnto ydtra
dhtra mdnasa vacam dkrata |
dtra sdkhayah sakhyani janate
bhadrai^am laksmir nihitadhi vaci ||2||
yajne.na vacdh padaviyam ayan
fam dnv avindann rsisu prdvistam |
fam abhrtya vy adadhuh purutrd
fam saptd rebha abhisdm navante. 1|3| |
utd tvah pdsyan nd dadada vacam
utd tvah srnvdn nd srnoty e.nam | uto tvasmai tanvam vi sasre.
jdye.va pdtya usati suvasah 114| |
utd tvam sakhye' sthirdpitam ahur
nainam hinvanty dpi vajine.su |
ddhenva carati maydyaisd vacam
susruvam aphalam apuspdm ||5||
yds titydja sacividam sdkhayam
nd tdsya vacy dpi bhagd asti |
ydd im brnoty dlakam srnoti
nahiprave.da sukrtdsya pdntham 1161 i aksanvdntah kdrnavantah sdkhayo
manojavesv dsama babhuvuh | adaghndsa upakaksdsa u tve.
hrada iva snatva u tve dadrsre 117| | hrdd tasfe.su mdnaso jave.su
122
Імядзея
(РГведа 1071)
Пане слова, быў першы пачатак мовы, калі імядзею рушылі дзейныя, што было ў іх найлепшае, чыстае, тое, глыбока сукрытае, любоўю яны явілі. |1|
Нібы мукў сітам чысьцячы,
дзе разумныя мыслам мову чынілі, там знаюць сябры сяброўства,
бо шчасны іх знак укладзены ў мову. |2| Аброкам мовы дарогу яны прайшлі,
яе спанайшлі яны ў рушаў праніклай, яе прынёсшы, яны разьдзялілі множна,
яе сем слаўцаў разам вітаюць. |3|
Адзін і гледзячы, мову ня ўбачыў,
другі слухаючы, яе і ня чуў, іншаму ж цела яна раскрыла
як прыгожаўбраная прагная жонка мужу. |4| Іншага ў сябрыве сталапрысычаным клічуць, нават не пасылаюць яго на спаборы, бездароўна жыве ён маною,
мову пачуўшы бясплённай, бясьцьветнай. |5| Які аднадумнага сябра пакінуў,
у таго няма нават долі ў мове, такі што слухае, толькі тое і чуе,
ня ўведаў ён дабрачыну дарогу. |6| Зракавітыя, слыхавітыя сябры
ў рухах мыслу няроўныя сталіся, адны відныя як азёры ўглыбкі да рота,
другія па плечы, іншыя для купаньня. |7| Калі з сэрцам станчонымі рухамі мыслу
123
ydd brahmandh samydjanre sdkhayah | dtraha tvam vtjahur vedyabhir
ohabrahmano vi caranty u tve. 118| |
ime.ye narvdh nd рагаз cdranti
nd brahmanaso nd sutekarasah |
rd etc vacam abhipadya papaya
siris tdntram tanvate. dprajajnayah ||9|| sdrve nandanti yaidsagatena
sabhasahena sdkhya idkhayah |
kilbisasprt pitusdnir hy esam
dram hitd bhdvafi vdjinaya ||10||
ream tvah розат aste. pupuyvan
gayatrdm tvo gayati adkvartsu |
brahma tvo vddati jatavidyam
yajhdsya marram vimimita u tvah \\11\\
124
абракаюць разам сябрырадавіты, тады аднаго аставілі ведамі,
носьбіты ж Роду стоць вырушаюць. |8| Якія ані ніжэй, ні вышэй ня рушаць, не радавіты, ня соматворцы, яны мову здабыўшы ганай,
чоўнік па кросьне цягаюць бястворныя. |9| Усе рады сябру сябры,
прыйшламу з славай, пераможцу на сходзе, абаронцам ад ганы, здабыўцам ежы
для іх стаецца на спабор іздольны. |10| Узьвялічыўшы веліч рочаў, сядзіць адзін, песьню другі ў памеры ўпявае, радавіт адзін павядае веду спародаў, аброку меру вымервае іншы. |11|
125
Чыстая мова
Мы спадкуем мову ад продкаў. Мова спадчына, традыцыя чалавецтва, што лучыць людзей аднаго часу ў грамадзтва, і скрозь усе часы злучае ўсё чалавецтва з пачаткам, Родам. Мова яднае людзей, яна адзінае людзей, таму мова род, брагман людзей. Людзі ўзьнікаюць і жывуць у мове, мова іх радзіма і продак. Мова родная чалавеку як віду.
yajnena vdcah padavtyam dyan tam dnv avindann rsisu prdvistam “Аброкам мовы дарогу яны прайшлі, яе спанайшлі яны ў рушаў праніклай...” (Rgveda 10.71.3). Продкі людзей, першыя моўцы, знайшлі мову ў сабе. Пачатак мовы ёсьць для людзей знаходжаньнем, ведай мовы (yidyate iti vedah). Ведай, якую знайшлі, увідзелі рушы, была мова. Таму той, хто ўсходзіць да роду (brahmacdri), мае ўзнаць усю мовуяк веду, знайсьці яе ў сабе як свой род і пачатак.
sdktum iva titaiind pundnto ydtra dhira mdnasa vdcam dkrata “Нібы мукў сітам чысьцячы, дзе разумныя мыслам мову чынілі...” (Rgveda 10.71.2). Пачатак мовы ёсьць для людзей ачышчэньнем. Чалавек бачыць і чуе ня ўсё, што ўваходзіць у дзьверы ўспрыманьня, але тое, што яўляе, паказавае мова. Усё ўспрыманае праходзіць праз гэтае сіта, фільтар, ачышчальнік мовы. Мова прасейвае неразрознае, непракметнае, яўляючы, выкмячаючы сьветлае, яснае. Чорным, цёмным, неразрозным здаецца чалавеку поўня невыявы, і белым, сьветлым, ясным, разрозным, чыстым здаецца сьвет. Ачышчальнік мовы бароніць чалавека ад зла, пакідаючы за чартой зроку і слыху варожых бытаў, чортаў. 3 пратворы ўсемагчымасьці мова яўляе чалавеку сутвор сьвету і вобраз чалавека ў сьвеце. Чалавек жыве ў сьвеце, яўленым мовай, прымаючы выяву за сьвет, а сваю выяву за сябе самога.
126
Сутвор (samskara) мовы супадае зь яе ачышчэньнем. Ачышчэньне стаіць на пачатку мовы, і таму ўся мова чыстая, ясная, сьветлая, сьвятая ад пачатку. Першамова ня можа быць іншай, бо ачышчальнік, сіта складае саму яе істу. Мова, знойдзеная рушамі, продкамі чалавецтва завецца samskrta vak сутворнай, ачышчанай, чыстай мовай, што вынікае з вышняга ачышчальніка (pavitram uttamam). Калі ў выніку заняпаду, зьмяшэньня яна брудзіцца, робіцца нячыстай, упратворнай (prakrta), сам сьвет чалавека, будучы толькі яе выявай, рашчыняецца ў пратворы, як пабіты збан вяртаецца ў гліну. Грубая, недасканалая мова ня можа папярэднічаць чыстай і сутворнай, як аскепкі кубка ня могуць папярэднічаць кубку. Чыстая і сутворная мова не разьвіваецца з грубай і недасканалай, як кубак не вырабляецца і не разьвіваецца з сваіх аскепкаў.
brhaspate. prathamdm vaco dgram ydt prairata namadheyam dddhanah, ydd esam srestham ydd ariprdm astt prend tad esam nihitam gdhavih “Пане слова, быў першы пачатак мовы, калі імядзею рушылі дзейныя, што было ў іх найлепшае, чыстае, тое, глыбока сукрытае, любоўю яны явілі” (Rgveda 10.71.1). Пачатак мовы ёсьць для людзей адкрыцьцём сукрытага, явай таемнага, даставаньнем глыбокага. Мова кожны раз вынікае з таемнага, глыбокага, сукрытага у яўнае, яснае, адкрытае, дзеліць ноч і дзень. Таемнае і сукрытае стаіць на самым пачатку мовы. Мова выяўляе таемнае, і як выява таемнага заўжды захоўвае тайну. I мова, і моўча паходзяць з пратвору тй (змыкаць, маўчаць). Найлепшае чыста, чыстае сукрыта, сукрытае таемна, таемнае адзінока, адзінокае адзіна. Мова вынікае з адзінага. maunam caivasmi guhyanam “Я моўча таемных” (Bhagavadgita 10.38). Таемен Бог.