• Газеты, часопісы і г.д.
  • Самабыцьцё  Міхаіл Баярын

    Самабыцьцё

    Міхаіл Баярын

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 194с.
    Мінск 2014
    36.7 МБ
    I тут паміж выстаньнем і бясконцым, найвялікшым і найменшым маланкай загараецца імгненны стажар нятоества. Паміж тым, што нятоесна існаму і няіснаму, што больш за магчымае і не магчымае і тым, што нятоесна бытнаму, што менш за бытнае, што з гледзішча бытнага мара і чары, узьнікае тоества. У тое імгненьне, калі выстаньне гаворыць слова Бясконцае і зьдзіўляецца сваёй здольнасьці сказаць гэта слова, Бясконцае пазнае ў ім, гаворачым слова Бясконцае, сябе і кажа слова “Я”. Сьвет скарачаецца ў імгненным сполаху тоества гэтых двух нятоестваў.
    sahdsrattrsa purusah sahasrdkidh sahdsrapat, id bhumim vUvdto vrtvdty atisthad dasaiiguldm “Тысячагаловы Продак, тысячавокі, тысячаногі, абярнуўшы быцьцё адусюль, на дзесяць дванаццатых выстаў.” (Rgveda 10.90.1).
    160
    Tat tvam asi
    (Chandogyaupanisad, 6.9,10,13)
    6.9.1	yatha somya madhu madhukrto nististhanti nandtyaydndm vrksdndm rasdn samavahdram ekatdm rasam gamayanti,
    6.9.2	te yatha tatra na vivekam labhante 'musydham vrksasya raso 'smy amusydham vrksasya raso 'smtti. evam eva khalu somyemdh sarvah prajah sati sampadya na viduh sati sampadyamaha iti.
    6.9.3	ta iha vyaghro vd simho vd vrko vd varaho vd kito vd patahgo vd damso va masako vayadyad bhavanti tad abhavanti
    6.9.4s	aya eso 'nimaitadatmyam idam sarvam. tatsatyam. sa atma. tat tvam asi svetaketo iti. bhtlya eva ma bhagavan vijndpayatv iti. tatha somyeti hovaca.
    6.10.1	imah somya nadyah purastdt prdcyah syandante pascdt prattcyah. tdh samudrat samudram evdpiyanti. sa samudra eva bhavati. tayatha tatra na vidur iyam aham asmiyam aham asmiti.
    6.10.2	evam eva khalu somyemdh sarvah prajah sata dgamya na viduh sata dgacchdmaha iti.
    fa iha vyaghro vd simho vd vrko vd varaho va kito vd patahgo vd damso vd masako vayadyad bhavanti tad abhavanti
    6.10.3	sa ya eso 'nimaitad dtmyam idam sarvam. tat satyam. sa atma. tat tvam asi svetaketo iti. bhilya eva md bhagavan vijndpayatv iti. tatha somyeti hovaca
    162
    To ты ёсьць
    (ЧхандоГйаупанішад 6.9,10,13)
    6.9.1	“Як, дарагі, мёд вырабляюць пчолы, калі, сокі многіх дрэваў сабраўшы, да адзінства ўвесь сок прыводзяць,
    6.9.2	і як там яны ня робяць розьніцы “я сок таго дрэва, а я сок гэтага дрэва” гэтаксама напраўду, дарагі, і ўсе гэтыя створы, прыйшоўшы ў існае, ня ведаюць, што прыйшлі ў існае:
    6.9.3	і кім бы яны не былі, ці то тыграм, ці лявом, ці ваўком, ці вепруком, ці чарвяком, ці мятлікам, ці аваднём, ці мошкай, ўсё адно становяцца Тым.
    6.9.4	I тая адзінка гэтасамасьць, гэта ўсё. To ісьціна. To Сам. To ты ёсьць, Сьветлакметны.” “Яшчэ больш хай вучыць вызнаньню багавіт”. “Хай так, дарагі” так ён мовіў.
    6.10.1	‘Тэтыя рэкі, дарагі, усходнія цякуць на ўсход, заходнія на захад. 3 мора яны ўплынаюць у мора. I быве адно тое мора. I там яны ня ведаюць гэта я, а гэта я 
    6.10.2	гэтаксама напраўду, дарагі, і ўсе гэтыя створы з існага прыйшоўшы, ня ведаюць, што прыйшлі зь існага. I кім бы яны не былі, ці то тыграм, ці лявом, ці ваўком, ці вепруком, ці чарвяком, ці мятлікам, ці аваднём, ці мошкай, ўсё адно становяцца Тым.
    6.10.3	I тая адзінка гэтасамасьць, гэта ўсё. To ісьціна. To Сам. To ты ёсьць, Сьветлакметны.” “Яшчэ больш хай вучыць
    163
    6.13.1	lavanam erad udake 'vadhayarha ma pratar upasidarha iti. sa ha ratha cakara. tarn hovaca. yad dosa lavanam udake 'vadha ahga rad ahareti. rad dhavamrsya na viveda
    6.13.2	yarha vilinam eva. angasyanrad acameti. karham iri. lavanam iri. madhyad acameti. karham iri. lavanam iri. anrad acameti. karham iri. lavanam iri. abhiprasyairad atha mopasidarha iri. rad dha rarha cakara. rac chasvar samvarrare. ram hovacatra vava kila rar somya na nibhalayase. traiva kileti.
    6.13.2	sa ya eso 'nimairad armyam idam sarvam. rar saryam. sa arma. rar rvam asi svetaketo iri. bhtlya eva ma bhagavan vijfiapayarv iri. rarha somyeti hovaca.
    164
    вызнаньню багавіт”. “Хай так, дарагі” так ён мовіў.
    6.13.1	“Гэтую соль у ваду паклаўшы, прыходзь да мяне зранку”. Так і зрабіў ён. Той сказаў яму: “Тую соль, што ты паклаў учора ў ваду, прынясі цяпер”. I ён, пашукаўшы яе, не знайшоў.
    6.13.2	Бо яна расчынілася. “Тады пасмакуй яе з дна, якая яна?” “Яна салёная” “Пасярэдзіне пасмакуй” “Салёная” “3 паверхні пасмакуй” “Салёная” “Пакінь яе і прысядзь ля мяне”. Так і зрабіў ён. “To заўсёды аднолькава”. I той мовіў яму: “I тут напраўду, дарагі, ты не заўважаеш Тое, але яно тут напраўду”.
    6.13.3	I тая адзінка гэтасамасьць, гэта ўсё. To ісьціна. To Сам. To ты ёсьць, Сьветакметны. “Яшчэ больш хай вучыць вызнаньню багавіт”. “Хай так, дарагі” так ён мовіў.
    165
    Вялікі Чалавек
    Мова гэта сувязь імені і явы. 3 гэтага гледзішча чалавечае грамадзтва таксама зьяўляецца мовай. Кожны чалавек мае ўласнае імя, для якога ён сам зьяўляецца явай. Гэтыя ўласныя імёны складаюць яе лексыку. Мова грамадзтва мае сваю граматыку імёны імёнаў, якія адносяць людзей да розных катэгорыяў, статусаў і клясаў. I свой сынтакс правілы дачыненьняў паміж гэтымі граматычнымі катэгорыямі. Людзі мяняюцца, грамадзтва застаецца. Граматычныя імёны прысвойваюцца іншым адзінкам, а будова захоўваецца нязьменнай.
    Мова грамадзтва ўтварае будову, складнікі і дачыненьні паміж складнікамі. Людзі для гэтай мовы назоўнікі, а іх дачыненьні дзеясловы. Правілы мовы вызначаюць, якім мае быць адказ аднаго складніка на дзеяньне другога. “Рух ад сябе” аднаго складніка мае адбівацца як “рух да сябе” іншым складнікам. 3 гэтага гледзішча ўвесь інтэрфэйс чалавечага ўспрыманьня тое, што робіць неба сінім і разьмяшчае яго ўверсе, а зямлю чорнай і разьмяшчае яе ўнізе зьяўляцца такой самай часткай мовы грамадзтва, як і складнікі яго будовы. Гэта адна мова. I гэта невымерна пашырае яе абсяг. Бо правілы інтэрфэйса ўспрыманьня аднолькавыя для руху чалавека, каня і ветру. У мову грамадзтва ўваходзіць увесь абраз сьвету.
    Але грамадзтва нібыта складаецца зь людзей. Што застанецца, калі выдаліць іх з грамадзтва? Зьнікне лексыка, застанецца граматыка і сынкаксіс будова, складнікі і правілы іх дачыненьняў без усякай дачыннай явы. Плятанічная ідэя грамадзтва, макет, кляса зь неініцыялізаванымі перамен
    166
    нымі. Што такое тады ява чалавека, якой ініцыялізуюцца імёны мовы грамадзтва?
    Чалавек як ява свайго імені таксама аказваецца цэлай мовай чалавека. Як і грамадзтва, ён складаецца з узаемназьвязаных частак, ява якіх мяняцца, а чын застаецца. Яго цела цягам жыцьця некалькі разоў цалком зьмяняе свой склад. Мова чалавека мае свае лексыку, граматыку і сынтакс. Гэта значыць, што імя ў мове грамадзтва ініцыялізуецца і прадстаўляецца цэлай мовай як явай. Мова зьверху, і мова зьнізу. Мова звонку, і мова ўнутры. Чалавек аказваецца цэлым грамадзтвам, а грамадзтва Вялікім Чалавекам. I гэты чалавек Мова.
    sahdsrastrsa piirusah sahasrak^dh sahdsrapat, sd bhiimim visvdto vrtvdty atisthad dasanzuldm. purusa evr'dam sdrvam ydd bhtitdm ydc ca bhdvyam “Тысячагаловы Продак, тысячавокі, тысячаногі, абярнуўшы быцьцё адусюль, на дзесяць дванаццатых выстаў. Продак толькі ўсё гэта, што быта і тое, што будзе...” (Rgvedah 10.90.12)
    Гэты Вялікі Чалавек як мова пасродкуе сабой усе ўзаемадзеньні ўнутры сябе. Усё, што чалавек успрымае і выражае, праходзіць праз правілы мовы грамадзтва. Калі чалавек бачыць, то насамрэч бачыць перад сабой Вялікага Чалавека. Калі чалавек гаворыць, то насамрэч гаворыць зь Вялікім Чалавекам. Чалавек бачыць мову, гаворыць з мовай, дыхае мовай.
    tdsmad viral ajayata virdjo ddhi piirusah, sd jato dry aricyata pascdd bhiimim. dtho purdh “Зь яго узьнікла Улада, з Улады узьнік зноў Продак, ён, узьнікшы, пераўзыйшоў назад быцьцё і наперад”. (Rgvedah 10.90.5)
    167
    Што адбываецца, калі будова ініцыялізуе свае складнікі сабой жа? Мова ўваходзіць сама ў сябе. I пры гэтым адбываецца нешта новае і небывалае раней. Яна расьце. Яе становіцца больш. Яна дасягае ўсебаковага самаўспрыманьня бачыць сябе з усіх бакоў, гаворыць з кожнай часткай сябе самой, спазнае сябе ў сваёй усемагчымасьці. Яна усё, што адбываецца ўнутры яе, усе людзі, небёсы і землі, вёсны і восені.
    168
    Ісьцінныя імёны
    Ёсьць старажытнае ўяўленьне пра тое, што кожная істота, кожная рэч у сьвеце мае сваё ісьціннае імя. А ўся лучнасьць такіх імёнаў складае ісьцінную мову. Лічыцца, што сваё ісьціннае імя варта хаваць, бо імя дае ўладу над яго явай. Пасьвячэньне, пераход істоты ў іншы стан, таксама суправаджаецца накладаньнем новага імені. Зважаючы на бязладную разнастайнасьць сьвету гэтая відзея здаецца дзіўнай. Рэчы і істоты здаюцца “проста” і “ўсяго толькі” рэчамі і істотамі, выпадковымі асобнікамі з раду падобных. Як усё гэтае бясконцае мноства можа мець свае ісьцінныя імёны?
    Арганізм уяўляе сабй сыстэму органаў, “чыньнікаў”, што выконваюць пэўны чын адносна адно аднаго. Любы арганізм можна прадставіць як мову, што мае свой слоўнік, правілы ўтварэньня і спалучэньня. Складнікі спраўджваюцца першаснымі імёнамі. Імёны ўтварюць родававідавыя будовы з дапамогай другасных імёнаў імёнаў, якія затым зьяўляюцца дачынам спалучальных правілаў, што арганізуюць працу будоўнай цэласьці. Для работы мовы неабходна прастора імёнаў, у межах якой імёны непаўторныя.
    Складнік, што складае частку арганізму, сам прыгэтым можа быць цэлым арганізмам. У такім разе явай імені аказваецца цэлая мова, са сваёй становай імёнаў, надімёнаў і спалучальных правілаў. Калі прадставіць арганізм чалавечага грамадзтва як мову, то яву яе імёнаў складаюць людзі, складаныя арганізмы. Органы цела чалавека ў сваю чаргу маюць сваю нутраную будову, і таксама ўляўляюць сабой асобныя мовы. 3 гледзішча мовы вышэйшага ўзроўня імя такога складніка можна прадставіць сабе ў выглядзе абшар
    169
    най будовы: <імя складніка ў мовеабшары>.<імя складніка ў мовепадабшары>... як адрэсы ў сеціве.
    Сьвет адзіны і цэлы, мае адзін пачатак. Усё ў ім так ці інакш зьвязана паміж сабой. Гэтую ўзаемназьвязаную цэласьць можна назваць арганізмам сьвету, што мае сваю “мову сьвету”. 3 гэтага гледзішча любы складнік сьвету, кожны чалавек, кожная клетка і кожны атам, наколькі б яны ні былі аддаленыя ад пачатку, маюць сваю непаўторную адрэсу, імя, што складаецца з абшараў, падабшараў і ў рэшце рэшт свайго ісьціннага імені.
    170
    Разварот
    У вйакаране, традыцыйнай граматыцы санскрыту, ёсьць паняцьце vrtti “згортваньняразгортваньня”. Утварэньне новых фармальных элемэнтаў разглядаецца як згортваньне больш простых складнікаў, замена ланцуга на адзінку. Разуменьне згорнутай выявы мае наўвеце яе разгортваньне, тлумачэньне, вяртаньне ў першасны выгляд.