Самабыцьцё
Міхаіл Баярын
Выдавец: Логвінаў
Памер: 194с.
Мінск 2014
Дзіця спазнае сьвет, зыходзячы з адной гэтай пэўнасьці (pratyayd) ў тоестве змыслу і явы. Яно знае, нічога яшчэ ня знаючы, але давяраючы, што знаньне магчымае ўвогуле, што пытаньні маюць адказы, і гэтая прастора даверу пакрысе запаўняецца знаньнем. Вера мове, прыняцьце тоества змыслу і явы, давер да мовы неабходная як перадумо
151
ва спазнаньня і вучэньня. Сумнеў можа ўзьнікнуць толькі пасьля веры і ніколі перад ёй, бо сумнеў гэта сумнеў у вернасьці. Вера (srat) робіць магчымым знаньне, ісьціну і чалавека. sraddhavaml labhate jnanam “Веравіт дасягае знаньня”. (Bhagavadgita 4.39). Зь веры насамрэч вынікае знаньне.
Слова sraddha (вера) складаецца з слова srat (ці srad) і кораня dha (ставіць, класьці, усталёўваць). srat ужываецца як прыстаўка і зь іншымі каранямі кг (рабіць) і da (даваць). Слова srat можа паходзіць ад кораня srath (разьнявольвацца, дападаць, пакладацца, далучацца, зьвязвацца), а ў прычынным змысьле значыць “старацца, намагацца, радавацца, зьвязваць”. Або, магчыма, ад незасьведчанага кораня srad. srath перагукаецца з sri (льнуць, дападаць, апірацца), sru (слухаць, чуць) і srambh (давяраць). Ад слова srat паходзяць бел. “сярод, сярэдні, сэрца”, “сердаваць, сярчаць”, рас. “средн, сердце, усердствовать, серднться”, лац. “cor, cordis" (сэрца), “credo” (верыць), грэц. “карбіа” (сэрца), анг. “heart” (сэрца). Sraddha такім чынам значыць засяроджаньне, усталяваньне сярэдзіны, сэрца, сяродак, сувязь, злучэньне, дападаньне адно да аднаго.
Цяпер звыкліся ўяўляць сэрца як рухавы кавалак мяса ўнутры цела, а веру як бяздумнае прыняцьце за праўду неправераных зьвестак. Але калі адмовіцца ад ілюзіі зрокавай выявы як аб'ектыўнай рэальнасьці і зразумець яе як тое, чым яна і зьяўляецца выявай, зрокавым выказам змыслу, то што тады будзе сэрцам, сяродкам, цэнтрам істоты і сьвету? У чым змысел сэрца? Што яно чыніць? Сярэдзіна, сэрца яднае істоту як сяродак кола яднае сьпіцы і вобад у кола. Сэрца робіць часткі цэлым целам. Бяз сэрца істота памірае, і сабраныя ў яе складнікі распадаюцца. Таму істота цалком можа быць зьведзеная да свайго сэрца, месьціва душы, крыніцы жыцьця і руху. Чалавек як істота жыве ў сьвеце мовы і знань
152
ня, і калі распадаецца знаньне і мова, ён перастае быць чалавекам. Чалавечы сьвет гэта ўпарадкаваная цэласьць явы і змыслу. Таму тое, што зьбірае і злучае ўсе явы і змыслы ў цэласьць мовы і цэласьць сьвету, зьяўляецца сэрцам мовы і чалавека. Верай завецца гэты цэльны, жывільны чын сэрца, тая абавязковая сувязь імені і вобразу, змыслу і явы, што робіць саму мову магчымай.
Ёсьць першасная суадпаведнасьць, пачатковае тоества сэрца сьвету і сэрца істоты, вялікага і маленькага чалавекаў. Празь сярэдзіну гэтых двух колаў праходзіць стажар сусьвету, злучаючы іх у вялікі воз. Зрух, перамяшчэньне сяродку малога кола адпаведна зьмяняе яго судачыненьне зь вялікім колам. Гарызантальная адлегласьць паміж двума сяродкамі адсутнічае, таму перанос сяродку азначае падарожжа па прасторы ўсемагчымасьці. Вера, змысьленая як чын сэрца, як MaryTa зрабіць пэўны змысел сяродкам істоты, зьмясьціць істу ў сваё сэрца, выбірае дарогу і вызначае сьвет. sraddhamayoyam puruso уо yacchraddhah sa f.va sah “Чалавек вераўтворны, такі ён, якая ягоная вера.” (Bhagavadgitd 17.3).
Папярэднічаючы знаньню, вера вызначае існасьць і няіснасьць. asraddhaya hutam dattarn tapas taptarn. krtam ca yat, asad ity ucyate. partha na ca tat pre.pya no iha “Што абракаюць, жарбуюць, дораць ці чыняць бязь веры, няісным, Партха, завецца, бо ні тут, ні пасьля не існўе.” (Bhagavadgita 17.28). Зьнявера, сумнеў (samsaya) ірве абавязковую сувязь тоества, якое перадумоўлівае самы чалавечы сьвет. Разбураючы веру, сумнеў насамрэч разбурае самога чалавека, спляжваючы яго стоцевы траісты сьвет у аднамерную рэактыўную прастору. Сьцьверджаньне неабавязковасьці, адвольнасьці і ўмоўнасьці сувязі явы і змыслу, імені і вобразу хаця і мае разумовае апраўданьне, насамрэч супярэчыць розуму як суадпаведнай прасторы змыслу, выдаляючы самую яго
153
сярэдзіну. ojna'scasraddadhanasca samsaydtma vinasyati, ndyam loko'sti na paro na sukham samtaydrmanah “Які знаньня ня мае і веры, той самасумнеўны гіне, ні гэты сьвет, ані вышні, ні шчасьце для самасумнеўных” (Bhagavadgita 4.40).
sa prdnam asrjata, pranac chraddham kham vdyur jyotir dpah prthivindriyam mano 'nnam, annad viryam tapo mantrdh karma lokd, loke.su ndma ca “Ён спарадзіў дых, з дыху ўзьнікла вера, прастор, вецер, сьвятло, воды, зямля, здоль, мысел, ежа, зь ежы семя, жарб'а, мантры, чын, сьветы, і ў сьветах імя (Prdsnaupanisad 64). Слова prana значыць прадрух, пачатак руху, і адначасова прарух, рух наперад. Зь першаруху, дыху спачатку зьяўляецца вера. Вера становіць яву і ў явы зьяўляецца імя. Нездарма іншае слова, якім называецца вера (viivdsa) значыць літаральна “выдых”.
mayd so annum atti уб vipdsyati yah praniti yd im srnoty uktdm, amantdvo mam td upa ksiyanti srudhiSruta sraddhivdm te vadami “Мной ежу той есьць, які бачыць, які дыхае, слухае сказ які, несьвядома жывуць ува мне яны, слухай, слушны, верна кажу я” (Rgveda 10.125.4). Чалавек жыве і чыніць у мове, на зямлі явы, пад небам змыслу. Верай пачынаецца праява мовы, вера паўсюдна расчынена ў мове. Вера мове ёсьць крыніцай знаньня.
154
Kamantah
(Brhadaranyakaupanisad 1.4.17)
atmaivedam agra asid eka eva. so 'kamayata jaya me syad atha prajdyeya. atha vittam me syad atha karma kurviyeti. etavan vai kamah. neccham;, canato bhuyo vindet. tasmad apy etarhy ekaki kdmayate. jaya me syad atha prajayeyatha vittam me syad atha karma kurviyeti. sa yavad apy etesam ekaikam na prapnoty akrtsna eva tavan manyate, tasyo krtsnata. mana evasyatma. vag jaya. pranah praja. caksur manu^am vittam. caksusa hi tad vindate. arotram daivam. srotrena hi tac chrnoti. atmaivasya karma, atmana hi karma karoti. sa esa pahkto yajnah. pahktah pasuh. pahktah purusah. pahktam idam sarvam yad idam kihca. tad idam sarvam apnotiya evarn veda
156
Абсяг жаданьняў
(Бргадаранйакаупанішад 1.4.17)
Спачатку гэта ісьнела толькі адным сабой. Ён пажадаў, хай будзе ў мяне жана, і я спараджу. I хай будзе ў мяне здабытак, і я ўчыню чын. Гэткае напраўду жаданьне, і жадальнік ня знойдзе болей за гэта. Таму і цяпер адзінокі жадае хай будзе ў мяне жана, і я спараджу, хай будзе ў мяне здабытак, і я ўчыню чын. I пакуль ён не дасягне ўсё гэта, ён лічыць сябе няцэлым. To яго цэласьць: мысел яго сам, мова жана, дых нашчадак, зрок людзкі здабытак, бо зрокам ён яго здабывае, слых боства, бо слыхам ён яго чуе. Чын яго сам, бо сабой чыніць ён чын. Пяцівіты гэты аброк, пяцівіта жывёла, пяцівіты чалавек, пяцівіта ўсё гэта. Гэтага ўсяго дасягае, хто так ведае.
157
Выстаньне
Уявім аповесьць пра праяву сьвету. Яе галоўны дзейнік мае асаблівую рысу і здольнасьць у любы час застацца адным, вымкнуцца з усіх абставінаў, сувязяў, зносінаў, адасобіцца, выстацца вонках усяго, паглядзець на ўсё звонку. Таму можна нават сказаць, што іх, галоўных дзейнікаў, два, і адзін зь іх ніякі ня дзейнік, а сьведка, сузорца, дзіўленец. Нятоеснасьць сабе, самаспазор, спачатку выяўляецца як яго міжвольная рыса, пакрысе ўсьведамляецца як уменьне, і цягам аповеду ўвесь час узмацняецца, ператвараючыся ў здольнасьць і магуту. 3 таго мігу, як яго наведвае знаньне пра сьмерць, бачаньне незмысловасьці жыцьця адорвае самотай, што кожнага разу прымушае яго абяртаць час у барацьбу.
Застаньне адным, выстаньне вонках сьвету, вымыканьне з часу дазваляе аповеду зноў і зноў перапыняць дзеяньне, глядзець на аго збоку, звонку, панад, паза. Размовы вязьняў у астрогу, дзе ўпершыню нараджаецца відзея апошняй рэвалюцыі, падпольная барацьба, прадмесьці, ахопленыя баявымі дзеямі, ліхтугі каханьня кожны раз перапыняюцца адзінотай самавіта, поглядам звонку, што ўзіраючыся ў незмысловасьць падзеяў, шукае змысел і цэль, і бачучы прымус і няволю, дастае зза невідочнай сьпіны меч паўстаньня і прагу свабоды. Спыны адзіноты ўтвараюць раўналежную, самастойную рысу аповеду, зьнешнюю да яўнай і дзейнай, падзеленай зь іншымі чыньнікамі. I гэтая рыса, хаця і не запоўненая дзеямі, дадае ў яго нешта, без чаго, перагледжаны адлі і пазбаўлены гэтых перапынаў самоты, аповед аказваецца нязьвязным і незмысловым, рассыпаным на паземныя варушэньні выпадкова сутыкнутых асобаў.
158
Кожны вынік самоты запаўняецца асаблівым словам Ява, Быцьцё, Існае, Бясконцае, Род, Немагчымае, Іншае. Вымаўляючы ў сабе гэтыя словы, нібыта выкліканыя падзеямі аповеду, і вяртаючыся затым у суплынь дзеі і размовы, самавіт усякі раз усё больш дзівіцца таму, як увогуле ён здольны іх падумаць і вымавіць, зьмясьціць у сваім мысьле. Бо адна справа Бясконцае, а другая слова Бясконцае. Сказаць слова Бясконцае, магчы сказаць Бясконцае, значыць магчы абмежаваць Бясконцае, адным словам пакласьці яму канец. Гэта здольнасьць крохкага, і здаецца, нягеглага быту, сказаць слова Бясконцае, выкрывае ў ім нібы таемнага ўладара сьвету. I гэтая нераўнаважная магута самавіта, што ў любы момант можа проста зьнікнуць, быць зарэзаным вязьнямі, застрэленым выпадковай куляй, задушаным каханкай, зьдзіўляе яго ўсе больш. I зьдзіўленьне гэтае, як вал цунамі, павольна але няўхільна ўзрастае з кожным разьдзелам аповеду.
Бытнае выяўляе існае. Існае ўсемагчыма. Бытнае выяўляе суплёт магчымасьцяў. Няіснае немагчымае. Існае незьлічонае. Няіснае застаецца вонках існага, тым самым абмяжоўваючы яго. Колькі б ні было існага, застаецца адно засталае, няіснае, немагчымае. Таму нават існае ня ўсё. Усё існае і няіснае, бясконцае, вышэйшае за існае і няіснае (sadasatpard). Бясконцае нятоеснае ні існаму, ні няіснаму, большае і вышэйшае за абодвух. Ne.ti ne.ti “ня гэта, ня гэта” толькі так магчыма гаварыць пра Бясконцае. Існае ў сваю чаргу ня тоесна ні бытнаму, ні нябытнаму, большае і вышняе за абодвух.
Але выстаньне, exsistentio гэта выстаньне з бытнага. Выстаньне адна з магчымасьцяў разасобленага быцьця. Змысел выстаньня ў нятоеснасьці бытнаму, яўнаму. Выстаньне гэта погляд звонку, адначасовы ўдзел і адзінота. У выстаньні
159
ён кажа “Я гэта ня я”. Язьня, слова “я” (ahamkara) складае тоества выстаньня. Калі б слова “я” не было, чалавек быў бы тоесны бытнаму, быў бы спакойнай, беспамылковай, бессаромнай рэччу між рэчаў, што ня можа сказаць, што “я гэта ня я”. Калі бясконцае найвялікшае і найнезьнікомае, то язьня найменшае і найапошняе, самае зманнае і зьнікомае. Але менавіта ў выстаньні, апынуўшыся збоку, звонку бытнага, ён гаворыць словы Я, Бясконцае, Існае, Бытнае, і зьдзіўляецца, як можа гэта бясконцае, нязьмернае, найвялікае, нятоеснае нічому меншаму за сябе зьмяшчацца ў гэтай маленькай абалонцы, адсьветні, зданьнёвай саманятоеснасьці.