Самабыцьцё
Міхаіл Баярын
Выдавец: Логвінаў
Памер: 194с.
Мінск 2014
Цэлы шэраг нашых сэмінараў быў прысьвечаны “імядзеі”, наданьню змыслам імёнаў. Заданьнем было не перакладаць словы з мовы на мову, а самастойна разварочваць змыслы ў словы сваёй мовы. Што такое “сэнс”, “форма”, “культура”, “цывілізацыя”, “паэзія” і як назваць гэтыя існасьці, зыходзячы з чыстай мовы. У выніку зданьнёвая “беднасьць” мовы абярнулася вялізарным некранутым багацьцем, калі замест адной “формы” знаходзілася аж 16 уласных назваў.
Усё гэта вынікла ў праект Свамовы, новага ідэалу беларускай мовы, заснаванага не на літаратурнай канвэнцыі, а на прынцыпах этымаляГічнай чысьціні і ўсемагутнасьці словаўтварэньня, уласьцівых ідэалу сакральнай мовы. Першымі ўвасабленьнямі гэтай ідэі былі пераклад Багавітавай Песьні, зроблены ў 201112 гадах, і кніга паэзіі Ігара Кулікова “Свамова”, што выйшла ў 2013 годзе. Намер старыць граматыку Свамовы, збудаваную на прынцыпах Паніні, вынік урэшце ў стварэньне зусім новай канструктыўнай тэорыі змыслу і мовы, Актыкі, што мае неўзабаве зьявіцца ў кнізе “Узоры Свадзеі”.
16
Словы і змыслы
У кнізе ўжываецца цэлы шэраг імёнаў свамовы ў якасьці падставовых катэгорыяў быцьця, сьвядомасьці, розуму і мовы, што патрабуюць некаторага папярэдняга этымалягічнага тлумачэньня. Прыгэтым я наўмысна зьвяртаюся да каранёў санскрыту, а не рэканструктаў протаіндаэўрапейскай мовы, бо толькі рэальная мова традыцыі нясе на сабе пячаць старажытнай сьвядомасьці.
Ёсьць, быць
У літаратурнай беларускай мове адрозьненьне быцьця і існага было забыта. Абодва дзеясловы ня маюць паўнавартага спражэньня і лічацца выявамі адно аднаго. Аднак бязь іх адрозьненьня і спражэньня цяжка ўявіць сабе самастойнае мысьленьне пра онталёгію.
“Быць” паходзіць ад кораня bhtl (узьнікаць, зьяўляцца), a “ёсьць” ад кораня as (ясьці, ісьніць). Быцьцё азначае ўзьнікненьне, праяву, быцьцё ў часе, а існае тое нячасавае, што зьяўляецца ў быцьці.
Тое, што быве, называецца словам быт. Слова “істота”, якая ўжываецца ў гэтым сэнсе ў літаратурнай мове, у старабеларускай азначала “ісьціну”, а не жывое стварэньне. Бытнае гэта ўсё што быве і мае быць. Яго якасьць бытнасьць. Дзеяслоў бавіць утвараецца ад быць і азначае прычыненьне быцьця.
Тое, што ёсьць, называецца існым. Існасьць, іство гэта якасьць існага як такога. Іста гэта адзінка існага, што праяўляецца бытам. А істота гэта якасьць істы. Істы, іставы
17
значыць адпаведны сваёй ісьце. Існаваць, ісьнець значыць быць, рабіцца існым.
Чуць, знаць, ведаць
Слова “сьвядомасьць” паходзіць з грэкалацінскай традыцыі (conscientid), дзе азначае ‘азнанасьць’. Яно ўтвараецца ад пасіўнага дзеепрыметніка (сьвядомы) афіксам са змыслам якасьці. Санскрыцкае слова citta азначае разрозьненьне. Словы чуцьцё і чуваньне перадаюць якраз гэты змысел. Той, хто чуе, чувае завецца чуйным. Якасьць чуйнага называецца чуйнасьцю.
“Ведаць” паходзіць ад кораня vid (ведаць, знаходзіць, знаходзіцца). У старагрэцкай ад гэтага кораня паходзяць словы ібеа (“відзея”) і еібод (“від”). Ведамі называюць першасэнсы, якія знайшлі рышы і выявілі як Мову. Веданьне папярэднічае праяве і ўспрыманьню. Веданьне відзіць, зьяўляе, паказвае тое як гэтае. Адноснае ведаў завецца ведавым. Той, хто ведае, называецца веднікам. Тое, што ён ведае, называецца словам ведзь. Тое, што можа быць уведана, веднае. Хто мае веду, той ведавіт. Тое, што ведае сябе, сваё існаваньне называецца сьведай. Тое, што мае сьведу, трэ лічыць сьвядомым, а яго якасьць сьвядомасьцю.
“Знаць” жа паходзіць ад кораня jna (знаць) і роднасна кораню jan (нараджаць). Муж пазнае жану, а яна нараджае, выжанае сына. Абодва карані азначаюць пранікненьне праявы, толькі ў розным напрамку. Знаньне наступнічае праяве, гэта знаньне тоества, пазнаваньне таго ў гэтым. Той, хто знае, завецца знаўцам. Тое, што ён знае, завецца знань. Тое, чым знаюць, завецца знакам. Тое, што можа быць знаным, завецца знаўным. Хто мае знаньне, завецца знаньнікам. Тое, што знаецца разам, ёсьць сузнаньне, а якасьць яго называецца сузнанасьцю.
18
Імаць, явіць, чыніць
Чуваньне, сьвядомасьць існуе як падставовы расьцяг, суадпаведнасьць “гэтага” і “таго”. Наперадзе ў чуваньня заўсёды “гэта”, ззаду чуваньня заўсёды “тое”, пасярод жа таго і гэтага ёсьць “сам”. “Тое”, “гэтае” і “сам” выяўляюцца ў традыцыйных катэгорыях пата (імя), гйра (ява) і кагтап (чын).
Слова “імя” водле сінхроннай этымалёгіі ўтвараецца ад “імаць” (хапаць, абмяжоўваць). Імя мае яву, а ява мае сваё імя. Імя гэта ня назва, а кмень, тое, чаму даецца назоў. Слова “ява” магчыма паходзіць ад кораняуй (адасабляцца) або кораня afij (абмазваць, фармаваць, праяўляць), або зьвязана са словам avis (быць перад вачыма). Ява азначае “форму”, але не ў відалі абмежаваньня (як “вобраз”), а ў відалі асобнасьці, супрацьпастаўленьня сузіральніку. Слова чын паходзіць ад кораня сі (зьбіраць) і азначае дзеяньне.
Ад’явай называецца адлюстраваньне ў адной яве другой явы. Праява гэта ўзбыцьцё імені ў яве. Выпраява гэта ўтварэньне мноства яваў з аднаго пачатку. Таявай называецца паэзія, ява таго, што адначасова зьяўляе яго і захоўвае яго тайным.
Тое, да чаго скіраваны чын, называецца дачынам. Вынік чыну называецца вычынам. Тое, што належыць учыніць, называецца чынным.
Разумець, кеміць, мысьліць
Славянскія словы “вум” і “розум” былі ўведзеныя як пераклады старагрэцкіх паняткаў vo^ і біотош. Перакладам апошняга, відаць, быў і лацінскі itellectus. Вум гэта зналь, чыньнік знаньня, чытач праявы. Розум жа гэта “разум”,
19
разуменьне, мэтачыньнік вуму, чыньнік веданьня. Этымалёгія вуму і розуму непразрыстая, але моўнае чуцьцё паказвае, што коранем тут выступае умець.
“Мысьліць” паходзіць ад кораняю man (мніць, лічыць, меркаваць). Мысьленьне гэта чын нутраной мовы, высноўваньня цягам развагі. Сродак мысьленьня завецца мыслам. Мысел зьяўляецца адпаведным перакладам санскрыцкага тапаз. Адноснае мысьленьня завецца мысным. Адноснае мыслу завецца мысловым. Той, хто мае мысел, называецца мыслоўцам і мыславітам. Той сэнс, які мае існаваньне ў мысьле, імя нутраной мовы, завецца змыслам. Адноснае змыслу, завецца змысловым. Тое, што мае змысел, можа быць азмысьлена, ёсьць змыслоўным.
20
Svayambhavah
(TaittirlyaBrahmanam 2.2.9.12)
idam va agre naiva kim canasit, na dyaur asiy na prthiv^ nantariksam^ tad asad e.va san mano’kuruta sydm iti, tad atapyata, tasmat tepanad dhHmo’jayataJ tad bhUyo’tapyata, tasmat tepanad agnir ajayataJ tad bhQyo’tapyata, tasmat tepanaj jyotir ajayata
22
Самаўзьнікненьне
(Тайттірійабрагмана 2.2.9.12)
Спачатку, сапраўды, не было нічога, не было ні неба, ні зямлі, ні прасторы паміж. Тое, будучы няісным, вырашыла: “Хай буду я!” I яно стала жарыцца, і зь яго жару ўзьнік дым. Яно стала жарыцца буйней, і зь яго жарбы ўзьнік агонь. Яно стала жарыцца буйней, і зь яго жарбы ўзьнікла сьвятло.
23
Свабода
svabhavo'dhyatmam ucyate “Самабыцьцё завецца прасамасьцю” (Bhazavadgita 83). Слова adhyatma значыць atmdnam adhikrtya “над сабой, пра сябе, зрабіўшы сябе дачынам”. У гэтым слове дзьве ўзаемавыніковыя кметы “надсябе”, узыходу над сабой, самаўзьняцьця і “прасябе”, змыслу сябе і істы сябе, самаісты. Адпаведна прыметнік adhyatmika, што звычайна перакладаюць як “духовы”, значыць надсамасны і прасамасны. Узьняўшыся над сабой, зрабіўшы сябе дачынам, сам стаецца кменем, змыслам сябе. Такім чынам, надсамасьць, самапераўзыходжаньне і прасамасьць, навышні сам (paramatma), кмень, іста сябе супадаюць. jitatmanah prasdntasya paramatma samahitah “3 супакоеным, самаадольным навышні сам супадае” (Bhagavadgita 6.7). Сам толькі тады сам, калі пераўзыходзіць сябе. Сам гэта самаадольле.
Слова svabhdva значыць “сваё быцьцё, быцьцё сябе самога”. Быцьцё значыць узбыцьцё (udbhava), узьнікненьне, выяўленьне, станьне. Быцьцё (bhava) адбываецца (bhavati), а існае (sat) ёсьць (asti). Быцьцё гэта выяўленьне існага, нячаснага ў часе, таго (tat) ў гэтым (idam). Прасамасьць (adhyatma) гэта быцьцё сябе, самабыцьцё (svayambhdva), самаўзьнікненьне. Сам значыць самабытны (svayambhu), самавыяўны, самачынны, самаўзьнікаючы, самаасноўны (svatantra).
У быцьці сябе, самавыяўленьні б’ецца сэрца самаўзыходу. Бо сам прынцыпова ня зводны да выявы, сам адкідае ўсякую выяву як сябе, сам знаходзіцца як адмаўленьне ўсякай выявы neti neti “ня гэта, ня гэта”. Быцьцё сябе значыць непрыманьне ўлады наявы, гэтасамленьня з выявай. Няма
24
сябе з гледзішча наявы, але няма сваіх вачэй у наявы, і толькі вокам сябе яна бачыць. Самабыцьцё гэта паўстаньне супраць улады наявы, і самаўзьнікненьне замест яе. Самабыцьцё значыць зыходжаньне зь сябе, узьняцьце сябе над сабой з дапамогай сябе. uddhared dtmandtmdnam ndtmdnam avasadayet... bandhur dtmdtmanas tasya yendtmaivatmana jitah “Хай уздыме сябе сабой, хай сам сябе не апускае ... Сябра сам сабе для таго, кім адолены сам сабою” (Bhagavadgtta 6.56)
Свабода прамы нашчадак слова svabhava. Свабода гэта сваё быцьцё, быцьцё сябе і сабой (svabhdva), а значыць самаўзыход, пераўзыходжаньне сябе (svadhyaya). Быць свабодным значыць ня быць гэтасным, тоесным уласнай выяве. Наяўнасьць дае выбар з гэтага, але такі выбар ужо несвабода. Свабода гэта адмаўленьне ад выбару наявы, выбар ненаяўнага, дастаньне іншай адмены зза ўласнай сьпіны, выбар, што зыходзіць зь сябе самага. Свабода гэта зыходжаньне з самога сябе, воля сябе. svadhydyajnanayajhas са yarayah samsitavratdh “Знаньне самаўзыходу аброк тых, чыя воля трывала” (Bhagavadgita 4.28). Свабода гэта выбар, воля (vrata, vara) сябе (dtmdnam) сабой (dtmand). Свабода ня ісьніць, ня можа быць дадзена, але мае адбывацца як чын самаўзыходу (svadhyaya). Свабода гэта змысел сябе, атмана.
Ніхто не пераканае, што свабода гэта рабства і ўсьвядомленая неабходнасьць, бо выбар свабоды адбываецца ня там, дзе дзейсныя перакананьні. Свабода адбываецца як надчуцьцёвы, надмысловы, надразумовы выбар, што зыходзіць з самога сябе, супрацьстаўляе самога сябе ўсяму іншаму.
tucchyenabhv dpihitam ydd dsit tdpasas tan mahindjayataikam “Што ісьнела пустое, пустым сукрыта, магутою жару ўзьнік
25
ла тое адно” (Rgveda 101293). Рушы ўбачылі сьвет як свабоду, самаасноўнае (svatantra) праяўленьне самаўзьніклага (svayambhu). Самабыцьцё, свабода гэта тая думка, што складае выток, вартасьць і цэль ведавай спадчыны. Свабода на пачатку сьвету, дасяг свабоды, вызволя (токза) цэль быту. Без свабоды ўсё губляе свой змысел, бо свабода ёсьць змысел самога ўсяго. Таму, без сумневу, традыцыя ведаў гэта традыцыя свабоды.