• Газеты, часопісы і г.д.
  • Самабыцьцё  Міхаіл Баярын

    Самабыцьцё

    Міхаіл Баярын

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 194с.
    Мінск 2014
    36.7 МБ
    Сьвятарныя традыцыі розных народаў гавораць пра тое, што ў чалавецтва ёсьць вораг, для якога душа чалавека ўсяго толькі ежа, крыніца энэргіі. Яны называюцца рознымі імёнамі, але нават іх выявы ў розных традыцыях падобныя. Істоты з тонкай існасьцю, час якіх цячэ доўга і павольна, здольныя авалодваць чалавечым целам, неўспрымальныя звычайным чынам, для якіх пажыва чалавечыя пачуцьці і перажываньні. Тое, што гэты вораг зьвязаны з страсьцямі, пажадай, гневам, мае ня толькі маральнае, але і літаральнае значэньне. Традыцыйныя практыкі імкнуцца абараніць чалавека з дапамогай строгай духовай дысцыпліны. I толькі сучасны чалавек жыве бесклапотна, нібы ў поўнай бясьпецы, народжаны і выгадаваны на ферме па гадоўлі корму для чортаў.
    Для работы электрастанцыі неабходны мэханізм трансфармацыі, адбору і перадачы энэргіі сьвядомасьці, ужыўлены ў кожнага чалавека, прыналежнага да сыстэмы. Выявіць яго няцяжка, проста параўнаўшы сучаснага чалавека зь дзікім і свабодным чалавекам традыцыйнага сьвету. Трансфарматар зьяўляецца лішнім, дадатковым, не неабходным для натуральнага жыцьця складнікам. Уся гэтая мітусьня ў заганным коле адчужэньня сьвядомасьці немагчымая без адпаведнага спосабу мысьленьня, які яшчэ трэба вывучыць і засвоіць. Менавіта супольная сучасная мова і супольны сучасны розум, што яднаюць людзей у сучаснае грамадзтва, і зьяўляюцца мэханізмам адчужэньня і трансфармацыі, што адпавядае ўсім неабходным патрабаваньням. Менавіта сваю мову і форму розуму людзі дабраахвотна перадаюць сваім дзецям як незаўважны вірус. Пачаўшы зь першых свойскіх
    51
    людзей, ферма цяпер імкнецца не пакінуць на зямлі ніводнага вольнага месца. Вакол няма турэмных муроў, але чалавецтва нараджаецца і жыве ў няволі, і ня ведае зь яе выйсьця. I нічога, акрамя розуму і мовы, не трымае ў ёй чалавека.
    Супраціў вырачаны на паразу датуль, пакуль здраднікам і даносчыкам зьяўляецца яго сродак. Толькі знайшоўшы і зразумеўшы сродак зьняволеньня, можна знайсьці сродак вызваленьня. Калі сродкам зьняволеньня зьяўляецца мова і розум, як форма мовы, то менавіта мова зьяўляецца і сродкам вызваленьня. Калі сродак зьняволеньня зьяўляецца калектыўным, такім мае быць і адваротны сродак. Калі сродак зьняволеньня выкарыстоўвае барацьбу з сабой як крыніцу энэргіі, то сродак вызваленьня павінен цалком выключаць стварэньне такой дыялектыкі. Калі сучасная мова робіць чалавека часткай сучаснага сьвету, зьяўляецца для яго бесправадной сувязьзю з электрастанцыяй, мурамі яго невідочнай турмы, мова сьвятарнай традыцыі можа стацца сродкам яго вызваленьня зь вялікага праетку заняволеньня, каб чалавек стаў напоўніцу чалавекам.
    Некалі Вртра, вялізарны дэмандракон, запыніў колавы рух сусьвету. Апутаўшы сабой усё, скаваўшы рэкі, ён пазбавіў багоў улады. Слова vrtra значыць на санскрыце “вораг”, “перашкода”, “покрыў”. Засяродзіўшы на сябе сілу ўсіх рушаў, гандгарваў і дэваў, Індра ўрэшце забіў Вртру ваджрай, зброяй, зробленай з костак руша Дадгйача, які аброк сваім жыцьцём дзеля ўратаваньня ўсіх. Забіўшы Вртру, Індра вызваліў воды і аднавіў рух сусьветнага кола, і тым самым стаў насамрэч Індрам.
    52
    Цэль
    Слова палітыка перакладаецца з санскрыту як niti (вядзеньне, кіраваньне). Адпаведна, палітык гэта ne.tr (правадыр, кіраўнік), той, хто вядзе. Вядзе куды? Палітыка майстэрства ставіць цэль (artha) і весьці да цэлю. Ставіць цэль значыць выяўляць волю (vara), рабіць выбар з усемагчымасьці выбару. Пастаўлены цэль апраўдвае сродкі, стварае каштоўнасьць, дабро і зло, плюс і мінус, задае алгарытм меншых выбараў, стварае сьцег.
    Чалавецтвам кіруюць канчатковыя цэлі. Вялікія адказы на пытаньні “у чым змысел жыцьця?”, “навошта жыць?”. Збаўленьне, пустата, вызваленьне, несьмяротнасьць. Як толькі дадзены адказ на такое пытаньне, у ім наперад зададзены алгарытм дасягненьня цэлю. Дасягненьне цэлю адкладаецца, але па дарозе да яе ён робіць высілкі, аддае сілу, круціць колы. Па дарозе да вялікіх цэляў чалавецтва стварае культуру і цывілізацыю. Колькі канчатковых цэляў, столькі і культураў. Рэлігіі гэта вялікая палітыка, вялікі праект, статкі і іх пастухі.
    Але чаму ўвогуле чалавек задае гэтыя пытаньні: “у чым змысел жыцьця?”, “навошта я жыву?”. Выява мае змысел, і змысел мае выяву. Няма выявы бяз змыслу і змыслу без выявы. I хаця выява можа мець мноства змыслаў, і змысел выяўляцца мноствамі выяваў, гэта толькі перашыфроўка першаснай сувязі. Выява і змысел два бакі аднаго. Выява гэта мяжа, a змысел нутро, аднаго і таго самага. Першаснае неабмежаванае дзеліцца і выява стварае змысел, але ўнутры і вонках межаў застаецца бязьмежнае.
    53
    Чалавек знаходзіць сябе як выяву і пытае, у чым мой змысел? Сваё жыцьцё, свой час ён знаходзіць як змысел. Але гэтае пытаньне ўлучае яго ў парадак прычыны і абумоўленасьці. Яно робіць яго рэччу сярод рэчаў. I знаходзяцца хітрыя мудрацы, што ласкава прапаноўваюць яму свае канчатковыя адказы. I як толькі ён прымае адзін з канчатковых адказаў, ён аддае свой час вялікаму праекту, якім усё апраўдана. I знойдуцца апэратары канвэера, што разьмяркуюць меншыя цэлі і паставяць меншыя задачы. Змысел праекту толькі ў тым, каб скрасьці і заняволіць сьвятарны час чалавека, зрабіць яго крыніцай энэргіі для электрастанцыі. Запрэгчы яго круціць нявольнічыя колы цывілізацыі па дарозе да вялікага цэлю. I ёсьць спажывец у гэтай энэргіі.
    Але ёсьць адказ на пытаньне пра змысел жыцьця. Гэтае пытаньне мае змысел толькі тады, калі зьдзяйсьняецца толькі адна магчымасьць, калі так, але не інакш. I тады пытаньне пра змысел жыцьця значыць: чаму менавіта так? а таксама: як менавіта мае быць? Але калі зьдзяйсьняюцца ўсе адмены адразу, усе магчымасьці, пытаньне страчвае свой змысел. I так, і так, і інакш. Кола часу зьдзяйсьняе ўсе адмены, і кожнае жыцьцё імгненьне вялікага часу. I з гледзішча сяродка кола час дадзены ўвесь адразу, і толькі перажываецца як працягласьць. Усемагутнасьць, зьдзяйсьненьне ўсемагчымасьці здымае пытаньне і задае новае.
    Калі чалавек выява, ён ужо і змысел і цэль. I сярод усеагульнай прычыннасьці і разумнасьці ўсяго, самае дзіўнае гэта ягонае пытаньне. У ім, як загадка таявы, хаваецца адказ. Як можа быць няведаньне прычыны сярод усеагульнай прычыннасьці? I калі гэты змысел задае сваё пытаньне, гэта значыць, што гэтая беспрычыннасьць, свабода ад абумоўленасьці і ёсьць яго змысел. Свабода svabhava, сваё быцьцё, svaгйра свая ява, svaprakrti, свая прырода, svaartha свой
    54
    змысел, свой цэль. Чалавек зыходзіць з пачатку і тым самым ужо ёсьць яго цэлем, і гэты цэль свабода і яе зьдзяйсьненьне, воля, выбар (уага).
    Свабода як выбар, свабода як адказ сам па сабе стварае вялікі цэль, вялікую палітыку і вялікую культуру, супрацьлеглую вялікаму праекту заняволеньня. tada drastic »varupe.’vasthanam “тады зорца ўсталёўваецца ў сваёй яве”, становіцца самім сабой так фармулюе цэль йогі Патаньджалі (Yogastitrani 1.3).
    55
    Горад багоў
    Альфабэт і пісьмо, якім звычайна пішуць на санскрыце, называецца Devandgari. Гэтае слова утвараецца з двух: deva “бог”, і nagara “горад”. Гэта слова вынятковае (nipdtanam) з гледзішча граматыкі. Калі зразумець яго як devanam nagari (“горад багоў”), ёсьць анамалія ў vrddhi першага складу nagari, калі ж гэта taddhitaўтварэньне devanagarad agatd (lipih) “(пісьмо), што паходзіць з гораду багоў” яно мелася б выглядаць як daivanagari. Таму некаторыя лічаць, што да слова nagari (“гарадзкі”) маглі проста дадаць пасьля слова deva (“бог”). Але ёсьць і іншыя, старажытныя выняткі такога ж роду, дзе на vrddhi замяняецца першы склад другой часткі самасы. Важна іншае: тое, што пісьмо і альфабэт санскрыту ў культуры больш за тысячу гадоў называецца “горадам багоў” ці лічыцца “паходзячым з гораду багоў”, ня можа быць беззмысловым. Хто такія дэвы, багі? Што такое горад багоў і дзе ён знаходзіцца? I чаму альфабэт санскрыту называецца горадам багоў або паходзіць зь яго?
    У ітігасах і пуранах сусьвет уяўляе сабой яйка Роду (brahmaanda'), у якім зьмяшчаюцца ніжэйшыя, сярэднія і вышэйшыя сьветы (Ioka). У сяродку кола сьвету (parimandalah) узвышаецца як агонь бяз дыму (vidhtlma iva pavakah) залатая гара (kanakaparvatah) Меру (meruh Mahabharata 6.7.8). Яе схілы чатырох кветаў вакол яе як пялёсткі лотаці знаходзяцца выспымацерыкі (dvipa). Праз гару Меру праходзіць вось сусьвету, над ёй вісіць канцавосная зорка, Зорны Кол (dhruva), яе абыходзяць вакол сонца, месяц і зоры (Mahabharata 6.7.14). На схілах гары Меру жывуць дэвы (багі).
    На традыцыйных выявах гару Меру звычайна паказваюць зь вяршыняй долу. Як і ў выпадку сусьветнага дрэва (asvattha),
    56
    карані якога ўверсе, а галіны ўнізе (Mahabharata 6.37.3), гэта сымбаль пачатку ўверсе. 3 другога боку, перагорнутая вяршыня гары ўтварае два ўзаемапранікнутыя трохкутнікі, шасьціканцовую зорку, сымбаль сувязі магара і магуты, мужчынскага і жаночага. Нечаканае знаньне гэты сымбаль дае ў сувязі з паданьнем пра зьбіцьцё акіяну: Зрабіўшы вяршыню Меру (гару Мандару) пестам, а сусьветнага зьмея ЕЦешу вяроўкай, дэвы і асуры (дэманы, старэйшыя браты дэваў) зьбілі акіян малака (ksirodadhi), і здабылі напой нясьмерця (amrtd). Выпіўшы яго, яны зрабіліся неўміручымі (атага).
    Горад багоў, сталіца ўладара дэваў, Індры, знаходзіцца на гары Меру і называцца атага (несьмяротная) ці amaravati “сяліба несьмяротнасьці”. атага ў жаночым родзе значыць таксама “матка”, што перагукаецца з matrka. Горад несьмяротных ня могуць наведаць і ўбачыць няправедныя істоты (Mahabharata 3.43.38). Чароўная гара і горад багоў на ёй агульнае месца ў міталёгіях індаэўрапейскіх народаў, прыкладам Алімп у старажытных грэкаў.
    Гара ўтварае вэртыкальны вымер. Яе вяршыня Адно, пачатак праявы і канцавось сьвету, а аснова мноства праяўленага. Трохкутнік схілаў гары зьяўляецца сьцегам праявы ад Аднаго да мноства. Гэта вэртыкальная, мэтафізычная мапа сусьвету, жыхар якога ўлучаны ў вэртыкальную аброчную размову розных пластоў рэчаіснасьці. Ідэнтыфікацыя гары багоў на мапе нашай зямлі будзе толькі сымбалем, праекцыяй ідэі, прымальнай толькі ў такой якасьці весьці ўгору, да рэчаіснасьці вышэйшага парадку.
    Для славянскага вуха слова nagara нібы гаворыць “на гары”. Дзіўным чынам, але сапраўды горад гэта месца на гары. Слова nagara (горад) звычайна ўтвараюць паводле варттікі