• Газеты, часопісы і г.д.
  • Самабыцьцё  Міхаіл Баярын

    Самабыцьцё

    Міхаіл Баярын

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 194с.
    Мінск 2014
    36.7 МБ
    57
    да сутры Паніні 5.2.107 ад naga (гара), якая ў сваю чаргу ўтвараецца ад па (не) і кораня gam (ісьці, рухацца) паводле 5.2.107 і значыць “нерухомы, непарушны”. Назву гары Меру ўтвараюць ад кораня ті (усталёўваць, грунтаваць, будаваць, мерыць) ці та (мерыць, фармаваць, ствараць) афіксам ru (Unadi 4.110). I тут сугучча таксама выяўляецца дарэчы. Вось кола сусьвету, што праходзіць праз гару Меру зьяўляецца непарушнай кропкай дачыненьня ўсяго рухомага (jagar), мерай руху. Вось кола гэта месца, дзе адсутнічае час, і таму гэта месца несьмяротнасьці. Горад багоў гэта восевае, непарушнае, палярнае месца, блізкае да вяршыні першапачатку
    Але горад утвараецца яго жыхарамі, і ў гэтым змысьле горад багоў гэта збор багоў. Хто такія багі? Слова deva (бог) утвараецца кораня div (зьзяць, гуляць, спаборнічаць). У беларускай ад гэтага кораня засталіся “дзівіцца, зьдзіўляцца, дзіўны” і “дзеўка”. Слова div (dyauh) значыць таксама “неба”. Дзіўныя сьветлыя істоты, несьмяротныя жыхары нябёсаў, гульцы бясконцых гульняў, пра якія распавядаюць шматлікія паданьнн, бясконцыя спаборнікі асураў.
    Усе дэвы маюць сваю ролю, функцыю, увасабляюць сабой пэўныя сілы сьвету. Няма дэваў, якія былі б проста прадстаўнікамі роду дэваў. Любая ідэя, катэгорыя ў выніку выяўляецца ўвасобленай дэвам. Агонь, вада, вецер. Дэвы шматпрысутныя, бо ёсьць паўсюль, дзе прысутнічае ўвасобленая імі зьява. Як бог агню ёсьць у кожным агні. У гэтым змысьле яны несьмяротныя. Як, калі агонь гасьне, яго відзея, крыніца яго праявы гарыць заўсёды. Дэвы маюць змысел толькі ўсе разам, у дачыненьні адно да аднаго, як кола багоў, як і існасьці, якія яны ўвасабляюць. Узьнікненьне, радавод дэваў цалком супастаўляецца са сьцегам праявы таттваў. Дэвы гэта ўвасобленыя, сьвядомыя, дзейныя відзеі, вонкавы,
    58
    зьзяючы бок Ведаў. Корань vid (ведаць, відзець) нездарма адваротны кораню div (зьзяць), як адваротныя адно аднаму змыслы “відзець” і “дзівіцца”. Тыя, пра каго пураны распавядаюць гісторыі, апісваюцца як таттвы ў ведантах. Індра, ўладар багоў, зьяўляецца Атманам ва ўпанішадах. Сайана называе дэваў жыцьцёвымі дыхамі сусьвету (prana).
    3 пачатку ўтвараецца ўсё і працягвае быць аформленым пачаткам. Таму кожны з дэваў зьяўляецца ўвасабленьнем, murti прынцыпу, і ў гэтым змысьле ушаноўваецца як самы галоўны. Атаясамленьне сябе з пачаткам (tat tvam asi) адрозьнівае дэваў ад іх ворагаў асураў, якія атаесамляюць сябе зь целам (гл. гісторыю вучнёўства ў Праджапаті Індры і Вірочаны Chandozyaupanisad 8.7.12).
    Альфабэт (varnacakram) гэта кола формаў, лучнасьць фанэмаў, прагукаў мовы. Varna, прагук складнік, які разрозьнівае змысел. Усё складанае разумеецца з дапамогай простага. Для разуменьня сказ (vakya) дзеліцца на словы (pada), словы на асновы (prakrti) і афіксы (pratyaya) і ўрэшце ўзводзяцца да каранёў (dhatu). Карані зьяўляюцца крыніцай змыслу, які з кожным разам больш звужаюць афіксы (pratyaya). Такім чынам пры разуменьні адбываецца зварот да найбольш агульных змыслаў. Карані, афіксы, часьціцы зьяўляюцца абмежаваньнем яшчэ больш агульных змыслаў, якія выяўляюць прагукі. Варны разьмяжоўваюць, падзяляюць адзіны, першасны змысел, і далей спалучаючыся, утвараюць карані, зерні (bija) больш пэўных змыслаў. He бывае выявы бяз змыслу і змыслу без выявы. Сувязь выявы і змыслу абавязковая (nitya). Уласна праходжаньне ў два бакі поўнага сьцегу праявы мовы, ад адзінага змыслу да прагукаў, ад прагукаў да каранёў, ад каранёў да словаў, ад словаў да сказу і назад, называецца вйакаранай (vyakaranam), граматыкай санскрыту.
    59
    3 гледзішча вйакараны фанэмы санскрыцкага альфабэту маюць змысел. Яны выяўляюць найбольш агульныя ідэі, для ўтварэньня якіх дастаткова самой сьвядомасьці. Кола варнаў, альфабэт санскрыту гэта Веды, аснова знаньня. I ў гэтым змысьле кожны гук альфабэту зьяўляецца ўвасабленьнем боства, дэвы, а іх сукупнасьць утварае горад багоў, devanagaram, вэртыкальнае непарушнае месца несьмяротнасьці, мярэжу змыслу. Таму пісьмо, якое зьяўляецца яго зрокавай праекцыяй, называюць devanagari, пісьмом гораду багоў.
    60
    Agram
    (Rgvedah 10129)
    nasad asin no sad asit tadanim
    nasid rdjo no vydma pardydt |
    kim dvarivah kiiha kdsya sdrmann
    dmbhah kim asid gdhanam gabhirdm \1\
    nd mrtyur asid amrtam nd tdrhi
    nd ratrya dhna asit praketdh |
    anid avatdm svadhdya tad ekam
    tdsmad dhanydn nd pardh kim candsa |2| tdma asit tdmasa giidhdm dgre.
    'praketdm salildm sdrvam a iddm | tucchyenabhv dpihitamydd asit
    tdpasas tan mahinajayataikam |3| kdmas tad dgre sdm avartatddhi
    mdnaso re.tah prathamdm ydd asit |
    sard bdndhum dsati nir avindan
    hrdi pratisya kavdyo manisa p| tirascino vitato rasmir esam
    adhdh svid ast3d updri svid asi3t | retodha asan mahimana asan
    svadhd avdstat prdyatih pardstat |5|
    ko addha veda kd ihd prd vocat
    kiita ajata kuta iydm visrptih |
    arvag deva asyd visdrjanendtha
    kd veda ydta ababhiiva |6|
    iydm visrptirydta ababhiiva
    yddi va dadhe yddi va nd |
    yd asyadhyaksah parame vydman
    so angd veda yddi va nd veda |7|
    62
    Пачатак
    (Wведа 10129)
    Hi няіснае ісьнела, ані існае ісьнела тады, ня ісьнела неба, ані прастор, што вышэй.
    Што хавалася? Дзе? Чыім сховам?
    Ці вада ісьнела бяздонна, глыбока? 111
    Hi сьмерць, ні нясьмерце ісьнела тады, ня ісьнела ночы і дня пракмета.
    Бяз дыху дыхала тое адно самадзейна, і ад яго іншага звыш анічога ня йснела. |2|
    Цемра, схаваная цемрай ісьнела спачатку, непракметнай вадою было ўсё гэта.
    Што ісьнела пустое, пустым сукрыта, магутою жару ўзьнікла тое адно. |3|
    Жаданьне зь яго напачатку ўзьнікла, якое было семенем першым мыслу.
    Мяжу існага ў няісным знайшлі празорцы ў сэрцы, зыскуючы мыславоляй. |4|
    Папярочна працягнута рыса іх, ніз ці ісьнеў, ці ісьнеў верх?
    Семядайнымі сталі, магавітымі сталі, самадзеньне зьнізу, прайманьне зьверху. |5|
    Хто напраўду ведае, хто тут пракажа, адкуль узьнік, адкуль гэты вытвар?
    I багі пасьля яго вытварэньня ўзьніклі.
    Хто ведае, адкуль ён узбыўся? |6|
    Гэты вытвор ад якога ўзбыўся, ці то зьдзеяны, ці то не, хто яго назорца на вышнім небе, ён пэўна ведае, або ня ведае. 17|
    63
    Быцьцё існага
    nasafo vidyate, bhavo nabhavo vidyate, satah, ubhayor api drsto'ntas tv anayos tattvadartibhih “Няіснае быць ня можа, што існа, ня быць ня можа. Мяжа іх абоіх відна тым, што тоествы бачаць.” (Bhagavadzita 2.16).
    Корань bhu (быць), ад якога ўтвараецца bhava (быцьцё) мае змысел “узьнікаць”. Быцьцё значыць узьнікненьне. Небыцьцё (abhava) значыць зьнікненьне. Таму быцьцё мае наўвеце час. Час гэта час быцьця. Быцьцё супадае з часам. Ад кораня bhu ўтвараецца словы bhuti (багацьце, збытак), bhuyas (“большы, больш многі” параўнальная ступень ад bahu “многі”), bhtiri (многа). Быцьцё значыць множнасьць і павелічэньне. Узбытае расьце і множыцца. Быцьцё ўжо зьмяшчае ў сабе быты (bhuta) як свой працяг. Ад кораня bhu ўтвараюцца словы bhu (зямля, быцьцё) і bhilmi (зямля, паверх). Быцьцё маці, прырода незьлічоных бытаў. Старагрэцкае слова фбоід (“прырода”) паходзіць ад таго самага кораня bhu (быць, узьнікаць).
    Корань as (ёсьць), ад якога ўтвараецца sat (існае) змыслу часу ня мае. Слова sat значыць “існае, якое ёсьць” гэта дзейны дзеепрыметнік цяперашняга часу. Існае заўсёдны цяперашняе, дзейнае. Ад кораня as у санскрыце не ўтвараецца неазначальнік, замест якога ўжываецца выява bhavitum (“быць”) ад кораня bhu. Бо неазначальнік мае змысел будучага часу “быць” значыць “каб быць”, адзін чын дзеля іншага чыну. Ад кораня as утвараецца выява са змыслам дзейнага мінулага часу (asit “ісьнеў”), калі чын адзін і тады, і цяпер, але немагчыма ўтварыць выявы залежнага стану. У такіх выпадках as адразу замяняецца коранем bhu. Магчымасьцяў мовы цалком стае, каб вытварыць усе гэтыя
    64
    ненаяўныя выявы, але змысел кораня as унікае двойства, адмаўляецца быць у залежным стане, быць дзеля іншага чыну, настойваючы на сваім адзінстве. Існае адно, само і заўсёды.
    Тое, што ў няіснага (asat) няма быцьця (bhdva), значыць, што няіснае ня можа ўзьнікнуць, быць. Тое, што ня ёсьць, ня можа быць. Быць, узьнікнуць можа толькі існае. Быцьцё можа быць толькі быцьцём існага. Тое, што ў існага (sat) няма небыцьця (abhava), значыць, што існае ня можа зьнікнуць, ня быць. Тое, што ёсьць, ня можа зьнябыцца, зьнікнуць. Зьнікнуць, зьнябыцца можа толькі бытае (bhdta), але гэта ня цягне за сабой зьніканьня таго, быцьцём чаго яно зьяўляецца, існага.
    Слова sambhava (магчымае) значыць “збыўнае”, магчымае як сумяшчэньне бытаў. Asambhava (немагчымае) значыць несумяшчальнасьць бытаў. Незьлічоныя сьветы (bhuvana) ўзбываюцца як лучнасьці спалучальных магчымасьцяў. Існае (sat) як пачатак быцьця (prabhava) ёсьць усемагчымасьць (sarvaзакгі). Няіснае (asat) немагчыма (asakya), бо ня можа быць.
    sato bdndhum dsati nir avindan hrdi prattsyd kavdyo mamsa “Мяжу існага ў няісным знайшлі празорцы ў сэрцы, зыскуючы мыславоляй” (Rgveda 10.129.4). Паміж імі, існым і няісным, відна (drstah) мяжа, канец (antah). Таму ні існае, ні няіснае не бясконцае (ananta). Таму бясконцым можа быць толькі большае, вышняе, іншае за існае і няіснае (sadasatpara), гаварыць пра якое можна толькі адмоўна.
    nasad asm nd sad dsit tadamm ndsid rdjo no vybmd pardydt “Hi няіснае ісьнела, ані існае ісьнела тады, ня ісьнела неба, ані прастор, што вышэй” (Rgveda 10.129.1). Toe, што мае мяжу, мае іншага. Што мае іншае не адзінае. Неадзінае ня можа
    65
    быць пачаткам, бо пачатак мае быць пачаткам усяго. Таму пачатак бясконцы, вышэйшы за існае і няіснае. ananta devesa jagannivasa tvam aksaram sadasattatparam yat “Бясконцы, пан бостваў, сяліба сьвету, нязьнікны, ад існаняіснага вышні” (Bhagavadgtta 11.37).
    Быцьцё (bh.ava.h~) знаходзіцца, ведаецца (vidyatf). Небыцьцё (abhavah) не знаходзіцца, ня ведаецца (па vidyatf). Знаходжаньне, веданьне падзяляе быцьцё і небыцьцё. Корань vid у санскрыце мае змыслы “ведаць, знаходзіць, быць”. Калі нешта “маецца”, яно знаходзіцца, ведаецца, відзіцца. “Няма” значыць не знаходзіцца, ня ведаецца, ня відзіцца. Быць значыць быць ведамым, знаным, знаходным, успрыманым. Быць значыць быць яўным. Быць ведамым значыць быць гэтым, быць у чуваньні.
    Быцьцё існага сьведчыцца, ведаецца чуваньнем (cit), адбываецца ў чуваньні. У чуваньні, веданьні ўсё ўзьнікае і зьнікае, узбываецца і зьнебываецца. Чуваньне прастора быцьця. Таму чуваньне большае за быцьцё і насамрэч чувае існае. Парай чуваньню (cif) зьяўляецца не быцьцё (bhava), a існае (sat), што не зьнікае пры зьнікненьні як і чуваньне, адносна якога адбываецца час. Скрозь быцьцё чуйнае відзіць існае. Паміж чуйным і існым узьнікае быцьцё.