• Газеты, часопісы і г.д.
  • Самабыцьцё  Міхаіл Баярын

    Самабыцьцё

    Міхаіл Баярын

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 194с.
    Мінск 2014
    36.7 МБ
    Спакой значыць канец, вяратаньне ў першачатковы стан. Толькі пасьля зруху ён можа атрымаць сваё імя. Гэта рух у адваротным кірунку, і ў гэтым змысьле спакой зьяўляецца іменем ініцыяцыі, вяртаньня да пачатку, нараджэньня назад. Слова santi выяўляе сутнасьць і вартасьць ведавай спадчыны.
    yogas cittavrttinirodhah. tada drastuh svarQpe'vasthanam. vrttisarupyam itaratra “Йога (задзіночаньне) гэта спыненьне руху (vrtti) сьвядомасьці (pitta). Тады адбываецца ўсталяваньне зорцы ў самім сабе (у сваёй яве). Інакш яго падабенства да руху. (YogasHtrani 1.24) Слова vrtti азначае колавы, адносны рух, зварот, вярчэньне, аддаленьне ад першапачатковага стану. Любы рух чуваньня, яго зьмяненьне ёсьць vrtti. Слова yoga ўтвараецца ад кораня yuj (злучаць) і значыць дасягненьне адзінства, якое разумецца як дасягненьне ўласнай перашапачатковай прыроды, у адварот
    83
    насьць любому яе ператвору. Тры галоўныя ступені йоГі dharana (ўтрыманьне ўвагі), dhyanam (роўная плынь увагі) і samadhi (супадзеньне) зьяўляюцца рознымі ступенямі спыненьня руху.
    У такім разе sanri, спакой, адсутнасьць руху назва ўласнай прыроды чалавека. niryah sarvagatah sthanur acaloyam sanatanah. avyaktoyam acintyoyam avikaryoyam ucyare “Вечны, паўсюдны, станоўны, заўсёдны ён, непарушны. Невыяўны ён і нямысны, яго невытворным лічаць” (Bhagavadglfa 2.2425).
    esd brahmi sthitih pdrtha nainam prdpya vi muhyati, sthitvasyam antakdlepi brahmanirvanam rcchati “Такі стан Роду, сын Пртхі, дасягшы яго, не блукае, пры сконе ў ім стаўшы нават, у неруш Роду рушае” (Bhagavadgtta 2.72). Слова nirvanam азначае “адсутнасьць ветру” паводле сўтры Паніні (8.2.50 nirvano vdte), але паколькі тут гаворка ідзе пра Род, слова трэба разумець этымалягічна як “адсутнасьць руху” (паводле змыслу кораня va garigandhanayoh).
    ІЦанті гэта svasrhya (самастойнасьць, самавалоданьне, здароўе), першапачатковае восевае становішча чуваньня, цэль і вартасьць ведавай спадчыны, кола санатанадгармы, вечнага права. Сёньня галоўным рухавіком жыцьця сталася адваротнае прыцягненьне і крадзеж увагі. Чалавеку прапаноўваюцца ўсе магчымыя відовішчы ў абмен на яго ўвагу. Кожнае імгненьне яго разрываюць на часткі і клічуць у розныя бакі ўсемагчымыя забавы. Яго ўвага самы вартасны тавар і грашовая адзінка. Такое грамадзтва “не ў сабе” (asvastha), дачын выцягненьня і здабыцьця энэргіі. nasri buddhir ayukrasya па cdyuktasya bhavand, na cabhavayatah мпГіг asantasya kutah sukham “Неяднаны кменьня ня мае, няма ў неяднанага творства, нятворчы ня мае спакою, ад
    84
    куль неспакойнаму шчасьце?” (Bhagavadgita 2.66) Але ўвесь гэты рухавік разам можа быць спынены сілай безуважнасьці і спакою, якую кожны мае ў сабе сам.
    85
    Глыбокі сьцег чыну
    па karmanam anarambhan naiskarmyam purusosnute, па са samnyasanad f.va siddhim samadhigacchati “He ад непачынаньня ўчынкаў дасягае муж волі ад чыну, і не адмаўленьнем толькі да зьвяршэньня ён узыходзіць” (Bhagavadgita 3.4).
    Чын даводзіцца рабіць, гэта абмежаваньне свабоды, ўласьцівае самой праяве. Naiskarmyam не бязьдзейнасьць, a вольнасьць ад чыну, ад павіннасьці яго чыніць. Гэта свабода, і таму цэль. Але яе не дасягнуць адмаўленьнем ад чыну, яго непачынаньнем. Бо калі чын абмяжоўвае свабоду часткова, то нячын, нябыт выдаляе яе цалком, скасоўваючы праяву. Бо свабода гэта паўната магчымасьці ўласнай прыроды, усемагутнасьць.
    e.vam jnatva krtam karma purvair api mumuksubhih, kuru karmaiva tasmat tvam ptirvaih ptlrvataram krtam “Так знаючы, чын чынілі продкі, жадаючы волі, таму чыні чын той самы, што продкі раней чынілі. (Bhagavadgita 4.15).
    Продкі, папярэднікі, настаўнікі, што жадалі свабоды, змаглі яе дасягнуць. Пройдзены імі сьцег вядзе да цэлю, і для яго дасягненьня можа быць дакладна паўтораны. Дзеля вызваленьня мае дзейсьніцца той і такі, правільны, вызвольны, спадчынны чын.
    niyatam kuru karma tvam karma jydyo hy akarmanah “Правільны чын чыні, чын ад нячыну лепшы” (Bhagavadgita 3.8).
    Niyata значыць “неабходны, абавязковы, правільны”. Але няма змыслу загадваць чын, які і так ня можа ня быць учынены. Бо сама праява зьяўляецца чынам, і яго адмова бу
    86
    дзе адмовай праявы. Таму niyata тут значыць “правільны, вызначаны, абмежаваны” адпаведны сапраўднаму змыслу, прынцыпу чыну. Але што такое чын?
    кіт karma kimakarmeti kavayo’py atra mohitah “Што чын? Што нячын? тут змануты нават празорцы” (Bhagavadgira 4.16).
    Што такое кагтап, чын, дзея? I чаму тут у змане нават знаўцы змыслаў, празорцы, паэты? Нібыта калі нешта адбываецца, зьмяняецца, ці нават выдзяляецца гэта чын, адваротнае нячын. Але дзе, у чым адбываецца чын? Бо рух, зьмена, выдзяленьне можа быць толькі адносна нязьменнага, нерухомага, асноведзі, прасторы.
    karmano hy арі boddhavyam boddhavyam са vikarmanah, akarmanaka boddhavyam gahana karmano gatih “Змысел чыну ўведаць у кменьні мае і звычыну змысел, у кменьні змысел нячыну, паколькі глыбокі сьцег чыну. (Bhagavadgita 4.17).
    Літаральна “тое, што чынава” частку, належную чыну “трэба зразумець” зрабіць яе budh. Зразумець чын значыць знайсьці ў кменьні, розуме частку чыну, яго змысел. Розум выяўляецца прасторай чыну, тым, адносна чаго ён адбываецца, тым поўным, часткай чаго ён зьяўляецца.
    Што такое чын адпачатку, што яго таттва, тоества, змысел? Змысел не існуе асобна, але толькі ў судачыненьні зь іншымі змысламі. Чын трэба разумець у супастаўленьні з тым, чым ён не зьяўляецца зь нячынам.
    Змысел выдзяляе, зьбірае большыя, першасныя змыслы. Таму чын трэба таксама разумець праз выманьне зь яго
    87
    складнікаў змыслу, праз адыходжаньне ад яго і яго скажэньне звычын. Які чын у поўным змысьле чын, дакуль чын застаецца чынам, хоць і ня ў поўнай меры, і пасьля чаго ён ужо перастае быць чынам? Vikarman, звычын гэта vigunam karma чын няправільны, пазбыты якасьці (як пабіты кубак), змыслова няпоўны, недачын у параўнаньні сапраўдным чынам. Гэта адыход, вычварэньне першаснага змыслу, прынцыпу чыну.
    karmano gatih значыць “рух, ход, адбываньне, сьцег чыну”. Розум месца адбываньня чыну, прастора яго руху, яго сьцег. Там яго трэба знайсьці. Сьцег чыну нутраны, глыбокі, схаваны, бо праходзіць на глыбіні розуму, у адваротным напрамку ад таго, куды глядзяць вочы. Яго трэба знайсьці, зьвярнуўшы ўвагу назад, спытаўшы, што насамрэч адбываецца, калі адбываецца чын?
    karmany akarma yah pasyed akarmani са karma yah, sa buddhiman manusyesu sa yuktah krtsnakarmakrt “У чыне нячын хто ўбачыць, a чын y нячыне зможа, той між людзей мае кменьне, той адзіны, увесь чын скончыў”. (Bhagavadgtta 4.18).
    Рухомае адбываецца адносна нерухомага. Нерухомае прастора рухомага, зьмяшчае ўсе рухі, і ёсьць і ўнутры, і вонках. Розум, нерухомая аснова чыну, выяўляецца нячынам, прасторай чыну, панадчынам. Таму ўсякі чын зьмяшчаецца ў нячыне, і нячын зьмяшчаецца ўва ўсякім чыне. sarvam karmakhilam partha jhane parisamapyate “Партха, ўвесь чын суцэльны зусім асягаецца ў знаньні” (Bhagavadgtta 4.33). Таму той, хто знайшоў чын у нячыне, і нячын у чыне, учыніў увесь чын, або: робіць усякі чын, застаючыся адзіным, цэльным, не зьмяншаючы сябе да яго. karmany abhipravrttopi
    88
    naiva kimcit karoti sah “Нават y чыне заняты, нічога зусім ня чыніць” (Bhagavadgita 4.20).
    Такі чын у супастаўленьні зь нячынам. Але ў чым сапраўдны змысел чыну, тое, без чаго ён ужо не зьяўляецца чынам?
    yajnarthar karmano'nyatra lokoyam karmabandhanah, tadarrham karma kaunreya muktasarigah samacara “Ад чыну, што не для аброку, сьвет гэты зьвязаны чынам, чын дзеля Таго, сын Кунті, дзейсьні ад зьвязку вольны”. (Bhagavadgita 3.9)
    Звычын, адыход ад сапраўднага змыслу чыну гэта чын не для аброку. Таму чын гэта чын дзеля аброку. Аброк не асаблівы від чыну, але сам чын у прынцыпе. Чын адпачатку і ёсьць аброк, а ўсякі іншы чын толькі яго скажэньне. 3 гэтага гледзішча амаль усё, што называецца чынам сёньня, толькі звычын, выступак, скажоны, вычварны чын, што вядзе свайго чыньніка ў зьняволю.
    Змысел усякага слова ў чыне. Словы ўтвараюцца ад каранёў, змыслам якіх зьяўляецца чын. Усе рэчы на самай справе чын. Таму і гаворыцца пра самую справу рэчаў. Яны ўзьнікаюць і існуюць у чыне і вяртаюцца безь яго ў рэчыва. Змысел, знойдзены як чын, выяўляецца глыбокім, нутраным чынам (gahana garth). Слова “энэргія” значыць пастарагрэцку “нутраны чын”. Змысел гэта энэргія рэчаў.
    89
    Наскрозь
    Адзінае выяўляецца трысьветам змыслу, явы і чыну. Змысел утварае неба, хуткую і тонкую здоль слыху, абсяг Таго, прастору імені. Ява ўтварае зямлю, трывалую і доўгую здоль зроку, абсяг Гэтага, прастору вобразу. Чын, раскрыты змыслам і явай, утварае абсяг паміж, здоль дотыку і руху, прастору чыну, вецер, што вее скрозь сьветы.
    Чын (кагтап) арэ зямлю явы, кідае ў поле (kse.tra) вобразаў семя (bija) змыслу, і пад промнямі сонца і кроплямі хмараў з уробленага поля ўзрастае (vipaka) плён (phala). Знаўца поля (kse.trajna), араты, вяртае плён чыну аброкам (yajna) небу, і здаволены астачай (sista), застаецца нязьвязным. Такі чын у коле аброку завецца культурай (samskrti). yajnasistasinah santo mucyante. sarvakilbisaih “Хто астачу аброку зьядае, пазбавіцца ўсіх заганаў” (Bhagavadgita 3.13).
    Чын папярэднічае яве, выяўляецца явай, але нязводны да явы. Ява не зьяўляецца змыслам чыну, але толькі яго вынікам. Змыслам чыну зьяўляецца аброк, што вяртае яву змыслу па кругу дару. Чын ня дзеля плёну чыну, явы, застаецца свабодным ад закону гэтай працяглай і трывалай здолі, адбываючыся наскрозь, неапасродкавана ў празрыстай першасьці свабоды. karmany e.vadhikaras te. ma phale.su kadacana, ma karmaphalahe.tur bhUr ma te. sahgostv akarmani “Твая ўлада толькі над чынам, ніколі над плёнам чыну, плёнам ня будзь абумоўны, нячынам ня будзь зьвязаны” (Bhagavadgita 247).
    Чын, які ставіць яву сваім цэлем, стаецца абумоўленым законамі явы і трапляе пад уладу яе даўгіх ланцугоў прычынаў і наступстваў. yajharthat karmano'nyatra lokoyam
    90
    karmabandhanah “Ад чыну, што не для аброку, сьвет гэты зьвязаны чынам” (Bhagavadgita 3.9). Пазбыты свайго праўдзівага змыслу, прыняўшы за змысел яго выяву, ён усё больш апасродкуецца, ліючы ваду сваёй сілы на жорны ўласнай няволі.
    Чын дзеля плёну чыну, чын ня дзеля аброку, вымыкае чыньніка з адзінага скразнога сьвету свабоды. evarn pravartitam cakram nanuvartayattha yah, aghayur indriyaramo mogham partha sajivari “Хто так закручонага кола кручэньня далей ня доўжыць, зламысны, здаволя здоляў, дарэмна жыве ён, Партха” (Bhagavadgifa 316).