Самабыцьцё
Міхаіл Баярын
Выдавец: Логвінаў
Памер: 194с.
Мінск 2014
Несупадзеньне існага (sat) і чуйнага (cif) спараджае быцьцё, час, узьніканьне і зьніканьне. Чуйнае зьвернута да існага, разрозьнівае, дзеліць існае, і ў гэтым нібы меншае за існае. Але чуйнае чувае, ведае мяжу існага і няіснага, і тады выстае з існага, перабольшвае існае, аказваецца большым за існае і няіснае. Зьвернутае да сябе, чуйнае знаходзіць сябе існым, а існае чуйным. У самачуваньні існае і чуйнае супадаюць і перабольшваюцца.
66
tad dhedam tarhy avyakrtam asit. tan namarupabhyam eva vyakriyatasau namayam idamrupa iti. tad idam apy etarhi namarupabhyam eva vyakriyata asau namayam idamrupa iti “Тады гэта было нераскрытым. Яно раскрылася іменем і явай той яго імя, гэта яго ява. I цяпер яно раскрываецца іменем і явай, той яго імя, гэта яго ява.” (Brhadaranyakaupanisad 1.4.7). Праява імені і явы адбываецца як раскрыцьцё і суадпаведнасьць таго і гэтага. Тое яго тое, і гэтае яго гэтае. Ён стварае адпаведнасьць таго і гэтага тым, што робіць тое тым гэтага, а гэтае гэтым таго, імя іменем явы, і яву явай імені. Тэта тое, тое гэта” гэта і робіць чуваньне, пазнаваньне ў гэтым таго. У чуваньні існае стаецца іменем, тым, а быцьцё явай, гэтым. Таму праява пачынаецца як раскрыцьцё чуваньня (cit) і існага (sat).
Называньне іменем явы, сувязь (yoga) імені і явы завецца мовай. Мовай называецца адпачатку веда, знаходжаньне. Таму праява імені і явы, таго і гэтага аказваецца праявай мовы. Мова як адзінае абодвух папярэднічае абодвум. Таму ўсё бытнае напраўду паходзіць з мовы і прасягаецца мовай. тауа so аппат attiyd vipdsyatiydh pranitiyd Гт srnoty uktdm, amantdvo mam ta ilpa ksiyanti srudhi sruta sraddhivdm te. vadami “Мной ежу той есьць, які бачыць, які дыхае, слухае сказ які, несьвядома жывуць ува мне яны, слухай, чуйны, верна кажу я” (Rgveda 10.125.4).
Мяжа (antah) існага і няіснага ўбачана тоествазорцамі (tattvadarsi). Успрыманьнем мяжы існага і няіснага чуйнае перасягае мяжу несьмяротнасьці. atha ya atma sa setur dhrtir esam lokanam asambhedaya. naitam setum ahoratre tarato na jara na mrtyur na soko na sukrtam “Вось гэты Сам (atman), ён насып, мяжа, сутрым дзеля незьмяшэньня гэтых сьветаў.
67
He пераходзяць гэтую мяжу ні дзень, ні ноч, ні старасьць, ні сьмерць, ні гора, ні дабрачын” (Chandogyaupanisad 8.4.1).
Адпаведнасьць таго і гэтага, зводнасьць гэтага да таго завецца тоествам (tattva). Слова tattva ўтвараецца афіксам tva, што ўжываецца ў змысьле tasya bhavah (яго быцьцё). Быцьцё таго значыць быцьцё існага, іста (saffva). У гэтым змысьле тоества і іста, ісьціна супадаюць. У тоестве існае пазнаецца як сапраўды існае істае. Знаньне тоества спраўджвае бытнае як быцьцё і выяву існага, зьвярае яго зь існым, пазнае яго адпаведным існаму, іставым. Уведаньне тоества сябе супадае з самаіставаньнем. Тоества, адпаведнасьць таго і гэтага, становіць істу мовы.
68
Tat
(Isavasyaupanisad)
Om
ptlrnam adah ptlrnam idam ptlrnat ptlrnam udacyate. | pQrnasya ptlrnam adaya ptlrnam e.vavasisyate. 11
Om santih santih santih 11
tsavasyam idam sdrvamydt kin ca jdgatyam jdgat |
te.na tyakte.na bhunjttha ma grdhah kdsya svid dhdnam \1\ kurvdnnevehd karmani jijtvisecchatdm sdmah |
evdm tvdyi nanydthetb'sti nd karma lipyate ndre. |2| asurya nama te. Ioka andhe.na tdmasavrtah | tarns te. pretyabhi gacchantiye ke catmahdno jdnah |3| dnejad ekam mdnaso jdvlyo
nainad de.va apnuvan piirvam drsat | tad dhavato 'nyan dtye.ti tisthat
tdsminn apo matarisva dadhati |4|
tad e.jati tan naijati tad dtire. tad v antike. |
tad antdr asya sdrvasya tad u sdrvasyasya bahyatdh |5| yds tu sdrvani bhutanyatmdnne.vanu pdsyati |
sarvabhtlte.su catmanam tdto nd vijugupsate. |6| ydsmint sdrvani bhtltanyatmaivabhtid vijanatdh | tdtra ko mohah kdh soka e.katvdm anupdsyatah |7|
sd pdryagac chukrdm akaydm avrandm asnavirdm suddhdm dpapaviddham |
kavir mantsi paribhuh svayambhilr yathatathyatd 'rthan vyddadhac chasvatibhyah sdmabhyah |8| andhdm tdmah prdvisanti ye. 'vidyam updsate. | tdto bhtlya iva te. tamo yd u vidyayam ratah |9| anydd e.vahdr vidyaya anydd ahur dvidyayah | iti susruma dhiranamye. nas tad vi cacaksire. \10\
70
Toe
(Ііцавасйаупанішад)
ом,
Поўнае тое, поўнае гэта, паходзіць ад поўнага поўнае, адняўшы ад поўнага поўнае, толькі поўнае і застаецца. Ом, спакой, спакой, спакой.
Уладар асягае ўсё гэта, тое, што рушыць у сьвеце, пакінутым ім жывіся, ня прагні чужога скарба. |1| Учыняючы так тут учынкі, жадацьме пражыць стагодзьдзе, і калі ты ў гэтым ня іншы, ня брудзіць чын чалавека. |2| Бяссонцыя тыя сьветы, цемрай сьляпой ахінуты, рушаць туды, зыйшоўшы, самазабойныя людзі. |3| Непарушна адно, што за мысел хутчэй, недасяжна для Дзіваў, што рушыла першым, Тое, стоячы, тых, што бягуць, абганяе, на ім воды трымае Ўзьнікаючы ў Маці. |4|
Тое рушыць і Тое ня рушыць, Тое блізка і Тое далёка, унутры ўсяго гэтага Тое, ўсяго вонках гэтага Тое. |5| Але які спазірае ў сабе ўсе быты суцэльна, і ўва ўсіх бытах сябе, той ня страшыцца болей. |6| Для якога вызнаўцы сталі сабой самім усе быты, у таго, хто бачыць адзінства, якая аблуда ці гора? |7| Усё асягнуў ён сьветлы, бясьцельны, бязранны, бязганны, бязжыльны, прычысты, рухазор, мыславолец, свабытны, паўсюдны, які ўсё разьмерыў на вечныя векі. |8|
У цемру сьляпую ідуць, якія шануюць няведу, і ў яшчэ большую цемру, якія здаволены ведай. |9| Тое іншым завуць ад веды, іншым завуць ад няведы так мы чулі ад мудрых, што Тое нам паказалі. |10|
71
vidyam cavidyam cayds tad ve.dobhayam sahd | dvidyaya mrtydm tirtva vidydyamrtam asnute. \11\ andhdm tdmah prdvisanti ye ‘sambhutim upasate. | tdto bhuya iva te. tamo yd u sdmbhutyam ratdh \12\ anydd e.vahuh sambhavad anydd dhur dsambhavat | iti susruma dhtranamye. nas tad vi cacaksire. |I3| sambhutim ca vinasdm cayds tad ve.dobhayam sahd | vindSe.na mrtyum tirtva sdmbhntyamrtam acmite. \ld\ hiranmdye.na patre.na satydsyapihitam mukham | tat tvdm ptisann dpavrnu satyddharmaya drstdye. \15\ ptisann ekar^eyama зйгуа prajapatya
vyiiha rasmin sdmtlha te.jo ydt te. rUpdm kdlyanatamam tat te. pasyami
yd 'sav asdu purusah зд 'ham asmi |26| vayiir dnilam amrtam dtheddm bhdsmanfam sdrtram | айт krdto smara krtdm smara krdto smara krtdm smara \17\ dgne ndya supdtha raye. asman
vuvani deva vayunani vidvdn. | yuyodhy asmdj juhurandm eno
bhuyistham te. ndmaiiktim vidhema \18\
OM kham brahma 11
72
Той, хто няведу і веду ведае разам абедзьве, сьмерць перасекшы няведай, ведай сягае нясьмерця. |11| У цемру сьляпую ідуць, якія шануюць няўзбытак, і ў яшчэ большую цемру, якія здаволены ўзбытам. |12| Тое іншым завуць ад узбыту, іншым завуць ад няўзбыту так мы чулі ад мудрых, што Тое нам паказалі. 1131 Які і ўзбытак, і згубу ведае разам абое, згубай сьмерць перасекшы, узбытам сягае нясьмерця. |14| Залатакветным кругам закрыта ісьціны вусьце, Тое адкрый мне, Годзе, для праўды й ісьціны зору. |15| Год, Руш адзіны, Стрым, Сьветач, сып промні, зьбяры сваё зьзяньне, твой той вобраз найлепшы, што бачу, Той я ёсьць, я ёсьць гэты Продак. |16|
Дых у нясьмертны вецер, у спопел гэтае цела. ОМ, воля, помні чын, воля, помні, воля, чын помні! |17|
Агонь, вядзі добрасьцегам у рай нас, бог, веднік дарогаў, адбі ад нас ліха крывое, мы дамо табе большую славу. |18|
ОМ, род прастор.
73
Імя пачатку
Ом першы гук, які гаворыць немаўля, гук, які мычаць сьвятарныя каровы у Індыі, гук, якім пачынаюцца ўсе мантры і гімны Ведаў. Слова pranava, якім называецца склад ом, утвараецца ад прыстаўкі рга (наперад) і кораня пй, што мае два асноўныя змыслы “зрушвацца зь месца, пачынацца” і “праслаўляць”. Ад яго ўтвараюцца словы nava і navina (новы), а часьціца пй значыць “цяпер, вось, ну”. Пранава значыць “абнаўленьне, пачынаньне з пачатку” і “праслаўленьне”. Гэта знак звароту да пачатку, сымбаль санатанадгармы, ведавай спадчыны. pranavah sarvavede^u sabdah khe paurusam nrsu “Я ў ведах пранава, ў людзях людзкасьць, слова ў прасторы” (Bhagavadgita 7.8). Што значыць “ом” і чаму ён лічыцца сьвятарным?
Для сучаснага чалавека, звыклага да супрацьстаўленьня культуры і прыроды, мова ўспрымаецца як нешта штучнае, ненатуральнае, што адрозьнівае яго ад жывёлаў і вылучае з засталага сьвету. Наадварот, ва ўпанішадах мова пералічваецца часам сярод здоляў (indriya), прыродных здольнасьцяў чалавека, разам са зрокам, слыхам, дотыкам, нюхам.
Нават не прыкладаючы высілкаў, проста дыхаючы, чалавек увесь час гаворыць два гукі so'ham (“я той”). Каб вымавіць гук, ён адкрывае рот і напружвае галасавыя зьвязкі, і дых (prana) ператвараецца ў гук, які на слых успрымаецца як а. Калі, вымаўляючы а, узьняць сьпінку языка да сярэдняга нёба, той самы гук будзе гучаць як і. Калі самкнуць вусны да маленькага кола, той самы гук будзе чутны як й. Калі амаль дакрануцца языком да сярэдняга нёба, ён ператворыцца ў ya, а калі дакрануцца цалком, то стане са. Так, зьмена меры месца і высілкаў вымаўленьня утварае з аднаго гуку ўсе
74
засталыя, увесь альфабэт гукаў. I хаця яны ўспрымаюцца як асобныя літары і фанэмы, для граматыста яны аформлены жыцьцёвы дых (prana). Адзінае і першаснае, што сталася ўсімі гукамі мовы, не перастае быць сабой, калі зьмяняецца мера, што накладаецца на яго.
Дачыненьні выявы і змыслу абавязковыя (nitya). Выява абавязкова зьяўляецца выявай змыслу, і змысел абавязкова зьяўляецца змыслам выявы. He бывае выявы бяз змыслу і наадварот, няма змыслу без выявы, хаця адносіны іх могуць быць не зусім простымі. Гукі мовы ня могуць ня мець змыслу, бо маюць выяву.
Утварэньне альфабэту гукаў у роце чалавека зьяўляецца праявай на ўзроўні грубай мовы (vaikhari) больш тонкага ўтварэньня змыслаў у роце змыслаў. Як з дыху ўзьнікае гук, а зь першага гуку празь зьмену меры ўзьнікаюць усе засталыя гукі, утвараючы кола фанэмаў (varnacakram), так з адзінага змыслу празь зьмену меры ўзьнікае альфабэт змыслаў, спалучэньне якога далей дае змыслы каранёў і афіксаў. Іх спалучэньне ў сваю чаргу ўтварае словы, якія даюць бясконцую колькасьць магчымых выказваньняў. Прыгэтым адзіны першасны змысел (para vak) заўсёды застаецца і нікуды не зьнікае на ўсіх узроўнях праявы мовы, як першасны гук нікуды не зьнікае ўва ўсіх словах мовы. Ён незаўважны, як незаўважны дых, пры вымаўленьні гукаў, як незаўважныя гукі, калі ўспрымаюцца змыслы. Маггка мярэжа змыслаў гэта рот змыслаў, які спараджае альфабэт змыслаў, накладаючы меру (matra) на першасны і адзіны змысел.