• Газеты, часопісы і г.д.
  • Самабыцьцё  Міхаіл Баярын

    Самабыцьцё

    Міхаіл Баярын

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 194с.
    Мінск 2014
    36.7 МБ
    Каб дасягнуць аднаго, трэба зрабіць другое, а для другога трэцяе: такая прычыннасьць абумоўленага явай чыну. Каб апынуцца ў гасподзе, неабходна ўзьняцца па сходах, адчыніць дзьверы. Уява прадказвае доўгі вобразны алгарытм дасягненьня цэлю, тым часам як ён можа быць дасягнуты непасрэдна і адразу. Магчыма адразу апынуцца ля цэлю, бо выява няўладна над тым, што яна выяўляе.
    Імя і вобраз зьяўляюцца імем і вобразам чыну. Тое, што доўга і пасьлядоўна ў прасторы явы, імгненна і адначасова ў прасторы змыслу. Чын, вольны ад служэньня яве, вярнуўшы змысел аброку, стаецца скразным і непасрэдным, неабумоўленым прычыннасьцю працягласьці і прасторы. sthiilasvarupasuksmaanvayaarthavattvasamyamad bhutajayah. tato 'nimadipradurbhavah kdyasampat taddharmaanabhighatas ca “Ад авалоданьня змысьловасьцю сувязі тонкай і грубай явы адбываецца перамога (вялікага) быцьця. Адгэтуль узьнікненьне зьмяншэньня і іншых здольнасьцяў, набыцьцё (усякага) цела і непашкоднасьць яго прыроды” (Yogaзйггапі 3.4445)
    91
    sraddhayagnih samidhyate sraddhaya huyate. havih “Верай запальваецца агонь, верай абракаецца аброк” (Rgveda 10.151.1). Вера стаіць напачатку мовы, злучаючы прасторы явы і змыслу, прасягаючы ўвесь трысьвет. ahdm e.va vdta iva prd vamy drabhamand bhdvanani visvd, paro diva para end prthivyaitdvatt mahind sdm babhuva “Я нібы вецер вею, pyшачы ўсе сусьветы, больш за неба, больш за зямлю, магутой такая паўстала” (Rgveda 10.125.8).
    yd піза sarvabhdtdndm tasyamjagarti samyami“Што ноч дзеля ўсіх істотаў, у тым самаўладны чуйны” (Bhagavadgita 2.69). Чын аброку дзеецца ў ночы явы, чацьвертай (turya) уседасяжнай прасторы веры, аднолькава блізкай да любога часу і месца, цэлі і прычыны. Няма немагчымага для веравіта.
    92
    Nama, rupa, karma
    (Brhadaranyakaupanisad 1.6.3)
    1.6.1	trayam va idam nama rupam karma, tesam namnam vag iry etad esam uktham, ato hi sarvani ndmany uttisthanti. etad esam sama, etaddhi sarvair namabhih samam. etad esam brahma, etaddhi sarvani namani bibharti.
    1.6.2	atha гйрапат caksur ity etad esam uktham, ato hi sarvani гйрапу uttisthanti. etad esam sama, etad dhi sarvai rupaih samam. etad esam brahma, etad dhi sarvani rupani bibharti
    1.6.3	atha karmanam dtmety etad esam uktham, ato hi sarvani karmany uttisthanti. etad esam sama, etad dhi sarvaih karmabhih samam. etad esam brahma, efad dhi sarvani karmdni bibharti.
    1.6.d	tad etat trayam sad ekam ayam atma. atmo ekah sannetaf trayam. tad etad amrtam satyena channam, prano va amrtam, namarupe satyam, tabhyam ayam ргапаз channah.
    94
    Імя, ява, чын
    (Бргадаранйакаупанішад 1.6.3)
    1.6.1	Напраўду, ўсё гэта тры: імя (патагі), ява (гйра), чын (кагтагі). Мова сказ тых імёнаў, бо зь яе паўстаюць усе імёны. Гэта іх сьпеў (samari), бо гэта роўна (sama) ўсім імёнам. Гэта іх род (brahmari), бо гэта трымае ўсе імёны.
    1.6.2	Вока сказ тых яваў, бо зь яго паўстаюць усе явы. Гэта іх сьпеў, бо гэта роўна ўсім явам. Гэта іх род, бо яно трымае ўсе явы.
    1.6.3	Сам (atmari) сказ чынаў, бо зь яго паўстаюць усе чыны. Гэта іх сьпеў, бо ён роўны ўсім чынам. Гэта іх род, бо ён трымае ўсе чыны.
    1.6.4	Гэтыя тры ёсьць адно існае (sat), ёсьць гэты Сам (atmari). Сам напраўду існы адзін ёсьць гэтыя тры. Гэта несьмяротнасьць (amrta), пакрытая ісьцінай (satya). Дых (prana) напраўду несьмяротнасьць. Імя і вобраз ісьціна. Імі пакрыты гэты дых.
    95
    Дух мовы
    trayam va idam nama гйрат karma, tesam namnam vag ity etad esam uktham, ato hi sarvani namdny uttisthanti ... atha rupanam caksur iry etad esam uktham, ato hi sarvani гйрапу uttisthanti ... atha karmanam atmety etad esam uktham, ato hi sarvani karmdny uttisthanti. “Усё гэта тры: імя, ява, чын. Імёнаў мова гэта іх сказ, зь яе паўстаюць усе імёны ... Яваўвока гэта іх сказ, зь яго паўстаюць усе явы ... Чынаў сам Дух (atmari) гэта іх выказ, зь яго паўстаюць усе чыны” (Brhadaranyakaupanisad 1.6.3).
    Сузнаньне ўзьнікае як суадпаведнасьць прастораў таго і гэтага, імені і явы. Здоль (indriya) зроку раскрываецца прасторай явы, гэтага. Здоль слыху прасторай імені, таго. Зрок, прастора явы стаецца зямлёй, шырынёй і даўжынёй. Слых, прастора імені стаецца небам, вышынёй. Паміж імі раскрываецца здоль дотыку, прастора руху і чыну. Чын ні тое, ані гэтае, чын неадасобны ад сябе, чын сам, пакуль чыніцца. Чалавек жыве ў трысьвеце імені, явы і чыну, на зямлі явы, пад небам імені.
    vadan vdkpasyami caksuh srnvan chrotram manvano manah. tany asyaitani karmanamany eva “Мовячы, ён мова, бачучы, зрок, слухаючы, слых, мысьлячы, мысел. Усе яны толькі імёны яго чынаў” (Brhadaranyakaupanisad 1.4.7.). Чынам лучыцца імя і ява, бо імя гэта імя чыну, і ява гэта ява чыну. Адзін той самы чын робіць імя і яву, вобраз і слова. Чын, што творыць яву, дзеіцца ў прасторы зроку, на віднай зямлі і пад відным небам. Калі пытаюцца, што такое чын, то ў адказ уяўляюць выяву чыну. Але чын не выява чыну, вецер не паветра, таму чын застаецца няўлоўным, як вецер, дых, тоества руху. Чын няўяўны як чын, бо чын папярэднічае яве.
    96
    Імя стаецца словам у прасторы слыху. Чын, што творыць словы, дзеіцца ў роце. Рот цэлы сьвет, у якім ёсьць свае зямля і неба, між якімі вее вецердых і рушыць язык. На санскрыце і лаціне слова “нёба” азначае “неба” (ralu, palatum). Як месца чыну, рот, маленькі сусьвет, суадпаведны зроку, вялікаму сьвету. Таму ўсякі чын, што чыніцца ў адным сьвеце, мае сваю адпаведнасьць у другім. Каб гаварыць слыхам пра зрок, патрэбныя два сьветы, дзьве прасторы чыну, каб той чын адпавядаў гэтаму. Сьвет, прастора зроку яўная, відная, павольная. Рот, прастора ўтварэньня гуку сукрытая, тайная, хуткая. Слых гаворыць пра зрок, але зрок ня бачыць слых. У бальшыні моваў слова “мова” адначасна значыць і “язык”.
    Гаварыць значыць чыніць тое самае, пра што ідзе гаворка. Калі чалавек мовіць, то ў чуваньні чыніцца ўсё, пра што гаворыцца. Гаварыць значыць чыніць тое, што кажацца, у прасторы мовы. Чын зьяўляецца першасным знакам, бо адно тут не азначае другое. Чын чыніцца і значыць самога сябе адразу. Чын кранае і паведамляе крананьнем. Усе іншыя знакі толькі надбудоўваюцца над чынам і адлі зводзяцца да чыну. Казаць пра яву значыць казаць пра чын, выявай якога яна ёсьць. Казаць пра чын значыць чыніць гэты чын у другой прасторы. Мовіць значыць чыніць.
    Суадпаведнасьць слова і явы забясьпечвае адзін і той самы чыньнік і ўспрымальнік, які мовіць словы і бачыць вобразы. Плятон у размове “Кратіл” тлумачыць суадпаведнасьць словаў і рэчаў перайманьнем (pippoi^) “імя ёсьць перайманьне голасам таго, што пераймаюць”, “імя ёсьць пэўнае перайманьне рэчы” (Плятон “Кратіл”, 432b). Але ад гэтага рэч, перайманае, нібы набывае большую істасьць за слова, пераймальнае. Выява, віднае (вібод) пачынае займаць месца імені (патап). Але перайманьне ўжо патрабуе суадпа
    97
    веднасьці прастораў як сваёй перадумовы. Рот не пераймае сьвету, і слых не пераймае зроку. Адзіны выток забясьпечвае суадпаведнасьць. Чын, што чыніцца адным чыньнікам у дзьвюх суадпаведных прасторах, ня мае іншай магчымасьці, як толькі быць суадпаведным. Адзіны чыньнік, адзіны ўспрымальнік чыну, і суадпаведныя прасторы чыну робяць гук, народжаны ў роце непазьбежна суадпаведным яве ў зроку.
    Змысел частка знаньня. Змысел існуе ў прасторы знаньня. Знаньне знае тоества, сувязь гэтага і таго, явы і імені, быцьця і існага. Чын лучыць тое і гэтае, забясьпечвае адпаведнасьць явы і імені, і таму знаньне тоества аказваецца знаньнем чыну. Таму змысел гэта знаньне чыну, руху. Слова artha (змысел, цэль, прызначэньне) утвараецца ад кораня г (рушыць). Слову “рэч” адпавядае ў санскрыце padartha “змысел, цэль слова”. Рэч тое, пра што рачэцца, ідзе мова. Змысел рэчы складаецца ў чыне, руху, у тым, якую долю яна мае ў чыне. Пытацца, у чым змысел рэчы, значыць пытацца, у чым яе цэль, дзеля якога яна чыну?
    Словаўтварэньне ў санскрыце пачынаецца з каранёў, што маюць змысел чыну. Уток (афікс) упэўнівае, абмяжоўвае змысел пратвору (кораня), удакладняючы яго долю ў чыне, утвараючы чыньніка, кмень чыну, сродак чыну ці месца чыну. Другасныя словы ўтвараюцца ад першасных, утвораных ад каранёў. Таму змысел усякага слова складаецца ў чыне і ўсякае выказваньне можа быць зразумета як чын. Пытацца, у чым змысел слова, значыць пытацца, які чын і ўдзел ў чыне яно азначае. Чын становіць змысел рэчы і слова.
    Як зразумець чын? Чын ня зводны да выявы чыну. Чын няўлоўны як вецер, які бачаць толькі па яго наступствах, выявах. Вецер ня лісьце дрэва, якое ён трасе, і не паветра,
    98
    якое ён рушыць. Чын рушыць рэчы, кранае рэчы, уваходзіць у рэчы, праходзіць скрозь рэчы, але застаецца пазамежным рэчам. Але калі чын змысел рэчы, значыць, чын кранае і рушыць чын. Чын нібыта мае выкметы, адрозьніваецца часам, прасторай, сродкам, высілкам, але ўсё гэта ня сам чын. Калі пакінуць толькі змысел, застанецца толькі чын. Таму чын мае змысел і знаецца дачынна іншага чыну, усіх чынаў і чыну ўвогуле. Слоўнік каранёў (dhatupatha) зьяўляецца адначасова слоўнікам чынаў. I калі змысел знаньне чыну, слоўнік чынаў гэта слоўнік змыслаў мовы. Карані ўтвараюцца з спалучэньня прагукаў. Кола прагукаў зьяўляецца альфабэтам, колам чынаў. I паколькі змысел гэта знаньне чыну, кола чынаў гэта кола змыслаў, аснова знаньня. Гук мае змысел, бо нараджаецца з чыну.
    Гукі ўтвараюццаўроце, улоньні гуку зь меры, абмежаваньня дыху. Дых рух, вецер, першачын усіх гукаў. Усе гукі зьяўляюцца толькі абмежаваньнем, мерай (тапа), выабражэньнем дыху. Як усе гукі насамрэч адзіны дых, так усе чыны насамрэч адзіны чын, рух. Адзіны рух рушыць унутры ўсякага чыну. Чысты адзіны чын як пачатак усякага чыну, супадае зь існым (sat) і духам (dtmd). Ад кораня as (ёсьць) утвараецца asu (дых, жыцьцё). Магчыма таму карані as (ёсьць) і as (кідаць) маюць адну выяву. dmd avatdm svadhdya tad e.kam tasmad dhanydn nd pardh kim candsa “Бяз дыху дыхала тое адно самадзейна, і ад яго іншага звыш анічога ня йснела” (Rgveda 10.129.2). I калі змысел ёсьць знаньне чыну, усе змыслы ёсьць адно знаньне існага, адзінага пачатковага чыну, Духу. mama yonir mahad brahma tasmin garbham dadhamy aham, sambhavah sarvabhdtdndm tato bhavati bhdrata “Мне ўлоньне вялікі Род, у яго я ўкладаю зародак, зь яго субыцьцё ўсіх бытаў узьнікае, нашчадак Бгараты” (Bhagavadgita 14.3). 3 Роду нараджаюцца ўсе быты. 3 роту нараджаюцца словы мовы.