Самабыцьцё
Міхаіл Баярын
Выдавец: Логвінаў
Памер: 194с.
Мінск 2014
99
Словы “рот” і “род” нездарма гучаць падобна. Слова brahman утвараецца з пратвору brh (расьці, мовіць) і значыць адначасова род, рост і мову. I калі праява сьвету ёсьць праявай мовы, то род, брагман ёсьць рот мовы. evam bahuvidha yajha vitata brahmano mukhe “Прасьцягнуты мноствы аброкаў так перад ротам Роду...” (Bhagavadglta 4.32). Дых уваходзіць у рот, мераецца, абмяжоўваецца ротам і з роту нараджаецца гукам. Рот зьяўляецца ўлоньнем, пратворай гуку, дзе на дых накладаецца мера (matra), абмежаваньне. Гук нараджаецца з роту, таму рот маці (matr) гуку.
Меры, што накладаюцца на гук гэта час (каіа), месца (sthdna) і высілак (prayatna). Toe, што чуецца як розная якасьць, кмета (guna) гукаў, глухасьць і звонкасьць, прыдыхальнасьць і непрыдыхальнасьць, даўжыня і кароткасьць, зьяўляецца вынікам розьніцы месца, часу і высілку, але ня дыху, які застаецца адным і тым самым у кожным гуку. Гук невымоўны бяз дыху, і ўся прастора ўтварэньня гукаў ёсьць безь яго толькі магчымасьць гуку. Дых Сам (atma) гуку. Дых паўната гуку. Дых як першагук, зь якога ўтвараюцца прагукі, зьяўляецца першачынам. I паколькі змысел гэта знаньне чыну, чын, рух прасягае ўсю мову. Мова рушыць. aham evd vdta iva prd vamy ardbhamana bhdvanani vUva, pard diva para end. prthivyaitdvatt mahind sdm babhilva “Я нібы вецер вею, рушачы ўсе сусьветы, больш за неба, больш за зямлю, магутой такая паўстала.” (Rgveda 10.125.8).
Гук гэта дых і мера дыху. Мера спыняе, абмяжоўае рух. Спын, мяжа ёсьць на другім канцы руху. Але спын, мяжа таксама рух. Рух мае спын, мяжу як магчымасьць усіх рухаў. Рух спыняе рух, чын вымярае чын. Неруш (nirvana) самы хуткі рух ёсьць з усіх канцоў руху адразу. У існым супадае рух і спын, чын і прачына, імя і ява. tad etat trayam sad ekam ayam atma. dtmo ekah sannetat trayam. tad etad amrtam
100
safye.na channam, prano va anirtam, namarupr satyam, tabhyam ayam pranas channah ‘Тэтыя тры ёсьць адно існае (sat), гэта ёсьць Сам (at man). Сам (агтагі) напраўду існы адзін ёсьць гэта тры. Гэта несьмяротнасьць (amrta), пакрытая ісьцінай (satya). Дых (prana) напраўду несьмяротнасьць. Імя і ява (патагйра) ісьціна (satya). Імі пакрыты гэты дых” (Brhadaranyakaupanisad 1.6.3).
101
Vyakaranam
(Brhadaranyakaupanisad 1.4.7)
tad dhedam tarhy avyakrtam asit. tan namarupabhyam eva vyakriyatasau namayam idamrtipa iti. tad idam apy etarhi namarilpabhyam eva vyakriyata asau namayam idamrtipa iti. sa esa iha pravista a nakhazrebhyo yatha k^urah ksuradhane 'vahitah syad visvambharo va visvambharakulaye. tarn na pasyanti. akrtsno hi sah pranann eva prano nama bhavati. vadan vak pasyams caksuh srnvah chrotram manvano manah. tany asyaitani karmanamany eva. sayo 'ta ekaikam upaste na sa veda. akrtsno hy eso 'ta ekaikena bhavati. atmety evopasita. atra hy ete sarva ekam bhavanti. tad etat padaniyam asya sarvasya yad ayam atma. anena hy etat sarvam veda. yatha ha vai padenanuvinded evam kirtim зіокат vindateya evam veda.
102
Выпраява
(Бргадаранйакаупанішад 1.4.7)
Спачатку ўсё гэта было нераскрытым. Яно раскрылася іменем і явай, той імя, гэта ява. Яно і цяпер раскрываецца толькі іменем і явай, той імя, гэта ява. Ён увайшоў сюды да кончыкаў пазногцяў, як укладаецца нож у похвы, як агонь зьмяшчаецца ў драўніне. Яго ня бачаць, бо ён няцэлы. Дыхаючы, ён дых па імені, мовячы мова, зерачы зрок, слухаючы слых, мысьлячы мысел. Гэта толькі імёны яго чынаў. Таму той, хто яго шануе як аднаго і другога, ня ведае, бо няцэлы ён ёсьць адным і другім. Толькі як Сябе яго мае шанаваць тады ўсё гэта стаецца адным. Таго, хто ёсьць сам гэтага ўсяго, мае знайсьці па сьледзе. Бо так ён уведае ўсё. Як хто знойдзе яго па сьледзе, так здабудзе славу і пашану, той, хто так ведае.
103
Дотык чыну
bhutabhavodbhavakaro visargah karma samjhitah “Вырух, што чыніць узбытак быцьця бытаў знаецца чынам” (Bhagavadgitd 83) Чын папярэднічае быцьцю. Чын творыць рэчы і целы, дастае іх з гліны пратворы, надае ім сілу часу. Быцьцё зьяўляецца вынікам, працягам чыну. Чын не адбываецца ў быцьці, але ўзбаўляе, прычыняе яго. Прастора чыну паміж існым (sat), вечным, заўжды цяперашнім, поўным і быцьцём (bhava, bhtita), узьніклым, часовым, частковым, мінучым.
Існае прастора паўнаты змыслу, невыяўнага. Быцьцё прастора яго выявы. Чын вытачае, вырушае, вытворвае змысел у яве, раскрываючы трысьвет імені, вобразу, руху. Здоль слыху стаецца прасторай змыслу, існага, імені, назоўнага. Здоль зроку прасторай выявы, быту, вобразу, твормы, называнага. Паміж імі застаецца здоль дотыку, што ўжываецца як прастора чыну і руху.
Чын датыкае, кранае, мне, лепіць гліну прачыны, дастаючы зь яе целы і рэчы. Рэч працяг чыну, яго зьлепак і памяць. Быцьцё рэчы гэта зьдзяйсьненьне, высіленьне ўкладзенай у яе сілы чыну, і паступовае вяртаньне назад у гліну, распростваньне і разгладжваньне яе зьмяцін і складак. Выява гэта зьмятак, зьлепак, памяць чыну ў прасторы зроку. Быцьцё гэта памяць чыну.
Успрыманьне рэчы ці цела гэта дотык (spared), адбітак (samskara), сьлед (pada) чыну на нутраной гліне сьвядомасьці. Чуваньне, сьвядомасьць (citta) завецца нутраным чынам (antahkarana), нутраной прасторай чыну. У чуваньні разгортваюцца і зьбіраюцца ў адно прасторы здоляў. Таму ўспры
104
маньне аказваецца судотыкам чуваньняў, судакрананьнем чыньнікаў. Мець справу з рэччу ці целам значыць мець справу з дотыкам чыну і яго чыньнікам. I каб дотык чуваньняў быў магчымым, каб мяжа чуваньняў была судакранальнай, яны ўсе павінны быць насамрэч часткамі, зьлепкамі, вытворамі адзінага, першаснага прадчуваньня (caitanya).
105
Vak
(Rgvedah 10.125)
ahdm rudrebhir vdsubhis caramy ahdm adityair utd visvddevaih | ahdm mitravdrunobha bibharmyahdm indragm ahdm asvinobha \1\ ahdm somam dhanasam bibharmy ahdm tvdstaram utd pusdnam
bhdgam | ahdm dadhami drdvirtam havismate supravyeydjamanaya sunvate |2| ahdm rdstrt samgamanivasunam cikitustprathamayajniyandm | tarn ma deva vy adadhuh purutra bhuristhdtram bhury
aveidyantim |3| mdya so drmam attiyo vipasyatiyah pranitiyd im srnoty uktdm | amantdvo mam rd upa ksiyanti srudhisruta sraddhivdm te. vadami |1( ahdm evd svaydm iddm vadami jdstam devebhir utd mdnusebhih | yam kamdye tamtam ugrdm krnomi tarn brahmdnam tarn rsim tarn sumedhdm |5| ahdm rudrdya dhdnur a tanomi brahmadvise idrave hdntavd u | ahdm jdnaya samadam krnomy ahdm dydvaprthivi a vivesa 161 ahdm suve pitdram asya murdhdn mdmayonir apsv antdh samudre | tdto vi tisthe bhuvandnu visvotamum dyam varsmdnopa sprsdmi \7\ ahdm evd vata iva prd vamy ardbhamana bhuvandni visva | pard diva para ena prthivyaitavati mahind sdm babhuva |8|
106
Мова
(РГведа 10.125)
Я рушу Рудрамі, Васу, я Адітйамі, ўсімі багамі, я трымаю Мігру й Варуну абодвух, я Індру і Агні, Аіцвінаў абодвух. 111 Я трымаю вірлівага Сому, я Тваштра, Пўшана
і Бгагу, я даю сьвятару нагароду, што сок цісьне аброчніку ўважны. 121 Я ўладарка, скарбніца скарбаў чуйная, першая з вартых аброку, той мяне ўстанавілі багі паўсюль многамесцавай, многадасяжнай. |3| Мной ежу той есьць, які бачыць, які дыхае, слухае сказ які, несьвядома жывуць ува мне яны, слухай, чуйны, верна кажу я. |4| Я толькі сама штозаўгодна прамаўляю людзьмі і багамі, каго ўпадабаю, аднога раблю радавітам,
іншага мудрым, прарокам. |5| Я напінаю лук Рудру, каб зьбіць родаварожую зброю, я люду ўчыняю спрэчку, я неба й зямлю пранікла. |6| Я нараджаю бацьку гэтага напачатку, маё ўлоньне між водаў у моры, адтаго асягаю ўсе сьветы, неба велічынёю кранаю. |7| Я нібы вецер вею, рушачы ўсе сусьветы, больш за неба, больш за зямлю, магутой такая паўстала. |8|
107
Рой мудрасьці
(Плятон, ‘Кратіл’)
Сакрат. Сябра, я заўважаю, што ў галаве маёй цэлы рой мудрасьці.
Гермаген. Што за рой?
Сакрат. Сьмешна, але я нат думаю, што ў гэтым ёсьць нешта пэўнае.
Гермаген. Што менавіта?
Сакрат. Мне здаецца, я бачу Геракліта, як ён мовіць старажытную мудрасьць пра Крона і Рэю; але ў Гамэра, між іншага, таксама ёсьць пра гэта.
Гермаген. Ты пра што?
Сакрат. Геракліт кажа недзе: “Усё рушыць, і нішто не стаіць на месцы”, а яшчэ, прыпадабняючы ўсё існае плыні ракі, ён кажа, што “двойчы не ўвайсьці ў адну і тую самую раку”.
Гермаген. Гэта так.
Сакрат. Што ж? Ты мяркуеш, далёкі быў ад гэтай думкі Геракліта той, хто станавіў прапродкамі ўсіх іншых багоў імёны Рэі і Крона? Ці, на тваю думку, у Геракліта выпадкова, што імёны абаіх значаць плынь? I Гамэр у сваю чаргу ўказвае паходжаньне ўсіх багоў ад Акіяна і маці Тэфіі. Думаю, што і Гесіод таксама. I Арфей недзе таксама:
108
Сакрат. Мілы мой, хіба ты ня ведаеш, што імёны, прысвоеныя адпачатку, ужо даўно пахаваныя пад друзам прыстаўленых і аднятых літараў высілкамі тых, хто складаючы зь іх трагедыйныя сьпевы, усяляк мянялі іх дзеля мілагучнасьці...
Сакрат. Вось, перш за ўсё ўяўляецца мне сродкам выяўленьня ўсякі рух.
Сакрат. Мы казалі, што імёны азначаюць існасьць рэчаў так, як калі б усё існае рушыла, неслася і цякло.
109
Руш
Слова rsi ўтвараецца ад кораня г> (“рушыць, рухаць, пранікаць, працінаць”). Ад таго самага кораня ўтвараюцца словы rsri (дзіда, меч), rsu (полымя), rsva (высокі, вялікі, велічны), rsya (рана, шкода), arsana (рухлівы, праніклівы). Ад яго ж походзяць беларускія словы “рушыць” і “рухаць”. Таму найбольш блізкім перакладам rsi было б слова “руш”.
Словам rsi называюцца празорцы (drasrr) ведаў, паэты (kavi), пачынальнікі ведавай спадчыны. Веды, якія ўвідзелі, знайшлі ў сабе і выявілі рушы, называюцца ў ведах мовай (уас). brhaspare prarhamam vaco agram yar prairata namadheyam dadhanah, yad esam sresrham yad aripram dsir prend rad esam nihiram guhavih. saktum iva tiraund punanroyarra dhira manasd vacam akrara, arrd sakhdyah sakhyani janare bhadraisam laksmir nihitadhi vaci. yajfiena vacah padaviyam dyan ram anv avindann rsisu pravistdm, ram dbhrrydvy adadhuh pururrd ram saprarebha abhi sam navanre. “Пане слова, быў першы пачатак мовы, калі імядзею рушылі дзейныя, што было ў іх найлепшае, чыстае, тое, глыбока сукрытае, любоўю яны явілі. Нібы мукў сітам чысьцячы, дзе разумныя мыслам мову чынілі, там знаюць сябры сяброўства, бо шчасны іх знак укладзены ў мову. Аброкам мовы дарогу яны прайшлі, яе спанайшлі яны ў рушаў праніклай, яе прынёсшы, яны разьдзялілі множна, яе сем слаўцаў разам вітаюць” (Rgveda 10.71.13).