Санеты Арфею  Райнер Марыя Рыльке

Санеты Арфею

Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 143с.
Мінск 1982
19.47 МБ
ПаіэзіяХ народау X свёту
РАННЭР МАРЫЯ РЫЛЬКЕ
САНЕТЫ
АРФЕЮ
П АЭ 31Я Хн АРОДАЎ X С В ЕТУ
Раіінэр Марыя Рыльке, 1925 г.
РАЙНЭР МАРЫЯ РЫЛЬКЕ
САНЕТЫ АРФЕЮ
ЛІРЫКА
Выбраў і пераклаў з нямецкай мовы ВАСІЛЬ СЁМУХА
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1982
II (Австр)
Р 95
Пераклад зроблены з выдаііня: Rainer Maria Rilke
Werko in drei Banden. Erster Band — Zweiter Band. Gedichte Insel-Verlag Anton Kippenberg, Leipzig, 1978
Рэцэнзент Уладзімір Папковіч
4703000000—094
1’ 	—	IbZ—o£
M 302(051-82
Укладанне. Прадмова. Заўвагі. Афармленне. Пераклад на беларускую мову. Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1982 г.
ПАКУТЫ I ПЛДЗЕІ ПАЭТА
Сярод паэтаў Захаду, якія выступілі са сваімі творамі на мяжы XIX—XX стагоддзяў, адно з псршы.х месц займае выдатпы аўстрыйскі лірык Раіінэр Марыя Рыльке. Паэзія Рылько вырасла на аспово ўпутранага засваення гумапістычпых каштоўнасцей іншых культур — славяяскіх і раманскіх. Шырокую канцэпцыю класічнай і сучаснай еўрапейскай культуры паэт супрацьпастаўляў нацыяналістычнай і шавіністычнай канцэпцыі тагачаснай Аўстра-Венгерскай манархіі.
Рыльке нарадзіўся 4 снежня 1875 года ў Празе, дзе прайшлі яго дзяцінства і дні юнацтва. Яго продкі былі чэхі. У адзінаццаць год будучага паэта бацькі аддалі ў кадэцкі корпус. Хваравіты і ўражлівы падлетак адчуваў сябе тут, як у турме. Хутка яго адлічылі за непаспяховасць і слабае здароўе. Але Рыльке настойліва вучывда — наводвае Пражскі, а потым Берлінскі і Мюнхенскі універсітэты. Гэта дало яму магчымасць пабыць грунтоўныя веды ў галіне мастацтва, літаратуры і моў.
Свае першыя вершы Рыльке напісаў у дзіцячыя гады. Яго паэтычным дэбютам быў зборнік «Жыццё і песпі» (1894). Потым выходзяць зборнікі «Ахвяры ларам» (1895) і «Увянчаны марамі» (1896). У іх адчуваецца цесная сувязь паэта з жыццём чэшскага народа, з нацыянальнай паэтычнай традыцыяй. Акрэсліваецца сацыяльная і гуманістычная накіраванасць паэзіі Рыльке, якая будзе ўзмацняцца з кожпай новай кнігай паэта.
Праўда, Рыльке быў супраць, каб у яго паэзіі шукалі сацыяльнасць. Ён хацеў, каб яго творы разглядвалі толькі ў этычным або эстэтычным плане. I ўсё ж
скрозь самыя адцягненыя этычныя і метафізічпыя пабудаванпі ў паэзіі Рыльке выразна прагледжваецца сацыяльны пачатак.
Рыльке з’яўляецца аўтарам дзосяці паэтычных зборнікаў (лепшыя з якіх, хоць і не адразу, прынеслі яму сусветную вядомасць), шэрагу празаічных твораў, у тым ліку рамана «Запіскі Мальтэ Лаўрыдса Брыге», грунтоўнаіі манаграфіі пра Радэна, пранікнёных «Пісьмаў пра Ссзана», перакладаў прозы і паэзіі.
Лёс Рыльке склаўся нялёгка. Неўладкаванае жыццё, поўнае матэрыяльных нягод і сямейных непаладкаў, прымусіла яго пакінуць зямлю продкаў і, падобна Байрану, Гейнэ, Міцкевічу, вапдраваць па розных краінах Еўропы. Але не толькі беднасць гнала Рыльке з горада ў горад, з краіны ў краіну, Хваравітае адчуванне адзіпоты, імкненне вырвацца з удушлівай атмасферы аўстрыйскага мадэрнізму, надзея знайсці «сапраўднае аблічча свету» былі галоўнай прычынай гэтага.
Духоўпай радзімаю Рыльке стала Расія, у якой ён пабываў у 1899 і 1900 гадах. Двойчы Рыльке наведваў Л. Талстога ў Яспай Паляне, ездзіў у Маскву і Пецярбург, падарожпічаў па Волзе і Украіне, жыў у сялянскага паэта С. Д. Дрожжына. Рыльке вельмі захапіўся старажытным рускім дойлідствам, сучасным яму рускім жывапісам і, асабліва, рускай моваю. Ён пераклаў на нямецкую мову «Слова аб палку Ігаравым», паасобныя творы М. Лермантава, А. Чэхава, Ф. Дастаеўскага і нават сам пісаў вершы па-руску.
Рыльке ўспрыняў Расію крыху аднабакова — у святле славянафільскіх і рэлігійных уяўленняў. Яна бачылася яму як краіна будучыні, але як антыпод заходняй цывілізацыі з яе механіцызмам, практыцызмам, уласніцкім эгаізмам. Пасля наведання Расіі ў Рыльке ўзмацняецца адчуванне ўнутранай сувязі паміж людзьмі. «Калі б мая душа была горадам, яна была б Ма-
сквою»,—пісаў ён. «Чым я абавязаны Расіі? Яна зрабіла з мяне таго, кім я стаў; з яе я ўнутрана выйшаў, усе мае глыбінныя вытокі — там» (пісьмо 1920 г.).
Балючым было вяртанне Рыльке ў капіталістычную Еўропу. Уражанні паэта знайшлі месца ў кнізе вершаў «Часаслоў» (1905) — своеасаблівьш водгуку Рыльке аб Расіі.
Кніга напісана ў форме споведзі-гутаркі з «суседам-богам» рускага манаха, усё жыццё якога ёсць няспыннае імкненне наблізіцца да бога. Гэтае імкненне — пошукі найвышэйшага, вечнага сэнсу жыцця. Бог Рыльке — не хрысціянскі бог і паогул пе бог якой-пебудзь канкрэтнай рэлігіі. Іншы раз ён з’яўляецца ў абліччы простага селяніна, старога барадатага мужыка. Мапах на роўных трымаоцца з богам («Ты мне сусед, божа!»). Бог памагае яму, адзінокаму і замкнёнаму чалавеку, пераадолець адчужаііасць, адчуць з’яднанасць з людзьмі. Праз умоўную, рэлігійную абалонку прабіваецца жывое чалавочао пачуццё, палымянае жаданне сацыяльнага абпаўлепня.
У «Кнізе галечы і смерці» пачуццё жалю да чалавека перарастае ў гнеўны пратэст супраць буржуазнага ладу. Вобразы вялікіх капіталістычпых гарадоў, гарадоў-«спрутаў», якіх нямала пабачыў паэтвандроўнік, набываюць выключна трагічную афарбоўку.
Паэзія Рыльке прасякнута глыбокім трагічным непакоем. Гэта трагізм мастака, які адчувае варожасць капіталістычнага ладу ўсяму добраму, чыстаму і светламу, што ёсць у чалавеку, які ўсведамляе немагчымасць жыць у свеце несправядлівасці і зла, які марыць пра цэльнасць і гармонію чалавечага існавання і ў той жа час не бачыць рэалыіых шляхоў спраўджання свайго ідэалу.
Але калі героі Рыльке гінуць, як загінуў, напрыклад, герой яго рамана мастак Мальтэ Лаўрыдс Брыге,
дык аўтар павіпеп быў выжыць, павіпен быў знайсці пункт апоры, адшукаць нейкія больш-мспш устойлівыя духоўныя каштоўнасці, якія маглі супрацьстаяць жорсткай і бесчалавечнай цывілізацыі.
I Рыльке шукаў выйсця, шукаў упарта і настойліва, імкнучыся стварыць у паэзіі іншую рэальпасць, больш сапраўдную і асэпсавапую, як яму здавалася, чым штодзённая буржуазная рэчаіспасць. Як пратэст супраць жорсткасці і бесчалавечнасці капіталістычнага ладу ўзнікае патрабаванне інтэнсіўнага ўнутранага жыцця — жыцця ў творчасці, паэзіі, прыгажосці, патрабаванне духоўпага і эмацыяпальнага абнаўлення чалавека і чалавсцтва. Кожным радком Рыльке імкнецца напомніць людзям пра тое, што япы жывуць у адпым бяскопцым сусвецс. Ён імкнуўся вярнуць людзям страчаную разам з дзяцінствам свежасць пагляду, калі свет уяўляецца як адзіпао цэлае, калі ў малым бачыцца бяскопцае, калі спакой і перухомасць водгіай гладзі калышуць таямніцу неба, далёкіх зорных светаў.
Згубленасці і пакінутасці чалавека ў рэальным свеце супрацьстаўляецца пантэістычна-гуманістычнае сцверджанне цяснейшай узаемасувязі чалавека з другімі людзьмі і рэчамі, з прыродай, з космасам. Сэнс паэзіі Рыльке — у паэтычпьш адкрыцці грандыёзпага ў сваёй шматграннасці свету. Усеагулыіая сувязь, уключэнне ў сферу паэзіі звычайных рэчаў і падзей — аснова непаўторнай паэтычнай своеасаблівасці яго лірыкі.
Паэзія Рыльке аснавана на сузіранні. Але яно ў яго не пасіўнае і пакорлівае, а дапытлівае, шукальнае, поўнае філасофскага роздуму.
Новы этап у жыцці і творчасці Рыльке звязаны з яго жыццём у Францыі (1902—1911). Пад уплывам фрапцузскай паэтычнай культуры і выяўленчага мастацтва (асабліва Радэпа, сябрам і асабістым сакрата-
ром якога ён быў) Рыльке пачыпае аддаваць больш увагі дакладпаму, пластычнаму паказу рэчаў, з’яў і працэсаў жыцця і наогул фармальнай закончанасці верша.
Наіілепшыя зборнікі Рыльке гэтага перыяду — «Кніга вобразаў» (1902, 1906), «Повыя вершы» (1907), «Новых вершаў другая частка» (1908). Яны вызначаюцца інтэлектуальнай папружанасцю ў спалучэнпі з глыбокім лірызмам. Ім характэрны шырокі дыяпазон паказу рэчаіспасці (тут вершы пра каханпе, прыроду, уражанні ад падарожжаў, ад твораў мастацтва, якія ўвасабляюць хараство і мудрасць жыцця). У вершах Рыльке паэтызуюцца гарады, саборы, статуі, кветкі, жывёлы («Архаічпы торс Апалона», «Іспанская танцоўшчыца», «Рымскія фантаны», «Песня каханпя», «Ваза з ружамі», «Пантэра», «Фламінга»). Імкненне да пластычнасці і рэльефнасці збліжаюць паэзію Рыльке з жывапісам і скульптурай.
Першая сусветная вайна ашаламіла Рыльке. Ён успрыняў яе як катастрофу, як заканамерны вынік крызісу заходняй цывілізацыі. Рыльке адчуваў, што чалавецтва стаіць на парозе велізарных зрухаў і змен. Ен марыў пра буру, па крылах якой «паэт можа разгарнуцца падобпа сцягу». I таму Рыльке з энтузіязмам пісаў пра рэвалюцыю ў Германіі, сведкам якой ён быў, з цікавасцю сачыў за падзеямі, якія адбываліся ў любімай ім Расіі. Паэт верыў у бязмежнасць закладзепых у чалавеку творчых магчымасцей, у «незвычайпасць» і «небываласць» росквіту яго сіл і розуму. Вайна прымусіла Рылькб змоўкнуць — і, здавалася, назаўсёды. I ўсё ж яго паэтычная муза знайшла сілу для апошняга ўзлёту. У 1923 годзе, пасля доўгага перапынку, Рыльке публікуе свае славутыя лірыка-філасофскія цыклы — «Дуіненскія элегіі» і «Санеты Арфею».
Яшчэ ў перадваенныя гады Рыльке пасля пакут-
лівых пошукаў прыходзіць да повага, вельмі свосасаблівага паэтычнага стылю. Адраджаючы традыцыі нямецкай класічнай паэзіі, ёп звяртаецца да жанру філасофскай лірыкі. Толькі тут, у апошніх творах наэта, адчуваецца непасрэдпы ўплыў нямецкай паэтычнай традыцыі. Агулыіачалавечыя праблемы, карэнныя пытанні існавання чалавека ў свеце пераносяцца ў міфалагічпую сферу.
Над «Дуінепскімі элегіямі» Рыльке пачаў працаваць яшчэ ў 1912 годзе ў старажытпым замку Дуіно па беразе Адрыятычнага мора (адсюль назва). Першая сусветная вайна перашкодзіла Рыльке закончыць элсгіі, якім ён падаваў выключпае зпачэнне. Япы былі завершаны ў 1922 годзе ў замку дэ Мюзо, у Швойцарыі.
У «Дуіненскіх элегіях» з іх магутнай сімволікай перададзепы складаныя перажываппі паэта, трывожныя думкі пра сучаспага чалавека, пра ўмовы яго існаваппя, роздум пра ролю і месца паэзіі ў лёсе чалавецтва. Рыльке імкнецца разарваць кола індывідуалізму, пераадолець адзіноту, бо адчужанасць ад людзей раўназначная смерці.
Успаміны дзяцінства, першы погляд на свет і непасрэдныя дзіцячыя адчуванпі надзвычай дарагія Рыльке («...о вы, дзяцінства шчасныя гадзіны!»), Паэт услаўляе зямное існаванне: «Жыць на зямлі — гэта велічпа!»; «Ператварэнне — вось наша няспыннасць жыцця».