Санеты Арфею  Райнер Марыя Рыльке

Санеты Арфею

Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 143с.
Мінск 1982
19.47 МБ
Хай бы відушчы ў здзіўленні сказаў нам, які край тых патрэб. Вымоўных адно песні неба. Чутных адпо вушам боства.
XX
Зорпыя далечы не параўнаць з блізкім, даступным, з тым, што зямля нам дала.
Між гэтым хлопчыкам і вось між гэтым, напрыклад... наступным? невымяральная ймгла.
Лёсе, ты мераеш пядзяй умоўнага, пядзяй, якая
павінна быць уяўленню чужой;
як уявіць сабе пядзі, што лучаць мужчыну
з жанчынай,— повязі сэрцам, душой.
Далеч — усё; не замкнецца бясконцасці кола нідзе.
Бачыш — як дзіўна глядзяць на прыпраўленым блюдзе твары маўклівыя рыб.
Кажуць, што рыбы нямыя... А хто гэта ведае, дзе? Можа, у далечы моваю рыбінай будзе ісціна сказана ўглыб.
XXI
Сэрца маё, апявай не знаёмыя мне сады, воды і ружы Шыраза альбо Ісфагана; ясныя, неспасцігальныя кроплі вады, ўлітыя ў чашу сады — непараўнальна!
Сэрца, скажы, што не прагнеш нічога ў садах, дзе табе спеюць смоквы ў лістоце, масліны, дзе табе расквяціліся пышна галіны,— дзе ты абліччам адчула высокі іх пах.
Марную думку адкінь, быццам ты памылковай воляй рашэнне прымала; воля твая гэта — быць! Дык уплятайея ў тканіну жыццёвага ніткай шаўковай.
Хай табе вобраз здаецца блізкім — у ім (будзь гэта момант пакут, які нельга забыць!) цэльнае толькі ўспрымай, як адзіна сатканы кілім.
XXII
Лёсу насуперак: бытнасці лішкі — у нарках пена густая лістоты ці групы скульптур каля высокіх парталаў, на гоністых арках, ці пад балконамі целы каменных фігур.
0 сэнс высокі сэрца медпага звона, што па будзёпшчыне б’е і ўзвышае з тла, альбо ў Карпаку адзіная груда-калона, што амаль вечны храм перажыла.
Сёння сыходзяць лішкі ад нас без звароту з гарызапталыіага, жоўтага дня ў самоту зырка-сляпуча-праменна-начной цемнаты.
Гэты сыход адлятае, не крэслячы следу. Толькі і ў трасе палёту па зыбкасці свету, пэўна, свой сэнс. Без яго не было б паўнаты.
XXIII
Пазаві мяне ў трыванні той гадзіны, што табе насуперак цячэ: скажам, як умольны позірк псіны блізка-міма ля тваіх вачэй
к бачпай ды неспаецігальнай праўдзе.
Твой здабытак — гэта Міма-Ледзь.
Нам — свабода. Нам адстаўка там, дзе мы разлічвалі трыумф займець.
Мы супыпу просім: недарэчы юным старасць часам, па-старэчы мыслім пра аджыўшае свой век.
На хвальбу стае натуры нашай толькі; мы жалеза, ах! — ядловец колкі, слодыч педаспелых пебяспек.
XXIV
0 стваральнасці шчасце! 0 гліна і глей! Хто падказаў рызыканту, што быў самы
першы, горад узвесці па жыццяструмкім узбярэжжы, ўліць у гліняны збанок жыццядайны алей?!
Божышчы! Радасць будуем залежна ад
планаў — лёс буркатлівы іх разбурае пасля, хоць у іх смерці няма! Бо ўжо скарыстана намі і тое, чым станем, як прыме зямля.
Мы — па тысячы год! Пашы бацька і маці плодныя будучым; спеліцца наша дзіця, што, паўтарыўшыся, перасягне лас у шчасці.
Мы бясконца адважна мераем час!
Толькі маўклівая смерць нас бярэ ў жыцця — што ж яна мае сабе, пазычаючы нас?!
XXV
Слухай: псршая грабляў песпя;
зпоў такты працы людской, гамапа у цішыні ўтаймаванай прадвесня мірнай зямлі. Незнаёмай япа,
прыйшласць, здаецца. Колькі разоў раз перажытае веру давала, што амалоджаным вернецца зноў.
He ты яго браў. Яно цябе брала.
Нават лісты ззімавалага дрэва будучай мрояцца жаўцізной. Знакам здаецца й ласкавасць павеваў.
Чорны хмызняк. I чорна ірдзее сытна на полі складзены гной. Чае, пакідаючы нас,— маладзее.
XXVI
0, як узрушліва птушка крычыць... Неспасцігальныя крыку вытокі.
Крык і ў дзіцячых гульнях — далёкі, міма крыклівых дзяцей гучыць.
Крык — выпадковасць. У далеч прасторы паступова (як людзі спамі, ў свет уваходзяць птушыныя хоры) убіваюцца крыкі клінамі.
Дзе мы? У высі, у тоўшчы эфіру пнёмся са смехам, як ветрам гнаны змей папяровы, з піткі сарваны!
Божа-пясняр! Крыкунам дай міру, каб парываннем былі апантаны, каб падымалі голаў і ліру.
XXVII
Час разбуральны, ці ёсць ён паняцце рэальнае?
Як на гары вечнай замкавы бурыць ён мур? Сэрца, пануючым божышчам шчыра адданае,— як і калі згвалціць твой рытм дэміург?
Ці жыццё наша, дрыготліва крохкае, лёсам прадвызначана зараней?
Ці карэнне дзяцінства глыбокае, шматабяцальнае, ціхне — пазней?
Ах, гэты прывід Часовага прав давер прымусовага успрымання праходзіць, бы ймгла.
Якія мы ёсць — мы дзейсныя, бачаць пас сілы нябесныя чаеткаю творчай святла.
XXVIII
Прыйдзі і зноў ідзі. Дзіцятка целам, духам, у танцы завяршы той эпілог нябеспых зор, дзе б непаўторным рухам тупую ўладнасць быту перамог
падданы чалавек. Чароўным спевам
Арфея ўражаная, ты чужой, трывожнай стала з той пары, як дрэва вагалася, ці варта за табой
услед ісці туды, дзе ён, пясняр, дзе ўсё трыумфам хараства абнята і дзе чуваць пявучыя акорды.
Туды знайшла ты шлях прыгожы, горды жаданнем шчырым павярнуць да свята і крокі сябра, і душу, і твар.
XXIX
Чуеш, даляў ціхі друг,— прастора шырыцца тваім дыханнем тут. Са званіцы змрочнага сабора зазвані сабою. Гэта — цуд, цуд і крок да будучай задачы. Адчыняй жа ў новы змест акно, бо мінулы вопыт твой лядачы. Хочаш выпіцца, дык стань віном!
I праз вакханаліі дзівос, ростаняў, пачуццяў чалавечых стапь спазнаным сэнсам іх, вяпцом.
А калі зямпы пакіпе лёс, ціхаплыннай рэчцы: «Да сустрэчы! Я жыву!» — скажы перад канцом.
ЗАУВАГІ АУТАРА
ДА ПЕРШАЙ ’ІАСТКІ
X с а н е т. У другой страфе маюцца на ўвазе дамавіны на славутым старажытным могільніку Аліскамп непадалёк ад Арля, пра які ідзе гаворка і ва «Успамінах Мальтэ Лаўрыдса Брыге».
XVI с а н е т. Гэты санет адрасаваны сабаку. У словах «я б узяў за руку майго пана» вызначана стаўленне да Арфея, які тут з’яўляецца панам паэта. Паэт хоча ўзяць пана за руку, каб ён блаславіў і сабаку за яго бяеконцую адданасць і спагаду, сабаку, які, падобна Ісаву, толькі накінуў на сябе скуру, каб у сваім сэрцы хаваць надзею на спадчыну, якая не належыць яму,— удзельнічаць у горы і шчасці ўсяго чалавецтва.
XXI с а н е т. Маленькая вясенняя песня здаецца мне адначасова «інтэрпрэтацыяй» дзівоснай танцавальнай музыкі, якую я аднойчы чуў, калі яе спявалі пад час ютрані манастырскія дзеці ў маленькім жаночым манастыры ў Ропда (Паўднёвая Іспапія). Дзеці ўвесь час у такт музыцы спявалі невядомы мне тэкст пад звон трохкутнікаў (трыанглаў) і тамбурына.
XXV с а н е т. Да Веры.
ДА ДРУГОЙ ЧАСТКІ
IV с а н е т. Адзінарог мае прадаўняе, асвечапае ў сярэднявеччы значэппе, звязанае з дзявоцкасцю: сцвярджалі, што ён не існуе аж да хвіліны, пакуль не адаб’ецца ў чарадзейным «сярэбраным люстры», якое трымае перад ім дзяўчына (гл. габелены XVI стагод-
дзя), адлюстроўваючыся ў ім, як у другім, таксама чыстым, таксама таямнічым люстры.
VI с а н е т. Антычная ружа была простага гатупку — «эгланціна», чырвопая і жоўтая, колераў, якія бываюць у полымя. Япа цвіце ў Вале ў некаторых садах.
VIII с а п е т. Ягпя (чацвёрты радок) — з карцінак да казак, дзе яно гаворыць толькі прымаўкамі.
XI е а н е т. Спасылка на спосаб, якім, паводле даўняга звычаю паляўнічых, у некаторых мясцінах Краса (Карста) паліоюць на незвычайных белых галубоў, прадбачліва вывешваючы на пячорах (дзе жывуць галубы) палотны, якія нечакапа ўстрасаюць і спуджваюць птушак. Калі яны вылятаюць з падземных прытулкаў, іх забіваюць.
XXIII с а н е т. Да чытачоў.
XXV с а н е т. Рэч, суаднесеная з вясновай песенькай з перпіай часткі санетаў (санет XXI).
XXVIII с а н е т. Да Веры.
XXIX с а п е т. Да сябра Веры.
Р. М. Р.
1922—1923
ЗАЎВАГІ ІІЕРАКЛЛДЧЫКА *
«АХВЯРЫ ЛАРАМ»
Л а р ы — у рымскай міфалогіі божышчы-ахоўнікі сям’і і дома.
«ЧАСАСЛОЎ»
Часаслоў — праваслаўная богаслужбовая кніга з малітвамі і песнямі сутачнага цыкла набажэнства.
Данііл (да 1492—1547)—рускі мітрапаліт у 1522—1539 гг., публіцыст, узначальнік іосіфлян пасля смерці Іосіфа Валоцкага. Змагаўся з несцяжацелямі і ерэтыкамі.
PONT DU CARROUSEL
Pont du Carrousel (франц.)— moot y Парыжы.
АЛКЕСТЫДА
Алкестыда — паводле грэчаскага міфа, жонка А д м е т а, цара горада Фер у Фесаліі. Да Адмета быў прыхільны бог Апалоп, які дазволіў яму ў гадзіну смерці паслаць у Аід каго-небудзь іпшага замест сябе. Алкестыда згадзілася памерці замест мужа.
ЛЕДА
Л е д a — паводле грэчаскай міфалогіі жонка спартанскага цара Тындарэя. Зеўс, зачараваны прыгажосцю Леды, завалодаў ёю, прыняўшы вобраз лебедзя.
«РЭКВІЕМ»
Вольф г р а ф фон Калькройт (1887— 1906) — паэт, які налажыў рукі на сябе ў маладыя гады.
* Заўвагі складзены паводле розных энцыклапедычных даведнікаў.
*** ШЧЛСЦЕ ЎСВЯДОМІЦЬ...
В і т а л ь д Г у л е в і ч (псеўд. 0 л ь в і д, 1895— 1941) — польскі паат, перакладчык паэзіі Рыльке. Замардаваны гітлераўцамі,
ДУІНЕНСКІЯ ЭЛЕГІІ
Княгіня Марыя фон Турн-і-ТаксісГогэнлоэ (1855—1934) — адна з найбольшых прыхільніц таленту паэта, у замку якой (Дуіно) ён нражыў зіму 1911—1912 гг.
Гаспара Стампа (1523—1554) — венецыянская паэтэса. Была пакінута сваім каханым. Таму яе вобраз у элегіі ўвасабляе няшчаснае каханне.
Santa Maria Formosa — царква ў Венецыі. Надпіс, пра які гаворыць Рыльке: “Vixi aliis dum vita fuit / post funera tandem. / Non peril, at golido / in marmoro vivo mihi; / Helmanus gulielmus eram / me Flandria luget; / Hadria suspirat; pauperisque vocat. Obiit XVI Kal. Octob. MDXCIII”.— /Жыў для іншых, колькі хапіла майго жыцця, але, мёртвы, / усё ж жыву я сабе ў мармуры халодным сваім. / Герман Вільгельм маё імя, / і Фландрыя плача, / горка ўздыхае па мне Адрыя, асірацеўшы. Памёр 16 кастрычніка 1593 года. (Тлумачэнне Н. Літвінец).
Л і н — сын Апалона і музы Ураніі, у грэчаскіх міфах увасабляе заўчасную смерць у росквіцо сіл. У Рылькс Ліп выступае як заснавальнік музыкі, падобпы да Арфея.
Т о в і й — біблейскі герой, да якога наведаўся анёл. Сюжэт выкарыстоўваўся ў жывапісе Адраджэння і барока.
Аўгуст Дужы (1670—1733) — курфюрст саксонскі і кароль польскі, славіўся сваёй фізічнай сілай.
Subrisio Saltat — «усмешка скакуна», іранічная імітацыя аптэкарскап латыні.
Madam Lamort -папі Смерць (франц.).
К а р н а к — комплекс старажытных егіпецкіх храмаў (16—11 ст. да н. э.).
Ш а р т р — маецца на ўвазе сабор у французскім горадзе Шартры, славуты помпік готыкі.
Падвойная карона — псхент, галоўны ўбор фараона ў Старажытным Егіпце; сшетрычпасць каропы сімвалізавала саюз Верхняга і Ніжняга Егіпта, (Тлумачэнне Н. Літвінец).