Санеты Арфею  Райнер Марыя Рыльке

Санеты Арфею

Райнер Марыя Рыльке
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 143с.
Мінск 1982
19.47 МБ
IV
0 пяшчотныя! Хоць вас не кліча мяккі подых кахання, смялей уваходзьце ў яго, хай аблічча вам аблашчыць яго любавей.
О шчаслівыя! Коранем зрухаў сталі вы і пачаткам уцех, мэтай стрэлаў і стрэламі лукаў — хай звініць ваш заплаканы смех.
I не бойцеся мукі і гора, кіньце іх прыцягненню зямлі — важкасць маюць і горы, і мора.
Цяжкасць маюць і тыя дрэвы, што пасаджаны вамі былі.
А прастора... а ветру павевы...
V
He стаўце помнікаў. Няхай пяшчота вясною ружы расхіне бутоп.
Яна — Арфей і ёсць. Яго істота ва ўсім жыве. He трэба нам імён
ствараць, калі ўжо ёсць імя куміра,— Арфей у памяці не прападзе, але і ён памрэ. Затое ліра даўжэй за ружу гукамі цвіце.
Памрэ і ён — як цяжка зразумець! Але яго нятленнай песні гукі цялесны тлен перажывуць і смерць.
Еіі вас туды з сабой не забірае.
Яму ўжо струнаў дрот пе рэжа рукі. Ён крок зрабіў — і ў вечнаеці іграе.
VI
Можа, тутэйшы ён? He, у ім зліты сілы духоўныя дзвюх дзяржаў.
Той гне даеведчана голле ракіты, хто корань дрэва добра спазнаў.
Хлеб, малако прыбірайце з абруса нанач і дайце ім вечны спакой, мёртвым, не надзьце іх душы спакусай. Ён, Заклінальнік, пакажа свой
вобраз у бачным, нябачна пачаты: ў пахах зямлі і церпкае мяты бачыць ён толькі сувязь прычын.
Ён немагчымы без гэтай карціны: ён і ў жыцці, і ў цісках дамавіны ўславіць віно, хараство і жанчып.
VII
Хай жыве слава! Ганец яе звонкі вылушчыўся, як з пароды руда, з моўчы адвечнай! Вінныя гронкі сэрцам ён трушчыць — і льецца вада
хмслыіая з невысыхальнай крыпіцы. Голас не спрахне, не змоўкпе пясняр!
Спеляцца гропкі паўднёвай вінніцы у цеплыні яго сонечных чар.
Славы яго не зацьміла грабніца з царскаю гпіллю, і цень алімпійца сполаху на спевака не атрос.
Ён — вечнаісны, ацалены Веснік, што ў Браму Мёртвых зямныя песні, нібы плады ў поўпай чашы, пранёс.
VIII
Вольна ў храме славы пераможнай толькі Жальбе, німфе слёз. Але ёй даверыць нашу скруху можна, каб відна была на той скале, на якой уцверджана святыня — брамы велічныя, алтары.
I яна ж, малодшая багіня, ў сонмс юных вяпе без пары.
Радасць моўчкі дружыцца з Маркотай. Толькі Жальба, як дзяўчыпка, ўпотай лічыць беды колішнія горка.
А як выльецца за берагі голас наш, засвеціцца, як зорка, ёю ўзнесены ў прастор смугі.
IX
Той, хто бярэ ў царства тла ліру з сабою, творыць, каб песпя была вечнай хвалою.
Той, хто з мёртвымі еў мак на бяседзе, ліры Арфеевай спеў помніць і ў Леце.
Вобраз, адбіты ў вадзе, зыбка-празрысты, «е забывай.
Толькі тады правядзе голас прачысты за жыццякрай.
X
Гонар табе, верны сябар душы — саркафагаў антычных плесня;
быццам суму вандроўная песня, праз цябе плыве Рым у цішы.
Адчынілася века — нібы пастушок паглядае ляніва дрымотным вокам. Там пад векам утульна і пчолкам, кукліцца там і начны матылёк.
Марных надзей вы не прынялі — гонар за гэта, бяззубыя пашчы, моўчкі ўсе тайны вы ўбераглі.
Што ж, мы таксама не любім крычаць, церпім пакорна, як час лядашчы нам на абліччы кладзе пячаць.
XI
Глянь: сузор’е Коннік! А хто знае корань назвы? Паэтычны троп з гордасці зямной! Герой кілзае сябра і прастуе наўгалоп.
Ці ж не гэта бо — цуглянне, прага! — сутнасці прыроднай вечны рух?
Бег — аброць. Іх спалучыла цяга да прастораў новых. Еднасць двух!
А ці ёсць яна? Ці ўпрочкі лёс не развядзе няўмольны іх? Зблізяцца ці разляцяцца моўчкі?
Лучнасць зорная — мана, пункцір. Суцяшаем мы сябе саміх вераю ў прыдуманы блізір.
ХП
Слава духу лучнасці! Жывём вераю ў блізір, у сімвал зорны.
А ў гадзінніка бег ілюзорны і не ўпоравень з сапраўдным днём.
Мы, свайго не ведаючы месца, робім справу між замкнутых сцен.
3 нашай сутнасцю паразумецца даль не ўмее моваю антэн...
О напружанасць! Ігра прыроды! Ці не шмат мы нарабілі шкоды тым, чаго яднаннем дасяглі?
Нават сейбіт кіне зерне ў глебу і не бачыць, як прырода хлебу сок дае. Вялікі дар зямлі!
ХПІ
Слівы, яблыкі, агрэст, маліны... Гэты смак, садовы спелы дар, жывіць нас і губіць безупынна. Гляньце на дзіцячы свежы твар:
сутнасць плода пад румянцам шчок. Сэнс яго — не сказаныя словы, а з густое мякаці цукровы адмыслова вызвалены сок.
Што ж вы яблыкам назваць маглі? Даўкасць гэту, саладосць, кіслоцце, што пасля, расплыўшыся па роце,
растварыўшы сонечнасць зямлі, прычашчае нас віном яднання! 0 пачуццяў плод, о плод пазнання!
XIV
Мы росцім кветкі, вінаград, плады, і мова іх — не толькі мова года. Страката-яўнае нам шле прырода з прынадным глянцам вечнай цемнаты
ад тых былых, што леглі ў дамавіпу, што пра удзел свой у жыцці маўчаць, між тым кладуць свабодную пячаць на пеўрадлівую, скупую гліну.
Ці з радасцю нябачна служаць нам? Ці гэтыя плады — рабоў тварэнне — не грозяць кулакамі нам — панам?
Паны не мы, а тыя, ля карэпня, а мы жывём з іх шчодрых падарункаў: з настоек сіл нямых і пацалункаў.
XV
Смак... Прападае, як зелень садоў! ...Музыка толькі, і тупат, і жарты; цёплыя, негаваркія дзяўчаты,— як станцаваць смак даспелых пладоў!
Смак апельсіна! Ну, хто ў нас не знае, як прытупляе ён саладосць, што гэтак вабна ўсіх ап’яняе і абуджае ў старых маладосць?
Вы апельсін мпе станцуйце! Згасіце полымя поўдня, а небу айчыны спеласць аддайце. Водарам спёк можна пагардзіць — але ж парадніце з пругкаецю і чысцінёю лупіны плода гарачы, салодкі сок.
XVI
Дружа мой, ты адзінокі ўдвайне... ...бо мы праз жарты і ўладпае слова падпарадкоўваем свет паступова у найслабейшым яго звяпе.
Хто нам пакажа пальцамі пах? — 0 небяспечна варожыя сілы!
Ты адчуваеш пагрозу магілы, мёртвых закляцці распальваюць жах.
Трэба абломкі збіраць старанна, быццам схавана ў іх цэльнае нешта. Цяжка табе памагчы. Выкінь, зрэшты,
з сэрца мяне. Я б далей вырастаў.
Я б узяў за руку майго пана: «Тут я, у шкуры звярынай Ісаў».
XVII
Старча мой, у глыбіні светабудовы ў змроку цякуць карапі — свету асновы.
Прашчы, сякеры, шчыты — пошчак іх востры, люта лютуюць браты, як лютні — сёстры...
Сплеценыя ў цемнаце мкнуцца да шыры... Вось і наступны ідзе...
Парасткі любяць прастор.
Гэты прарваўся... прасцёр рукі да ліры.
XVIII
Чуеш? — новае, бог, грукае ў дзверы?
Пераступаюць парог веснікі эры.
Вушы глушыць няхай жалезным шквалам, толькі грымі, не сціхай, гімн металам.
Бачыш? — хімерна: бразгат, грукат, ляск — жылы выцягваюць з нас.
Вымі з нас усю моц, машыннахалодны мозг, і — служы верна!
XIX
Хоць і мяняецца свет, ценем імгліцца, вернецца цэльнасць на след — к першакрыніцам.
I самы першы акорд ліры Арфея лучыць зменлівы ход мараў, надзеяў.
Хай не спазнана любоў, боль не спазнаны і страх,— мы адыходзім у прах, вырваўшы з плесні, з прахлых акоў светлыя песні.
XX
Чым аддзякаваць, божа, табе за твой дар?— Ты настроіў наш слых на ігру...
Мо ўспамін пра Расію, пра весні прыпар і пра тупат капя... падару?..
Помню сіўку таго — ён падвечар уцёк з вёскі ў поле з палону калёс — за сабой на вяроўцы калок ён валок, галавою грывастаю трос,
шыю хвошчучы ў такт. Паспрабуй жа злаві, супыні той мяцежны галоп, калі полымны жар у крыві!
Конь спяваў! Конь свабодаю дыхаў і хроп!
Уключы яго вобраз у кола былін — прысвячаю табе
гэты гімн!
XXI
Зноў зазвінела вясна. Ўся прырода, нібы дзіця, наштукарыла штук, вершыкаў шмат... Быццам узнагарода рупнасці за спасціжэнне навук.
Строгі ў дзіцяці Настаўнік! Мы іней цэнім у мудрай яго барадзе.
ІПто ёсць у зелені, чырвані, сіні — ўсё ён раскажа і ўсё давядзе.
Волыіая ты, зямліца, малечы нянькаю будзь у пагодны час весні. Паша ты, злоўленая зямля.
Многа з таго, што Настаўнік засведчыў, ёсць у карэшіі тваім і ў песні, ў дужых, магутных, адвечных камлях.
XXII
Нам — рух скараецца.
Часу адмераны крок — толькі малы драбок вечпасці, што мінаецца.
Ўсё, што спяшаецца, кане ў аджыты час; што затрымаецца, высвеціць потым нас.
Хлопча, марна не мрой ні епешнаю страснасцю, ні лётам удалечыпю.
Дай усяму спакой: цемры і яснасці, кветцы, начы і дню.
XXIII
0, калі толькі парыў, не ад кіпення імпэту кінуты ў моўчу сусвету, ціха не згасне ўгары,
ці, калі ў профіль ясны высвеціцца апарат, ветру любімец страсны, звонка-крылаты снарад,
ці, калі мэта «Куды?» падпарадкуе мэту юных ілюзій, тады, высі скараючы ў лёце, хлопец у далечы свету стане сабой на самоце.
XXIV
Ці ж выракацца сяброўства старога нам варта з вамі, няўмольныя боствы, за тую правіну, што не бярэ багоў сталь наймацнейшага гарту; ці вас на картах шукаць мы павінны няспынна?
0 сябры ўсемагутныя, што забіраюць мёртвых ад нас,— з жалезных кпіце вы калёсаў; мы ж правім трызны свае без удзелу нябёсаў, бо пасланцы вашы нас, як заўжды, абмінаюць.
Мы адзінокія ўсюды, і мы павінпы верыць сабе і пракладваць шляхі свае самі, нашы шляхі — не меандры, мы нашы сцяжыны
крэслім, як градусы. Даўні агонь пад катламі молат угору ўздымае ў магутнай рабоце.
Мы ж, як плыўцы, расцярушваем сілу ў самоце.
XXV
Толькі Цябе я, Цябе, каго кветкаю знаю і невымоўна імя чыё ў сэрцы нашу, зноў уваскрэслую радасна прывітаю, о выканаўца няскончанага мяцяжу.
0, ты ж — танцорка, што цела сваё спыніла раптам, нібыта ў яго ўлілася медзь;
чула-журботная... Нібы магутная сіла музыкі ў змененым целе стала звінець.
Блізка хвароба. Ўжо цень яе ўладна зняволіў кроў пацямнелую, хоць баязліва-паволі мкнулася ў свет натуральны вясны і святла.
Зноў яна й зноў, разарваная цемрай, падзеннем, рдзела зямлёю і сэрца жахлівым трымценнем у несуцешную браму нарэшце ўвайшла.
XXVI
Ты, паўнагучны, прыгожы ў суладдзі мелодый, роем акружаны лютых, распусных менад, лямант суцішыў узнёслаю песняй лагоды і з разбурэння стварыў дасканаласці лад.
Ліра не выпала з рук, не паддаўся кляцьбе, як ні глумілася з песні звяр’ё ліхое, кідалі ў сэрца каменне; каменне глухое слых здабывала і слухала моўчкі цябе.
Так і загінуў ахвяраю помсты і зла ты, а не песня, бо птушкі яе падхапілі, скалы і дрэвы. I ў рэчах яна прарасла.
Бог несмяротны ў сутуччах чароўных зямлі, мы тваю музыку ў сэрцы сваім ажывілі, поўніцай іх у прыроду пералілі.
ДРУГАЯ ЧАСТКА
I
Дыхай на поўныя грудзі, нябачны мой верш акружаны зменлівым светам!
Я ж — процівага. Змяшчаецца ў ёй найперш рытм — як сутнасць паэта.
Морам зрабіўся вечным я для цябе, о еднасць хваль; морам самым шырокім і невыцечным — раепасціраннем удаль.