Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

Санеты. Трагедыі

Вільям Шэкспір

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
125.57 МБ

			——	
УІЛЬЯМ ШЭКСПІР
УІЛЬЯМ
ШЭКСПІР
СКАРБЫ СУСВЕТНАІ/І ЛІТАРАТУРЫ
СКАРБЫ СУСВЕТНЛЙ ЛІТЛРЛТУРЫ
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ:
Андраюк С. А., Брыль I. А., Бутэвіч A. I., Быкаў В. У., Вярцінскі A. I., Ганчароў М. I., Гілевіч Н. С., Грышановіч В. М., Дзялец М. I., Каваленка В. А., Лужанін М. (Каратай A. А.), Мальдзіс A. I., Навуменка I. Я., Сачанка Б. I., Танк М. (Скурко Я. I.), Шамякін I. П., Шаранговіч Г. А.
У кладанне, прадмова і каментарыі Вадзіма Небышынца
УІЛЬЯМ ШЭКСПІР
САНЕТЫ ТРАГЕДЫІ
3 англійскай
Мінск «Мастацкая літаратура»
ББК 84.4Вл
Ш98
СЕРЫЯ ЗАСНАВАНА Ў 1989 г.
Мастацкае афармленне Аляксандра Царова
Ілюстрацыі Віктара Мікіты
В кннгу всемнрно нзвестного англнйского драматурга У. Шекспнра (1564— 1616) вошлн лучшне его трагеднн н сонеты в переводах Ю. Гаврука, В. Дубовкн, К. Крапнвы.
4703010300—163
Ш	152—89
М 302(03)—89
ISBN 5-340-00286-1 (беларус.)
© Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1989
УІЛЬЯМ ШЭКСПІР
(1564—1616)
Паэзія! Край музыкі і слова! — Табе, як і жыццю, мяжы няма...
Юрка Гаўрук.
Санет «Шэкспіру»
Аздобленая праўдай прыгажосць
Нічога роўнага не мае ў свеце.
Уільям Шэкспір. 54 санет.
Пер. Уладзіміра Дубоўкі
Глыбока рэалістычная і сапраўды народная творчасць Уільяма Шэкспіра — вяршыня літаратуры эпохі Адраджэння. «Гэта быў найвялікшы прагрэсіўны пераварот з усіх перажытых да таго часу чалавецтвам,— сцвярджаў Ф. Энгельс,— эпоха, якая мела патрэбу ў тытанах і якая парадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці»1. Адзін з такіх тытанаў — выдатны англійскі драматург і паэт Уільям Шэкспір, які сінтэзаваў ідэйна-мастацкія набыткі рэнесансавай культуры, найбольш поўна выявіў прагрэсіўныя імкненні свайго часу, прадвызначыў шляхі, пашырыў далягляды ўсёй сусветнай літаратуры. У яго творчасці бачыў вытокі рэалізму новага часу В. Р. Бялінскі: «Нарэшце, у XVI стагоддзі, адбылася канчатковая рэформа ў мастацтве: Сервантэс забіў сваім непараўнаным Дон Кіхотам ілжываідэальны напрамак паэзіі, а Шэкспір назаўсёды памірыў і спалучыў яе з сапраўдным жыццём. Сваім бязмежным поглядам, які ахоплівае ўвесь свет, пранікнуў ён у недаступнае свяцілішча прыроды чалавечай і ісціны жыцця, падгледзеў і ўлавіў таямнічае біццё іх патаемнага пульсу. Неўсвядомлены паэт-мысліцель, ён узнаўляў у сваіх гіганцкіх тварэннях духоўную прыроду, згодна з яе адвечнымі непахіснымі законамі, згодна з яе першапачатковым планам, нібыта ён сам удзельнічаў у складанні гэтых м	2
законау, у напісанні гэтага плана» .
М. А. Дабралюбаў паставіў Шэкспіра сярод тых нешматлікіх дзеячаў сусветнай літаратуры, якія адыгралі вызначальную ролю ў гісторыі чалавечага самапазнання: «Гэтыя пісьменнікі былі на-
1 Маркс К., Энгельс Ф. Соч.: 2-е нзд. Т. 20. С. 346.
2 Белннскнй В. Г. Мзбранные эстетнческме работы. В 2 т.
М., 1986. Т. 1. С. 52.
дзелены так багата прыродаю, што маглі б як бы па інстынкце наблізіцца да натуральных паняццяў і імкненняў, якіх яшчэ толькі шукалі сучасныя ім філосафы з дапамогай строгай кавукі. Менш таго: ісціны, якія філосафы толькі прадбачылі ў тэорыі, геніяльныя пісьменнікі ўмелі схопліваць у жыцці і адлюстроўваць у дзеянні. Такім чьтнам, служачы найбольш поўнымі прадстаўнікамі вышэйшай ступені чалавечай свядомасці ў пэўную эпоху і з гэтай вышыні азіраючы жыццё людзей і прыроды і малюючы яго перад намі, яны ўзвышаліся над службовай роляй літаратуры і станавіліся ў шэраг гістарычных дзеячаў, якія спрыялі чалавецтву ў найболып ясным усведамленні яго жывых сіл і натуральных схільнасцей. Такі быў Шэкспір. Многія з яго п’ес могуць быць названы адкрыццямі ў галіне чалавечага сэрца; яго літаратурная дзейнасць пасунула агульную свядомасць людзей на некалькі ступеняў, на якія да яго ніхто не ўзнімаўся і на якія толькі здаля ўказвалі некаторыя філосафы. I вось чаму Шэкспір мае такое сусветнае значэнне: ім пазначана некалькі новых ступеняў чалавечага развіцця»1.
Уільям Шэкспір нарадзіўся ў горадзе Стратфард-он-Эйване ва Уорыкшыры. У прыходскай кнізе мясцовай царквы захаваўся запіс пра яго хрэсьбіны — 26 красавіка 1564 года. Па разліках вучоных ён мог нарадзіцца 21, 22 ці 23 красавіка, апошнюю дату прынята лічыць днём яго нараджэння.
Яго бацька Джон Шэкспір на пачатку 50-х гадоў перасяліўся на сталае жыхарства ў Стратфард, набыў у 1556 годзе дом на Хенлі-стрыт і неўзабаве ажаніўся з Мэры Ардэн, дачкой заможнага фермера.
Пальчатнік і гандляр Джон Шэкспір быў паважаны гараджанін: у 1561 —1563 гг. выбіраўся членам муніцыпалітэта, а ў 1565 — адным з чатырнаццаці олдэрмэнаў, быў нават у 1568 годзе бейліфам, мэрам горада. Але пазней яго фінансавае становішча пагоршылася, і ён адышоў ад грамадскай дзейнасці.
Уільям Шэкспір атрымаў адукацыю ў стратфардскай граматычнай школе, дзе побач з англійскай мовай выкладалі латынь і асновы грэчаскай, а таксама вывучалі тэксты антычных аўтараў Сенекі, Плаўта, Авідзія, Вергілія і інш.
У 1582 годзе васемнаццацігадовым юнаком ён ажаніўся з старэйшай за яго на некалькі гадоў дачкой мясцовага фермера Эн Хэтэўэй, якая ў 1583 годзе нарадзіла яму дачку Сюзан і ў 1585 годзе блізнят — дачку Джудзіт і сына Гамнета. Усе гэтыя падзеі біяграфіі Шэкспіра пацверджаны адпаведнымі дакументамі. А вось перыяд з 1585 па 1592 гады ў шэкспіразнаўстве лічыцца «страчанымі гадамі», бо ніякіх дакументальных звестак пра жыццё Шэкспіра ў гэты час не захавалася.
1 Добролюбов Н. А. Нзбранное. М., 1986. С. 282—283.
Паводле некаторых легенд, ён бавіў час за келіхам добрага ўорыкшырскага элю ў кампаніі мясцовых забулдыг, займаўся браканьерствам у паляўнічым запаведніку сэра Томаса Люсі. Паводле іншых звестак, юны Шэкспір працаваў клеркам у натарыуса, ці вясковым настаўнікам, або рэпецітарам — выхавацелем дзяцей у сям’і знатнага вяльможы. Болын сур’ёзныя даследчыкі схільныя лічыць, што ён некаторы час быў чаляднікам у рымарскай майстэрні ў бацькі, а ў канцы 80-х гадоў апынуўся ў Лондане з трупай акцёраў, якія прыязджалі на гастролі ў Стратфард.
Пра яго першыя крокі ў сталіцы таксама не захавалася дакладных звестак. Адны біёграфы Шэкспіра сцвярджаюць, што ён пачаў сваю кар’еру ў Лондане, зарабляючы на пражытак даглядам коней арыстакратаў каля ўвахода ў тэатр, другія лічаць, што ён працаваў спачатку памочнікам суфлёра ў адным лонданскім тэатры. I толькі ў 1592 годзе ўсплывае ўскосны намёк на дзейнасць Шэкспіра, як драматурга і акцёра, у надрукаваньім пасмяротна памфлеце Р. Грына «На грош розуму». Аўтар, які дажываў жыццё ў галечы, звяртаўся да сваіх калег-драматургаў з так званых «універсітэцкіх розумаў» з горкай скаргай на няўдзячных акцёраў: «Не верце ім: ёсць выскачка-варона сярод іх, аздобленая нашым апярэннем, хто «з сэрцам тыгра ў скуры прытворшчыка» лічыць, што ён здольны пампезна вымаўляць свой белы верш, як лепшыя з вас, і ён чысцейшы «майстар на ўсе рукі» — у сваім уяўленні лічыць сябе адзіным, хто ўзрушвае сцэну ў краіне...»1 Празрысты каламбур — shake-scene (хто ўзрушвае сцэну) і Shakespeare (хто трасе кап’ём), а таксама цытата — «з сэрцам тыгра ў скуры прытворшчыка» з хронікі Шэкспіра «Генрых VI» — указваюць на адрасат гэтай гнеўнай інвектывы Р. Грына і сведчаць дакументальна, што драматургічныя творы Шэкспіра на той час ужо набылі шырокую папулярнасць.
У 1593 годзе Шэкспір далучыўся да лепшай лонданскай трупы акцёраў на чале з Джэмсам Бербеджам, а з 1599 года робіцца саўладальнікам-пайшчыкам тэатра «Глобус», для якога былі напісаны і дзе былі пастаўлены яго п’есы. Знакаміты акцёр таго часу Рычард Бербедж, сын Джэмса, быў першым выканаўцам Гамлета, Макбета, караля Ліра і іпшых герояў вядомых трагедый Шэкспіра.
Кеўзабаве Шэкспір збліжаецца з групай маладых арыстакратаў, у прыватнасці з графам Саўтгемптанам, якому ён прысвяціў паэмы «Венера і Адоніс» і «Збэшчаная Лукрэцыя», а магчыма, і зборнік 154-х санетаў.
Каля 1612 года Шэкспір неспадзявапа спыняе творчую дзейнасць, вяртаецца на радзіму ў горад Стратфард, дзе ён і памёр 23 красавіка 1616 года.
' Шенбаум С. Шекспяр. Краткая документальная бнографія. М., 1985. С. 205.
Недастатковасць і недакладнасць дакументальных звестак пра жыццё і творчы шлях Шэкспіра выклікалі з’яўленне так званага «шэкспіраўскага пытання», сутнасць якога ў тым, што п’есы Шэкспіра напісаны нібыта не ім, а некім іншым. У якасці прэтэндэнтаў на аўтарства яго твораў называліся філосаф Фрэнсіс Бэкан, драматург Крыстафер Марла, графы Оксфард, Пембрук, Дэрбі і іншыя. У савецкім літаратуразнаўстве аўтарства Шэкспіра аспрэчвалі В. М. Фрычэ, у метадалогіі якога былі выразныя рысы вульгарнага сацыялагізму — жорсткай прывязкі творчасці пісьменнікаў да пэўных сацыяльных класаў, і Ф. Шыпулінскі — прыхільнік біяграфічнага метаду, які паводле супадзенняў некаторых фактаў з жыцця лорда Рэтленда і асобных момантаў у п’есах Шэкспіра прыпісваў аўтарства твораў драматурга англійскаму арыстакрату. Дарэчы, «тэорыю Шэкспір — Рэтленд» некаторы час падтрымліваў сваім аўтарытэтам і A. В. Луначарскі. Антыдэмакратызм, недавер да творчых магчымасцей выхадцаў з сацыяльных нізоў, антынавуковасць падобных домыслаў, што пабудаваны на апрыёрных перадпасылках і не маюць пад сабой ніякіх фактаў, можна лічыць даказаным у сучасным шэкспіразнаўстве, і ніхто з сур’ёзных даследчыкаў зараз не падвяргае сумненню аўтарства Шэкспіра.
Творчая спадчына драматурга — так званы «шэкспіраўскі канон» — уключае ў сябе, апроч паэтычных твораў, 37 п’ес. Яна базіруецца на першым пасмяротным поўным зборы драматургічных твораў Шэкспіра, які быў надрукаваны яго сябрамі-акцёрамі Джонам Хемінгам і Генры Кондэлам у 1623 годзе і складаўся з 36 п’ес (пазней да іх была далучана трагікамедыя «Перыкл»). Гэтае выданне выйшла вялікім фарматам і атрымала назву «Фоліо 1623 года» (ад італ. folio — аркуш). Пры жыцці Шэкспіра былі надрукаваны толькі палавіна яго п’ес, якія выходзілі фарматам у чвэрць аркуша і называюцца «Кварта» (ад італ. quarto — чвэрць). Некаторыя п’есы выходзілі па некалькі разоў, як, напрыклад, «Гамлет» ці «Рамэо і Джульета». Часта гэта былі так званыя «пірацкія выданні», бо выходзілі без ведама і згоды аўтара і тэатра, якому належалі п’есы, таму тэксты ў такіх выданнях былі скарочаныя і скажояыя. У найлепшым выглядзе надрукаваны п’есы Шэкспіра ў «Фоліо 1623 года», але і там сустракаюцца тэксталагічныя памылкі, недакладнасці і скажэнні. У XVIII стагоддзі, калі ў Вялікабрытаніі ўзмацнілася цікавасць да творчасці Шэкспіра і пачалося інтэнсіўнае яе вывучэнне, даследчыкі і рэдактары прарабілі вялікую працу па супастаўленні розных тэкстаў яго п’ес, разбілі іх на акты і дзеянні, удакладнілі рэмаркі.