• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    Як стане смерць па-над табой з касой,— Змагацца з ёй пачне нашчадак твой.
    13
    Каб мог ты вечна быць самім сабою!
    Але жывеш на свеце да пары.
    Пакуль не стане смерць перад табою, Сабе падобны вобраз ты ствары.
    Краса табе аддадзена на раты, Але і вечнай можа стаць, калі Твой вобраз будзе новым пераняты I будзе красаваць з ім на зямлі.
    Хто дасць, каб дом цудоўны быў зруйнован Ці сцюжай смерці, ці ліхой зімой?
    Гаспадаром руплівым апільнован, Устоіць ён перад навалай злой.
    Ты бацьку меў. Дазволь другому, мілы, Сказаць такое ж ля тваёй магілы.
    Ніколі я не варажыў на зорках, Хоць разумею іх спрадвечны шлях. He папярэджу аб часінах горкіх, Што нам прыносяць голад, войны, жах;
    He ведаю, ці навальніца будзе,
    Ці будзе неба яснае без хмар,
    Ці будуць жыць шчасліва ў свеце людзі, Ці шчаслівейшым будзе уладар,—
    Але ў тваіх вачах чытаю ясна, У гэтых зорках вечнай чысціні,— Што праўда з хараствсм тады не згасне, Калі потомкі ўдоўжаць твае дні.
    Калі ж стварыць ты гэтага не ў сіле, Краса і праўда згінуць у магіле.
    15
    Калі падумаю, што ўсё жывое Красуе на зямлі кароткі міг, Што свет — тэатр, а мы, яго героі, Ад зор залежым на шляхах сваіх,
    Калі падумаю, што людзі, як расліны, Жывуць і гінуць з ласкі неба ўсе, Што поўны сіл юнацкія часіны, А сталасць адцвітанне нам нясе,—
    Тады згадаю я аб тым міжвольна, Як бродзіць нашай маладосці сок I як знішчальны час ідзе павольна, Каб дзень змяніць на шэры, хмуры змрок.
    Я за цябе іду на час вайною, Каб аднавіць прышчэпкаю сваёю.
    Чаму на час вайною сам не йдзеш ты I не змагаешся з тыранам сам?
    Мой верш слабая абарона, зрэшты, А што ж мацнейшае ад рыфмы дам?
    Ты дасягнуў цяпер свайго узвышша, I колькі з радасцю далі б табе, Каб ты сады іх апрацоўваць выйшаў, Прыняў удзел у веснавой сяўбе.
    Закрасавалі б там жывыя кветы
    I да цябе былі б падобны лепш, Чым самых лепшых мастакоў партрэты, Чым выдатнейшага паэта верш.
    Сваім мастацтвам створыш ты такое, Што будзе жыць і без цябе — табою.
    17
    Паверыць хто ў наступным часе мне, Калі цябе ў сваім праслаўлю вершы?
    Само жыццё схавана у труне, А верш ці можа за жыццё быць лепшым?
    Каб я спрамог малюнак даць красы, Даць вобраз твой з усёю пекнатою, Наступны век сказаў бы: «Во хлусы!
    На кебе можа толькі быць такое!»
    I як смяяліся б тады яны
    3 мяне і з аркуша рудой паперы. Для іх старыя ўсе — балбатуны, Якія хлусяць без ніякай меры.
    Але каб сын твой быў дасюль жывым, Ты б двойчы жыў: у вершы раз і ў ім.
    Я з летнім днём цябе не параўнаю, Мілей, вышэй ты хараством сваім. Суровы вецер крышыць кветкі мая, I лета борзда коціцца за ім.
    To з неба Вока паліць нас зацята, To знікне так, што не відаць нідзе. Прыгожага бывае малавата, Дзе выпадковасць нашы дні вядзе.
    Тваё ж не зменіцца ніколі лета,
    I смерць не зможа пахваліцца тым, Што ты забраны назусім са свету: Знайшоў бяссмерце ў вершы ты маім.
    Ты будзеш жыць, аж покуль будуць людзі, I будуць вочы бачыць, дыхаць грудзі.
    19
    О час! Льву — прытупі ты кіпцюры, У тыгра злога — з пашчы іклы рві, Прымусь зямлю глытаць свае дары I фенікса спалі ў яго крыві;
    Тасуй наш год, рабі што хочаш з ім, Круці наш свет, як здумаеш калі,— Адзін злачын забараню пры тым, Злачын страшнейшы самы на зямлі.
    Ты не чапай любімага чала, Яго пяром старэцкім не крані, Каб, як узор, краса яго жыла На ўсе наступныя часы і дні.
    Але калі ты ўсё ж ткі закранеш, Яго красу мой абароніць верш!
    Жаночы твар дала табе прырода, 3 больш дасканалай нават пекнатой.
    Мяне прывабіла твая урода,— Ты пан і пані для душы маёй.
    Пяшчотны погляд, шчыры і прыгожы, У пазлацістасць апранае след.
    Мужчын ён вабіць сілаю вяльможнай, Сардэчнасцю чаруе ён кабет.
    Цябе прырода ладзіла жанчынай, Пасля адну драбнічку дадала, Што не патрэбна мне ніякім чынам, А для жанчын прывабнаю была.
    Калі такая справа — мне любоў, А ім — як можна больш яе пладоў.
    21
    Натхнення я не маю ад красы, Якая звонку ўся нафарбавана, Хоць многія раўнуюць галасы Яе да неба, сонца, акіяна.
    Успомніць можна перлы ўсёй зямлі Ці параўнаць да месяца, да зорак. I кветкі, што з-пад снегу расцвілі, Да вершаваных прыплясці гаворак.
    Але не ў гэтым праўда прадвякоў, I хараство не толькі ў зорнай шаце,— Мая каханая, мая любоў Прыгожа так, як роджаны ад маці.
    Лепш пра любоў сказаць бы я не мог, Мая любоў — для сэрца, не на торг.
    He давядзе мне люстра, што стары я, Пакуль тваё юнацтва не міне.
    Калі цябе час зморшчкамі ускрые, Тады скажу: «Пара памерці мне!»
    Краса твая мне апранае сэрца, Яно жыве ў тваіх грудзях даўно.
    I кожнае з падвойнай сілай б’ецца, Яны хоць паасобна — як адно.
    Мая любоў! Так многа ў свеце злога, Высцерагайся ж пільна ты бяды!
    Як маці сына пестуе малога, Цябе я буду даглядаць заўжды.
    Два сэрцы нашы маюць лёс адзіны:
    Жыццё і смерць іх да адной хвіліны.
    23
    Як той акцёр, збянтэжыўшыся, стане, Згубіўшы ролі вызубранай ніць, Ці безразважны, ў раззлаваным стане, Знямее, сіл не меўшы гаварыць,—
    Так я замоўк, бо словаў больш не маю, Якімі надарае нас любоў.
    Але ж яна, магутная такая, Мяне навучыць гаварыць без слоў.
    Няхай тлумачыць кніга мову сэрца, Як абаронца красамоўны мой.
    Хай у радочку кожным адгукнецца, Што варты ўзнагароды я тваёй!
    Пачуем пра любоў з нямых радкоў? Вачыма слухаць вучыць нас любоў!
    Твой вобраз, на здзіўленне мастакам, У сэрцы вока мне маё стварыла. Жывая рама для яго — я сам.
    У ім — выдатная мастацтва сіла.
    Каб асалоду мець ад пекнаты, Спыніцца трэба позіркам на раме. А вокны ўсе ў маёй майстэрні ты Зашкліла чараўнічымі вачамі.
    Сябруюць нашы вочы між сабой: Mae цябе нарысавалі ў сэрцы, А сонца ходзіць праз твае за мной, Каб на красу тваю лепш наглядзецца.
    На жаль, мае рысуюць толькі тое, Што бачаць, сэрца ж ім пакуль чужое.
    25
    Хто з-пад шчаслівай зоркі мае лёс, Той ганарыцца тытуламі можа.
    А мне любоў для шчасця ён прынёс, 3 ёй самы болыпы ў свеце я вяльможа.
    Нібыта кветкі ў сонечным святле, Ля ўладара красуюць фаварыты.
    А згасне сонца ў вечаровай мгле, Нахмурыцца ўладар — і ўсе забыты.
    Меў ваявода мноства перамог, Яго імя гучала, як малітва.
    Калі ж апошняй дасягнуць не мог — Забыты ён са славаю ўсіх бітваў.
    Маіх заслуг ніхто ніяк не здыме: Любіў, люблю і буду век любімы.
    Майго кахання пан! Як твой васал, Бязмежна вартасцям тваім адданы, Пісьмовае пасольства я паслаў, Хоць без дасціпнасці, але з пашанай.
    На жаль, прыдатных слоў я не знайшоў, Каб выканаць пачуцці-летуценні.
    Прымі ж маіх гаротнікаў паслоў I апрані душы сваёй адзеннем.
    Магчыма, зоркі, што кіруюць мной, Вядуць мяне у край нязнаны свету, Сваёю прамяністаю красой Маю адзначаць і аздобяць мэту.
    Тады і я прызнаюся у тым, Як шчыра мной ты заўсягды любім.
    27
    У цяжкай стоме я шукаю ложак, Каб супачыць і целам і душой.
    Ды і адтуль імкнуцца ў падарожжа, Як пілігрымы, думкі за табой.
    У дальні край, пад засцілаю ночы, Цябе шукаючы, лятуць яны.
    Хоць бачу тое, што сляпога вочы, Але мяне мае мінаюць сны.
    Да дарагога ўсюды ёсць дарога, Рысуе мне замілавання зрок Твой дзіўны вобраз хараства такога, Перад якім зіхціць вясёлкай змрок.
    He маю я спакою праз каханне, Хоць прыйдзе ноч, хоць раніца устане.
    Ды як жа мне сваёй пазбыцца стомы, Калі няма патолі мне нідзе?
    За мною скруха сцежкаю знаёмай
    Праз ноч у дзень, праз дзень у ноч ідзе.
    Між днём і ноччу непрыязні многа, Але і дружбы ў іх бывае шмат, Калі нясуць мне смутак, і трывогу, I успаміны незваротных страт.
    Каб ублагаць і улагодзіць золак, Кажу, што ты зіхціш яго красой.
    Калі няма у ночы ясных зорак, Кажу, што ты святліш яе сабой.
    Але штодня цяжэй мая пакута, Але штоночна мой гарчэе смутак.
    29
    Зняслаўлены людской няпраўдай, лёсам, У неба шліо я смутак горкі мой.
    Але мой лямант не скране нябёсы 3 іх абыякасцю, да слёз глухой.
    Бывае зайздрасць горш самога ката, На ўласны скарб забыцца з ёй гатоў. Зайздрошчу ўсім, надзеямі багатым, На таленты шчаслівым, на сяброў.
    Калі ж цябе, у той хвіліне самай, Згадаю я, дык стану ўраз другім.
    Нібы жаўрук перад нябеснай брамай, Мая душа табе спявае гімн.
    За успаміны пра тваю любоў He ўзяў бы я багацці каралёў.
    Калі на суд маўклівых, горных дум Я выклікаю дзён мінулых дзеі, Мяне пякельны агартае сум Па ўсім, што страцілі мае надзеі.
    3 маіх вачэй бягуць патокі слёз За ўсіх, аддадзеных сырой магіле. Шукаю тых, што ўзяў дачасна лёс, Што я любіў і што мяне любілі.
    Рахунак праглядаючы даўгі, Жахаюся над ім ад кожнай страты. I зноў плачу, нібыта за даўгі, За тое ўсё, за што даваў я плату.
    Цябе ж згадаўшы, думаю: «Ізноў Утраты ўсе ў табе адной знайшоў!»
    31
    А сэрцы тых, забраны што нябытам, Я чую ў сэрцы і ў грудзях тваіх.
    Тваё аблічча дзіўнае спавіта Святлом вачэй і водзіркамі іх.
    Я горка плакаў на магільных плітах Па тых усіх, чый дзень дачасна згас. Цяпер яны прыйшлі ізноў, нібыта На час кароткі пакідалі нас.
    Як бы на схоў яны табою ўзяты, Для сэрца мілыя, любімыя усе.
    I кожны з іх, замілавання варты, Майго кахання частачку нясе.
    Як адлюстровак мною ўсіх любімых, Ты нада мной пануеш разам з імі.
    mJ
    Калі навекі лягу я ў труне,
    А смерць мае засыпле прахам косці, Згадаеш ты як-небудзь пра мяне I пачытаеш з кнігі гэтай штосьці.
    Паэтаў новых, здольных прыйдзе шмат, Званчэй іх рыфмы будуць незраўнана.
    А ўсё ж тваёй я буду ўвагі варт,— Цябе любіў сардэчна і аддана.
    Скажы ўсім ім: «Калі б мой друг не згас I за жыццём пазнаў бы ліха меней, He горш бы ён тварыў за многіх вас, He горшым быў бы ў вашым пакаленні.
    Шаную вас за гучнасць вашых слоў, Яго люблю за шчырую любоў».
    33
    Я неаднойчы бачыў, як світанне, Пацалаваўшы верхавіны гор, Шле пазлацістае сваё вітанне Лугам зялёным, на блакіт азёр.
    Я і такое бачыў, як раптоўна, Аддаўшыся самохаць волі хмар, Ішоў на захад уладар чароўны, Схаваўшы сплямлены, як катам, твар.
    Так і маё ўзыходзіла свяціла, Пазалаціўшы мой шчаслівы час. Так і маё нядоўга мне свяціла, 3 ім час шчаслівага кахання згас.
    Калі на небе сонца мае плямы, Чаму ж не быць ім у зямных таксама?
    Ты мне цудоўны дзень дакляравала, Каб без плашча ў дарогу я пайшоў. I ты ж дазволіла, каб хмар навала Мяне дагнала, твой зацьміўшы схоў.
    I што з таго, што дождж утаймаваны, Табой абсушан збіты бурай твар?
    Ці ж то бальзам, што звонку гоіць раны, А ў асяродку не спыняе жар?