Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
Стар. 342. Асобы:
Герцаг Бургундск і.— Бургундыя (правінцыя на ўсходзе Францыі) да 1477 г. была самастойным герцагствам.
Герцаг Корнуа л.— Корнуал — герцагства ў паўднёва-заходняй частцы Англіі.
Герцаг Альбан і.— Дакладней — Олбені, старажытная пазва гарыстай паўночнай Шатландыі.
Г р а ф К е н т.— Кент — графства ў паўднёва-ўсходняй частцы Англіі.
Граф Глостэ р.— Глостэршыр, графства ў паўднёва-заходняй частцы Англіі. Паводле феадальнай іерархіі, граф Глостэр — васал герцага Корнуала.
Ганерылья, Рэгана, Кардэлі я.— Імёны дочак караля Ліра лацінскага паходжання і азначаюць адпаведна: ганарлівая, уладарка, сардэчная.
Стар. 347. Дзікі варвар скіф...— Паводле сведчання старажытнагрэчаскага гісторыка Герадота, у скіфаў бытаваў звычай з’ядаць сваіх старых бацькоў, а не дзяцей.
Стар. 357. Вось яшчэ цемра людская! — У гэтым маналогу Эдмунд здзекуецца з сярэднсвяковых забабонаў астролагаў, паводле якіх лёс і характар чалавека залежаць ад размяшчэння зорак і планет, пад якімі ён нарадзіўся.
Дракон, Вялікая Мядзведзіца — назвы сузор’яў.
Стар. 358. Том з Бедлама— мянушка вар'ята ў тагачаснай Англіі. Пасля Рэфармацыі (1534) у былым каталіцкім Віфлеемскім манастыры (скарочана Bedlam — Бедлам) у Лондане быў заснаваны
вар’яцкі дом. Хранічных хворых адтуль выпускалі, дазваляючы ім займацца жабрацтвам.
Стар. 361. ...рыбы не ем,— Выпад супраць католікаў. Кент мае на ўвазе, што ён не католік, бо не прытрымліваецца пастоў.
Стар. 364. На табе, галубчык, гэту шапачку з вушкамі.— Шапкі блазнаў былі з аслінымі вушкамі.
Стар. 367. Эпікурэйства — пропаведзь неабмежаваных пачуццёвых асалод, якую прапагандаваў старажытнагрэчаскі філосаф Эпікур (341—270 да н. э.).
Стар. 383. С а р э м (Сарм) — горад у Англіі, які ў шэкспіраўскі час славіўся птушкагадоўляй.
К а м л о т — замак казачнага караля Артура.
Стар. 384. А я к с — герой старажытнагрэчаскіх міфаў аб Траяпскай вайне («Іліяда» Гамера).
Стар. 387. Тэрлігод—прозвішча аднаго вар’ята.
Стар. 399. Д о в е р, Дуўр — англійскі порт у праліве Па-дэ-Кале, найбліжэйшы да Францьіі.
Стар. 403. А л ь б і ё н — старажытная назва вострава Вялікабрытанія.
Гэта вам прадкажа чарадзей Мерлін, які народзіцца пасля мяне.— Паводле кельцкіх легенд, Мерлін жыў у канцы V — пачатку VI ст. н. э., а кароль Лір, паводле Голіншэда — у IX ст. да н. э.
Стар. 407. Пілікок, на купіне Пілікок.— Эдгар недарэчна і неўпапад цытуе ўрыўкі з народных песень і балад, каб наўмысна паказаць сваё ўяўнае вар’яцтва.
Стар. 408. Д’яблы Фліберціджыбет, Смолкін ды іншыя нячысцікі ўпамінаюцца ў кнізе Харснета «Выкрыццё цудоўных папісцкіх махлярстваў». Некаторыя прозвішчы д’яблаў Шэкспір мог узяць таксама з народных павер’яў.
Святы Вітальд — галоўны заступнік ад нячыстай сілы, згодна народным павер’ям тых часоў.
М а р a — паводле ўяўленняў шэкспіраўскага часу, ведзьма, якая насылае нядобрыя сны.
Стар. 410. Фіванскі мудрэ ц.— Лір мае на ўвазе старажытнагрэчаскага філосафа Дыягена (каля 412—323 да н. э.), які, згодна з легендай, жыў у бочцы, адмовіўшыся, як і Эдгар, ад усякіх жыццёвых выгод.
Стар. 412. Фратарэта — адзін з д’яблаў.
У пекле на беразе чорнага возера сядзіць Нерон і вудзіць рыбу.— У рамане Франсуа Рабле (1494—1553) «Гарганцюа і Пантагруэль» Нерон — старажытнарымскі імператар іграе на флейце, а на вуду ловіць жаб (а не рыб, як у Шэкспіра) імператар Траян.
Стар. 415. Апарожніў Том свой капшук.— Эдгар хоча сказаць, што ён вычарпаў увесь запас слоў для ролі вар’ята Тома з Беддама.
Стар. 436. Клін выб'ю клінам.— Эдгар хоча з дапамогай моцнага псіхічнага ўзрушэння адвесці Глостэра ад празмернага смутку, ад думак пра самагубства.
Стар. 440. Купідон — у старажытнарымскай міфалогіі бог кахання. Меў выгляд хлопчыка з завязанымі вачамі, узброенага лукам і стрэламі.
Стар. 469. Сваіх пачуццяў стрымліваць не будзем.— Гэты маналог у асобным выданні трагедыі 1608 г. належыць герцагу Альбані, а ў Зборы твораў Шэкспіра 1623 г.— Эдгару.
ЗМЕСТ
Вадзім Небышынец. Уільям Шэкспір 5
САНЕТЫ 15
Пераклаў Уладзімір Дубоўка
ТРАГЕДЫІ 95
РАМЭО I ДЖУЛЬЕТА 97
Пераклаў Кандрат Крапіва
ГАМЛЕТ, ПРЫНЦ ДАЦКІ 205
Пераклаў Юрка Гаўрук
КАРОЛЬ ЛІР 341
Пераклаў Юрка Гаўрук
Каментарыі 470
Шэкспір У.
Ш 98 Санеты. Трагедыі: 3 англ./Уклад., прадм.
і камент. В. Небышынца.— Мн.: Маст. літ., 1989.—479 с„ [8] л. іл.
ISBN 5-340-00286-1 (беларус.)
Шекспмр У. Сонеты. Трагеднн
У кнігу сусветна вядомага англійскага драматурга У. Шэкспіра (1564—1616) увайшлі найлепшыя яго трагедыі і санеты ў перакладах 10. Гаўрука, У. Дубоўкі, К. Крапівы.
4793010300—163
Ш 152—89
М 302(03)—89
ББК 84лВл
СКАрБЫ СУСВЕТНАЙ літАрлтура
Лйтературно-художественное йзданйе
Ш ЕКС ПЙР УНЛЬЯМ
Сонеты. Трагедйй.
Мннск, нздательство «Мастацкая літаратура»
На бслорусском языке
Літаратурна-мастацкае еыданне
ШЭКСПІР УІЛЬЯМ
Санеты. Трагедыі
Рэдактар В. С. Сёмуха
Мастак A. I. Цароў
Мастацкі рэдактар A. М. Малышава
Тэхнічны рэдактар Л. М. Шлапо
Карэктар I. М. Паланейчык
ІБ № 3119
Здадзена ў набор 31.08.88. Падп. да друку 26.08.89. Фармат 84X 108'/32. Папера друк. № 1. Гарнітура тып Таймс. Высокі друк с ФПФ. Ум. друк. арк. 25,20 + 0,84 укл. Ум. фарб.-адб. 28,98. Ул.-выд. арк. 27,49. Тыраж 12 000 экз. Зак. 1785. Цана 2 р. 70 к.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11. Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.