• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    Тэксталагічная праца над творамі Шэкспіра працягваецца і ў нашыя дні.
    Згодна з ідэйна-мастацкай эвалюцыяй Шэкспіра, большасць сучасных савецкіх даследчыкаў падзяляюць яго творчасць на тры перыяды: канец 80-х гадоў XVI ст.— 1600 год, 1600—1608 і 1608—1612 гады.
    У першы перыяд былі напісаны жыццярадасныя, поўныя весялосці і дасціпнага гумару, светлых лірычных пачуццяў камедыі «Утаймаванне свавольніцы», «Сон у летнюю ноч», «Многа шуму з нічога», «Дванаццатая ноч» і інш., усе гістарычныя хронікі (за выключэннем «Генрыха VIII»), якім уласцівыя патрыятызм і сацыяльна-гістарычны аптымізм, ліра-эпічныя паэмы «Венера і Адоніс» і «Збэшчаная Лукрэцыя», амаль усе санеты, а таксама трагедыя «Рамэо і Джульета».
    Майстэрствам Шэкспіра-камедыёграфа захапляўся Ф. Энгельс: «У адным толькі першым акце «Віндзорскіх свавольніц» больш жыцця і рэальнасці, чым ва ўсёй нямецкай літаратуры; адзін Ланс са сваім сабакам Крэбам большага варты, чым усе нямецкія камедыі разам узятыя»1.
    Санеты Шэкспіра — вяршыня англійскай паэзіі эпохі Адраджэння. Па сваёй філасофскай глыбіні, драматычнай напружанасці, дасканаласці паэтычнай формы яны — сапраўдныя шэдэўры сусветнай лірыкі. У іх гучыць непасрэдная лірычная споведзь Шэкспіра, яго роздум над праблемамі жыцця і смерці, бессмяротнасці прыгажосці і мастацтва, выказаны яго эстэтычныя погляды.
    Высокае майстэрства Шэкспіра-паэта выявілася ў строгай форме санетаў. Англійскі, ці шэкспіраўскі, санет у адрозненні ад класічнага італьянскага, які падзяляецца на два чатырохрадкоўі і два трохрадкоўі, мае іншую страфічную будову: тры чатырохрадкоўі і заключнае двухрадкоўе, у якім у афарыстычнай форме даецца вынік санета. Шэкспіраўскі санет мае дакладную сістэму рыфмоўкі: abab cdcd efef gg.
    У гэтай кнізе прадстаўлены ўсе 154 санеты Шэкспіра ў перакладзе Уладзіміра Дубоўкі, які здолеў узнавіць у максімальна дакладнай ступені ідэйна-мастацкі змест арыгінала, напоўніўшы напружаны драматызм думак і пачуццяў лірычнага героя жывою крывёй свайго, у многім трагічнага, жыццёвага вопыту. Да перакладу санетаў Шэкспіра звярталіся і другія беларускія паэтыперакладчыкі Язэп Семяжон, Юрка Гаўрук і іншыя, кожны з якіх узбагачаў, высвечваў новыя фарбы шматколернага свету лірыкі вялікага англійскага паэта. Глыбока самастойную інтэрпрэтацыю паасобных санетаў Шэкспіра даў Рыгор Барадулін. Вось як гучыць у яго перакладзе 66-ты санет, у якім гнеўна выкрываюцца сацыяльна-палітычныя і маральныя заганы сучаснага Шэкспіру грамадства, прычым праблематыка гэтага санета надта блізкая трагедыям сталага перыяду яго творчасці — «Гамлету», «Каралю Ліру» і інш.:
    Зняможаны, малю ратунку ў смерці, Бо ходзіць варты долі ў жабраках, I ўсё як ёсць нікчэмнасць прагне сцерці, I вера ўся ў знявераных руках,
    1 Маркс К., Энгельс Ф. Соч.: 2-е мзд., Т. 33. С. 346.
    I ганьбу пакрывае пазалота,
    I цноту грубасць на таргі вядзе,
    I слаўная зняслаўлена істота, I сілу немач ссільвае ў бядзе,
    I затыкае рот мастацтву ўлада,
    I цёмны вучыць, як знябыць імглу,
    I праўда быць прасцячкай шчырай рада,
    I годнае дабро слугуе злу.
    Зняможаны, зірнуў бы ў вочы смерці, Ды як любоў самотна жыцьме ў свеце?
    Высока ацэньзаў мастацкія вартасці паэтычнай спадчыны Шэкспіра вядомы англійскі паэт-рамантык С. Т. Кольрыдж:
    «Я імкнуўся давесці, што, перш чым Шэкспір стаў паэтам драматычным, ён ужо праявіў сябе як паэт, і, нават калі б ён не стварыў «Ліра», «Атэла», «Дванаццатай ночы», «Генрыха IV», мы ўсё роўна прызналі б за ім асноўныя, калі не ўсе, якасці сапраўднага паэта, а менавіта: глыбокае пачуццё і вытанчанае інтуітыўнае ўспрыманне прыгажосці, прычым і тое і другое адкрываюцца зроку праз спалучэнне вобразаў, а слыху — праз салодкую і зусім адпаведную тэме твора мелодыю верша»1.
    Натхнёнай паэзіяй напоўнена трагедыя «Рамэо і Джульета», у якой апяваецца высокае пачуццё кахання. Маналогі герояў — завершаныя лірычныя вершы: санеты, канцоны, мадрыгалы і іншыя паэтычныя жанры. Адпаведна і мова герояў узвышаная, патэтычная, у ёй шмат вытанчаных метафар, параўнанняў, аксімаронаў і іншых стылістычных фігур лірычнай паэзіі.
    Нягледзячы на смерць герояў, іх каханне сапраўды бессмяротнае. I не толькі таму, што над іх труной адбываецца прымірэнне двух варожых родаў: яны духоўна ўзвысіліся, пераадолеўшы самыя цяжкія выпрабаванні ў сцвярджэнні свайго высокага пачуцця, і нават іх пагібель зрабілася паэтычным сімвалам вернасці ў каханні да самай апошняй мяжы. I тым не менш п’еса заканчваецца горкай максімай:
    Сумнешйая з аповесцей на свеце — Аповесць аб Рамэо і Джульеце.
    Светлы жыццесцвярджальны тон трагедыі «Рамзо і Джульета», тонкі псіхалагізм і пранікнёны лірызм у абмалёўцы пачуццяў яе герояў непарушна захаваны ў перакладзе выдатнага беларускага паэта і драматурга Кандрата Крапівы ў поўнай адпаведнасці з характарыстыкай, якую даў гэтаму твору В. Р. Бялінскі: «Пафас Шэкспіравай драмы «Рамэо і Джульета» складае ідэя любві,— і таму палымянымі хвалямі, якія зіхацяць яркім святлом зорак, ліюцца з вуснаў каханых захопленыя патэтычныя пра-
    1 Кольрндж С. Т. Нзбранные труды. М.: 1987. С. 235—286.
    моеы... Гэта пафас кахання, бо ў лірычных маналогах Рамэо і Джульеты відаць не толькі замілаванне адно адным, але і ўрачыстае, гордае, поўнае захапленнем прызнанне кахання, як боскага пачуцця»1.
    Сюжэты гістарычных хронік — тры часткі «Генрыха VI», «Рычард III», «Рычард II», «Кароль Іаан», дзве часткі «Генрыха IV» і «Генрых V» — былі запазычаны драматургам з працы Р. Холіншэда «Хронікі Англіі, Шатландыі і Ірландыі», але глыбока перапрацаваны ў адпаведнасці з мастацкімі задачамі Шэкспіра і надзённай палітычнай праблематыкай эпохі.
    У гістарычных хроніках Шэкспір наблізіўся да стыхійнага разумення аб’ектыўных працэсаў развіцця грамадства — «час» як незалежная ад волі асобных людзей філасофская катэгорыя — і ўзняўся да прызнання рашаючай ролі народных мас у гісторыі. Ён праўдзіва паказаў працэс гібелі старой феадальнай арыстакратыі ў часы знішчальных войн Пунсовай і Белай ружы (1455— 1485), умацавання абсалютнай манархіі — прагрэсіўнай на той час сілы, якая палітычна аб’ядноўвала інтарэсы буржуазіі, якая нараджалася, і новага дваранства — джэнтры, спрыяла станаўленню моцнай нацыянальнай дзяржавы. Разам з тым з пазіцый гуманізму ён даваў этычную ацэнку чалавечых якасцей самадзержцаў, выкрываючы амаралізм каралёў-зладзеяў (Рычард II і Рычард III) і ствараючы свой ідэальны вобраз манарха (Генрых V). Асабліва глыбока выявіўся рэалізм Шэкспіра ў паказе шырокага «фальстафаўскага фона» нізоў тагачаснага грамадства на чале з самім Фальстафам, сатырычны напал якога скіраваны супраць феадальных забабонаў.
    Як пісьменнік-рэаліст Шэкспір не мог не бачыць і не выявіць у сваіх творах бядотнае становішча народных мас, асабліва сялянства, узмацнення іх эксплуатацыі ў працэсе «агароджвання зямель». Развіццё суконнай вытворчасці выклікала вялікі попыт на воўну, зрабіла гадоўлю авечак прыбытковай справай. Паводле распаўсюджанай тады прымаўкі: «авечкі з’елі людзей». Лордыземлеўладальнікі захоплівалі абшчынныя пашы, ворныя і сядзібныя землі сялян. Тысячныя натоўпы бадзяг напоўнілі дарогі Англіі.
    Крызіс гуманізму, які назіраўся ў Англіі на рубяжы XVI— XVII стагоддзяў у апошнія гады праўлення Елізаветы, узмацніўся з прыходам да ўлады ў 1603 годзе Якава I Сцюарта. Гэты крызіс быў выкліканы, з аднаго боку, наступленнем феадальнай рэакцыі, а з другога, новая буржуазія, што выступіла пад сцягам пурытанства, прапаведавала бяздушны эгаізм і сухі разлік, варожыя жыццярадаснаму мастацтву Рэнесанса.
    Усе гэтыя сацыяльна-палітычныя працэсы прывялі да абвостранага ўсведамлення Шэкспірам усеагульнага панавання зла ў грамадстве, і ў другі перыяд яго творчасці, які прыпадае на 1600— 1608 гады, вядучым жанрам робіцца трагедыя — «Гамлет»,
    1 Белннскнй В. Г. Полн. собр. соч. Т. 7. С. 313.
    «Атэла», «Кароль Лір», «Макбет», «Антоній і Клеапатра», «Карыялан», «Ціман Афінскі».
    У гэтай кнізе прадстаўлены вяршыні трагедыйнай музы Шэкспіра — «Гамлет» і «Кароль Лір» — у перакладзе Юркі Гаўрука, які здолеў узнавіць дакладна іх ідэйна-мастацкі змест.
    Дапытлівы розум Гамлета імкнецца дайсці да самой сутнасці з’яў і рэчаў:
    Здаецца? He, так ёсць. He прызнаю Я гэтага «здаецца».
    Зладзейскае забойства бацькі ўспрымаецца дацкім прынцам не проста як прыватны, асобны выпадак, а як злавесны знак часу:
    Век вывіхнуўся. О пракляты лёс, Навошта ты мяне сюды прынёс Лячыць хваробы часу!
    Гамлет ясна ўсведамляе памеры зла — яму ўвесь свет здаецца турмой: «Усюды скляпенні, сутарэнні, лёхі, вартаўнікі»,— але ён мужна вырашае прыняць выклік лёсу, хоць напачатку ў яго і з’явілася думка аб магчымым «лёгкім выйсці» — cana­ry бстве:
    Бо хто цярпеў бы злыя здзекі часу, Прымус тыранаў і знявагу гордых, Самотны стогн разбітага кахання, Марудны суд, чыноўнікаў нахабнасць, Пляўкі на галаву заслузе скромнай, Каб мог нас вызваліць ад усяго Удар кінжалам!
    Заўважце: якая празрыстая пераклічка з бязмежным адчаем і тсй самай праблематыкай, як і ў прыведзеным вышэй 66-м санеце: «Зняможаны, малю ратунку ў смерці...»
    Але ўвесь далейшы ход падзей у трагедыі сведчыць, што Гамлет — не баязлівец, а нязломны змагар. Менавіта таму ён такі блізкі і дарагі нашаму сучасніку — чалавеку XX стагоддзя, перад якім паўстаюць яшчэ больш вострыя і глабальныя праблемы: пад пытаннем нават далейшае існаванне людзей на зямлі. I вось гэтая духоўная стойкасць, здольнасць сустракаць зло з адкрытымі вачамі — хутчэй загінуць, чым здрадзіць светлым ідэалам гуманізму,— духоўная спадчына шэкспіраўскага героя наступным пакаленням, маральны ўрок, які гучыць у перадсмяротным звароце Гамлета да Гарацыо:
    О друг, якая раненая слава, Калі ты змоўчыш, ляжа на мяне! Калі мяне любіў ты, ухіліся Часова ад збавення, пагаруй
    На свеце жорсткім, каб вядомай стала Мая гісторыя.
    Вуснамі галоўнага героя трагедыі Шэкспір даў формулу рэалістычнага мастацтва, якая захоўвае надзённае гучанне і да нашага часу. Настаўляючы акцёраў, Гамлет сцвярджае, што канчатковай мэтай тэатральнай ігры «... раней і цяпер, была і ёсць — трымаць як бы люстра перад прыродай: паказваць дабраце яе рысы, пагардзе яе вобраз і, у адпаведнасці з часам, кожнаму стану і ўзросту — яго форму і адбітак».