• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    КАПУЛЕЦІ
    Сказаў я — меч, ідзе стары Мантэкі.
    I на мяне мячом сваім махае.
    Уваходзяць стары Мант экі і сіньёра Мантэкі.
    МАНТЭКІ
    О, подлы Капулет! (Жонцы.) Пусці мяне! СІНЬЁРА МАНТЭКІ
    I кроку ты не ступіш да яго.
    Уваходзіць герцаг Эскал са світай.
    ГЕРЦАГ
    Вы, міру ворагі, бунтаўшчыкі, Што кроўю блізкіх пляміце мячы. Вы чуеце! He людзі вы — звяры.
    Вы тушыце пажар шалёнай злосці Багровымі цуркамі з вашых жыл. Вось мой загад: пад страхам катаванняў
    3 крывавых рук на дол вы зброю кіньце I герцага паслухайце прысуд.
    Нялюдскай сваркаю вы трэці раз Парушылі спакой веронскіх вуліц, Ты, Капулеці, ды і ты, Мантэкі, У трэці раз пачцівых гараджан Прымусілі забыць сваю паважнасць I зброю ржавую у рукі ўзяць, Каб заржавелую варожасць вашу Утаймаваць. Калі яшчэ хоць раз Каторы з вас спакой і мір парушыць, Жыццём сваім заплаціць ён за гэта. Цяпер жа ўсе адгэтуль прэч ідзіце. Вы, Капулеці, пойдзеце са мной, А вы, Мантэкі, ў поўдзень прыйдзеце У старажытны замак Вілафранка, Дзе мы звычайна творым суд і праўду, Усе пад страхам смерці — прэч адгэтуль!
    Выходзяць герцаг і світа, Капулеці, с і н ь ё р a Ка пуле ці, Т ыбальт, гарад жане і слу гі.
    МАНТЭКІ
    Хто ж даўнюю варожасць абудзіў?
    Ты быў, пляменнік, з самага пачатку? БЕНВОЛІО
    Варожых два слугі і нашых два Ужо схапіліся, як я прыйшоў. Я выхапіў свой меч, каб іх разняць, Але Тыбальт шалёны падляцеў.
    Мяне на бой ён выклікаў заўзята, Паветра рассякаючы мячом, Яно ж насмешліва свістала толькі. Пакуль мы біліся, народ сабраўся, Мацнела бойка. Герцаг тут, аднак, Разбараніў заўзятых забіяк.
    СІНЬЁРА МАНТЭКІ
    Рамэо ты не бачыў? Мусіць, бог Яго ад гэтай бойкі засцярог.
    БЕНВОЛІО
    Задоўга да таго, як промень сонца Праз залатыя шыбы ўсходу глянуў На свет, мяне душэўны неспакой За горад выгнаў. Пад шатром смакоўніц,
    Што к захаду ад гарадской сцяны, Я сына вашага заўважыў. Да яго Хацеў я падысці, а ён убачыў I ў гушчары схаваўся ад мяне.
    Настрой такі — знаёмы досыць мне, Калі ты сам сабе цяжарам служыш I ад людзей шукаеш адзіноты,— Я даганяць яго не захацеў
    I пад уплывам гэткага ж настрою Збег ад таго, хто ад мяне ўцякаў. МАНТЭКІ
    He раз яго там бачылі на золку, Як ён слязамі памнажаў расу I туманы ўздыханнямі згушчаў. Але калі ўсерадаснае сонца Прыпадымаць на ўсходзе пачынае Аўрорынай пасцелі змрочны полаг, Спяшаецца мой сын тады дадому 1 замыкаецца ў сваім пакоі: Завесіць вокны ад святла дняўнога I штучна гэтак ноч сабе стварае. Як рады тут не знойдзеш, дык тады Ад смутку гэтага чакай бяды.
    БЕНВОЛІО
    А ці вядома вам прычына, дзядзя? МАНТЭКІ
    Даведацца ніяк вось не магу... БЕНВОЛІО
    А хіба вы пыталіся ў яго? МАНТЭКІ
    I сам пытаўся, і сябры мае, А ён пачуццяў слухае парады, I не скажу, каб верны быў сабе, Так не жадае сэрцам ён адкрыцца, Як почка, што чарвяк пражэрны точыць Яна ж яшчэ не ўспела распусціцца I сонцу хараство ахвяраваць.
    Каб ведалі, у чым тугі прычына, Лякарства б мы стараліся для сына.
    Уводдалі паказваецца Рамэо.
    БЕНВОЛІО
    Вось ён ідзе. Пакіньце нас удвух, Ці не адкрые мне што-небудзь друг.
    МАНТЭКІ
    Жадаю вам па шчырасці размоў.
    Бывай. Ну, жонка, мы хадзем дамоў.
    Выходзяць Мантэкі і сіньёра Мантэкі.
    БЕНВОЛІО
    А, з добрым раннем, брат.
    РАМЭО	А хіба ранне?
    БЕНВОЛІО
    Прабіла дзевяць.
    РАМЭО
    Час марудны ў смутку.
    Там ці не бацька мой пайшоў так хутка? БЕНВОЛІО
    Так, ён. Ды ты мне назаві хоць раз Прычыну, што табе так доўжыць час. РАМЭО
    Няма таго, што час нам каратае. БЕНВОЛЮ
    Ага, дык вось у чым прычына тая — Любоў?
    РАМЭО
    Адсутнасць.
    БЕНВОЛІО
    У цябе любві?
    РАМЭО
    Адсутнасць узаемнасці ў любві.
    БЕНВОЛІО
    Любоў у марах — кволая такая, Але на справе жорстка дапякае. РАМЭО
    Хоць у любві павязка на вачах, Але яна да сэрца знойдзе шлях. Дзе мы абедаем? Была тут бойка? А ўрэшце я ўжо чуў — не гавары. Прасторна тут злабе, любві тым больш. О, гнеў любві, пяшчотнасць гневу злога! Страшэнны пал, народжаны з нічога.
    О, пустаты цяжар і важнасць глупства! Бязладны хаос форм, прыгожых звонку. Свінцовы пух, дым ясны, жар халодны, Сухотнае здароўе, сон бяссоння — Такое вось любві маёй бяздонне.
    Ты пе смяешся?
    БЕНВОЛІО
    He, гатоў заплакаць. РАМЭО
    Аб чым, мой друг?
    БЕНВОЛІО
    Аб чыстым сэрцы друга. РАМЭО
    I так туга скавала сэрца мне, Прыбаў сваіо — памножыш удвайне. Сваім ты смуткам справы не паправіш, А спачуваннем гора мне прыбавіш. Любоў заўжды жартуе з закаханым: Стань уздыхаць — развеецца туманам, Прагоніш сум — зноў усміхнецца лёс. Яна —• смерч, полымя над морам слёз, Вар’яцтва мудрае самой прыроды, Змяшанае з гаркоты й асалоды. Бывай, аднак жа, любы браце мой! БЕНВОЛЮ
    Чакай, Рамэо, я пайду з табой.
    Бо спадзяюся, ты мне растлумачыш... РАМЭО
    Цсс... я растаў. Дзе ты Рамэо бачыш?
    Няма яго. Ён страціў сам сябе. БЕНВОЛІО
    Каго ты палюбіў — скажы мне проста. РАМЭО
    He проста, з енкам. БЕНВОЛЮ
    Пацярпі хвіліну
    I гэтых енкаў назаві прычыну.
    РАМЭО
    Скажы, каб хворы завяшчанне склаў — Паможаш ты, каб ён хутчэй сканаў. Сур’ёзна, брат, я палюбіў жанчыну.
    БЕНВОЛІО
    Ну так і ёсць. У цэль папаў я трапна. РАМЭО
    Стралок ты слаўны і падстрэліць сквапны. БЕНВОЛІО
    Чым цэль прывабней, тым лягчэй папасці. РАМЭО
    Ты на яе не ўзводзь дарма напасці.
    Сам Купідон не нанясе ёй раны.
    Яна ступае па слядах Дыяны: Закована ў нявіннасць, нібы ў латы, I ёй не страшны той хлапчук крылаты. Яе не ўзяць пяшчотных слоў асадай, Hi золатам аздобленай прынадай. Сама сабе застаючыся вернай, Яна багатая красой бязмернай I бедная ў той час, бо разам з ёй Засыплюць і красу яе зямлёй. БЕНВОЛІО
    Што, паклялася вечна дзевай быць? РАМЭО
    Каб і мяне тым самым загубіць.
    Краса яе ад чыстаты загіне, На свеце нават следу не пакіне. Чароўны скарб у святасць ахінуты На гора мне, на страшныя пакуты. He ведаю, ці трапіць яна ў рай За ўсе мае пакуты і адчай.
    Я ў скаргах так, няшчасны, і памру.
    Я ўжо мярцвяк — з магілы гавару. БЕНВОЛЮ
    Я раіў бы не думаць пра яе. РАМЭО
    О, каб жа ты наўчыў мяне не думаць! БЕНВОЛІО
    Дай волю поўную вачам сваім I паглядзі на іншых.
    РАМЭО
    Гэта спосаб, Каб больш яшчэ пазнаць яе красу. Пад чорнай маскай кожнай незнаёмкі Мы спадзяёмся ўбачыць хараство. Той, хто аслеп, ніколі не забудзе Свой скарб найдаражэйшы — зрок. Няхай любую ўбачу я красуню, Краса яе пацвердзіць толькі тое, Што хараство каханай — шмат вышэй. Бывай. He наўчыш ты мяне забыць. (Выходзіць.)
    БЕНВОЛЮ
    Альбо наўчу, альбо не буду жыць.
    Выходзіць.
    Сцэна другая
    Вуліца.
    Уваходзяць Капулеці, Парыс і слуга.
    КАПУЛЕЦІ
    Абодва мы з Мантэкі пакараны Аднолькава. Я думаю, што мы, Старыя людзі, зможам мірна жыць. ПАРЫС
    Абодвух паважаюць вас. Шкада, Што цягнецца так доўга ваша сварка. Але які вы мне дасце адказ?
    КАПУЛЕЦІ
    Той самы, што раней я вам даваў.
    Яшчэ дачка мая не знае свету, Ёй чатырнаццаць год яшчэ няма. Яшчэ два разы адцвіце вясна, Тады для шлюбу вырасце яна. ПАРЫС
    I маладзей шчаслівыя ёсць маці. КАПУЛЕЦІ
    I вянуць жа затое вельмі рана. Зямля забрала ўсіх маіх дзяцей: Дачка — адна ў жыцці мая надзея. Яе любві шукайце вы заўсёды; Мая тут згода — толькі частка згоды. Калі яна даверыць сэрца вам, Тады адказ я канчатковы дам. Я вечарам сягоння бал даю, Як некалі, сазваў радню сваю, Сяброў і блізкіх самых дарагіх, А вы — найдаражэйшы паміж іх. Зямныя зоркі упрыгожаць дом, Прымусяць ноч здавацца ясным днём. Пабачыце дзяўчат вы і кабет Прыгожых, нібы той вясновы цвет. Іх радасць, іх забавы, весялосць Раздзеліце і вы, мой любы госць.
    I спыніце свой выбар вы на той, Якая больш прывабіць вас красой. Дачка таксама з’явіцца на бал, Хоць мо такіх не вартая пахвал.
    Хадзем жа, граф, са мной.
    (Слузе, даючы яму паперу.)
    А ты сягоння
    Ідзі і абвяшчай па ўсёй Вероне, Усім, хто тут запісаны ў паперы, Што Капулеці просіць на вячэру.
    Выходзяць Капу леці і Парыс.
    СЛУГА
    Абвяшчай усім, хто тут запісаны. А можа, тут напісана, што шавец павінен арудаваць аршынам, а кравец — шылам, рыбак — карандашом, а маляр — сеткамі. Мяне пасылаюць знайсці людзей, што тут запісаны, а я ніяк не магу дабрацца да таго, што тут напісана. Трзба запытацца ў вучоных людзей. Ды вось якраз і яны.
    Уваходзяць Б е н в ол і о і Рамэо.
    БЕНВОЛІО
    Клін клінам выбіваюць, галубок,
    Другім агнём выпекаюць гарэнне.
    Калі адчуў ты галавакружэнне, Дык пачынай круціцца ў іншы бок. Другая немач возьме за вантробы, Глядзіш —■ як не было старой хваробы.
    РАМЭО
    Трыпутнік, кажуць, добра памагае.
    БЕНВОЛІО
    Каму і ў чым?
    РАМЭО
    Таму, хто закульгае.
    БЕНВОЛІО
    Ты, мусіць, звар’яцеў, Рамэо?
    РАМЭО
    He,
    Але я больш няшчасны, чым вар’ят:
    Ушчэнт замучаны, ў турму загнаны, Бязлітаснай любоўю скатаваны.
    СЛУГА
    Дзень добры. Ці сіньёр чытаць умее?
    РАМЭО
    О, так. Свой лёс чытаю я ў няшчасці.
    СЛУГА
    Гэта рабіць вы, мусіць, без кніг навучыліся. Але я ў вас, сіньёр, пытаюся, ці прачытаеце вы тое, што напісана?
    РАМЭО
    Калі я знаю літару і мову.
    СЛУГА
    Сумленна сказана. Ну што ж, бывайце.
    (Хоча ісці.)
    РАМЭО
    Чакай, я прачытаю, дай сюды.
    (Чытае.)
    «Сіньёр Марціна з жонкай і дочкамі; граф Ансельма і яго цудоўныя сёстры; сіньёра ўдава Вітрувіо; сіньёр Плачэнцыо і яго мілыя пляменніцы; Меркуцыо і яго брат Валянцін; мой дзядзя Капулеці, яго жонка і дочкі; мая любая пляменніца Разаліна; Лівія; сіньёр Валемцыо і яго дваюрадны брат Тыбальт; Лючыо і яго весялушка Елена». Выдатная кампанія’ Куды ж яе запрашаюць?
    СЛУГА
    Наверх.
    РАМЭО
    А куды наверх?
    СЛУГА
    На вячэру ў наш дом.
    РАМЭО
    Чый дом?
    СЛУГА
    Дом майго гаспадара.
    РАМЭО
    Хто ён такі, хачу я запытацца?
    СЛУГА
    Скажу без папытання; мой гаспадар — багаты, знатны Капулеці. I калі вы не з дому Мантэкі, дык прыходзьце да нас перакуліць бакал віна. Бывайце вясёлы.
    (Выходзіць.)
    БЕНВОЛЮ
    На вечары у Капулеці будзе
    Сярод красунь праслаўленых Вероны
    I Разаліна мілая твая.
    Хадзем туды, ты глянь там на дзяўчат Ды параўнай з тваёй красой хвалёнай, Дык лебедзь твой акажацца варонай.
    РАМЭО
    Калі мяне так вочы ашукаюць,
    Што дапушчу я гэты грэх цяжкі, Тады няхай яны агнём шугаюць, Няхай згараць, нібы ерэтыкі.
    Ёсць прыгажэйшыя? He, мілы мой, Яшчэ на свеце не было такой.
    БЕНВОЛЮ
    Цудоўнаю здавалася яна,
    Бо на вачах тваіх была адна,
    А ўзваж ты на вачах, нібы на чашах, Красу яе з красой веронак нашых, Убачыш прыгажэйшых ты ўдвайне,— He толькі ж, браце, свету, што ў акне.