Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
Дзе муза? I чаму маўчыць яна Аб тым, хто даў усю магутнасць ёй? Ці, можа, ля чужога дзе акна Складае спеў нікчэмнасці якой?
Вярніся! Стань і спевам адплаці
Таму, хто даў натхненне ў лепшы верш, Мастацтва даў, што нас вядзе ў жыцці, Дзеля якога ў свеце ты жывеш.
Уважна ўгледзься ты ў яго чало.
Калі заўважыш зморшчкі дзе на ім, Паўстань на час, на ўсю няпраўду, зло, А за разбой — кляймі пяром сваім.
Праслаў хутчэй адвечную красу, Пакуль не ўзняў час серп свой і касу.
101
Гарэзніца! Нашто марудзіш ты, He нарысуеш любага майго 3 усім дабром, з зіхценнем пекнаті і, Чыё святло і на цябе лягло?
Ты адкажы: няўжо, на твой пагляд, He трэба цноце аніякіх фарб, А алавок няўжо зусім не варт Увекавечыць гэты дзіўны скарб?
Няўжо краса тады і прыгажэй, Калі яе красой не назавеш?
Хоць залаты ёй створаць маўзал :й, А вечнасць дасць ёй твой цу'.оўны верш.
Каб час наступны бачыў прыгажссць, Ягоны вобраз дай такім, як ёсць.
Люблю, але, бадай, маўчу пра тое, Люблю мацней, а скажа хто — слабей.
Той прадае пачуцце залатое, Хто пра любоў крычыць ля ўсіх дзвярэй.
Пачатак быў і ў нашага кахання,
Цябе вітаў я песняю сваёй, Як Філамель, ад змроку да світання, Пакуль не прыйдзе лета за вясной.
I не таму, што лета горш прадвесні, Калі ноч моўкла, слухаючы спеў.
Увосень лес увесь спявае песні, Акорды дзікія злятаюць з дрэў.
Замоўк і я, падобна Філамелі, Каб песні ціхія прывабу мелі.
103
Якая муза бедная мая,
Калі ёй трэба праспяваць аб тым, Хто лепш хваленняў нашых удвая У натуральным выглядзе сваім.
He дакарай, калі замоўкнем з ёй.
У люстра глянь. Аблічча ўбачыш там, Якое надзвычайнай пекнатой Вышэй таго, што я даваў ці дам.
Вялікі грэх прыняў бы на душу, Сваёй хвалой заблоціўшы красу. Я вобраз твой не ў вершы запішу, Я лепш яго у сэрцы пранясу.
Папраўдзе, люстра больш табе дае, Чым творы могуць перадаць мае.
Ты для мяне старэйшаю не станеш, I ў першы дзень, і сёння — ты адна, Хоць тры зімы зрывалі з дрэў убранні, Якія ім прыносіла вясна.
Хоць тры вясны змяніліся на леты, За летам восень жоўтая ішла, Быў тройчы красавік вясной сагрэты,— А ты — ўсё, як і ў першы дзень, была.
На жаль, краса знікае пакрыёма, Як нікне цень ад сонечных гадзін. Прывабнасць, што здаецца нерухомай, Нябачны вокам мае рух адзін.
Пакуль яшчэ ты не была на свеце, Быў росквіт і заход у кожным леце.
105
Любоў мая не ідалапаклонства, А мой каханы ідалам не ёсць, Хоць пра яго, яму пяю бясконца, Ягоную ўслаўляю прыгажосць.
Сягоння, заўтра, ён усё прыгожы, Ён будзе вечна ў харастве такім.
Таму і верш мой без яго не можа, Пяе пра аднаго, жыве адным.
Краса, Прыязнасць, Цнота мне так любы, Красу, Прыязнасць, Цноту слаўлю я.
Яны — як кола, у якім я ўсюды I у якім уся любоў мая.
Красу, Прыязнасць, Цноту — ўсе тры сілы Жыццё шчасліва ў ім адным злучыла.
Калі у хроніках старых часоў Чытаю я пра рыцараў і лэдзі, Якія зналі хараство, любоў, Жылі, змагаліся, ўміралі недзе,—
Тады здаецца, што у спробах тых Сказаць пра рукі, ўсмешкі вуснаў, вочы Найлепшы кожны з песняроў старых Намаляваць твой дзіўны вобраз хоча.
Ты — надзвычайны хараства узор.
У творах іх — твой цень адлюстраваны: Цябе не бачыўшы, хто даў бы ў твор Твой чараўнічы вобраз незраўнаны?
А мы, сучаснікі, хоць бачыць можам, Сказаць не можам добра аб прыгожым.
107
Hi прадчуванні, ні прарочы дух, Што адкрывае дзень наступны свету, He ведаюць, не скажуць, ці дайду 3 табой, любоў, да вызначанай мэты.
Як месяц пройдзе праз зацьменні ўсе, 3 сваіх прароцтваў Аўгур сам смяецца. Наступны дзень зямлі ўсёй мір нясе Пад засенню алівавага вецця.
Так і любоў мая: ў вянку надзей
У вечнасць пройдзе цераз верш сардэчны. Смерць страшнай можа быць для тых людзей, Якія з цемры не выходзяць вечна.
Мой горды, непакорны, шчыры верш,— Ты дэспатаў усіх перажывеш!
Што б я ў памяці людской знайшоў He скарыстанае табе на хвалу?
Што новае сказаў бы пра любоў, Каб і цябе найлепей праслаўляла?
Нічога, пэўна! Як у днях былых, Калі мы толькі стрэліся з табою, «Любі-мая» — гучыць з радкоў маіх На новы лад малітваю старою.
Любоў адвечную і новую прытым He скрыўдзіць час і не закрые пылам,— Лістом паперы стане ён рудым, Каб запісы на ім свае рабіла.
Што нам любоў дала у першы раз, Жыць будзе вечна, нават і без нас.
109
Ты не кажы, што сэрца ў паняверцы, Хоць зменшыўся агонь, напэўна, ў ім. Мая душа ў тваім бытуе сэрцы, 3 ім разлучыцца — як з сабой самім.
Кахання дом! Пасля ўсіх вандраванняў Такім, як быў, страчаюся з табой, Каб ганьбы след пры першым жа спатканні Адмыць сваёй гарачаю слязой.
Хоць, як усе, і я з крыві і плоці, Але не вер ніколі тым усім, Што мог бы я сваё сумленне зблоціць I не вярнуцца да цябе зусім.
На свеце радасць мне адна ты, цвеце?
Што без цябе мне ў тым прасторным свеце?
На жаль вялікі, гэта не мана!
Блукаў я скрозь, дзе варта і не варта. I стала мне, як блазнюку, цана, Сама любоў мне стала нібы жартам.
Папраўдзе, так: я крыва, ўперакос Глядзеў на ўсё, што добрага бывае. Ды лёс мяне праз хібы ўсе пранёс, Ты зноў мне любай стала, дарагая.
Я ні грахоў, ні праўды не таю, Няхай спакуса сэрца не трывожыць. Сябе навек табе я аддаю,
А бог кахання хай мне дапаможа,—
Каб прытуліла да сваіх грудзей, Каб неба стала для мяне бліжэй.
111
Я згодзен з тым, што доля мне не маці. Яна на мне паставіла пячаць: Прымусіла цяжкой штодзённай працай Для існавання сродкі зарабляць.
Як фарбавальшчык сам афарбаваны, Таксама я адзначан рамяством.
Каму пашана, а каму загана Адным і тым жа выбіта кляймом.
Ты памажы пазбыцца мне хваробы.
Я воцат вып’ю, ўсё, што скажаш ты. Я не адмоўлюся, абы дапамагло бы, Ад самай найгарчэйшай гаркаты.
Мая любімая! Найлепшай рады
Я дачакаўся б ад тваёй спагады!
Тзая спагада і замілаванне Прыкрыюць след ганебнага кляйма. Мне абыякавым цкаванне стане, Пакуль са мною будзеш ты сама.
Твае пахвалы ці твае дакоры Мне прынясуць патолю або жаль. Ты для мяне адна ва ўсім прасторы, Я пры табе, як закаваны ў сталь.
Я ад сябе адкінуў так далёка Ўсё, што ліслівасць ці хлусня вядзе, Каб іх і следу не было навокал, Каб іх не бачыць, не пачуць нідзе.
Пануеш ты адна ў мяне на сэрцы, Мне без цябе ўсё нежывым здаецца.
113
Пасля разлукі — зрок мой стаў у сэрцы, А вочы быццам як чужыя мне.
I ўсё, што можа мне цяпер сустрэцца, Мяне нераспазнаным абміне.
Нібы відушчы і сляпы нібыта, Глядзіць на свет збянтэжаны пагляд, Забыты кветкі, птушкі ўсе забыты, А ува ўсім твой вобраз вінават.
Якія б дзе я рэчы ні пабачыў,—
Усё з тваёй нітуюцца красой. Варона крача, галубок заплача, Застогне мора — ўсюды вобраз твой!
Табою поўны, я не здольны цяміць Таго, што звыш мая прыносіць памяць.
Няўжо, хвалой тваёю увянчаны, Атруты царскай — лёстак — выпіў я? Ці чараўніцтва талент надзвычайны Дала на долю мне любоў мая?
Дакуль сягнуць яго праменне можа, Стварае ён узоры пекнаты.
3 істот пачварных ангелаў прыгожых Стварыць ён можа — гэтакіх, як ты.
Праўдзіва першая прычына — лёсткі, I розум прагна трунак гэты п’е.
А вочы келіх наліваюць порстка — Яму да смаку і самім сабе.
Калі атрута — лёс даруе грэх ім, Пакаштаваць — ім давялося першым.
115
Хлусіў я у сваіх ранейшых песнях, Што нельга мне цябе любіць мацней.
He ведаў я, што полымя прадвеспі Магло пасля гарэць яшчэ зырчэй.
Калі гляджу я на падзеі часу, Дык бачу, што выпадкаў міліён Разлучыць тых, хто б век не разлучаўся, Нязломны самы выкрасліць закон.
На жаль, спалохаўшыся тых здарэнняў, Я не сказаў тады як мае быць: Сумненне мне не прынясе збавення, А я люблю, як нельга больш любіць.
Любоў — дзіця. Дадаць бы варта тое: Яна расце, як і усё жывое.
He будзем шкодзіць злуцы сэрцаў двух; Любоў любоўю звацца не павінна, Калі яна мяняецца ад скрух Або v якую чорную гадзіну.
Любоў — маяк у часе навальніц, Яна, як зорка, з цёмнай хмары гляне I караблю з грымот і бліскавіц Пакажа шлях надзейны ў акіяне.
Любоў не мерыцца на тыдні, дні, Яна бясконца, як жыодё на свеце, Хоць можа час ружовыя агні Згасіць на ёй, як на ружовым цвеце.
Як хто б няпраўду слоў маіх давёў, Дык не існуе, значыцца, й любоў.
117
Абвінаваць мяне ва ўсіх грахах, Калі такое маеш ты жаданне,— Што станавіўся на ганебны шлях, He праслаўляў я нашага кахання;
Што далучаўся да такіх сяброў, Якія з добрым словам незнаёмы, I што па волі чатырох вятроў На ветразях усіх ішоў ад дому.
Каб грэх мой цяжкі стаў яшчэ цяжэй, Маю сваволю кінь на тыя шалі.
Глянь строгім поглядам тваіх вачэй, Абы на смерць мяне не пакаралі.
Пераканацца толькі меў на мэце, Якую моц каханне мае ў свеце.
Мы ужываем вострыя прысмакі, Каб апетыт узняўся да яды.
Мы зелле п’ём ад ліхаты ўсялякай, Каб асяродак чыстым быў заўжды.
Вось так і я, з твайго замілавання На сэрцы меў лагоду і спакой.
Калі хварэў, дык праз сваё жаданне Змагацца з выдуманай ліхатой.
I захварэў урэшце не на жарты, Лякарствы горкія адважна п’ю. А што было ва мне пашаны варта, Пакіне з лекамі душу маю.
Уцяміў я: атрутай стануць лекі, Калі любоў пакіне чалавека.
119
Пітвом з сірэніных пякельных слёз Я упіваўся, мабыць, неаднойчы.
На страты мне журбу прыносіў лёс, Над выйгрышам з арбіты лезлі вочы.
Якіх памылак не было ў той час, Калі я чуў сябе ў вяршыні шчасця: To, як у трасцы, жар апошні гас, To зноў палаў агнём шалёнай страсці.
Дабра ў благім тады я не знайшоў: Нядоля робіць добрае найлепшым.
Калі з разлукі вернецца любоў, Яна намнога стане трывалейшай.
Так пасля страты зноў знаходзіў я Сваё багацце большым утрая.
Твае пакуты нас ізноў з’ядналі.
Ад гора сам я гнуўся у дугу, Бо нерваў мне са сталі не кавалі, Іх раўнаваць да медзі не магу.
Калі твой смутак, што дала разлука, Падобны быў ці быў такі, як мой, Дык ведаю, з якой пякельнай мукай Хадзіла ты сцяжынкаю сваёй.
А я, тыран твой, не знайшоў і часу, Каб хоць узважыць зла твайго цяжар. Нашто ж адчай над намі разаслаўся, Закрыў журбой сваёй увесь абшар?
Я адпусціўся на ўсё благое.
Павінны ж адпушчэнне даць абое.
121
Лепш быць благім, чым, не бываўшы ім, Цярпець бязвінна ўсякія напасці.
Няма ніякай радасці і ў тым, Калі нам нехта вызначае шчасце.
Як можа чый разбэшчаны пагляд
Мной кіраваць, маёй крывёй імпэтнай? Я грэшны? — Так! Але грашней наўрад, Чым вы, шпікі, з сваёю апраметнай!