Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
А новы дзень спакою не дае:
Агонь не згас, палае, як заўсёды.
Каб гэты міг для нас быў даражэй, Няхай разлука стане акіянам I дасць хоць прамяністасцю вачэй Цераз яго спаткацца закаханым.
Калі разлука як зіма на сэрцы, Дык утрая мілей з вясной сустрэцца.
57
Тзой верны раб, аж покуль дзень міне, Вартую пільна ўсе твае жаданні.
Як да сябе паклічаш ты мяне, Тады мой час шчаслівы і настане.
Марудны час не праклінаю я, Ягоную хаду сачу ўпарта.
Гарчэй тады бывае мне ўдвая, Калі тваё пачую я: «Да заўтра!»
Hi словам я, ні думкаю сваёй He запытаюся, ўладарка, дзе ты. Зайздрошчу тым, хто дзеліць час з табой, Яны — шчаслівыя абранцы свету.
Любоў бязглузда і ў жыцці тваім He можа бачыць дрэннага зусім.
Хай крые бог, што рабства мне паслаў, Каб я хоць думкай запытаўся нават, Як час праводзіш ты. Я — твой васал. Чакаць загадаў — вось мая ўся справа.
Нібы табой зняволены ў турму, 3 табой разлучаны, з’яднаны з горам, Пакорны знаку кожнаму твайму,— He папракну цябе сваім дакорам.
Жыві, як схочаш, пані над сабой, Твая свабода жадных меж не мае.
Сама суддзя ты над сваёй віной, Калі натрапіцца віна такая.
Чакаю я. Хоць пекла ў тым чаканні, Цябе ніяк і ні за што не ганю.
59
Калі навін на свеце не бывае I ўсё, што ёсць, існуе з прадвякоў, Дык сам сябе, напэўна, ашукае Той, хто народжанае родзіць зноў.
Хацеў бы я зірнуць у дні былыя, За кругабегаў сонечных пяцьсот, Каб там сказалі кнігі мне старыя, Каго любіў і пеставаў народ.
Тады пазнаў бы, ад якіх дзівосаў З’явілася ты ў свеце праз вякі I хто быў лепш благаславёны лёсам: Той даўні час ці нашы мастакі.
Адно скажу: які б ні быў чый лёс, Той час цябе узнёс бы да нябёс.
Як хвалі мкнуцца ў камяністы бераг, Знікаючы адна каля адной, Так і ў жыцці хвілін бясконцы шэраг Ідзе ў нябыт няспыннаю хадой.
Юнацтва ўсё аздоблена праменнем.
Мінае сталасць. Ад тае пары Змагаемся супроць ліхіх зацьменняў, Пакуль час возьме ў нас свае дары.
Час губіць цвет цудоўнай маладосці, Кладзе разоры на чале красы.
Узоры незраўнанай прыгажосці Сцінае сквапнасцю сваёй касы.
А ўсё ж мой верш з красой тваёю пройдзе, Насуперак яму, ў наступныя стагоддзі!
61
Ці праз цябе я вочы не самкну, Калі ўначы прыходзіш летуценнем? Ці вобраз твой мяне пазбавіў сну, Ці карагод табе падобных сценяў?
Хіба твая з’яўляецца душа,
Каб зварушыць усё перабытое, У памяці зайздросна ўваскрашаць Mae памылкі, усё маё благое?
О, не! Хоць моцная твая любоў, Ды не такая, каб у сне з’явіцца. Мая любоў, пазбыўшыся ўсіх сноў, Каля цябе стаіць, як вартаўніца!
Яна вартуе, не самкне вачэй, Пакуль ты да другіх сяброў бліжэй.
Я самалюбствам так апанаваны, Яно прасякла так мяне наскрозь, Што, мне здаецца, ад яго заганы Наўрад ці дзе на свеце лекі ёсць.
Здаецца мне, што роўнага красою, Абліччам, станам, розумам — няма.
Здаецца мне, што вартасці такое
I дасканаласць не знайшла б сама.
Але калі перад люстэркам стану, Пералічу ўсе зморшчкі на чале, Тады прызнаю не адну загану, А ўсе, адлюстраваныя на шкле.
Я падмяняў сваю — тваёй красою, А век стары — юнацкаю парою.
63
Надыдзе час, калі мая любоў, Падобна мне, сагнецца пад гадамі, Калі пачне у жылах стынуць кроў, А зморшчкі лягуць на чале радамі;
Калі ад золку маладосці шлях На захад прыйдзе, стане там ля схілу, I зіхаценне згасне у вачах, I веснавая ўся пагасне сіла.
Той дзень чакаючы, цяпер ужо Я супраць смерці падрыхтую зброю, Каб часу ўсезнішчальны сквапны нож He сцяў любоў ад памяці людское.
А зброя гэта — кніг маіх радкі, Якія будуць жыць ва ўсе вякі.
Калі пабачу, як красу вякоў Знішчае час бязлітаснай рукою, Як вежы гордыя звяргаюцца далоў I бронзу крышыць ён сваёй хадою;
Як акіян галодны — берагі
За цаляй цалю вынішчае, рэжа, А сухазем’е, каб спагнаць даўгі, У воды сінія адносіць межы;
Як у дзяржавах, цераз сотні змен, За росквітам прыходзіць угасанне,— Дык і руіны, і стагоддзяў тлен Мне сведчаць, што не вечна ўсё ж каханне.
Нашто ж мне лёс такое даў багацце, Каб вечна думаць аб яго ўтраце?
65
Калі ў змаганні з часам не трывае Зямля ці мора, камень або медзь, Дык чым краса, нядужая такая, Як кветка, здолела б адолець смерць?
Што зробіць лета, хараством убрана, Супроць асады ваяўнічых дзён, Калі муры нязломныя і брамы Ад часу рушацца з усіх старон?
Жахлівы час! Як ад яго самога Уратаваць, што ён жа сам стварыў? Як захаваць ад вынішчэння злога Дзівосныя, бясцэнныя дары?
Атрамант паратунак дасць ад згубы, Каб вечна зіхацеў твой вобраз любы!
Стамлёны ўсім, я лепш сустрэў бы смерць, Чым занядбаных бачыць жабраванне, I здзек пустапарожнасці цярпець, I найчысцейшай праўды зневажанне,
I бачыць пыху ў залатых страях,
I цноту, згвалчаную хіжай сілай,
I для бязглуздасці пачэсны шлях,
I моц, якую немач паланіла.
I мастакоў нізкапаклонны зброд,
I недарэк мастацтвазнаўцаў з імі,
I ісціну, якой затулен рот, I зло, што верхаводзіць над усімі.
Стамлёны ўсім, сумую па труне, Ды як жа друг мой будзе без мяне?
67
Нашто жыве ён між такіх заган?
Каб даць ганебным справам апраўданне?
Каб прыкрываць хлуслівасцю румян Самотную часіну адцвітання?
Нашто шукаць патрэбна пекнаце
Да руж падобнасць шляхам нейкім кружным? Яна ніколі больш не расцвіце, Хоць сапраўды была жывою ружай.
Навошта жыць, калі згасае плоць, Калі прырода ў ёй збанкрутавала, Былых багаццяў толькі рэшткі ёсць I кроў у жылах ходзіць так памалу?
Каб дням наступпым паказаць магла б, Які яна цудоўны мела скарб.
Ён сам увесь — як часу адлюстровак, Калі краса была яшчэ красой, He ведала ніякіх падфарбовак, I зіхацела кветкай веснавой.
Тады яшчэ па смерці не зразалі
Ў нябожчыц косы залатыя іх, Каб, як цяпер, спадалі пышна хвалі Красы чужое на плячах чужых.
Краса яго ў свае страі адзета, Няма на ёй напазычаных фарб, 3 чужой вясны сабе не творыць лета I не рабуе дзён мінулых скарб.
Нашто яго вартуе так прырода? Красу без фальшу паказаць народу!
69
Найлепшы друг або найгоршы вораг Дадаць не могуць, каб хацелі нат, Хоць рыску да праслаўленага ўзору, Што бачыць свету цэлага пагляд.
Праслаўлена твая знадворнасць звонку, Але калі ўсё тыя ж языкі
Пра якасць сэрца распачнуць гамонку, Тады і водгук будзе не такі.
Тваёй душой цікавячыся вельмі, Гдядзіць на справы здзейсненыя свет.
I тут, бывае, водар пустазелля Зглушае водар самых лепшых квет.
А ліху гэтаму адна прычына, Што кветнік твой бадай для ўсіх адчынен.
He ў тым загана, што цябе хто ганіць: Краса спрадвеку мэта для хлусні. Брыда ніяк да неба не прыстане, Хоць лётае варона ў вышыні.
Калі ты цнотай будзеш, як заўсёды, Дык ганьба вартасці падкрэсліць лепш. Смаўжы шукаюць чысціню і слодыч, Таму і да цябе паўзуць найперш.
Свайго юнацтва ты мінула змусты Або ў змаганні іх перамагла.
He знойдзеш хусты на чужыя вусты, Хлусню не знішчыць праўды пахвала.
Калі б табе і з хмаркай не сустрэцца, Адна б ва ўсіх ты панавала сэрцах.
71
He плач па мне ты больш хвіліны той, Калі абвесціць сумны звон званоў, Што я злучаюся навек з зямлёй
I ў свет ніжэйшы да чарвей пайшоў.
He ўспамінай, чытаючы мой верш, Руку, напісаны ён быў якой.
Любоў мая! Забытым быць мне лепш, Чым згадкай твой нарушыць супакой.
He хочу я, каб водгулле радкоў, Калі з зямлёй знітуецца зямля, Мяне нагадвала. Твая любоў Няхай памрэ, калі пагасну я.
He хочу я, каб да самотных слёз Людскі прысуд і горкі здзек прынёс.
Каб свет цябе не прымушаў сказаць, За што мяне любіла так сардэчна, Няхай твая не заблішчыць сляза, Калі знайду я адпачынак вечны.
He шмат чаго для памяці людской
Магла б знайсці ў мяне пры ўсім жаданні, I мімаволі дапаўняць маной Табе прыйшлося бы апавяданне.
Любоў тваю каб не запляміць той Няпраўдай самых шчырых успамінаў, Імя маё няхай памрэ са мной, Няхай са мною ляжа ў дамавіну.
Каб не ўпікнуў ніхто цябе затым, Што з памаўзой кахалася такім.
73
Мяне раўняць ты можаш да часіны, Калі пажоўклы ліст адзін за ’дным 3 галля таго, дзе хор звінеў птушыны, Нясе свой жаль над полем нежывым.
Падобны я таксама да змяркання, Калі шарэе ў захадзе заход, Калі, як вобраз смерці, ноч устане, А з ёю змрочных сценяў карагод.
Ва мне ты бачыш полымя згасанне Пад прыскам юных, перабытых дзён.
I там, дзе меў нядаўна сілкаванне, У шэры попел пераходзіць ён.
Зважай на ўсё, каб узмацніць любоў, Пакуль апошні час твой не прыйшоў.
Калі абвесцяць мне прысуд такі, Які за ўсе на свеце найцяжэйшы, Хай будуць помнікам маім радкі Апошняга напісанага верша.
Калі пачнеш ты іх чытаць калі, Ў іх знойдзеш тое, што тваё па праву. А рэшта дастанецца хай зямлі, Бо для цябе яна і не цікава.
Табе у вершах прысвячаю я Усё найлепшае, што мае сэрца. А абалонка грэшная мая, Зямля, няхай зямлі і дастанецца.
Ёй — прах і тлен, сядзіба чарвякова, Табе — любоў майго жывога слова.
75
Ты для мяне мацунак лепшы мой, Як дождж, што ніве смаглай дасць напіцца. Шчаслівы я каля цябе, з табой, Як сквапны скнара ля сваёй скарбніцы.
Яму уцеха, што багацця шмат, Але і страх зладзейскае напасці. А я не толькі быць з табою рад,— Хачу, каб свет увесь глядзеў ка шчасце.
Тады я задаволены зусім, Калі са мной ты дзеліш асалоду.
Сустрэць я прагну твой пагляд сваім, Хоць не заўсёды ён дае лагоду.
Так і вядзе няспынна час мяне: To маю ўсё, то анічога не.
Чаму я не пішу на новы лад, He маю ў вершы модных завіхрэяняў? Чаму мой верш ідзе за радам рад Без хітрамудрых словаспалучэнняў?
Пішу аднолькава заўсёды я, Ў старым адзенні ўсе мае лятункі. У вершах словы — як пячаць мая: Без подпісу мае пазнаюць думкі.
А ўсё таму, што я пішу ізноў, Мая любоў, з твайго усё натхнення. Якіх бы слоў сардэчных ні знайшоў,— He зменіць думкі новае адзенне.
Нам так і сонца: штодня маладое, Хоць з прадвякоў яно адно і тое.
77
Пакажа люстра, як краса знікае, Гадзіннік плынь імклівую хвілін.
А гэта белая старонка мае, Як скарб, усё, што ў першым і другім.
Нам нагадаюць зморшчкі ў шкле люстраным Дарогу, што на могілкі вядзе.
А стрэлкі часу — як бесперастанна Ён па-зладейску ў нябыт ідзе.
Каб думак шчырых не згубіла памяць, Ты запішы, і я іх запішу.
Як дзеці родныя, яны устануць, Нам дапамогуць лепш пазнаць душу.
3 старонкі кожнай скарб нам прамяніцца, А ў кнізе добрай — цэлая скарбніца.
Цябе так часта я у вершах клікаў, Твой вобраз так мне добра дапамог, Што спевакоў другіх кагал вялікі Пачаў цябе ўслаўляць, як толькі мог.