Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
I вочы, што наўчылі пець нямога, А невукаў — узняцца у прастор, Мастацтва здольных збольшылі намнога, У крылле ім далі багата пёр.
А ўсё ж ты мусіш мною ганарыцца: Mae ўсе творы створаны з табой.
Калі ў другіх твой вобраз прамяніцца, Дык у маіх — жыве з усёй красой.
I тое, што несамавітасць піша, Тваёй рукой узведзена на ўзвышша.
79
Пакуль адзін я піў з твае крыніцы,— Зіхцелі вершы дзіўнай пекнатой.
Але цяпер ім суджана зацьміцца, А музе — месца саступіць другой.
Я згодзен: варты вартага і варты, Але што б іншы ні стварыў пясняр, Ён толькі аддае, што вінаваты, Ён доўг дае, а не прыносіць дар.
Калі пачне тваю ён славіць цноту, Дык, значыцца, крадзе ў тваіх жа дзей. Красу ён славіць — зноў маленькі клопат: Прыносіць дар, які ў цябе ж крадзе.
He думай дзякаваць за «пахвалёны», Бо сам сабе заплаціш доўг ягоны.
Я спраняверыўся ў сабе зусім, Калі падумаю, які мастак Складае творы з іменем тваім, Бо не магу зраўняцца з ім ніяк.
Твая душа — як мора шырынёй, На ім прастор для ўсякіх ветразей: I карабель ідзе сваёй хадой, I човен мой не менш рызыкаўней.
Ты толькі можаш зратаваць мяне, Бо човен мой — нядужы і стары.
А той плыве бяспечна праз віры, Таго ніяк пагібель не кране.
Калі я згіну ўсё-ткі ў акіяне,— Мая пагібель праз каханне стане.
81
Хоць да мяне памрэш ты, хоць пазней, Калі ў зямлі мае сатлеюць косці, Ніяк не згасне бляск тваіх вачэй, Твой вобраз чараўнічай прыгажосці.
Бяссмертным зробіцца тваё імя, Калі навекі згіну я аднойчы. Звычайнай будзе могілка мая, Красе тваёй — усе людскія вочы.
Твой вечны помнік — мой сардэчны верш, Для нашых дзён, для часу, што настане, Для тых людзей, з якімі ты жывеш, Для тых, што прыйдуць пасля іх згасання.
Так, як дыханне з роду ў род ідзе, Ты будзеш жыць на вуснах у людзей.
He заручоны з музаю маёй,
Ты можаш быць паблажлівым для тых, Што кожны твор табе прысвеціць свой, Благаславення просячы для кніг.
Каб славіць розум, прыгажосць тваю, Мой талент вельмі сціплы і малы.
А новы час, на сілу ўсю сваю, Нясе табе багата пахвалы.
Але калі ад новых спевакоў Пачуеш красамоўны іх тандэт, Тады ацзніш праўду шчырых слоў, Якія даў ад сэрца друг-паэт.
Малюнкі іх — як нежывыя ўсе, А вобраз твой — радня самой красе.
83
Я думаў, што красе тваёй цудоўнай Ніякіх штучных не патрэбна фарб I што паэт наўдачу мерай роўнай Аддасць табе пазычаны ім скарб.
Таму і размаўляў я цераз зубы, Чакаючы, каб пекната сама, Устаўшы, свету давяла ўсяму бы, Што лепшай, чым твая, нідзе няма.
Але за грэх маё маўчанне ўзята.
Тым часам модныя ўсе песняры, Намераў добрых маючы багата, Цудоўны скарб хаваюць да пары.
Жыцця ў вачах ты маеш больш, чым гэта Маглі бы выказаць і ўдвух паэты.
I хто больш красамоўны? Той, які, Абмежаваўшыся найбольшай хвалай, Сказаў, што ты — якраз, як сам, такі, Бо скарбу большага на свеце не бывала.
Той бедны верш, які не дадае Пры апісанні слова ці другога. Затое збольшыць вартасці свае, Хто скажа: «Ты падобны на самога!»
Калі праўдзіва апісаць, як ёсць, Усё, што створана самой прыродай,— Дзівіцца будзе свет на прыгажосць, Здзіўленнем дасць паэту ўзнагароду.
Але і небяспека ёсць ва ўсім: Каб не перахвалілі разам з тым.
85
Прыціхлі з музаю мы, як нямыя, Тым часам плойма модных песняроў, Пабраўшы ў рукі пёры залатыя, Да кучаравых прылягла радкоў.
Пакуль яны грымзоляць спрытна словы, Я думы думаю свае адзін
I, як дзячок да псалмаў адмысловых, Да гладкапісаў дадаю: «Амін!»
Пачуўшы хвалу, пасылаю кожнай:
«Але!», «Папраўдзе, так!», «Во гэта — верш!» — Хоць так пачуцці выказаць няможна, Любоў к табе я выкажу найлепш!
Цані за пуставейнасць спевакоў, Мяне — за думкі ціхія, без слоў.
Цікава б знаць, паэзіяй сваёй, Што на ўсіх ветразях нясе імкненні, Спыніў ён лёт фантазіі маёй
I пахаваў у месцы нараджэння?
Ці самы ён, каго якісьці дух
Вучыў ствараць пачварныя стварэнні, Ці, аб’яднаныя, яны удвух
Mae пазабівалі летуценні?
О, не! Hi ён, ні ўсе дарадцы з ім Маёй паэзіі забіць не могуць!
Ён, са сваім дарадчыкам начным, Мяне жудой сваёй не перамогуць!
Але, як ты яго ўзнёс да нябёс, Я страціў тое: што у сэрцы нёс.
87
Бывай! Цябе ніяк я не стрымаю, Занадта ты, любоў, любіма мной.
Цябе з сваёй вязніцы вызваляю, Сам развітаўшыся з тваёй турмой.
Як я ўладаў дарункамі тваімі
I дзе заслугі для такіх дароў? Калі любоў назад усё адніме, Якое б права, каб не даць, знайшоў?
Дарыла ты мне безрахубна скарбы, За што — не ўцямлю да сяе пары. Вялікі грэх я на душу узяў бы, Каб не вярнуў табе твае дары.
Я над табой нібыта ў сне ўладарыў. Калі прачнуўся — знік і след ад мараў.
Калі мяне знялюбіш ты зусім, На ўсё маё нядобрым вокам глянеш, Я пагаджуся з выракам тваім, Сам на сябе я выйду на змаганне.
Свае пахібы ведаючы ўсе, Супроць сябе магу сказаць такое, Што мне бяды багата прынясе, Яшчэ вастрэй тваю наточыць зброю.
I, зрэшты, буду ў выйгранцы і я: Хоць у змаганні пацярплю я страту, Памогшы перамозе, удвая
За ўсе выдаткі атрымаю плату.
Я так люблю цябе, што без дакора Гатоў прыняць якое згодна гора.
89
Скажы, што ты знайшла ў мяне загану, Прыйсці з якой і здрадзе балазе, Скажы: кульгавы я. Адразу стану Кульгаць сумысна на адной назе.
He знойдзеш слоў ты, каб мяне пакрыўдзіць, Такіх, як сам я на сябе знайду.
Як ты жадала, перамена прыйдзе Табе на радасць, на маю бяду.
А знаючы, табе што даспадобы, Парэжу дружбы нашай ніці ўсе.
I што калі між намі ні было бы, Няхай няпамяць пылам разнясе.
Супроць сябе я на змаганне стану: Мне вораг той, табе хто не жаданы.
Калі знялюбіш — знелюбі хутчэй, Пакуль мне свет рыхтуе ўкрыжаванне. Ліеш мне горыч — налівай паўней. Страшней за ўсё чаканне пакарання.
Цяжкое гора пасылае лёс,—
He трэба і табе з сваім пазніцца. Навошта б золак мне імжу прынёс, Калі ўсю ноч грымела навальніца?
Пакінь мяне, ды не ў апошні час, Калі ушчэнт закатуюць нягоды.
Раптоўна кінь, каб праглынуў я ўраз Свой горкі жаль ад найвялікшай шкоды.
I што нягоды дробныя тады, Калі цябе губляю наўсягды?
91
Той ганарыцца талентам, багаццем, Паходжаннем, той знатным сваяком, Той модна скроеным, дзівосным плаццем, Той сокалам, стаеннікам ці псом.
I кожны так: шукаючы, знаходзіць Усё, што радасць ддя яго нясе. Маё ўсё шчасце ў гэткай асалодзе, Ў якой сабраны іншыя усе.
Твая любоў мне даражэй багацця
I гонару вяльможнага мілей.
3 ёй не зраўняцца самай пышнай шаце, Яна за слодыч нават прыямней.
Ты, адабраўшы гэты скарб знянацку, Мяне заручыш з доляю жабрацкай.
Ніяк не здзейсняцца твае жаданні: Маёй ты будзеш да апошніх дзён. Жыццё маё залежыць ад кахання: Канец кахання дасць мне вечны сон.
Чаго баяцца горшае напасці, Калі найменшая прыводзіць смерць? Маё няшчасце — можа, ў ім і шчасце — Твайго гумору змены ўсе цярпець.
Калі жыццё залежнае такое, Чаго ж мне добрага чакаць ад здрад?
3 каханнем я і з вечным супакоем ІДяпер аднолькава спаткацца рад.
Але з дабра бывае нам і ліха:
Ты можаш здрадзіць. Здрада ходзіць ціха.
93
Я жыў бы так, як ашуканы муж, Які цябе любіць не перастане.
Кахання цень здаваўся бы яму ж, Нібыта як сапраўднае каханне.
He бачу змен у позірку тваім, У ім няма варожасці ніякай.
He так, як на абліччы дзе-якім Накрэслены усіх злачынстваў знакі.
Ты, з ласкі неба, што ад нас вышэй, На твары маеш пекнаты зіхценне.
Што б ні было на сэрцы, а з вачэй Заўжды свіціцца яснае праменне.
Красой ты яблык Евы нагадала б, Каб цнота выгляду адпавядала.
Хто не пакрыўдзіў слабага нічым,
He назаляў уладаю нікому, Ўзрушаў хто іншых, сам жа разам з тым Халодны быў, як камень нерухомы,—
Той ад жыцця найлепшы мае дар, Узбагаціць яго сваёй ашчадай, Той над сабою поўны гаспадар, Для ўсіх другіх — узор ён і парада.
Належыць лету водар летніх квет, Хоць кветка тая пацвіце і звяне. Калі ж загана ў ёй праложыць след, Нат пустазелле прыямнейшым стане.
Дзядоўнік сэрцу нашаму мілей, Чым водар цвілых і гнілых лілей.
95
Якой красой, прывабнасцю якой Ад воч людскіх грахі твае схаваны! Ды, як на ружы плямачкі пад тлёй, I на табе застаўся след заганы.
Маўчаць не змусіш ты людскі язык, Ён так змяшае праўду і няпраўду, Што, як, здаецца б, грэх ні быў вялік, Хвалой табе адразу загучаў бы.
Які даеш палац дзівосны ты
Для той спакуснай і распуснай змусты!
Пад засенню цудоўнай пекнаты Становіцца прывабнаю распуста.
Ды не забудзься, што іржа, на жаль, 3 людской нядбайнасці, знішчае сталь.
Адны — віну кладуць на маладосць. He хочуць бачыць той віны другія. А ўсе твае грахі і прыгажосць Кахаюць маладыя і старыя.
Падобна, як тандэтны самацвет Зіхціць зырчэй на пальцы у царыцы, За дабрадзейнасць грэх прымае свет, На ўсё благое можа ён забыцца.
Як спрытна статак воўк бы ператрос, Каб мог з’явіцца ў выглядзе ягняці. Як пакараў бы закаханых лёс, Каб ты надумала зачараваць іх!
Так не рабі! Ты так любіма мной, Што й гонар твой я падзялю з табой.
97
Якой зімой здаваўся мне той час, Пакуль цябе не бачыў я, мой дружа: I Дзед Мароз хадзіў навокал нас, I дні і ночы ускрывала сцюжа.
А сапраўды, было каля жніва,
Калі свой плён ледзь восень паднімае, Нібыта тая сумная ўдава, Што ад вясны цяжар вялікі мае.
Ды для мяне патомства ўсё яе Здавалася сям’ёй асірацелай, Дзе ты — мне там і лета настае, Цябе няма — і птушка б не запела.
Калі ж пачне — то цыркне, то замоўкне, Ад песень тых і ліст на дрэвах жоўкне.
Вясной мы разышліся, ў той пары, Калі з’явіўся красавік вясёлы, Калі і ён, і бог Сатурн стары 3 вясной спявалі і вадзілі кола.
Hi птушак спеў, ні водар веснавой, Найлепшай самай, зіхатлівай краскі He ўзялі ўсё ж ткі ўлады нада мной, He памаглі ствараць і баяць казкі.
He захапляў мяне ружовы цвет, He мілаваўся я лілейным цветам,— Усё найлепшае, што мае свет, На ўзор цябе і створана сусветам.
Хоць пачуваўся я, нібы зімой, Я ў кветках бачыў вобраз ясны твой.
99
Фіялцы ранняй кінуў я дакор, Што водар свой яна ў цябе украла, Што сінь вачэй ўзяла ў цябе на ўзор Для ўсіх валошак і для ўсіх фіялак.
Лілеі ўзялі белізну сваю
Ад рук тваіх, вынежных, незраўнаных. Я сорам руж ніяк не утаю: Ў цябе ўсе барвы іхнія забраны.
Адна ў дадатак да ўсяго ўзяла
I водар дзіўны ад твайго дыхання.
Затое кару жорсткую знайшла: Ад слімака яна напэўна звяне.
I колькі б кветак я ні бачыў дзе,—■ Што-небудзь кожная ў цябе крадзе.