Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
(Гарацыо), А. Кармунін (Лаэрт), У. Шэлестаў (Озрык), Ю. Сідараў (Палоній), А. Клімава (Гертруда) і В. Бандарэнка (Клаўдзій).
Стар. 206. Эльсінор, дакладней,Хельсінгёр — горад у Даніі на востраве Зеландыя за 38 км на поўнач ад Капенгагена на беразе праліва, які аддзяляе Данію ад Скандынавіі. У 1573—1584 гг. у Эльсіноры на марскім узбярэжжы пабудазаны замак Кронберг, дзе адбываюцца падзеі трагедыі. У 1585 і 1586 гг. у Эльсіноры гастралявала трупа англійскіх акцёраў, некаторыя з іх потым працавалі разам з Шэкспірам.
Стар. 210. Нарвежац —■ нарвежскі кароль.
П а л я к — польскі кароль.
Стар. 211. Юлій Цэзар — дзяржаўны дзеяч, палкаводзец і пісьменнік старажытнага Рыма (12.7.100—15.3.44 да н. э.). Забіты ў Капітоліі змоўшчыкамі на чале з Брутам і Касіем. Герой аднайменнай трагедыі Шэкспіра.
Непту н — у старажытнарымскай міфалогіі бог мора. Месяц названы «Нептунавай дзяржавы ўладаром», бо, як вядома, ён уплывае на прылівы і адлівы мора.
Стар. 212. Алебарда—кап’ё з шырокім лязом у выглядзе сякеры.
Стар. 216. Вітэнберг — нямецкі горад, дзе ў 1502 г. быў заснаваны славуты Вітэнбергскі універсітэт. Месца вучобы Гамлета і Гарацыо выбрапы Шэкспірам нездарма, бо менавіта гэты універсітэт быў адным з еўрапейскіх цэнтраў навукі эпохі Адраджэння.
Стар. 217. Гіперыон — у старажытнагрэчаскай міфалогіі адзін з тытулаў бога сонца Феба, перакладаецца як «найвышэйшы».
С а т ы р — у старажытнагрэчаскай міфалогіі спадарожнік бога расліннасці, вінаградарства і вінаробства Дыянісія — хвастатая істота з чалавечай галавой і з казлізымі нагамі.
Ніабея, Ніоба — у старажытнагрэчаскай міфалогіі фіванская царыца, якую пакаралі за непаслушэнства і непакорнасць багі Апалон і Артэміда, забіўшы яе мужа, сямёра дочак і сямёра сыноў. 3 гора Ніабея ператварылася ў скалу, якая вечна лье слёзы. Вобраз Ніабеі — увасабленне тугі маці і жонкі.
Стар. 228. Датчанін — кароль Даніі.
Стар. 231. Лета — у старажытнагрэчаскай міфалогіі рака ў падземным царстве. Той, хто акунуўся ў яе, забывае сваё мінулае.
Стар. 233. Таблічкі — У часы Шэкспіра запісы для памяці рабіліся на васковых ці касцяных таблічках.
Хіло, хо-хо! — кліч сакольнікаў.
Стар. 249. Фартуна — у старажьітнарымскай міфалогіі багіня лёсу, якую ўяўлялі ў вобразе жанчыны з павязкай на вачах.
Стар. 250. Бо што такое субстанцыя амбіцыі... — Гамлет іранізуе з сярэдневяковай схаластычнай філасофіі.
Стар. 252. Але, на бяду, завялася там чарада дзяцей... — У канцы XVI ст. у Англіі ўзнікла тэатральная трупа хлопчыкаў-акцёраў, якая карысталася поспехам у публікі і канкурыравала з прафесійнымі тэатрамі. Гэтая праблема хвалявала і Шэкспіра, як драматурга і акцёра тэатра «Глобус», на будынку якога стаяла скульптурная фігура Геркулеса з зямным шарам на спіне. Ніжэй Шэкспір вуснамі Разенкранца скардзіцца на дзяцей-акцёраў: «Захапілі Геркулеса разам з глобусам».
Стар. 253. Маё абыходжанне з камедыянтамі... — Пад «камедыянтамі» Гамлет разумее прыдворныя колы на чале з Клаўдзіем.
Стар. 254. Росцый (каля 130 — каля 62 да н. э.) — славуты акцёр-комік у Старажытным Рыме.
...сцэн падзельных і сцэн непадзелыіых.— Пад «сцэнамі падзельнымі» Гамлет разумее п’есы, у якіх захоўваюцца тры адзінствы (часу, месца і дзеяння), а пад «сцэнамі непадзельнымі» — тыя п’есы, дзе гэтага адзінства няма.
С е н е к а (каля 4 да н. э.— 65 н. э.) — старажытнарымскі драматург, аўтар трагедый.
П л а ў т (250—184 да н. э.) — старажытнарымскі камедыёграф.
I е ф а й —■ паводле біблейскай легенды, правадыр і вярхоўны суддзя ізраільцян. Перад паходам на аманіцян Іефай даў абяцанне богу Ягову, што калі той даруе яму перамогу над ворагам, то першы, хто яго сустрэне пасля перамогі, будзе прынесены ў ахвяру. Першая сустрэла пераможцаў дачка іефая, і ён мусіў выканаць абяцанне і прынесці яе ў ахвяру Ягове. Гамлет цытуе старажытную англійскую баладу пра Іефая.
Стар. 255. Мая панначка, мая паненачка!— Так Гамлет звяртаецца да акцёра, які выконваў жаночыя ролі. У часы Шэкспіра мужчыны ігралі ролі жанчын.
Энеева апавяданне Дыдон е.— П’еса, пра якую ідзе гаворка, не знойдзена. Герой Траянскай вайны Эней расказвае карфагенскай царыцы Дыдоне пра падзенне Троі (гзты эпізод узяты з паэмы Вергілія «Энеіда», з песні 11-й).
П р ы я м — цар Троі, бацька Гектара, муж Гекубы.
Пір — сын Ахіла, які забіў Гектара на полі бою, забівае бацьку Гектара Прыяма.
Стар. 256. Гірканскі звер — тыгр (Гірканія — вобласць у Персіі на паўднёвым усходзе ад Гірканскага мора, як у тыя часы наз'ывалася Каспійскае мора).
I л і ё н — другая назва Троі.
Цыклопы — у старажытнагрэчаскай міфалогіі аднавокія волаты. Стар. 257. М а р с — у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог вайны. Стар. 262. ...глядзі ў кнігу...— Афелія трымае ў руках малітоўнік. Стар. 263. ...мілае суквецце слоў...— вершы на памяць.
Стар. 264. Ідзі ў манастыр.— У часы Шэкспіра «жаночы манастыр» быў сінонімам публічнага дома.
Стар. 266. П а р т э р.— У тагачасных тэатрах у партэры былі самыя танныя стаячыя месцы.
Стар. 267. Тэрмагант — лютае магаметанскае божышча, якое фігуравала ў сярэдневяковых сарацынскіх п’есах і песнях пра барацьбу з «нявернымі».
I р а д — біблейскі персанаж, цар Іудзеі, тыран і злачынец, які забіў свайго дзеда, бацьку, брата; герой сярэдневяковага народнага тэатра.
Стар. 269. Харчуюся, як хамелеон. Ем паветра...— Па народным павер'і лічылася, што хамелеон харчуецца паветрам.
Вы калісьці ігралі ва універсітэце.— У часы Шэкспіра студэнты англійскіх універсітэтаў Оксфарда і Кембрыджа ставілі п'есы пераважна ва лацінскай мове.
Стар. 271.Калядны конь — лялька каня, якую чапляў на сябе акцёр,— адна з фігур народнага тэатра, які праследаваўся пурытанамі, як паганскі звычай.
Стар. 272. Надпіс на пярсцёнку.— У тыя часы на пярсцёнках выразалі кароткія выслоўі ў вершаванай форме.
Стар. 274. Вы добра замяняеце хор, мой прынц.— Афелія мае на ўвазе тое, што Гамлет добра каменціруе п’есу, якую разыгрываюць перад імі акцёры.
Стар. 275. Г еката — у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня ночы і месяца, апякунка ведзьмаў і нячыстай сілы.
Змрок душ, спрыт рук, і шклянка...— Менавіта гэты маналог Луцыяна, які супадае з расказам Здані пра зладзейскае забойства бацькі, Гамлет дапісаў ва ўстаўную п’есу.
Ёсць такая навела...— Італьянская навела, на аснове якой папісана ўстаўная п'еса,— невядома.
Стар. 276. ...куст пер'я на галаву...— звычайны ў тагачасным тэатры капялюш з пер'ем у акцёра-трагіка.
...дзве праванскія ружы на разразныя чаравікі...— спражкі ў выглядзе чырвоных руж на чаравіках.
О мой Дамон...— Вобразы Дамона і Фіцыя ў антычнай літаратуры — увасабленне вернасці ў дружбе.
Рыфма к слову «усё» будзе «асёл» (Заўвага перакладчыка Юркі Гаўрука).
Стар. 278. ...гэтай парай хапуг і драпежнікаў.— Гамлет мае на ўвазе свае рукі.
Стар. 280. Н е ро н — рымскі імператар (15.12.37—9.6.68), які праславіўся сваёй лютасцю. Яго ахвярамі былі маці, брат, жонка.
Стар. 281. На мне ляжыць старэйшае пракляцце...— Клаўдзій мае на ўвазе забойства брата. Паводле біблейскай легенды, першым забойцам на зямлі быў Каін, які забіў свайго брата Авеля.
Стар. 293. Гоп, гоп, ліска! — Гайня блізка.— Словы з дзіцячай гульні, распаўсюджанай у тагачаснай Англіі.
Стар. 301. Валянцінаў дзень —14 лютага. Згодна з народнымі павер’ямі, першы, каго сустрэне дзяўчына ў гэты дзень, стане яе абраннікам на ўсё жыццё, яе Валянцінам.
Стар. 304. Чаго ты ўзбунтаваўся, як гігант? — Маюцца на ўвазе гіганты, якія, згодна з старажытнагрэчаскім міфам, паўсталі супраць багоў Алімпа.
Стар. 305. Як самаахвярны пелікан, аддам ім кроў сваю.— Паводле народнага павер’я, пеліканы нібыта кармілі сваіх птушанят сваёй крывёю.
Стар. 306. Вось размарын... — Кветкі, магчыма, уяўныя, якія раздае Афелія, мелі пэўныя сімвалічныя значэнні: размарын — верная памяць, кроп — ліслівасць і фальш, казялец — здрада, рута — раскаянне і сумныя ўспаміны.
Стар. 315. Уваходзяць два блазны.— Ролі двух далакопаў выконвалі акцёры-комікі (у арыгінале «two clowns» — «два клоўны»). У іх дыялогу — пародыя на дыспуты схаластычных філосафаў і кручкатворства тагачасных юрыстаў.
Стар. 316. Самыя даўнія дваране — садоўнікі, грабары і магілыйчыкі.— Калі першы блазен даказвае, што Адам быў дваранінам, бо першы набыў узбраенне, ён выкарыстоўвае шматзначнасць англійскага слова «arms» — «узбраенне», «герб», «рукі».
Стар. 317. Ёген — імя ўласніка карчмы каля тэатра «Глобус».
Стар. 320. ...вось ужо трыццаць год, як я тут сторажам на цвінтары.— Вышэй першы блазен сказаў, што ён пачаў працаваць магільшчыкам, калі нарадзіўся Гамлет, таму герою трагедыі Шэкспіра 30 год.
Стар. 322. Аляксандр — маецца на ўвазе Аляксандр Македонскі (356—13.6.323 да н. э.), славуты старажытнагрэчаскі палкаводзец.
Стар. 323. Пеліён, Алімп, і ніжэй на стар. 324. Оса — горныя вяршыні ў Грэцыі.
Стар. 328. Паміж абраннем і маёй надзеяй...—■ Гамлет меў надзею заняць бацькаў трон па спадчыне, але яго былі павінны яшчэ абраць каралём на савеце ўсіх феадалаў.
КАРОЛЬ ЛІР
Трагедыя «Кароль Лір» напісана ў 1605—1606 гг., упершыню надрукавана ў 1608 г. Легендарная гісторыя караля Ліра — адна з найбольш старажытных у Брытаніі, яна бытавала яшчэ ў кельцкіх сагах. Першая літаратурная апрацоўка яе зроблена англійскім летапісцам Джэфры Манмуцкім у яго лацінскай «Гісторыі каралёў Брытаніі» (1135). Асноўная сюжэтная лінія трагедыі Шэкспіра пра караля Ліра і яго дочак узята непасрэдна з «Хронік Англіі, Шатландыі і Ірландыі» Р. Холіншэда (1577) і з паэмы Э. Спенсэра «Каралева Фей» (1590), сюжэтная лінія пра Глостэра і яго сыноў запазычана з рамана Ф. Сідні «Аркадзія» (1590).
Існуюць два пераклады «Караля Ліра» на беларускую мову. Пераклад Язэпа Семяжона змешчаны ў кнізе: Шэкспір Вільям. Трагедыі, Мінск, Дзяржвыд БССР, 1954. Пераклад Юркі Гаўрука выйшаў асобным выданнем: Шэкспір Вільям. Кароль Лір. Трагедыя, Мінск, «Мастацкая літаратура», 1974. Тэкст друкуецца па гэтым выданні.
Трагедыя пастаўлена ў Рускім тэатры БССР імя М. Горкага ў 1953 г. рэжысёрам В. Фёдаравым у сцэнаграфіі мастака А. Грыгар’янца. Галоўную ролю ў спектаклі выканаў А. Кістаў, прызнаны адным з лепшых выканаўцаў караля Ліра не толькі ў савецкім, але і ў сусветным тэатры. Сярод іншых выканаўцаў — Г. Някрасаў (Эдгар), Я. Карнаухаў (Эдмунд), М. Сокал (Елазен), Г. Абуховіч (Ганерылья), А. Шах-Парон (Рэгана) і I. Лакштанава (Кардэлія). «Кароль Лір» быў таксама пастаўлены ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа ў 1965 г. рэжысёрам А. Падабедам з А. Трусам у галоўнай ролі, іншыя ролі выконвалі М. Звездачотаў (Глостэр), Ф. Шмакаў (Эдгар), А. Ільінскі (Блазен), А. Шэлег (Кент). Г Маркіна (Ганерылья), Л. Мацісава (Рэгана), і Г. Каралькова (Кардэлія).