Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
( Корнуалу.)
Я не сыду з дарогі, на якую паставіла мяне вернасць і служба, але маё сэрца абліваецца кроўю.
КОРНУАЛ
He сумнявайся, будзь заўсёды цвёрды.
Мая любоў табе заменіць бацьку.
Выходзяць.
Сцэна шостая
Пакой на ферме каля замка.
Уваходзяць Г л о с т э р і Кент.
ГЛОСТЭР
Тут вам будзе лепей, чым на двары. I за гэта дзякуй богу. А я пайду прынясу сёе-тое, каб вам было ўтульна і выгодна. Я доўга не забаўлюся.
КЕНТ
Удар быў такі моцны, што розум яго падаўся. Добры вы чалавек, сэр. Дзякуй вам.
Г л о с т э р выходзіць.
Уваходзяць Л і р, Эдгар і блазен.
ЭДГАР
Паклікаў мяне Фратэрэта і кажа, што ў пекле на беразе чорнага возера сядзіць Нерон і вудзіць рыбу. Маліся, дурненькі, не вер злому духу.
БЛАЗЕН
Дзядзечка, скажы мне, хто вар’ят: пан ці мужык?
ЛІР
Кароль, кароль.
БЛАЗЕН
Няпраўда; мужык, сын якога вылез у паны і сеў бацьку на карак,— тут нехаця звар’яцееш.
Хай тысячная зграя ўсіх нячыстых
Падыме іх на вілы агнявыя
I з рогатам шпурне у пекла!
ЭДГАР
Ой, нячысцік укусіў мяне ў спіну.
БЛАЗЕН
Дурны той, хто верыць рахманаму воўку, конскаму здароўю, каханню недаростка і клятвам гуляшчай дзеўкі. ЛІР
Пачнём хіба. Вось лава для падсудных.
(Эдгару.)
Садзіцеся, вучоны пракурор.
( Блазну.)
Вы будзьце членам, паважаны сэр.—
Падаць сюды лісіц.
ЭДГАР
Мадам, прашу не выскаляцца! —
Вы на судзе, і мы не кавалеры.
Дык плыві, мая ты Бэтсі, Падплывай жа, мілачка.
БЛАЗЕН
Бэтсін човен вады повен,
У тым чоўне дзірачка.
ЭДГАР
Адзін чорт салаўём спявае; а каторы чорт Хопданс, той пішчыць у Тома ў жываце, каб даў селядца. He брыкайся, не стукай капытамі: чым я цябе накармлю, калі я сам нічога не еў.
КЕНТ
Аб чым вы думаеце, уладар мой?
Вы ляжце, адпачніце, вось падушка.
ЛІР
О не, судзіць, судзіць! Паклічце сведак.
(Эдгару.)
Ты ў мантыі, дык будзь за старшыню.
( Блазну.)
Ты побач сядзь, за пракурора будзеш.
(Кенту.)
Сядай, юрыст.
ЭДГАР
Прыступім да разгляду.
Ой не спі, пастух вясёлы,
Дзе твае авечкі?
Засвісталі пасвісцёлы Ў лузе каля рэчкі. Псік, шэрая кошка! ЛІР
Вядзіце яе сюды. Гэта Ганерылья. Панове суддзі і ўся высокая грамада, прысягаю і даказваю, што яна выгнала з дому беднага караля, свайго бацьку, голага, як стаіць.
БЛАЗЕН
Падыдзіце бліжэй, мілэдзі. Гэта вы будзеце Ганерылья?
ЛІР
Яна, яна.
БЛАЗЕН
Прабачце, я памыліўся, я думаў, што вы табурэтка. ЛІР
Вось і другая спадылба глядзіць, Паблісквае драпежнымі вачамі. Яе злачынства выкрыта. Трымайце! Бяжыце ўслед! Да зброі! Здрада, здрада! Хто выпусціў яе? Суд падкупілі.
ЭДГАР
(убок)
Прасвятлі яго, божа!
КЕНТ
He вытрываць! О гора! Уладар мой, Дзе ж вашае хвалёнае цярпенне?
ЭДГАР
(убок)
Ад жалю не магу стрымаць слязы.
Баюся, што сябе я выдам.
ЛІР
Г ляньце, Mae сабачкі тут: Трэй, Бланш і Ласка. Чаго яны так брэшуць на мяне? He прызнаюць мяне ўжо і сабакі.
ЭДГАР
От я ім дам гэтым сабакам!
Галава мая — гарбуз.
Як шпурну ў іх галавой, Што тут будзе — о-ё-ёй! Сквіл падняўшы шматгалосы, Кінуцца ўцякаць барбосы, Таксы, мопсы, выжлы, догі,
Фокстэр’еры і бульдогі — Ўся сабачая сям’я.
А за ёю следам я.
Гэй, гэй, гэй! — у мястэчка на кірмаш на прастольнае свята.— Апаражніў Том свой капшук.
ЛІР
Запрасіце хірургаў. Няхай разрэжуць Рэгану і паглядзяць, што ў яе каля сэрца. Нам трэба ведаць, ад якой прычыны цвярдзее чалавечае сэрца.
(Эдгару.)
Выбіраю вас маім рыцарам і далучаю да сваёй сотні. Толькі мне не падабаецца фасон вашага адзення. Вы скажаце, што гэта ўбор персідскі. Раю вам яго перамяніць.
КЕНТ
Прыляжце, адпачніце, уладар мой.
ЛІР
Без крыку, без крыку! Завесьце ложак. Так, так, так. ГІавячэраем заўтра раніцай.
(Засынае.)
БЛАЗЕН
А я высплюся ў поўдзень.
Уваходзіць Г ло с т э р.
ГЛОСТЭР
Хадзі сюды. Хутчэй. Дзе наш кароль? КЕНТ
Ён тут, але яго вы не трывожце.
Ён непрытомны, толькі што заснуў. ГЛОСТЭР
Вазьмі яго на рукі, добры дружа.
Падслухаў я іх змову. Караля Збіраюцца забіць. Насілкі там. Паложыш на насілкі і ў дарогу. He трацьце часу, бо праз паўгадзіны I ён, і ты, і прыяцелі вашы, Ўсе будуць злоўлены. Ратуй яго, Кіруйся ў Довер, знойдзеш там прытулак I абарону. Я падрыхтаваў
Праваднікоў і харч. Хутчэй, хутчэй.
КЕНТ
Спіць стомлены пакутнік. Хай жа сон Уцішыць боль і праясніць твой розум! ( Блазну.)
Чаго задумаўся? Бяры, нясі
Свайго гаспадара. He адставай.
ГЛОСТЭР
Хутчэй, хутчэй.
Выходзяць Ке нт, Глостэр і блазен, выносячы Ліра.
ЭДГАР
Калі ў няшчасці блізкі, дарагі, He адчуваеш так сваёй тугі.
3 самотаю ж сябруе толькі рэха, Былая радасць сэрцу не уцеха, Ад гора не схаваешся нідзе,— I ўсё ж лягчэй цярпець у грамадзе. Што сумаваць! На свеце крыўды многа. Зламала крыўда караля старога.
Ён меў дзяцей, а я меў бацьку, дом. Дык прывыкай да бур жыццёвых, Том! Хай неба хмурыцца, глядзіць варожа, Надыдзе час, і праўда пераможа.
( Выходзіць.)
Сцэна сёмая
Пакой у замку Глостэра.
Уваходзяць Ко р ну ал, Р эгана, Ганерылья, Э д мунд і слу гі.
КОРНУАЛ
Вяртайцеся хутчэй да вашага мужа, пакажыце яму гэта пісьмо. Французскае войска высадзілася.— Знайсці здрадніка Глостэра!
Выходзяць некалькі с лу г.
РЭГАНА
Удавіць яго тут жа!
ГАНЕРЫЛЬЯ
Выкалаць яму вочы!
КОРНУАЛ
Пакіньце яго мне на расправу.— Эдмунд, ты будзеш суправаджаць нашу сястру. Нягожа, каб помста, якую
мы намераны ўчыніць над тваім бацькам, адбывалася ў тваёй прысутнасці. Прапануй герцагу, да якога паедзеш, тэрмінова падрыхтавацца, мы гэтак жа прымем меры. Наладзім пастаянную сувязь і будзем абменьвацца ганцамі.— Бывайце, дарагая сястра наша.— Еывай, граф Глостэр.
Уваходзіць О свальд.
Што з каралём?
ОСВАЛЬД
Збег, вашая высокасць.
Граф Глостэр дапамог яму схавацца.
А за варотамі яго сустрэлі
He менш як трыццаць рыцараў, заяддых Прыхільнікаў улады каралеўскай.
Былі сярод іх і васалы графа.
Яны паспешна рушылі у Довер, Мяркуючы знайсці там падтрыманне Людзьмі і зброяй.
КОРНУАЛ
Хутчэй сядлайце коней для мілэдзі.
ГАНЕРЫЛЬЯ
Бывайце, мілы герцаг і сястра.
КОРНУАЛ
Да пабачэння, Эдмунд.
Выходзяць Ганерылья, Эдму нд і Освальд.
Сюды яго! Злавіць! Звязаць! Прывесці!
С лу гі выходзяць.
Караць яго нам нельга без суда, Але законны гнеў наш топча права. Хай праклінаюць злыя языкі, Абы галовы гнуліся.
С лу гі ўводзяць Глостэра.
У, здраднік!
РЭГАНА
Няўдзячная блудлівая лісіца!
КОРНУАЛ
Круціце вылюдку худыя рукі!
ГЛОСТЭР
Што трэба вашым светласцям? Вы ж госці, Вы ў маім доме. He жартуйце, герцаг.
КОРНУАЛ
Вяжыце! Так!..
Слугі вяжуць Глостэра.
РЭГАНА
Мацней, мацней! — Сабака!
КОРНУАЛ
Прывязвайце да крэсла! — Будзеш помніць.
Рэгана хапае Глостэра за бараду.
ГЛОСТЭР
А божачка! Што робіце? Як можна Так зневажаць старога чалавека?
РЭГАНА
А, шэльма сівая! Стары сабака!
ГЛОСТЭР
Бязлітасныя людзі, кожны волас, Які ты выскубаеш, ажыве
I закрычыць. Разбойнікі і тыя Саромеліся б гвалт чыніць у доме, Дзе ім далі прытулак і начлег.
Чаго вам трэба ад мяне?
КОРНУАЛ
3 Французам Ты маеш перапіску? Гавары.
РЭГАНА
Ды не хітруй, мы ведаем усё.
КОРНУАЛ
Намерыўся наш край прадаць чужынцам?
Спрыяеш ворагам? Вайны жадаеш? РЭГАНА
Куды ты дзеў вар’ята-караля?
Што ж ты маўчыш?
ГЛОСТЭР
Я атрымаў нядаўна
Адно пісьмо, пісаў яго не вораг, А чалавек нейтральны.
КОРНУАЛ
Хлусіш!
РЭГАНА
Брэшаш!
КОРНУАЛ
Куды справадзіў караля?
ГЛОСТЭР
У Довер. КОРНУАЛ
Навошта ў Довер? Хто табе дазволіў? РЭГАНА
У Довер? Бач! Кажы, навошта ў Довер? ГЛОСТЭР
Я звязаны. Што хочаце рабіце. РЭГАНА
Навошта ў Довер?
ГЛОСТЭР
Каб не глядзець, як будзеш ты, звярыца, Сваімі кіпцюрамі выдзіраць Яму старыя вочы, каб не бачыць, Як дзікая сястра твая ўпускае Свіныя іклы ў цела караля.
У ноч, у буру, з голай галавою Блукаў ён, бедны. Мора бушавала, Ляцелі пырскі аж да самых зор, А ён дажджом ліў слёзы, небарака, Пад цёмным небам безуцешна плакаў. У гэты час, калі б ваўкі завылі Пад замкаваю брамай, ты б сказала: «Ідзі і адамкні ім, добры стораж». Змякчыўся б ліхадзей! Але пабачу, Яшчэ пабачу я над вамі кару, Над гэтакімі дзецьмі.
КОРНУАЛ
He пабачыш! —
Гэй, вы, трымайце крэсла! Вырву вока I растапчу!
(Вырывае яму вока.)
ГЛОСТЭР
Ратуйце, хто жадае
Дажыць да старасці! Звер, звер! О божа! РЭГАНА
Каб твар не быў крывы, рві і другое. КОРНУАЛ
Ты хочаш кару бачыць?..
ПЕРШЫ СЛУГА
Стойце, герцаг!
Я вам служу з маленства і яшчэ раз Хацеў бы верна паслужыць. He трэба! Стрымайце гнеў! He трэба!
РЭГАНА
Гэта што?
Раб! Хам!
ПЕРШЫ СЛУГА
(Рэгане)
Каб з барадою вы былі, Я б вывеў вас, за бараду схапіўшы. Што вы надумалі?
КОРНУАЛ
О подлы раб!
(Вымае меч і кідаецца на слугу.)
ПЕРШЫ СЛУГА
Што ж, калі так, дакажам праўду кроўю.
(Вымае меч.)
Яны б'юцца, Корнуал паранены.
РЭГАНА
(другому слузе)
Дай мне свой меч! Што бачу? Хамскі бунт! (Хапае меч, заходзіць ззаду і забівае слугу.)
ПЕРШЫ СЛУГА
О смерць мая! Яшчэ у вас ёсць вока,— Глядзіце, граф! Ён — пакараны. О!
(Памірае.)
КОРНУАЛ
А не даждаў ты! — Прэч, агідны студзень!
(Вырывае Глостэру другое вока.)
Гнюсота! Фу!
ГЛОСТЭР
Мне цёмна, цёмна. Сын мой, Сынок, сыночак, Эдмунд! Запалі Увесь агонь сваёй любві адданай, Адпомсці за знявечанага бацьку.
РЭГАНА
Вон здраднік! He крычы! Сын не пачуе. Такіх бацькоў, як ты, ён ненавідзіць, Ён сам нам выдаў твой сакрэт зладзейскі, Ён ад цябе адрокся.
ГЛОСТЭР
Ах, я дурань!
Дык, значыць, Эдгар мой не вінаваты. О мілы божа, выратуй яго, А мне даруй.
РЭГАНА
Вазьміце гэту падлу,
Шпурніце за вароты ў яму носам, Хай нюхае дарогу ў Довер.— Любы, Табе нядобра? Што з табою, друг мой?
КОРНУАЛ
Я ранены, і цяжка. Дарагая, Пабудзь са мною.— Вывесці адгэтуль Сляпога ліхадзея! Труп раба На сметнік выкіньце! — Рэгана, я Слабею, млосна мне, сплываю кроўю.
I трэба ж так не ў час! Дай мне руку.
Корнуал выходзіць у суправаджэнні Р э ганы.
Слугі развязваюць і выводзяць Глостэра.
ДРУГІ СЛУГА
Калі за гэта ім не будзе кары, Я на грахі плюю.
ТРЭЦІ СЛУГА
Калі яна,
Пражыўшы век, памрэ сваёю смерцю, Жанчыны чорту душу прададуць.
ДРУГІ СЛУГА
Нам трэба паспрыяць старому графу
I адшукаць яму ў правадыры Якога-небудзь жабрака з Бедлама, Хлапчыну спрытнага.
ТРЭЦІ СЛУГА
Ідзі. А я
Вазьму кудзелі і бялкоў яечных, Каб да вачэй прыкласці невідушчых
I кроў суняць. Хай бог яму паможа!