• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    ЭДГ АР	Вымай свой меч!
    I калі я цябе зняважу словам, Праверым нашы сілы на мячах. Мой гонар, мой зарок, маё сумленне Даюць мне права заявіць, што ты, Нягледзячы на мужнасць маладую, На тытул твой і першай славы бляск, Агідная драпежная істота.
    Наскрозь фальшывы, з галавы да ног, Прадаў ты бацьку, брата і багоў, I герцагу, прызнанаму народам, Капаў ты яму. Ты па трупах лез На свой прастол, хацеў арлом падняцца, Але ўпадзеш, як жаба. Адшчапенец, Ты не адмовіш страшнай горкай праўды Таго, што я сказаў. Мая рука, Мой дсбры меч, мой гнеў, мая нянавісць Табе дакажуць гэта. Кроў за кроў!
    ЭДМУНД
    Хаця па праву рыцарства я мог бы Ад бойкі з невядомым ухіліцца, Але ты маеш гордасць двараніна I выгляд воіна. Хто ты — ўсё роўна. Я слабасці не праяўляў ніколі I асцярожным не жадаю быць. Нахабнік, забірай назад, давіся Тым, што ты выплюнуў. Твая хлусня He апаганіла мяне ніколькі.
    3 тваіх даспехаў я зраблю труну I твой паклёп пякельны пахаваю У нетрах сэрца дзёрзкага.— Трубіце.
    Трубы. Боііка. Эдмунд падае.
    АЛЬБАНІ
    He дабівай!
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Падстроілі! Падман!
    Ах, Глостэр, і навошта ты згадзіўся На гэты паядынак? Ён — чужынец. Хто гэта б’ецца з невядомым? Гвалт! He па закону! Гвалт.
    АЛЬБАНІ
    Маўчы, змяя!
    Заткні свой рот паперай гэтай.
    (Эдгару.)
    Стойце!
    ( Эдмунду.)
    Чытай любоўны ліст! Чытай, зладзюга!
    (Ганерылы.)
    He рваць! Што, пазнаеш? Тваё пісанне? (Аддае пісьмо Эдмунду.) ГАНЕРЫЛЬЯ
    А хоць бы й так. Каму мяне судзіць?
    Я уладарка, я, не ты.— Пусціце!
    АЛЬБАНІ
    Пазнала сваю подласць, людаедка?
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Прэч ад мяне! Нічога я не знаю.
    (Выходзіць.)
    АЛЬБАНІ
    (афіцэру)
    Пры ёй пабудзь. Яна сябе не помніць
    Ад роспачы і злосці.
    Афіцэр выходзіць.
    ЭДМУНД
    Вялікая мая віна, і многіх
    Пакрыўдзіў я. Ўсё высветліцца з часам.
    Ты перамог, і мая песня спета.
    Скажы ж мне, хто ты, о шчаслівы рыцар, Каб мне было лягчэй? Калі мне роўны, Давай памірымся.
    ЭДГАР
    За ласку ласка.
    Я роду гэтакага ж, як і ты, А калі вышай, тым цяжэй твой грэх.
    Я — Эдгар, брат твой. Богі справядлівы: Распушчанасць сама знаходзіць кару. Вачамі расплаціўся бацька твой, Жыццё ліхому сыну даўшы.
    ЭДМУНД
    Праўда.
    Мой круг закончыўся: я на зямлі. АЛЬБАНІ
    О, я пазнаў цябе. Я прадчуваў. Героя выдае яго фігура.
    Дазволь абняць цябе. Павер, ніколі He быў табе я ворагам, і сэрца Маё з табою.
    ЭДГАР
    Дарагі мой герцаг!
    АЛЬБАНІ
    To дзе ж ты прападаў? Як ты дазнаўся Пра бацькаву бяду?
    ЭДГАР
    Ён быў пры мне.
    Я раркажу вам коратка. Даруйце, He вытрываць, сціскае грудз: боль. Дачуўшыся, што мне рыхтуюць гібель, Каб уцалець — о слодыч існавання! — Мы паміраем кожны дзень і час, Але аддаць сваё жывдё баімся.
    Я лахманы вар’ята начапіў
    I ў дзікіх пустках стаў блукаць, як прывід. Сабакі уцякалі ад мяне, Шарахаліся ўбок, не то што людзі.
    I вось аднойчы я убачыў бацьку. Яго вачэй крывавыя пярсцёнкі Былі без дыяментаў. Я зрабіўся Яго павадыром, выпрошваў хлеба, Карміў яго, абараняў ад ліха, Але, на жаль, не смеў яму адкрыцца. I толькі сёння перад паядынкам, He ўпэўнены, што буду мець удачу, Я папрасіў яго благаславення I расказаў пра ўсё. Удар быў моцны. He вынесла узрушанае сэрца Змагання паміж радасцю і горам, I ён, прыпаўшы да майго пляча, Памёр з усмешкай.
    ЭДМУНД
    Ты мяне расчуліў. Магчыма, і к дабру. Кажы далей. Відаць, не ўсё ты выказаў.
    АЛЬБАНІ
    He трэба. Даволі смутку! Плавіцца мой дух, Як мяккі воск.
    ЭДГАР
    I гэтага замнога Для тых, хто гора бачыць не прывык. Але канец аповесці маёй Яшчэ больш жаласны. Калі рыдаў я Над целам бацькі, выйшаў чалавек. Ён знаў мяне раней, як жабрака, I мною грэбаваў, але цяпер, Даведаўшыся, хто я, абшчапіў Мяне за шыю дужымі рукамі, I, страшным крыкам скалануўшы неба, Ў слязах упаў на труп, і расказаў мне Такое, чаго свет не чуў, пра Ліра I пра свае нягоды. 3 кожным словам Яго туга расла, і струны сэрца Ў ім абрываліся. У гэты час Зайгралі трубы. Я яго пакінуў У непрытомнасці.
    АЛЬБАНІ
    Хто гэта быў?
    ЭДГАР
    Кент, сэр, выгнаннік Кент. Змяніўшы выгляд, Служыў ён Ліру, ворагу свайму;
    Як верны раб, з ім падзяляў няшчасце — Каго любіў, таму аддаў сябе.
    Убягае дваранін з акрываўленым нажом у руках.
    ДВАРАНІН
    Ратуйце! Памажыце!
    ЭДГАР
    Што такое?
    АЛЬБАНІ
    Дзе ўзяў ты нож?
    ЭДГАР
    Кроў капае з нажа. ДВАРАНІН
    Ён цёплы, з сэрца вырваны. Ратуйце!
    О жах! Яна памерла.
    АЛЬБАНІ
    Хто памёр?
    ДВАРАНІН
    Сэр, жонка ваша, жонка. Атруціла
    Сястру спачатку і, калі канала, Прызналася ва ўсім.
    ЭДМУНД
    Прасватаны абедзвюм я, і смерць
    Вянчае нас траіх.
    ЭДГАР
    Граф Кент з’явіўся.
    АЛЬБАНІ
    Нясіце іх сюды, жывых і мёртвых.
    Вяршыцца суд нябесны. Страшна, страшна!
    Але ў нас літасці няма.
    Дваранін выходзіць. Уваходзіць Кент.
    Граф Кент, Імпэт падзей не дазваляе нам Вітаць вас як належыць.
    КЕНТ
    Прыйшоў я пажадаць уладару
    I каралю майму спакойнай ночы.— Ён тут, у вас?
    АЛЬБАНІ
    Важнейшае забылі:
    Кардэлію і Ліра.— Дзе яны?
    Адказвай, Эдмунд.
    Прыносяць трупы Ганерылы і Рэганы.
    Кент, ты гэта бачыш?
    КЕНТ
    Што робіцца?
    ЭДМУНД
    Яны мяне кахалі.
    Меў сілу Эдмунд, мог прычараваць.
    Сястра сястру згубіла праз мяне, Пасля сама сябе нажом.
    АЛЬБАНІ
    Жахліва! —
    Накрыйце іх.
    ЭДМУНД
    Мне болей не падняцца. Хоць гэта і не ў звычаі маім,
    Але зраблю дабро.— Бяжыце ў крэпасць! — Я загадаў Кардэлію і Ліра Забіць.— Спяшайцеся, ратуйце іх.
    Хутчэй, бо будзе позна!
    АЛЬБАНІ
    Што я чую? — Хутчэй у крэпасць.
    ЭДГАР
    Да каго ж мне бегчы?
    ( Эдмунду.)
    Каму ты загадаў? Дай знак адмены. ЭДМУНД
    Вазьмі мой меч, пакажаш капітану. АЛЬБАНІ
    Хутчэй! Хутчэй!
    Эд гар выходзіць.
    ЭДМУНД
    Яму я даручыў, Пэ просьбе жонкі вашае, павесіць Кардэлію ў турме, зрабіўшы так, Каб гэта выглядала самагубствам. АЛЬБАНІ
    О неба, падымі над ёю шчыт! — Забраць яго!
    Эдмунда выносяць.
    Уваходзіць Лір з мёртваіі К.ард эліяй на руках; за ім Э д гар, афіцэр ы, салдаты і народ.
    ЛІР
    Рыдайце, галасіце! — Вы не людзі, Вы — камень. Каб я столькі меў вачэй I столькі языкоў, ад слёз і енку Абрушылася б неба! — Нежывое...
    Дзіцятачка! — О, я магу адрозніць Жыццё ад смерці! — Як зямля.— Прашу вас Прынесці мне люстэрка. Я праверу.
    Калі на шкло туман дыхання ляжа, Тады надзея ёсць.
    АЛЬБАНІ
    Ці не збылося Напісанае ў кнігах?
    ЭДГАР
    Напамінак!
    АЛЬБАНІ
    О жах! 0 жах! Знішчэнне. Змрок. Канец. ЛІР
    Пяро заварушылася.— Жывая! —
    О, калі так, то ўсе мае пакуты Акупяцца хвілінай шчасця... КЕНТ
    Мой любы! Уладар мой!
    (Падае на калені.)
    ЛІР
    Адыдзі!
    ЭДГАР
    Ды гэта ж Кент, ваш верны друг.
    ЛІР
    Злачынцы!
    Забойцы! Здраднікі! Чума на вас!
    Я ж мог не дапусціць. Вам нельга верыць! Яе няма: сышла ад нас праклятых.— Кардэлія, Кардэлія, дзіцятка, Пабудзь са мною, пашкадуй мяне! — Што ты сказала? — А? — Ў яе быў голас, Як музыка: пяшчотны, мілагучны,— Акраса надзвычайная ў жанчыне.— Таго раба, які цябе павесіў, Забіў я.
    АФІЦЭР
    Так, забіў сваёй рукой.
    ЛІР
    Што, мо няпраўда? — Ох бы паскакалі Яны ў мяне! Быў час, мячом булатным Крышыў я злыдняў здорава. Цяпер Стары я стаў, скрозь высмактаны горам I, шчыра вам кажу, слабы на вочы.— Хто тут? — Я недабачваю.— Ты мне ІСагось нагадваеш.
    КЕНТ
    Было нас двое Абраннікаў і мучанікаў лёсу.
    ЛІР
    Тут вельмі цёмна.— Ты, па-мойму, Кент. КЕНТ
    Я — Кент. А помніце, такі быў Кай На службе ў вас. Дзе ён?
    ЛІР
    Памёр і згніў. Яго я помню, слаўны быў хлапчына,— Умеў даць здачы гадам.
    КЕНТ
    Гэта ж я!
    ЛІР
    Наўрад ці ты. Падумаю.
    КЕНТ
    За вамі
    Ішоў я ўслед цярністым вашым шляхам. ЛІР.
    Прыемна пазнаёміцца.
    КЕНТ
    Нікога, Апроч мяне, у вас няма — адны мы. Навокал смутак, смерць,— пустыня душ. Старэйшых вашых дзве дачкі з адчаю Пакончылі з сабою.
    ЛІР
    Мабыць, так. АЛЬБАНІ
    He ведае, што кажа, і не варта Яму пра ўсё нагадваць.
    ЭДГАР
    Марны клопат.
    Уваходзіць афіцэ р.
    АФІЦЭР
    Сканаў граф Эдмунд.
    АЛЬБАНІ
    Нам не да яго.— Увага! Лорды, джэнтльмены, людства! Жадаем мы апавясціць намер наш.
    Усё, што ў нашых сілах, мы учынім, Каб аблягчыць малую рэшту дзёя Вялікага пакутніка. Мы згодны Наш трон і абсалютную уладу Яму здаць пажыццёва.
    (Кенту і Эдгару.)
    Вам вяртаем
    Усё, што вамі страчана дагэтуль, I больш яшчэ узвысім вас за вашы Заслугі неацэнныя. Хто друг нам,
    Хай спажывае ад пладоў сваіх,
    А ліха — нашым ворагам.— Што бачым?
    ЛІР
    Павесілі цябе, маё дзіцятка!
    За што жыццё забралі? Як жа так?
    Чаму жывуць сабакі, коні, мышы, А ты мяне пакінула навек?
    Навек, навек, навек, навек, навек!—
    Прашу вас, калі ласка, адшпіліце
    Мне гузікі,— мне душна.— Дзякуй, сэр.— Глядзіце... бачыце... глядзіце... вусны! — Мая ты родненькая!..
    (Памірае.)
    ЭДГАР	Абамлеў.—
    Кароль мой! Уладар мой!
    КЕНТ ‘
    Рвіся, сэрца!
    ЭДГАР
    Кароль мой, падыміце галаву!
    КЕНТ
    Пакінь! He муч яго! Хай спачывае!
    Бо толькі кату радасна глядзець
    На чалавечыя пакуты.
    ЭДГАР	Мёртвы.
    He дыхае.
    КЕНТ
    3 вышынь на дол зваліўся, Зламаны бураю, магутны дуб.
    АЛЬБАНІ
    Нясіце іх адгэтуль.— Абвяшчаем
    Жалсбу ўсенародную на тыдзень.
    (Кенту і Эдгару.)
    Сябры душы маёй, вы — мне апора.
    Няхай цвіце наш край! Даволі гора!
    КЕНТ
    Прабачце, герцаг. Ныюць мае косці:
    Пара і мне да караля у госці.
    ЭДГАР
    Сваіх пачуццяў стрымліваць не будзем.
    Стары ўсё выцерпеў. Нам, новым людзям, Наўрад ці давядзецца столькі жыць, I гэтак 'мучыцца, і так тужыць.
    Выходзяць пад гукі жалобнага маршу.
    КАМЕНТАРЫІ
    САНЕТЫ
    Санеты Шэкспіра напісаны ў 1592—1598 гг. У 1609 г. выдавец Т. Торл апублікаваў 154 санеты Шэкспіра асобнай кнігай, да якой дадаў прысвячэнне: «Таму адзінаму, каму абавязаныя сваім з’яўленнем наступныя санеты, містэру W. Н. усякага шчасця і вечнага жыцця, якіх зычыў яму наш бессмяротны паэт, жадае зычлівец, які меў рызыку выдаць іх». Перад даследчыкамі санеты Шэкспіра паставілі шэраг пытаяняў, адказаў на якія не знойдзена: каму прысвечаны санеты; хто той сябар, якога апявае ў іх Шэкспір; хто такая «Смуглая лэдзі санетаў» — каханая паэта і г. д.
    Тзкст друкуецца па выданні: ЦІэкспір Вільям. Санеты. Пераклаў з англійскай мовы Уладзімір Дубоўка, Мінск, выдавецтва «Беларусь», 1964. Ба ўступным артыкуле Пятрусь Броўка зазначыў: «Чытач, уважліва прачытаўшы санеты Шэкспіра і, трэба сказаць, у выдатным перакладзе Уладзіміра Дубоўкі, адчуе ў іх усю веліч змагання вялікага генія за маральнае ачышчэнне і ўдасканаленне ўсяго чалавецтва». Паасобныя санеты Шэкспіра таксама перакладалі на беларускую мову Юрка Гаўрук, Язэп Семяжон і Рыгор Барадулін.