Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
У ваходзяць з барабанамі і сцягамі Эдмунд, Рэгана, афіцэры і салдаты.
ЭДМУНД
(афіцэру)
Спытайцеся, чаго жадае герцаг?
He адмяніў ранейшага рашэння?
Ніякай пэўнасці! Адны хістанні!
Хай выкажацца цвёрда і дакладна.
А фі цэ р выходзіць.
РЭГАНА
Няйначай з пасланцом маёй сястры Што-небудзь здарылася.
ЭДМУНД
Мабыць, так.
РЭГАНА
Мой мілы граф, вы ж ведаеце, я
He раўнадушна к вам: скажыце праўду
3 усёю шчырасцю, без ашуканства, Вы любіце маю сястру?
ЭДМУНД
Шаяую.
РЭГАНА
А вы не прабавалі адамкнуць
Сваім ключом чужыя дзверы?
ЭДМУНД
Што вы?
Адкуль такая думка?
РЭГАНА
Мне здаецца, Вы з ёю вельмі зблізіліся.
ЭДМУНД
He,
Даю вам слова гонару, ніколькі.
РЭГАНА
Я б не сцярпела гэтага. Ах, Эдмунд, He верце ёй.
ЭДМУНД
He бойцеся, мілэдзі.
Я цалкам ваш.— А вось і герцаг з жонкай. Увага.
У ваходзяць з барабанамі і сцягамі Альбані, Г ане рылья і салдаты.
ГАНЕРЫЛЬЯ
(убок)
Бач, бач, нахабніца, яна з ім побач!
Лепш бой прайграць, чым уступіць ёй, подлай. АЛЬБАНІ
Вітаю вас, шаноўная сястра! — Сэр, чуў я, што кароль каля дачкі I з ім усе, каго тыранства наша Пакрыўдзіла. Я не магу быць храбрым, Калі не бачу праўды.
He жадаю, Каб нашы землі вытаптаў француз, Гатовы біцца з ім, але ніколі Я не пайду супроць свайго народа, He падыму мяча на каоаля.
ЭДМУНД
Сэр, вы гаворыце велікадушна.
РЭГАНА
Але марнуеце дарэмна час.
ГАНЕРЫЛЬЯ
Мы з вамі аб’ядналіся для бітвы 3 агульным нашым ворагам, і спрэчкі Сямейныя тут ні пры чым.
АЛЬБАНІ
Я склікаў Ваеннуіо нараду. Абмяркуем Парадак бою дэталёва там.
Прашу ў палатку.
ЭДМУНД
Зараз я прыйду.
РЭГАНА
Сястра, ты з намі?
ГАНЕРЫЛЬЯ
He.
РЭГАНА
Ты што, сястрыца? Трымай сябе прыстойна, пойдзем разам.
ГАНЕРЫЛЬЯ
(убок)
У, гадаўка, наскрозь відяа.— Хадзем.
Уваходзіць Эдгар у сялянскаіі адзежы.
ЭДГАР
Калі не грэбуе святлейшы герцаг Маёй убогай вопраткай, дазвольце Сказаць вам слова.
АЛЬБАНІ
Слухаю, кажы.
(Да іншых.)
Я не забаўлюся.
Выходзяць усе, апроч Альбані і Эдгара.
ЭДГАР
Вось вам пісьмо; Перад пачаткам бітвы прачытайце. Калі вам суджана перамагчы, Трубіце зычна ў рог — і я з’яўлюся. Пры ўсім мізэрным выглядзе сваім, Я выстаўлю вам рыцара, ён кроўю Пацвердзіць тое, што ў пісьме. Калі ж Бяда спасцігне вас, тады — канец I вам, і вашым клопатам, і крыўдзе. Хай вас палюбіць лёс!
АЛЬБАШ
Што тут такое?
Я прачытаю. Пачакай! Пастой!
ЭДГАР
Няма калі. Усё ў свой час і тэрмін. Пачуўшы кліч герольда, я вярнуся.
(Выходзіць.)
АЛЬБАНІ
Што за папера? Што ў ёй можа быць?
Уваходзіць Эдмунд.
ЭДМУНД
Праціўнік блізка ўжо. Выводзьце войска. Вось вам паведамленне ад разведкі Аб колькасці варожых сіл. Рашучасць I націск перш за ўсё.
АЛЬБАНІ
Я з вамі згодзен.
(Выходзіць.)
ЭДМУНД
Абедзвюм сёстрам кляўся я ў каханні. Яны адна другую ненавідзяць, Грызуцца між сабой, як дзве гадзюкі. Каторую ж узяць? Адну? Абедзвюх? Мо лепей ні адной? На дзве прынады He зловіш шчасця. Выбраць удаву? Ад зайздрасці ўсшалее Ганерылья. А у тае ёсць муж. Які мне выйгрыш Любіцца ўпотай? Выцягнем з яго Усё для перамогі. Ну, а там Няхай яна сама шукае спосаб, Як ад яго пазбавіцца. Ён хоча Памілаваць Кардэлію і Ліра.
Абы яны папаліся мне ў рукі, Я пакараю смерцю без вагання Іх абаіх. Такі закон змагання.
(Выходзіць.)
Сцэна другая
Поле паміж двух лагераў.
За сцэнай шум бітвы. 3 барабанамі і сцягамі праходзяць Л і р, Кардэлія і іх войска.
Уваходзяць Эд га р і Глостэр.
ЭДГАР
Сядзь, бацька, у цяньку пад гэтым дрэвам
I памаліся горача за нас, За справу справядлівую. Калі Вярнуся я жывы, то прынясу Табе уцеху.
ГЛОСТЭР
Дай вам, божа, шчасця.
Эд гар выходзіць.
Шум бітвы ўзмацняецца.
Крыкі, потым адступленне.
Уваходзіць Э д г а р.
ЭДГАР
Бяда, стары, бяжым хутчэй адгэтуль!
Кароль разбіты, узялі ў палон
I Ліра і Кардэлію. Бяжым!
Дай мне руку.
ГЛОСТЭР
Куды мне бегчы, я і тут згнію.
ЭДГАР
Адкінь ліхія думкі! Чалавек
He волен паміраць, як і радзіцца.
Цярпі, на ўсё свой час.
ГЛОСТЭР
Гаворыш праўду.
Выходзяць.
Сцэна трэцяя
Брытанскі лагер каля Довера.
Урачыста, з барабанамі і сцягамі, як пераможца ўваходзіць Эдмунд; следам вядуць палонных Л і р а іКардэлію. Афіцэры, салд аты ды іншыя.
ЭДМУНД
Вазьміце іх! Трымаць пад моцнай вартай Да выяўлення волі і рашэння Вышэйшых суддзяў.
КАРДЭЛІЯ
Мой ты небарача, Хіба нам першым у жыцці няўдача? Плюе на дабрату людскую лёс. Шкада мне старасці тваёй да слёз! Я — маладая, выцерплю, а ты... Дзе дочкі гэтыя, дзе тыя сёстры, Хоць бы сустрэцца з імі?
ЛІР
Нізашто!
He, не, не, не! Лепш пойдзем у турму: Там будзем мы спяваць з табой на пару, Як птушкі ў клетцы. Калі ты папросіш Майго благаславення, пакланюся
Табе я ў ногі, на калені стану: Даруй, прабач, забудзь! Мы будзем жыць, Глядзець на легкакрылых матылькоў, На пчолку залатую, на чмяля.
I будзе ў нас размова з беднякамі
Пра ўсё, што дзеецца на белым свеце: Хто ў ласцы, хто ў няласцы, хто і чым Сябе праславіў. Будзем выяўляць Таемны сэнс і сутнасць кожнай з’явы, Як сведкі божыя. Так у цямніцы Перачакаем мы з табою ціха Ўсю гэту мітусню князёў зямлі, Што як прыліў і спад.
ЭДМУНД
Вядзіце іх!
ЛІР
Такім ахвярам, дзеткі, як твая,
I богі пазайздросцяць. Ты пры мне, Мая Кардэлія! Хто нас разлучыць? Хіба украдуць бліскавіцу з неба I выкураць агнём нас, як лісіц. He плач! Няхай іх выкурыць чума, Хай выгрызе з іх мяса і вантробы! Яны нас не прымусяць плакаць. He! Палопаюцца, паздыхаюць! Пойдзем.
Выходзяць пад вартай Лір і Кардэлія.
ЭДМУНД
Паслухай, капітан... Вазьмі запіску.
(Дае афіцэру запіску.)
Праводзіш іх да самае турмы.
Табе павысіў чын я. Зробіш так, Як тут напісана, і шлях да славы Перад табой. Ідзі услед за векам. I памятай, што сэрца у салдата Павінна быць, як камень. Даручэнне Табе даецца важнае. Выконвай I не пытайся.
АФІЦЭР
Ёсць выконваць, сэр. ЭДМУНД
I не марудзь, a то упусціш шчасце. Яно — тваё. Старанне мы ацэнім. Раз-два, махнуў — і ўсё ў парадку.
АФІЦЭР
Ёсць. He конская работа, маю спрыт.
(Выходзіць.)
Трубы.
Уваходзяць Аль б ані, Ганерылья Р эгана, а фіцэры і світа.
АЛЬБАНІ
Тым часам, сэр, вас можна віншаваць. Вы біліся з натхненнем, і фартуна Была ў саюзе з вамі. Вораг здаўся. Мы прапануем выдаць нам палонных Пад наш нагляд і пад ахову нашу, Як вымагаюць гэтага іх годнасць I наш інтэрас.
ЭДМУНД
Сэр, я палічыў Разумным немачнага венцаносца Ўзяць пад канвой і вывесці адсюль. Чаруе многіх старасць, а яшчэ больш Высокі тытул. Адстаўны кароль Пачаў гарнуцца да грудзей народных, Даволі іскры, каб раздзьмуць пажар, I пікі, ашчаціненыя бунтам, Павернуцца супроць улады нашай. Пры ім і каралева. Хай сядзяць! Бяспечней будзе. Калі ваша светласць Жадае вынесці ім прыгавор, To можна заўтра альбо іншым разам. Цяпер жа мы абліты потам, кроўю, Яшчэ на полі не астылі трупы, I самы лепшы бой ані не цешыць Таго, каму зірнула ў вочы смерць. Пытанне Ліра і яго дачкі He тэрміновае.
АЛЬБАНІ
Сэр, выбачайце.
Хто вы такі? Вы — воін, вы — начальнік, Але вы нам не брат.
РЭГАНА
Сэр, збаўце тон. Спачатку трэба ведаць нашу думку, А потым гаварыць. Для нас ён брат.
Ён замяшчаў мяне, маю асобу, Ён войска вёў маё і можа смела Раўняцца з вамі.
ГАНЕРЫЛЬЯ
Астудзі запал!
Ён сам сабой выдатны, без тваіх Паслуг і міласцей.
РЭГАНА
Маёю воляй
Падняты ён аж да ступеней трона.
АЛЬБАНІ
Мілэдзі, вы яму не жонка часам?
РЭГАНА
Сэр, жарт ваш можа спраўдзіцца.
ГАНЕРЫЛЬЯ
Ого!
He выйдзе — вочы косыя.
РЭГАНА
Сястра, Знайшлася б у мяне табе адповедзь, Але я нездарова.— Генерал, Бяры салдат маіх, палонных, скарбы, Бяры усё. Валодай, я — тзая.
Здаецца крэпасць. Прызнаю публічна Цябе сваім гаспадаром і мужам.
ГАНЕРЫЛЬЯ
Мядку салодзенькага захацела?
АЛЬБАНІ
Дазволу у цябе пытаць не будуць.
ЭДМУНД
I ў вас таксама, сэр.
АЛЬБАНІ
Ілжзш, байструк!
РЭГАНА
(Эдмунду)
Бі ў барабан, апавясці свой тытул. АЛЬБАНІ
He выйдзе! Ты арыштаваны, Эдмунд.
Я заяўляю, ты — дзяржаўны здраднік.
(Паказваючы на Ганерылью.)
А гэтая бліскучая змяя —
Твая хаўрусніца. Арыштаваць!
(Рэгане.)
А вашыя прэтэнзіі, мілэдзі,
Я вымушаны адхіліць. Юнак Упадабаўся вельмі нашай жонцы. Спазніліся, вакансія занята.
А калі так не церпіцца вам замуж, Я прапаную пакахаць мяне.
Чым я не кавалер?
ГАНЕРЫЛЬЯ
Камедыянт!
АЛЬБАНІ
Стой, Глостэр, зброя пры табе.— Трубіце! — Калі ніхто не з’явіцца на покліч, Каб даказаць пры ўсіх судом крыві Тваё каварства, прагнасць, хітрасць, здраду,— Вось мой заклад.
(Кідае на зямлю пальчатку.)
I не ўкусіўшы хлеба, Я сам насмерць з табою буду біцца I напішу мячом на чорным сэрцы, Што ты — падлюга.
РЭГАНА
Млосна, млею, ох! ГАНЕРЫЛЬЯ
(убок)
Ага, такі атрута разбірае.
ЭДМУНД
Прымаю выклік.
(Кідае на зямлю пальчатку.)
Хто б ні быў той злоснік. Што смее ганьбіць гонар мой і вернасць, Я рот заткну яму і заганю
Хлусню у печань.— Гэй, трубач, трубі! — Выходзьце, хто жадае. Пагаворым На паядынку моваю мяча:
3 любым і кожным буду біцца так, Што ад удараў неба задрыжыць.
АЛЬБАНІ
Герольд, сюды!
ЭДМУНД
Герольда! Гэй, герольда!
АЛЬБАНІ
Адзін ты, спадзявайся на сябе.
Народ змагаўся ад майго імя, Пад мой штандар збіраліся брытанцы,
Я склікаў іх, і я іх распушчу.
Ты больш не генерал, а самазванец.
РЭГАНА
Ох, млосна мне! Нядобра мне! Ратуйце!
Уваходзіць герольд.
АЛЬБАНІ
Адвесці хворую ў маю палатку.
Р эгану выводзяць.
Сюды, герольд! Трубі! Чытай уголас,
Каб кожны чуў.
(Дае герольду паперу.)
АФІЦЭР
Трубі!
Т рубы.
ГЕРОЛЬД
(чытае)
«Калі хто з рыцараў альбо з дваран нашага войска пажадае даказаць Эдмунду Глостэру, які называе сябе графам, што ён найвялікшы здраднік, хай з’явіцца пасля трэцяй трубы. Праціўнік у баявой гатоўнасці». ЭДМУНД
Трубі!
Першая труба.
ГЕРОЛЬД
Яшчэ раз.
Другая труба.
I яшчэ раз.
Трэцяя труба.
За сцяной адгукаецца труба. Уваходзіць Э д г а р, узброены; наперадзе ідзе трубач.
АЛЬБАНІ
Спытай, хто ён, хто гэты невядомы
Адважны рыцар?
ГЕРОЛЬД
Хто ты, смелы рыцар,
Як зваць цябе, чаму рашыўся выйсці
На трубны кліч?
ЭДГАР
Імя сваё я страціў,
Яго загрызла, праглынула здрада,
Але я роду знатнага, такога ж, Як вораг мой і ваш.
ГЕРОЛЬД
Хто гэты вораг? ЭДГАР
Граф Эдмунд Глостэр.
ЭДМУНД
51 -— граф Эдмунд Глостэр. Шго маеш мне сказаць.