Санеты. Трагедыі
Вільям Шэкспір
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 479с.
Мінск 1989
ГЛОСТЭР
Бяда, бяда, Эдмунд! He па сэрцы мне гэта ліхая справа. Я папрасіў у іх дазволу прыняць яго ў свой дом — яны мне адмовілі. Яны адабралі ў мяне маё права на
гасціннасць і, пад страхам вечнай няласкі, забаранілі мне не толькі дапамагаць яму, а нават і ўспамінаць пра яго.
ЭДМУНД
Якая дзікасць! Якая бесчалавечнасць!
ГЛОСТЭР
Маўчы, не гавары нікому. Герцагі пасварыліся, але гэта не ўсё. Уночы я атрымаў пісьмо — ціха, аб гэтым ні слова — яно ў мяне пад замком у шафе. Крыўда, якую церпіць кароль, выклікала вялікае абурэнне, рыхтуецца помста. Мы павінны стаяць за караля. Я знайду яго і ўсё, што ў маіх сілах, зраблю прыватным парадкам. А ты ідзі да герцага, падтрымлівай з ім размову, каб ён не заўважыў маёй адсутнасці. А калі надумае спытацца, дзе я, скажы, што я хворы, што я ў пасцелі. Можа, мяне чакае смерць, як ён мне пагражаў, але я не магу дапусціць, каб стары кароль, мой гаспадар, блукаў без прыстанішча. Чорныя хмары навіслі над краінай нашай. Сынок мой, будзь асцярожны.
(Выходзіць.)
ЭДМУНД
Закаркаў грак. Аб гэтым спачуванні Даложым герцагу: не будзе больш Хаваць ён шкодныя лісты у шафу. Прычына добрая, каб выгнаць з дому. Прэч, труп стары! Дарогу маладому!
(Выходзіць.)
Сцэна чацвёртая
Дзікае поле. Будан.
Уваходзяць Лір, Кент і блазен.
КЕНТ
Вось і будан. Заходзьце, уладар мой, Нягоды гэтай жудаснае ночы Хто можа выцерпець?
Бура не сціхае.
ЛІР
Пакінь мяне.
КЕНТ
Мой уладар, заходзьце, я прашу вас.
ЛІР
Разбіць мне хочаш сэрца?
КЕНТ
Я гатоў Сваё разбіць. Заходзьце, уладар мой.
ЛІР
Ты думаеш, мне страшны гэты лівснь?
Ты, можа, і баішся, але там, Дзе боль бязмежны, дробная пакута He адчуваецца. Ты пабяжыш, Наткнуўшыся у лесе на мядзведзя, Але, убачыўшы перад сабой Раз’юшанае мора, ты адступіш I кінешся назад — мядзведзю ў лапы. Калі дух вольны, чулае і цела. Ва мне ж усё бунтуецца. Мой дух Надломлены, ўсё вырвана з карэннем, I ў пустаце, там, дзе любіла сэрца, Кроў капае. Аддзякавалі дочкі! Кусаць руку, якая корміць вас? Ды што ж гэта? О не, я ім адпомшчу. He трэба плакаць. У такую ноч Прагнаць мяне! Хай хвошча дождж, хай мочыць, Я выцерплю. Рэгана, Ганерылья, Каго прагналі вы? Старога бацьку. За што? За што? За дабрату маю.
Я не хачу вар’ятам быць. Даволі! Маўчы, душа.
КЕНТ
Заходзьце, уладар мой.
ЛІР
Заходзь ты сам, шукай сабе палёгкі. А я тут застануся, гэта бура Мне не дае задумацца аб большым. Але я ўсё ж пайду.
( Блазну.)
Мой бедны хлопчык, Ты тут, дзіця маё? Жабрак бяздомны Ты,як і я, ідзі. Я памалюся I, памаліўшыся, таксама лягу.
Блазен уваходзіць у будан.
Няшчасны чалавек, дзе б ты ні быў, Галодны, босы, ў лахманах дзіравых, Пад гэтым чорным небам навальнічным Як ты пакутуеш! He думаў я Раней аб простых людзях. О вялікі, Вучыся, адчувай на ўласнай скуры Боль бедняка! Раздай набытак лішні. Хай меншыцца няроўнасць на зямлі!
ЭДГАР
(у будане)
Сажапь з паловай, сажань з паловай! Бедны Том!
Блазен выбягае з будана.
БЛАЗЕН
А дзядзечка, не хадзі туды, там нячыстая сіла. Ратуйце! Ратуйце!
КЕНТ
Дай мне руку. Хто там?
БЛАЗЕН
Чорт, чорт. Ён кажа, што яго завуць бедны Том. КЕНТ
Хто там рыкае ў саломе? Выходзь.
3 будана выходзіць Эдгар у вопратцы вар’ята.
ЭДГАР
Прэч ад мяне! За мною чэрці следам.
«Дзьмуць, свіпічуць вятры у цярновых кустах...» М-м-м! Сагрэйся ў халоднай пасцелі.
ЛІР
Хіба ты маеш дочак? Хто прывёў
Цябе сюды?
ЭДГАР
А ці падасць хто што беднаму Тому? Нячыстая сіла гнала яго праз агонь, праз полымя, цераз вір, цераз брод, па балотах, па багнах, падкладвала яму нажы пад голаў, мышыную атруту ў міску, вяроўку пад лаўку, прымушала яго скакаць на гнядым кані цераз масток шырынёй вяршок, хапаючыся аберуч за свой уласны цепь: стой, здраднік, не ўцячэш! — А дай вам, божа, здароўя! — Тому холадна. У-у-у-у! — Ратуй вас, божа, ад віхраў, ад ураганаў, ад пошасці зорнай, ад пошасці азёрнай. Падайце, калі ласка, беднаму Тому. Злы дух яго мучыць. Я мог бы яго злавіць. I тут... і тут... і тут.
Бура не сціхае.
Хто абабраў яго? Напэўна, дочкі.
Усё для іх. Што ж ты сабе пакінуў?
БЛАЗЕН
Дзяругу, каб не так было сорамна.
ЛІР
Хай мор, няхай балячкі, што з паветра,
Як чэрві, сыплюцца на кару нам, Падушаць тваіх дочак!
КЕНТ
Мой уладар, у яго няма дочак.
ЛІР
Ілжэш, ёсць дочкі, ёсць. Прыроду ганьбіць Так могуць толькі ліхадзейкі-дочкі.— Скажы, выгнаннік-бацька, як ты можаш Так абыходзіцца з няшчасным целам?
А што ж? — і справядліва. He пладзі
Пачвар доўгавалосых.
ЭДГАР
Пілікок, на купіне Пілікок!
У-у-у-у!..
БЛАЗЕН
Ну і ноч! Сапраўды здурнець можна.
ЭДГАР
Асцерагайся чорта, слухайся бацькоў, дарэмна не бажыся, трымайся слова, не спакушай чужых жанок, не чапляй на сябе пышных убораў, не заводзь фанабэрыі. Тому холадна.
ЛІР
Кім ты быў раней?
ЭДГАР
Кавалерам. Драў hoc угору, а сэрца яшчэ вышэй. Завіваў кучары, на капелюшы насіў рукавічку, дагаджаў капрызам сваёй дамы і тварыў з ёю ўночы грэх. Клятвы і прысягі выляталі з мяне, як птушкі, на ўсё мне было начхаць, чхаў я на неба і трымаўся за зямлю. Кладучыся спаць, выдумляў сабе распусту на заўтра, а прачнуўшыся, смакаваў яе. Выпіць любіў страшэнна, у косці гуляць — страшэнна, а што да жанчын, то майму гарэму султан турэцкі пазайздросціў бы. Меў сэрца лжывае, вушы шырокія, рукі крывавыя, быў ляны, як свіння, хітры, як ліса, прагавіты, як воўк, шалёны, як сабака, люты, як леў. He дапускай, каб рыпучымі чаравічкамі і шалясценнем шоўку тваё беднае сэрца ўзяла пад уладу
жанчына. I блізка не падыходзь да вясёлага дома, не ацірайся каля спадніцы, не падпісвай вэксаляў, змагайся з нячыстаю сілай.
Дзьмуць, свішчуць вятры у цярновых кустах...
Зум-зум, гэй, ф’ю, с-с-с!
Сынок мой, дафін мой, на рэзвым кані...
Прэч, прэч!..
Бура не сціхае.
ЛІР
Лепш табе ляжаць у магіле, чым выстаўляць сваё голае цела пад бізуны нябёс.— Вось перад вамі чалавек, які ён ёсць. Глядзіце! Няма на ім ні шоўку ад чарвей, ні скуры ад звера, ні воўны ад авечак, ні парфумы ад мускуснай кошкі.Так! Мы трое — не людзі, мы — лялькі. Вось ён чалавек без прыкрас: бсдная голая жывёла на дзвюх нагах.— He хачу насіць чужое, крадзенае. Драць, драць! — Адшпіліцс мне!
(Рве на сабе адзенне.)
БЛАЗЕН
А дзядзечка, а родненькі, супакойся! Ты ж не збіраешся плаваць. Раскласці б нам з табою цяпло, маленькі агеньчык у полі, ён быў бы, як сэрца старога бабніка: пасярэдзіне жар, а навокал сцюжа.— Ой, гляньце, агонь да нас сам ідзе!
ЭДГАР
Гэта д’ябал Фліберціджыбет, ён зыходзіць звечара і вандруе да першых пеўняў, насылае бельмы, касавокасць, заечую губу, псуе жыта ражкамі, кожнаму, каго ні стрэне, робіць шкоду.
I тройчы руку святы Вітальд прасцёр, Сустрэўшы Мару і яе сясцёр.
— Сястрыцы, едзьма.
— Згінь, злая ведьма!
Згінь, згінь, згінь!
КЕНТ
Што з вамі, уладар мой?
У ваходзіць Гло ст э р з паходняй.
ЛІР
Хто гэта?
КЕНТ
Хто ты? Каго шукаеш?
ГЛОСТЭР
А вы хто будзеце? Што вы за людзі?
ЭДГАР
Бедны Том, які глытае жаб, апалонікаў, яшчарак і ў ярасці сэрца, калі пачне бушаваць у ім нячыстая сіла, збірае лапухі з-пад каровы і жуе іх замест салаты, глытае пацукоў, жукоў, здохлых сабак, п’е зялёную ваду ў стаячым балоце. Дзе б ён ні з’явіўся, усюды яго б’юць, у турму валакуць, у калодкі садзяць, а былі ў яго тры гарнітуры і шэсць перамен бялізны, і конь і меч. Няшчасны Том з'еў многа жаб
I вось за сем гадоў аслаб.
Ратуйце, тут мой мучыцель. Ціха, Смолкін. Згінь, злы дух!
ГЛОСТЭР
Нягожа быць вам, вашая вялікасць,
У гэтакай кампаніі.
ЭДГАР
А Сатана хіба не дваранін?
Есць між чарцей і князь, завецца — Модус. ГЛОСТЭР
Здрабнелі людзі, ўсё ідзе на звод:
Мы ненавідзім тых, хто парадзіў нас.
ЭДГАР
Беднаму Тому холадна.
ГЛОСТЭР
Хадзем, мой уладар. He ў сілах я
Прымаць удзел у іхняй жорсткай справе.
Хоць мне і загадалі вашы дочкі
Замкнуць вароты і пакінуць вас
Уночы аднаго у чыстым полі,
Але я смеласці набраўся выйсці
На пошукі. Прашу вас да цяпла.
Вячэра вас чакае.
ЛІР
О, я сыты.
У нас тут гутарка.
(Да Эдгара.)
Скажы, філосаф,
Адкуль бярэцца гром?
КЕНТ
Мой уладар, Прыміце прапанову. Вы прамоклі.
Маўчы. Мне трэба вырашыць пытанне
3 фіванскім мудрацом.— Што ставіш мэтай? ЭДГАР
Паразганяць чарцей і выбіць гадаў.
ЛІР
Цішэй; у нас сакрэтная нарада.
КЕНТ
О сэр, упрошвайце яго, вядзіце;
Ён непрытомны.
ГЛОСТЭР
Што ж, я не дзіўлюся: Прагналі бацьку дочкі. Бедны Кент, Дзе ён цяпер? Ён гэта ўсё прадбачыў. Ты кажаш: непрытомны? Ах, мой дружа, Мой розум гэтак жа зайшоўся з гора. Я сына меў і ад яго адрокся.
Мой сын жадаў мне смерці. Дружа мілы, Хіба ж я не любіў яго? Ах, божа, За што ты нас караеш?
Бура не сціхае.
Цёмна, страшна.
Хадзем адгэтуль, вашая вялікасць.
ЛІР
Прашу прабачыць, я загаварыўся.—
За мною,паважаны мой філосаф.
ЭДГАР
Тому холадна.
ГЛОСТЭР
А ты залазь у свой будан і грэйся.
ЛІР
I я з табой.
КЕНТ
Сюды, мой уладар.
ЛІР
О не, ў будан, у госці к мудрацу.
КЕНТ
Мілорд, пацешце караля, вазьміце 3 сабой і гэтага.
ГЛОСТЭР
Няхай ідзе.
КЕНТ
Вылазь, жабрак, ідзі і ты за намі.
Хадзем, шаноўны мой афінец.
ГЛОСТЭР
Ціха, Ступайце асцярожна.
ЭДГАР
Да чорнае вежы пад’ехаў Раланд. — Ух, ух! — закрычаў людаед.— Сягоння ў нас будзе мясны абед: Запахла брытанскаю кроўю.
Выходзяць.
Сцэна пятая
Пакой у замку Глостэра.
Уваходзяць Корнуал і Эдмунд.
КОРНУАЛ
He выеду адгэтуль, пакуль з ім не распраўлюся. ЭДМУНД
Ваша высокасць, мяне могуць абвінаваціць у тым, што я абавязак стаўлю вышэй пачуццяў роднасці. Мяне гэта непакоіць.
КОРНУАЛ
А я раблю вывад, што твой брат не ад злос натуры шукаў яму смерці, а, маючы пахвальную мужнасць, не мог цярпець яго нізасці і подласці.
ЭДМУНД
О я няшчасны! Як мне цяжка быць справядлівым! Вось тое пісьмо, аб якім я гаварыў. Яўны доказ, што ёп шпіёніў на карысць французаў. О неба, і пашто яму было ўмешвацца ў гэту здраду! Каго я выкрываю? Роднага бацьку.
КОРНУАЛ
Хадзем да герцагіні.
ЭДМУНД
Калі тое праўда, што ў пісьме, колькі ў вас будзе турбот, святлейшы герцаг!
КОРНУАЛ
Праўда ці няпраўда, але гэта пісь.мо зрабіла цябе графам Глостзрам. Знайдзі бацьку, мы яго зараз жа арыштуем.
ЭДМУНД
(убок)
Вось каб ён папаўся з каралём, гэта б яшчэ болын падліло б масла ў агонь.