• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    Дажыліся кулікі:
    Ані хлеба, ні мукі.
    (Паказвае на Ліра.)
    Перад вамі вылушчаны бабовы струк.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    He толькі, сэр, вы распусцілі блазна, Але ўся ваша чэлядзь, волю ўзяўшы, Дайшла да непрыстойнасці. Як можна? Што ні хвіліна — бойкі, сваркі. Сэр, Я спадзявалася, зрабіўшы вам Належнае паведамленне, мець I адпаведны вынік, а тым часам, Паводле вашых слоў і вашых спраў, Я маю страх, што вы ў хаўрусе з імі, Што вы — пратэктар гэтых звадыяшаў. I, з вашага дазволу, я рашыла Устанавіць парадак, даць спакой Сабе і вам. Абразы тут няма,
    I гневацца не трэба. Асцярожнасць
    I клопаты аб вас дыктуюць мне
    Быць жорсткай і суровай.
    БЛАЗЕН
    Што, кум?
    Палюбіла зязюлька старога дразда:
    Павыкідвала зязюлька яго дзетак з гнязда.
    Свечка пагасла — цёмная ноч.
    ЛІР
    Ты нам дачка ці не?
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Пара вам, сэр, узяць сябе у рукі.
    Я вымушана вам падкрэсліць, сэр,
    Што вашыя ўсе гэтыя гуморы
    Вам толькі шкодзяць.
    БЛАЗЕН
    Ты што, не бачыш, карова, што воз вязе конь? — Гэй, гэй, сівы! Трымай хвост дудкай. Я цябе люблю.
    ЛІР
    Хто я такі, скажыце? Я — не Лір!
    Лір так не ходзіць! Лір так не гаворыць!
    Ці, можа, я аслеп? Мо страціў розум?
    А можа, гэта сон? He, я не сплю.
    Хто я такі, скажыце мне?
    БЛАЗЕН
    Цень Ліра.
    ЛІР
    Тут нешта не так, у гэтым трэба разабрацца. Мне здаецца ўсё-такі, што я кароль. Але я не бачу каля сябе маіх дочак. Дзе я знаходжуся?
    БЛАЗЕН
    У багадзельні.
    ЛІР
    Як вас зваць, прыгожая дама!
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Сэр, вашы кампліменты недарэчы.
    Без жартаў, калі ласка. Я прашу вас
    Уразумець як след мае намеры.
    Вы -— чалавек стары, паважны, мудры,
    А пры сабе трымаеце сто слуг:
    Сто рыцараў, сто гультаёў і п’яніц.
    I гэтая узброеная банда,
    Як саранча, дарваўшыся да хлеба, Знішчае ўсё. Дэбошы, гульні, песні.
    Я — не прыхільніца эпікурэйства.
    Мой мірны замак — не начлежны дом I не карчма. Я проста чырванею. Як дапусцілі вы! Мы прапануем, Мы просім вас, хоць і без просьбы можам Распарадзіцца самі, скараціць Лік вашай світы. Хопіць з вас паловы. Пакіньце пры сабе людзей пачцівых, Сур’ёзных, пажылых.
    ЛІР
    Гром і маланкі!
    Хутчэй сядлайце коней! Клічце світу! — О ненавісны вырадак! Паеду!
    Нагі маёй не будзе ў вашым доме!
    Ёсць у мяне яшчэ адна дачка.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Вы многа дазваляеце сабе:
    Вы сталі біць маіх людзей, а вашы Галаварэзы задзіраюць нос!
    Уваходзіць Альбані.
    ЛІР
    Бяда таму, хто каецца, ды позна.
    (Да Альбані.)
    I вы, сэр, тут? Прымаеце удзел?
    Вы з ёю згодны? — Падавайце коней! — Няўдзячнасць, д’ябал з мармуровым сэрцам! — Калі ты ўлезла ў грудзі да дзіцяці, To ты страшней пачвары з дна марскога!
    АЛЬБАНІ
    Сэр, супакойцеся.
    ЛІР
    (да Ганерылы)
    Ілжэш, ілжэш, о ненавісны коршак! Народ мой чэсны, я іх выбраў сам, Ім этыкет вядомы дасканала, Ніхто парадкаў вашых не парушыў, Яны ахоўваюць мой гонар.— Эх! Кардэлія, даруй, маё дзіцятка! Як мог яе учынак нечаканы 3 маёй натуры добрай вырваць сэрца, Каб разлілася жоўць? О Лір, Лір, Лір!
    (Б'е сябе па галаве.)
    Прагнаў ты розум і ўпусціў шаленства! —
    Народ мой дарагі, не стойце тут, Ідзіце.
    АЛЬБАНІ
    Я не вінаваты, сэр, He ведаў я.
    ЛІР
    Магчыма, ўсё магчыма.— Прырода-маці, добрая багіня, Ці чуеш ты мяне? Калі ты ёй Прызначыла мець дзетачак маленькіх, He дай ёй гэтай радасці ніколі! Ссушы яе, пазбаў, ваўчыцу, сокаў, Каб у яе нутры закажанелым He развіваўся плод! А калі ты Пашлеш дзіця ёй, то пашлі калеку На муку ёй, на доўгую пакуту, Каб вычарнела ад начэй бяссонных, Каб твар яе барознамі пакрыўся Ад безуцешных слёз, каб без пары Старою стала, каб яе старанне, I ласка матчына, і ўся любоў Прапалі марна! Хай тады адчуе, Што ў сто разоў вастрэй зубоў змяіных Няўдзячнасць роднага дзіцяці.— Прэч!
    (Выходзіць.)
    АЛЬБАНІ
    Што за прычына гэтаму, о неба? ГАНЕРЫЛЬЯ
    Ат! — клопат невялікі. He зважай. На ўсякае шаленства не ўнаровіш. Ён хоча выехаць. Трымаць не будзем.
    Вяртаецца Л і р.
    ЛІР
    Дзе мая світа? Толькі пяцьдзесят. Двух тыдняў не прайшло.
    АЛЬБАНІ
    У чым тут справа Скажыце, вашая вялікасць?
    ЛІР
    Скажу, скажу.
    (Да Ганерылы.)
    Мне сорамна, клянуся, Што я так аслабеў перад табою,
    Што слёзы, як вада, з мяне цякуць Нястрымнай плынню, і ты бачыш гэта. Праклятая, глядзі, як бацька плача! Гнілы туман табе на галаву! Балячкі, немач чорную у печань! Каб ты так аблівалася крывёю, Як я слязьмі! Mae старыя вочы, Mae дурныя вочы, перад кім Вы плачаце? Даволі! Я — кароль. Ёсць у мяне яшчэ дачка другая, Яна харошая, яна нас прыме; Калі яна дачуецца аб тым, Як ты пакрыўдзіла мяне, зладзейка, Яна учэпіцца ў твой воўчы твар Зубамі, кіпцямі. Яшчэ папомніш! Мы вернемся, мы возьмем нашу ўладу. Папомніш нас!
    Лір, Кент і світа Ліра выходзяць.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Ты чуў? Ён пагражае.
    АЛЬБАНІ
    Пры ўсім маім каханні да цябе, Я не магу быць жорсткім, Ганерылья. ГАНЕРЫЛЬЯ
    Прашу цябе, не ўмешвайся.— Гэй, Освальд!
    ( Блазну.)
    К ты, відаць, не дурань — хітры, шэльма. Ты што вынюхваеш тут? Вон адгэтуль! БЛАЗЕН
    Дзядзечка! Дзядзечка Лір! Пачакай! Дурань астаўся. Вазьмі дурня з сабою.
    Лісіца-сястрыца, Каб ёй удавіцца,— Намыліць вяроўку, Усунуць галоўку. Гу-та-та! Гу-ля-ля! Даганяю караля.
    (Выходзіць.)
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Сто рыцараў! Падумаць толькі! Сто! Карміць такое войска! Каб ён мог Свой кожны бзік, капрыз, нездавальненне, Свае фантазіі, свае дзівацтвы
    Навязваць гвалтам. He, не будзе гэтак!
    Я не жадаю жыць пад вечным срахам.— Каму кажу я! Освальд!
    АЛЬБАНІ
    Страх і пільнасць Патрэбны не заўсёды.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Давярацца
    He варта гэтак жа. Лепш папярэдзіць, Чым каяцца пасля. Я добра знаю Яго натуру. Напісала я
    Сястры сваёй. Цікава, як сустрэне Яна яго і гэтых гарлахватаў, Якім не спадабаўся двор наш? — Освальд!
    Уваходзіць О свальд.
    Пісьмо гатова да сястры?
    ОСВАЛЬД
    Г атова.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Бяры людзей, садзіся на каня
    I выязджай. Раскажаш ёй дакладна Пра клопат наш. I ад сябе дадай, Каб быў малюнак поўны. Разумееш? Хутчэй! I там не баўся!
    Освальд выходзіць.
    He, мілорд.
    Хоць я не папракаю вас за мяккасць, Але тым часам гэты ваш кісель, Прашу мне дараваць, вам не да твару. Вы — джэнтльмен, мужчына і павінны Глядзець не ўніз, а ўгору.
    АЛЬБАНІ
    Жаданням чалавечым меж няма.
    Сваю ты сцежку выбрала сама.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    I правільна.
    АЛЬБАНІ
    А гэта мы пабачым.
    Выходзяць.
    Сцэна пятая
    Двор перад палацам Альбані.
    Уваходзяць Л і р, Кент і блазен.
    ЛІР
    Завязеш гэтыя пісьмы ў Глостэр. He кажы маёй дачцэ нічога, пакуль яна сама ў цябе не запытаецца, прачытаўшы пісьмо. I не марудзь, а то я прыеду туды першы.
    КЕНТ
    Спаць не буду, вачэй не сплюшчу, а даручэнне выканаю, ваша вялікасць. (Выходзіць.)
    БЛАЗЕН
    Каб гэта мазгі ўмясціць у пяты, от быў бы вялікі гуз!
    Праўда, кум?
    ЛІР
    Праўда, мой хлопчык.
    БЛАЗЕН
    He журыся, кум: падмазалі нам пяты добра, а каб не свярбелі мазгі, я іх табе зараз пачухаю.
    ЛІР
    Ха-ха-ха!
    БЛАЗЕН
    Твая другая дачка прыме цябе з радасцю. Укусіў ты ад грушы-камянічкі, паспытаеш цяпер ад райскага яблычка, але я ведаю...
    ЛІР
    Што ты ведаеш?
    БЛАЗЕН
    Што ў райскіх яблычках чарвей многа. А ведаеш, кум, чаму нос тырчыць пасярэдзіне?
    ЛІР
    He.
    БЛАЗЕН
    Каб не драмалі вочы. Чаго не даглядзеў вокам, данюхаеш носам.
    ЛІР
    Я быў несправядлівы да яе...
    БЛАЗЕН
    А можаш ты сказаць, як вустрыца будуе сваю ракавіну?
    ЛІР
    He.
    БЛАЗЕН
    I я не магу. Але я магу сказаць, чаму слімак ніколі не вылазіць са свайго доміка.
    ЛІР
    Чаму?
    БЛАЗЕН
    Бо яму дзеці рожкі паабрываюць.
    ЛІР
    Мне трэба перайначыць сваю натуру.— Прагнаць такога добрага бацьку! — Коні гатовы?
    БЛАЗЕН
    Іх сядлаюць твае аслы. Цікава, чаму, калі на небе сем зорак, то іх толькі сем?
    ЛІР
    Бо восьмая не ўзышла.
    БЛАЗЕН
    Правільна, кум. Ты адбіраеш у мяне хлеб.
    ЛІР
    Я вазьму ўладу сілаю. Я табе пакажу, ненавісная пачвара!
    БЛАЗЕН
    Каб не я ў цябе, а ты ў мяне быў блазнам, то я б табе ўсыпаў за тое, што ты так рана састарэў.
    ЛІР
    Чаму так?
    БЛАЗЕН
    He набраўшы розуму, нельга старэць.
    ЛІР
    Дай мне цярпення, божа! Дай цярпення! Я вар’яцею...
    Уваходзіць д варанін.
    Што? Гатовы коні?
    ДВАРАНІН
    Гатовы, уладар.
    ЛІР
    Хадзем, мой хлопчык.
    БЛАЗЕН
    Хачу і дзяўчатам сказаць я славечка:
    Дзе блудзіць баранчык, там стогне авечка.
    Выходзяць.
    АКТ ДРУГІ
    Сцэна першая
    Двор у замку Глостэра.
    Уваходзіць Эдмунд, яму насустрач Куран.
    ЭДМУНД
    Прывітанне, Куран.
    КУРАН
    Маё вам таксама, сэр. Я толькі што ад вашага бацькі, перадаў яму паведамленне, што герцаг Корнуал і герцагіня Рэгана сёння ўночы будуць у нас.
    ЭДМУНД
    3 чаго ж бы гэта?
    КУРАН
    He ведаю. А вы чулі апошнія навіны? Ведаеце, на што намякаюць людзі? Пакуль што гэта вялікі сакрэт.
    ЭДМУНД
    Што такое? Скажы, будзь ласкаў.
    КУРАН
    Як? Хіба вы не чулі, што будзе вайна паміж герцагам Альбані і герцагам Корнуалам?
    ЭДМУНД
    He, не чуў.
    КУРАН
    Ну, то хутка пачуеце. Бывайце здаровы, сэр.
    (Выходзіць.)
    ЭДМУНД
    Сюды прыедзе герцаг. Вельмі добра!
    Усё складаецца як мае быць.
    Стары крычыць і енчыць, даў каманду
    Узяць пад варту сына. Скарыстаю Яшчэ адзін я далікатны спосаб. Без рызыкі няма і ўдачы.— Брат! Сюды ідзі, спускайся! Чуеш, Эдгар!
    Уваходзіць Эдгар.
    Дазнаўся бацька. Брат, бяжы адгэтуль.
    I хто гэта данёс, дзе ты схаваўся?
    Знайшоўся ж нехта!.. Ноч табе спрыяе.
    Ты супраць герцага не гаварыў? Бо герцаг Корнуал і з ім Рэгана Да нас раптоўна едуць. Іх чакаюць
    3 хвіліны на хвіліну. Што ім трэба? — А на двары так цёмна! — Можа, ты Падтрымліваеш герцага Альбані?
    Ты не заблытаны у іхніх спрэчках?
    Успомні, брат.
    ЭДГАР
    Нічога не казаў я
    I не заблытаны ні ў чым.
    ЭДМУНД	Цішэй!
    Сюды йдзе бацька.— Выбачай.— I вымі Для віду меч, нібыта будзем біцца.— Абараняйся! — Вельмі трапны выпад! — Цяпер бяжы, каб бацька не злавіў.— Гэй, пасвяціце мне! — Ратуйся, брат! — Агню, агню! — Шчаслівае дарогі.
    Эдгар выходзіць.
    Крыху крыві, і ён тады паверыць, Што бой быў люты.
    (Раніць сабе руку.)
    У п’янцы часам і не гэтак колюць.—
    Стой, стой! — Дапамажыце! — Бацька, бацька!
    Уваходзіць Глостэр і слугі з паходнямі.
    ГЛОСТЭР
    Дзе гэты злодзей, Эдмунд?
    ЭДМУНД	Ён быў тут;
    Стаяў у змроку, агаліўшы меч, I, пазіраючы на месяц бледны, Шаптаў закляцці жудасныя. ГЛОСТЭР	Дзе ён?
    ЭДМУНД
    Мяне паранілі...
    ГЛОСТЭР
    Дзе гэты злодзей?
    ЭДМУНД
    Пабег туды. Дарэмна ён хацеў...
    ГЛОСТЭР
    Лавіць! Хапаць!
    С л у г і выходзяць.