• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    КАРОЛЬ ФРАНЦУЗСКІ
    I гэта ўсё?
    Быць стрыманай не значыць быць нячулай.— Якое вашае рашэнне, герцаг?
    Скажыце канчаткова ёй. Каханне 3 разлікам на пасаг не ёсць каханне. Жадаеце узяць? Вось перад вамі Стаіць дзяўчына — залатое сэрца.
    ГЕРЦАГ БУРГУНДСКІ
    Ах, ваша каралеўская вялікасць, Вы дайце толькі ёй, што абяцалі,
    I я яе да шлюбу павяду
    I назаву бургундскай герцагіняй.
    ЛІР
    Сказаў, не дам нічога — і не дам.
    Я — цвёрды чалавек.
    ГЕРЦАГ БУРГУНДСКІ
    Шкада, шкада.
    Я вельмі спачуваю вам, мілэдзі,— Няма у вас ні бацькі больш, ні мужа. КАРДЭЛІЯ
    Удзячна вам за спачуванне, герцаг,— Быць вашай жонкай невялікі гонар.
    КАРОЛЬ ФРАНЦУЗСКІ
    Кардэлія, о колькі хараства Ў тваёй пакрыўджанасці адзінокай! Як ты багата ў беднасці сваёй!
    Цябе не любяць. Дык свяці ж мне, зорка! Пакінутая ўсімі, будзь мая.
    Як непрытульна тут, як сцюжа! Я прыгарну цябе да сэрца, ружа, У Францыю за мора павязу, I сонца высушыць тваю слязу. Скажы «бывай» радні сваёй суровай, Ты знойдзеш шчасце у краіне новай. Будзь каралевай! Мы цябе абралі.— Вы прагадалі, герцаг, прагадалі.
    ЛІР
    Бяры яе, Француз, яна твая.
    Ідзіце прэч, каб вас не бачыў я. Благаславення вам майго не будзе, Яе забыў я, хай мяне забудзе.— Хадзем, шаноўны герцаг.
    Трубы. Выходзяць Л і р, ге рца г Бургундскі, Корнуал, Альбані, Глост эр і світа.
    КАРОЛЬ ФРАНЦУЗСКІ
    Развітайся з сваімі сёстрамі.
    КАРДЭЛІЯ
    О сёстры, сёстры, Апора бацькава, як мне балюча, Як горка мне у гэты час разлукі!
    Я знаю вашы слабасці, але Ліхога слова на скажу. Любіце I даглядайце бацьку, прытуліце
    Старога да грудзей сваіх. Мой божа! Няхай бы мне даверыўся ён! Можа, Знайшоўся б ддя яго прытулак лепшы. Шчасліва аставацца.
    РЭГАНА
    He вучы нас.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Лепш навучыся мужу дагаджаць, Што з міласці узяў цябе, жабрачку, He адвярнуўся. Добра, добра. Варта. He зазнавайся і не будзь упартай.
    КАРДЭЛІЯ
    Рассудзіць час, хто вінаваты болей.
    He смейцеся, сястрыцы, над нядоляй.
    Жадаю шчасця.
    КАРОЛЬ ФРАНЦУЗСКІ
    Пойдзем, дарагая.
    Выходзяць кароль Французскі і Кардэлія.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Сястра, мне трэба з табою пагаварыць, гэта вельмі важна для нас абедзвюх. Я думаю, бацька сёння ўвечары выедзе адгэтуль.
    РЭГАНА
    Напэўна; спачатку будзе жыць у цябе, а праз месяц прыедзе да нас.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    I што ён сёння толькі вытварыў! Ты заўважыла, якая перамена? Сястру ж ён любіў больш, а прагнаў як міленькую. I за што? Глупства!
    РЭГАНА
    Ашалеў на старасці. Хоць, праўду кажучы, на яго і раней часам дурасць находзіла.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Гарачы занадта. Яшчэ не тое будзем бачыць. За столькі год ён так урос у свой трон, што цяпер, апроч дзікага самадурства, старэчых немачаў і капрызаў, нічога добрага ад яго не дачакаешся.
    РЭГАНА
    Ён можа і на нас кінуцца з мячом, як на гэтага Кента. ГАНЕРЫЛЬЯ
    А як табе падабаецца развітанне з каралём Французскім? Нам трэба быць заадно, сястрыца. Бо калі даць
    яму ўладу, то пры яго нораве гэтыя яго дары нам бокам вылезуць.
    РЭГАНА
    Падумаем, абмяркуем.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Трэба нешта рабіць, і неадкладна.
    Выходзяць.
    Сцэна другая
    Замак графа Глостэра.
    Уваходзіць Э д м у н д з пісьмом.
    ЭДМУНД
    Прырода, ты — мой бог, табе служу я. Чапляць на рукі ланцугі прывычак?
    Ісці з усімі разам? Дапусціць, Каб чалавечы гурт мяне таптаў? За што? — за тое, што законны брат Забег наперад, першым нарадзіўся? А чым я горшы? Чым я незаконны? Хіба не тое ж цела? Я — здаровы, Разумны, зграбны, смелы, малады. Хто даў ім права нас не прызнаваць? Хто ім дазволіў зваць нас байструкамі? Законныя, законныя! — Прырода Дае законы, а не вы, і здольнасць З’яўляецца на свет не там, дзе ў ложку, Пратухлым ад штодзённага ужытку, Спяць мірна дурні.— Знай, законны Эдгар: Што я, што ты — нас бацька любіць роўна. I ўсё ж я забяру тваю зямлю, Прысвою ўсё сабе. Верх возьме Эдмунд, Бо Эдмунд — сіла. Ёсць тут у мяне Адно пісьмо ддя гэтай мэты. Хай Жывуць і працвітаюць байструкі!
    Уваходзіць Глост э р.
    ГЛОСТЭР
    Прагнаны Кент! Француза угнявіў!
    Усё раздаў! Адрокся ад прастола!
    Сам выехаў уночы! Так раптоўна!
    Хто мог чакаць! — Якія весткі, Эдмунд?
    ЭДМУНД
    (хаваючы пісьмо)
    Ніякіх, ваша светласць.
    ГЛОСТЭР
    To чаго ж ты спужаўся? Што за пісьмо хаваеш? ЭДМУНД
    Нічога асаблівага, мілорд.
    ГЛОСТЭР
    Я пытаю, што ты чытаў? Што гэта за паперка? ЭДМУНД
    Ды так, дробязь.
    ГЛОСТЭР
    Хлусіш. Па вачах бачу. Дробязь так не хаваюць. Пакажы. Калі дробязь, то я разбяруся і без акуляраў.
    ЭДМУНД
    Прашу прабачэння, сэр, гэта пісьмо ад брата. Я яшчэ ўсяго не прачытаў, але вам яго не варта паказваць. ГЛОСТЭР
    Дай сюды.
    ЭДМУНД
    Пакажу ці не пакажу, вы ўсё роўна пакрыўдзіцеся. Хваліць няма за што.
    ГЛОСТЭР
    Пабачым, пабачым.
    ЭДМУНД
    У апраўданне брату, я спадзяюся... я думаю... мне здаецца... ён напісаў гэта, каб праверыць маё сумленне.
    ГЛОСТЭР
    (чытае)
    «Гэтыя пачцівыя адносіны да старых толькі атручваюць нам лепшыя гады жыцця, льюць горыч у вясёлы кубак нашага юнацтва, пазбаўляюць нас багацця, а калі яно, нарэшце, і трапіць нам у рукі, то ўсё ў нас перагарыць, астыне, і мы ўжо не зможам ім карыстацца з належным смакам. Мне абрыдла тыранія сівой барады, надакучыла рабства. Яны маюць уладу не ад сваёй сілы, а ад нашага патурання. Прыходзь да мяне, мы з табою пагаворым. Каб мой бацька мог заснуць і не прачынацца, пакуль я сам яго не разбуджу, ты меў бы палову бацькавых прыбыткаў і жыў бы прыпяваючы маім наймілейшым братам. Эдгар». Што гэта? Змова?
    «Заснуць і не прачынацца... Ты меў бы палову бацькавых прыбыткаў...» — Эдгар, сын мой! Хто гэта піша? Гэта ён піша? У яго галаве маглі з’явіцца такія мыслі? Калі ты атрымаў? Хто прынёс?
    ЭДМУНД
    Ніхто мне не прынёс, мілорд, мне ўкінулі праз акно. У тым-то ўся і штука.
    ГЛОСТЭР
    I гэта напісана рукой твайго брата?
    ЭДМУНД
    Каб што добрае, то я пакляўся б, а ў такое не хочацца верыць.
    ГЛОСТЭР
    Яго рука.
    ЭДМУНД
    Рука-то яго, ваша светласць, але сэрца чужое.
    ГЛОСТЭР
    А дагэтуль ён не рабіў табе ніякіх прапаноў?
    ЭДМУНД
    Hi разу, мілорд. Праўда, чуў я, нейк ён выказваў думку, што калі сыны дарослыя, а бацька дажывае век, то было б лепш, каб бацька аддаў усё сынам, а сам перайшоў да іх на ўтрыманне.
    ГЛОСТЭР
    Скаціна, нахабная скаціна! Ён гэта ж самае і піша. Драпежнік! Звер! Агідны, бесчалавечны, подлы звер! Найпадлейшы звер! — Гэй, людзі! Лавіць яго! Хапаць яго! Я згнаю яго ў падзямеллі.— Падлюга! Зладзюга! — дзе ён?
    ЭДМУНД
    Я добра не ведаю, мілорд. Адважуся прасіць ваціу светласць стрымаць сваё абурэнне супраць майго брата, вашага сына, пакуль не будзе выяўлены корань яго намеру з усімі акалічнасцямі. Прашу супакоіцца. Справа вельмі далікатная. Найменшая памылка, якая можа з’явіцца ў выніку неасцярожнай паспешнасці, нанясе глыбокую рану вашаму гонару і разаб’е ўшчэнт яго прыхільнасць да вас. Смела ручаюся жыццём, ён напісаў гэта толькі для таго, каб выпрабаваць шчырасць маіх пачуццяў да вашай светласці. Ніякіх шкодных намераў у яго не было.
    ГЛОСТЭР
    Ты так думаеш?
    ЭДМУНД
    Калі ваш гонар не пярэчыць, то я пакажу вам, дзе схавацца, і вы зможаце падслухаць маю з ім размову пра гэта, пераканацца на свае ўласныя вушы. Я зраблю гэта сёння ж, і не пазней як увечары.
    ГЛОСТЭР
    He можа ён быць такім страшыдлам, не!
    ЭДМУНД
    Безумоўна, ні ў якім разе.
    ГЛОСТЭР
    Ісці супраць бацькі, які яго любіць ад усяго сэрца!— Божа, божа! — Эдмунд, знайдзі яго. Дай мне зірнуць яму ў нутро. Рабі як знаеш, табе відней: я гатоў на ўсё, каб ведаць праўду.
    ЭДМУНД
    Мілорд, я яго знайду зараз жа. Я дам справе належны кірунак і буду трымаць вас у курсе ўсіх падзей.
    ГЛОСТЭР
    I зацьменне сонца было і зацьменне месяца... He, не прычакаць нам дабра. Хай мудрацы тлумачаць і так і гэтак, а пакрыўджаная прырода сваё бярэ. Любоў астывае, дружба развальваецца, у гарадах бунт, у сёлах нязгода, у палацах здрада, сувязь паміж бацькамі і дзецьмі распадаецца. I збываецца прадказанне: і паўстане сын на бацьку свайго, і прагоніць бацька дзіця сваё, і затрасуцца троны, і пападаюць каралі. Аджылі мы свой лепшы час. Махлярства, пустапарожнасць, вераломства і ўсякае ліха абступілі нас і не даюць спакойна памерці.— Знайдзі мне гэтага нягодніка, Эдмунд. Пастарайся. Я адцзякую.— Мужны, праўдзівы Кент асуджаны на выгнанне. А за што? За сваю шчырасць! — Дзіўна!
    ( Выходзіць.)
    ЭДМУНД
    Вось яшчэ цемра людская! Абы-якая бяда альбо няўдача, а ў няспрытных заўсёды не ладзіцца, то мы абвінавачваем у гэтым сонца, месяц, зоркі, нібы мы прахвосты па неабходнасці, блазнюкі з ласкі божай, жулікі і шэльмы па загаду лёсу, п’яніцы, хлусы і распуснікі ад няўхільнага і неадольнага ўплыву планет. Кожны свой ганебны ўчынак мы стараемся апраўдаць воляю неба. Баіцца стары бабнік грахоў і свае казліныя пачуцці чапляе на зорку. Мой бацька абняў маю маці пад хвастом у Дракона, а нарадзіўся я пад Вялікай
    Мядзведзіцай: з аднаго боку юрлівасць, з другога нахабства. Фатальная камбінацыя характару. Тфу! Бо каб нават найчысцейшая зорка нявіннасці пазірала на маё незаконнае нараджэнне, я быў бы такім, які я ёсць.
    Уваходзіць Эдгар.
    Лёгкі на ўспамін. Як развязка ў старажытнай камедыі: прыходзіць тады, калі яе чакаюць. Напушчу на сябе меланхолію і пачну ўздыхаць, як Том з Бедлама.— О, гэтыя зацьменні, гэтыя зацьменні! Яны сведчаць аб дысгармоніі свету! Фа, соль, ля, мі.
    ЭДГАР
    Эдмунд, здароў! Што ты такі сумны? Аб чым ты думаеш?
    ЭДМУНД
    Думаю, браце, пра гэтыя зацьменні. Нядаўна я вычытаў такія страхі, што мяне аж калоціць.
    ЭДГАР
    Знайшоў чым займацца.
    ЭДМУНД
    А я табе кажу, што прароцтвы, на жаль, збываюцца. Вось што там напісана: варожасць паміж бацькамі і дзецьмі, мор, голад, распад даўняе дружбы, усобіцы, бунт супраць караля і дваранства, празмерная падазронасць, пакаранне бязвінных, развал у войску, скасаванне шлюбаў і яшчэ шмат чаго.
    ЭДГАР
    3 якога часу ты пачаў цікавіцца астралогіяй?
    ЭДМУНД
    А ты не смейся. Ты даўно бачыў бацьку?
    ЭДГАР
    Учора ўвечары.
    ЭДМУНД
    Ты з ім гаварыў?
    ЭДГАР
    Цэлыя дзве гадзіны.
    ЭДМУНД
    А як вы разышліся? Добра? Дрэнна? Ён не быў сярдзіты?
    ЭДГАР
    He, не быў.
    ЭДМУНД
    Ты мне скажы, чым ты яго так угнявіў? Я прашу цябе, не пападайся яму на вочы. Няхай ён трохі астыне. Ён цяпер у такім абурэнні, што гатоў разарваць цябе.
    ЭДГАР
    He іначай абгаварыў які-небудзь падлюга.