• Газеты, часопісы і г.д.
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    Кента садзяць у калодкі.
    Хадзем адгэтуль, друг мой.
    Выходзяць усе, апроч Глостэра і Кента.
    ГЛОСТЭР
    Шкада цябе мне, братка; герцаг наш Суровы чалавек, круты, няўмольны. Але ты не бядуй, я заступлюся. Пачну хадайнічаць.
    КЕНТ
    He трэба, сэр.
    Змарыўся я з дарогі і не спаў: Пасплю гадзінку, потым пасвішчу. Хто ведае, дзе захавана шчасце. Да пабачэння.
    ГЛОСТЭР
    Нядобра робіць герцаг, ох, нядобра!
    (Выходзіць.)
    КЕНТ
    Кароль мой, праўду прыказка гаворыць: Змяніў ты рай на пекла.
    Глянь на мяне з вышынь, маяк нябесны,
    Дай мне св б мог я прачытаць Весць радасную.— Толькі у нядолі З’яўляюцца нам дзівы.— He забыла Кардэлія пра нас, пісьмо прыслала; Дачулася, што мы ў бядзе вялікай, Дазналася, дзе я. Збавенне прыйдзе. Засну, самкну стамлёныя павекі, Каб знік з вачэй ганебны гэты дом. Фартуна, усміхніся мне яшчэ раз! Спакойнай ночы.
    ( Засынае.)
    Сцэна трэцяя
    Дзікае поле.
    Уваходзіць Э д г а р.
    ЭДГАР
    Я чуў свой вырак.
    Ледзь-ледзь уратаваўся ад пагоні, Схаваўшыся ў дупле. Няма дзе дзецца. Узброеная варта раз’язджае
    Па ўсіх кутках. Да мора не падыдзеш, Адразу злсвяць. Трэба нешта думаць. Змяню аблічча. Беднасць і нядоля Звярамі робяць нас. Што ж, апушчуся На тое дно, дзе тонуць адшчапенцы: Абмажу брудам твар, парву адзежу, Ўскуддачу валасы, на паясніцу Дзяругу начаплю і, як бяздомак, Бадзяцца буду пад дажджом і ветрам. Наш край кішыць вар’ятамі, жабрацтва Усюды, скрозь. Па сёлах і па фермах, Па выганах, каля млыноў і рэк Блукаюць з енкам гіблыя істоты, Яны працягваюць худыя рукі, Панатыкаўшы ў іх цвікоў, калючак, I, жудасныя, з рогатам шалёным Альбо малітвай ціхай, просяць хлеба. О бедны Том! О бедны Тэрлігод! — Вас ведаюць, шкадуе вас народ.
    А Эдгара ніхто не ўспомніць.
    ( Выходзіць.)
    Сцэна чацвёртая
    Перад замкам Глостэра.
    Уваходзяць Лір, блазен і рыца р.
    ЛІР
    Тут нешта ёсць. Чаго было ім ехаць?
    Ганца майго не адаслалі...
    РЫЦАР
    Сэр,
    Mary вам далажыць: яшчэ учора
    Ніхто з іх не збіраўся ў падарожжа.
    Уваходзіць Кент.
    КЕНТ
    Вітаю вас, вялікі уладар.
    ЛІР
    А! Гэта ты? Што за ганебны жарт!
    КЕНТ
    Які тут жарт!
    БЛАЗЕН
    Ха-ха-ха! Хто гэта ўдружыў табе драўляныя чобаты? Коням надзяюць аброць, сабакам і мядзведзям ашыйнікі, малпу прывязваюць за тулава, а чалавеку ўшчамляюць ногі, каб сядзеў і не рыпаўся. Дзе ты дастаў такі раскошны абутак?
    ЛІР
    Хто мог абважыцца? Што гэта значыць?
    Хто пасадзіў цябе сюды?
    КЕНТ
    Ваш зяць
    I вашая дачка.
    ЛІР
    Няпраўда!
    КЕНТ
    Праўда.
    ЛІР
    Ілжэш!
    КЕНТ
    He.
    ЛІР
    Быць не можа!
    КЕНТ
    Праўда, сэр.
    Юпітэрам клянуся, не.
    КЕНТ
    Юпітэрам клянуся, так.
    ЛІР
    Яны не зробяць гэтага, не могуць, Рука ў іх не падымецца. Ды гэта ж Горш, чым забойства. Кроўная абраза. Хутчэй расказвай, што ты натварыў, За што яны цябе. Кажы парадкам.
    КЕНТ
    Мой уладар, з’явіўшыся ў іх дом, Пачціва я укленчыў і падаў Ад вашае вялікасці пасланне.
    I не паспеў я ўстаць, як убягае, Задыханы, увесь абліты потам, Ганец ад Ганерыльі і, кахабна Мяне спыніўшы, ім падсунуў ліст. I ліст той быў прачытаны адразу. Пасля чаго яны сазвалі дворню I выехалі, загадаўшы мне Халодным тонам: быць непадалёку. Чакаць, пакуль іх светласці адпішуць. I тут ізноў папаўся мне на вочы Той самы пасланец, юрлівы шкоднік, Які нядаўна вас пасмеў зняважыць I ўсюды лезе першы. Гнеў ударыў Мне ў галаву, і памутнеў мой розум. Схапіў я меч. А ён як закрычыць, Падняў усіх. Дачка ваша і зяць Знайшлі патрэбным пакараць мяне, Як бачыце.
    БЛАЗЕН
    He ў той бок паляцелі гусі.
    Э, да вясны яшчэ далёка. Было ў бацькі шмат дабра, Ён падабаўся дочкам, А як раздаў усё, з двара Пайшоў у свет з кіёчкам. Няма удачы бедняку: Усюды дзверы на замку. Эх, кум, набраўся ты ліха на цэлы год. ЛІР
    Як сэрца наліваецца тугою!
    О роспач, роспач! He паддамся смутку!
    Уцішся, боль! Дзе гэтая дачка?
    КЕНТ
    У замку графа, сэр.
    ЛІР
    Пабудзьце тут,
    Адзін пайду.
    (Выходзіць.)
    РЫЦАР
    I больш нічога? I за гэта кара?
    КЕНТ
    За гэта кара.
    Чаму у караля так мала світы?
    БЛАЗЕН
    За такое пытанне я б на цябе начапіў калодкі яшчэ большыя, пудоў на дваццаць.
    КЕНТ
    За што ж гэта, дурань?
    БЛАЗЕН
    Ты хоць бы ў мурашак павучыўся: яны зімой не працуюць. Кожны шукае цяплейшага кутка: хто відушчы — вачамі, а хто сляпы — той вобмацкам; і што гэта за нос, які не чуе смуроду ад падлы. He чапляйся, калі кола з гары коціцца — карак скруціш; чапляйся, калі ўгору імчыць,— сам на гары будзеш. Няхай табе разумны дасць лепшую параду, а мне, дурню, аддай маю: ёю будзе карыстацца шэльма — яны дурняў любяць.
    Той, хто, віляючы хвастом,
    Падлізваўся ўвесь час,
    Калі над вамі грымне гром,
    Пакіне першы вас.
    Я — дурань, да ўсяго прывык,
    Ад вас не пабягу,—
    Mary быць дзёрзкім на язык,
    Быць подлым не магу.
    КЕНТ
    Спяваеш, дурань?
    БЛАЗЕН
    А чаго мне плакаць, дурань? Я ж не ў калодках.
    У ваходзяць Л і р і Г л о с т э р.
    ЛІР
    Прыняць не могуць, кажаш? Захварэлі? Здарожыліся? Ехалі ўсю ноч?
    Хлусня! Непаслушэнства! Адгаворкі! Схадзі яшчэ раз.
    ГЛОСТЭР	Дарагі кароль мой,
    Вы знаеце, які гарачы герцаг, Які ён наравісты і упарты Ў сваіх рашэннях.
    ЛІР
    Смерць! Чума! Пагібель! Упарты? Наравісты? — Глостэр, Глостэр, Каму ты гэта кажаш? Далажы ім, Што я жадаю бачыць іх. Ты чуеш?
    ГЛОСТЭР
    Я ім дакладваў, вашая вялікасць.
    ЛІР
    Дакладваў? — Мабыць, ты не ўсё дакладваў. Мяне ты разумееш?
    ГЛОСТЭР	Разумею.
    ЛІР.
    Кароль жадае герцага пабачыць, Дачку абняць жадае родны бацька, Чакае ласкі і прывету. Глостэр, Ты гаварыў ім гэта? — Кроў мая! Часціна майго цела! — Наравісты, Гарачы герцаг! Дык пайдзі скажы Гарачаму ты герцагу, што я... He, не, нічога. Мала што бывае. Мо сапраўды ён занядужаў. Нельга На хворых гневацца. Калі прырода Нам пасылае боль, то чалавеку Тады нішто не міла, і душа Ў замарачэнні. Пацярплю.
    (Глядзіць на Кента.)
    Д’ябальства!
    Гансц мой у калодках. Ясна ўсё. Яны з намерам выехалі. Хітрасць! Шукаюць дурііяў! — Вызваліць яго! — А ты ідзі, скажы, каб безадказна, Каб зараз жа з’явіліся абое. Пагавару я з імі. А не выйдуць, Пачну у дзверы барабаніць так, Што мёртвыя прачнуцца.
    ГЛОСТЭР
    Хоць бы ж яно наладзілася, ох!
    ( Выходзіць.)
    He вытрываю! К сэрцу падкаціла.
    БЛАЗЕН
    А ты па ім стукні палкай і крыкні, як тая кухарка на ўюноў, калі кідае іх жывымі ў цеста: «Ціха вы, рызыканты». A то яшчэ быў у тае кухаркі брат, ён так любіў свайго каня, што даваў яму сена з маслам.
    Уваходзяць Корнуал, Рэгана, Г л о с т э р і слу гі.
    ЛІР
    Дзень добры вам.
    КОРНУАЛ	I вам таксама, сэр.
    Кента выпускаюць.
    РЭГАНА
    Я рада бачыць вашую высокасць.
    ЛІР
    Ты рада бачыць? Думаю, што рада:
    На гэта ёсць прычыны. Калі б ты
    He рада мне была, то я б развёўся
    3 магілай мацеры тваёй, прызнаў бы
    Яе за шлюху.
    ( Кенту.)
    А, устаў нарэшце?
    Пра гэта потым.— Любая Рэгана,
    Твая сястра — зладзейка. О, Рэгана,
    Яна мяне параніла сюды...
    (Паказвае на сэрца.)
    Змяя няўдзячная! He маю слоў,
    Каб выказаць табе, мая Рэгана,
    Як горна мне і крыўдна. Ах, Рэгана!
    РЭГАНА
    Сэр, супакойцеся. He веру я, Каб абавязак свой сястра забыла.
    Вы мала цэніце яе фатыгу,
    Я так мяркую.
    ЛІР
    Я не разумею.
    РЭГАНА
    Яна аб вас клапоціцца. Але ж
    У вашай свіце завялося хамства,
    Прыйшлося абмяжоўваць. Што ж такога, Ды гэта ж толькі на карысць, і крыўды Ніякай тут няма.
    Праклён ёй!
    РЭГАНА	Сэр,
    Вы чалавек стары, на схіле веку, Адольвае вас немач. Неабходна, Каб розум свсжы вамі кіраваў, Такі, што ведае натуру вашу Лепш, чым вы самі. Я вам раю, сэр, Вярнуцца да сястры і перад ёю Прызнаць віну сваю.
    ЛІР
    Перапрашаць?
    Каго? Яе? Наш род яшчэ не гнуўся.
    (Становіцца на калені.)
    Укленчыць і сказаць ёй: «Дарагая Дачка мая, прымі мяне назад;
    Стары я стаў, нікому не патрэбны, Даруй мне, калі ласка, дай прытулак, Вады і хлеба».
    РЭГАНА
    Перастаньце, сэр! Трымайцеся прыстойна! Я вам раю Усё ж вярнуцца.
    ЛІР
    Нізашто, Рэгана!
    Яна апалавініла мне світу, Абмежавала ўсе мае уцехі, Яна мяне у сэрца укалола Злым языком сваім. О помста -неба, Удар і пакарай яе за гордасць! Няхай сухотка ўлезе ёй у косці, Каб корчылася крукам!
    КОРНУАЛ
    Тфу, тфу, тфу! ЛІР
    Хай высмаліць ёй вочы бліскавіца! Няхай ліхая пошасць ад балот, Паднятая увысь магутным сонцам, Усочыцца ў нутро ёй маладое, Каб адцвіла без цвету!
    РЭГАНА	Што я чую!
    Вы будзеце і мне жадаць таго ж У час нядобры?
    He, мая Parana.
    Mae праклёны на цябе не лягуць. Ты — далікатная, твая натура Да жорсткасці не здатна. Лютым зверам Яна глядзела на мяне; твой позірк Пяшчотны, ласкавы, мяне ён грэе, He будзеш ты мае забавы ганьбіць, Сварыцца, разганяць маіх людзей, He будзеш папракаць, што многа трачу. I замыкаць на ключ свае пакоі, Каб я не дакучаў. Ты так не зробіш, Сардэчнае прыхільнасці да бацькі He заглушыла ты, маё дзіця.
    Табе я даў палову каралеўства, Ты гэта помніш.
    РЭГАНА
    Сэр, бліжэй да справы.
    Трубы за сцэнай.
    ЛІР
    Хто пасадзіў майго ганца ў калодкі? КОРНУАЛ
    Хто трубіць там?
    РЭГАНА
    Прыехала сястра; Яна гіісала мне, што будзе ў госці.
    У ваходзіць Освальд.
    Скажыце, ваша лэдзі з вамі?
    ЛІР
    Вось ён, Той подлы раб, што гопар свой пазычыў 3 дзіравае кішэпі папскай.— Вон, Паскуда!
    КОРНУАЛ
    Сэр, што гэта зпачыць?
    ЛІР
    Хто закаваў майго слугу? — Parana, Пра гэта ты пе ведала, я зпаю.
    Уваходзіць Г а не р ы л ь я.
    Хто там ідзе? Япа ідзе.— О неба, Калі ты любіш і шануеш старасць, Калі ў тваіх прасторах ёсць спагада,
    Калі ты вечнае, то заступіся, Укрый мяне!
    ( Ганерыльі.)
    I як табе не брыдка Глядзець мне ў твар? — Няўжо, Рэгана, ты Дасі руку ёй?
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    А чаму ж не даць?
    Віны ў мяне ніякай. Вось яшчэ! He ўсё — ліхое, што ліхім здаецца Старэчай дурасці.
    ЛІР	О мускул сэрца,
    Які ты жылістьі! Ніяк не лопнеш.— Хто пасадзіў майго ганца ў калодкі?
    КОРНУАЛ
    Я, сэр. За непачцівасць і буянства. Спагнанне лёгкае занадта.
    ЛІР	Ты?
    Твая работа?
    РЭГАНА
    Бацька, я прашу вас, He трэба абурацца, спакайней. Сястра вас прыме, раю вам вярнуцца, Без лішняй світы толькі, дажывіце Свой месяц у яе і прыязджайце Да нас у замак. Тут выгод няма, Ды і запасаў мала. Мы — не дома.
    ЛІР
    Вярнуцца да яе? Паменшыць світу? Я лепш бадзяцца буду ў дзікім полі, На ветры мерзнуць, ^окнуць пад дажджом. Я лепей з лютым воўкам пасябрую, 3 начной савой.— Васцёр нядолі зуб! Жыць разам з ёю? Гэтага не будзе.
    Ды я хутчэй паеду да Француза, Што без пасагу ўзяць пагарачыўся Малодшую дачку маю, укленчу I, як васал, пачну прасіць падачкі, Каб не памерці з голаду.— Вярнуцца! — Мо ты параіш мне быць канюхом У гэтага халопа?