• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    Выходзяць.
    АКТ ЧАЦВЁРТЫ
    Сцэна першая
    Поле.
    Уваходзіць Эд гар.
    ЭДГАР
    Яно лепш ведаць, што бяздомак ты, Чым жыць у пазалочанай няволі. Бядняк уніжаны, з ярмом на шыі, Жыве надзеяй і не мае страху. Баіцца ўпасці той, хто ўзлез высока, А хто упаў, той можа усміхацца. Прывет табе, о вецер палявы!
    Мяне на дно ты скінуў, як пушынку, I бура мне цяпер не страшна.— Хто там?
    Уваходзіць Глостэр, яго вядзе стары с е ляні н.
    Мой бацька, з ім жабрак. О свет, свет, свет! Калі б не пераменлівасць твая, He люты бой паміж дабром і ліхам, Жадаў бы я жыць вечна.
    СТАРЫ СЕЛЯНІН
    А мой дарагі гаспадар, арандаваў я зямлю ў вашага бацькі, царства яму нябеснае, і тым часам у вас арандую. Восемдзесят гадоў жызу на вашай зямліцы.
    ГЛОСТЭР
    Ідзі адсюль, пакінь мяне, мой дружа.
    Ты мне не дапаможаш, а сабе Бяду наклічаш.
    СТАРЫ СЕЛЯНІН
    Сэр, ды вы ж дарогі He бачыце.
    ГЛОСТЭР
    Няма ў мяне дарогі, I вочы не патрэбны мне. Відушчым Я спатыкаўся. Так яно і выйшла: Меў вочы — розуму не меў, сляпы стаў — Знайшоўся розум.— Сын мой, мілы Эдгар, Бязвінная ахвяра дурня-бацькі!
    Каб мог я пальцамі цябе крануць, Мой родненькі, я б ачуняў, здаецца. СТАРЫ СЕЛЯНІН
    А хто там ходзіць?
    ЭДГАР
    (убок)
    Божа, хто дакажа, Што ён за ўсіх няшчасней? Дзе мяжа Няшчасцю чалавечаму? Вось мне I горай стала.
    СТАРЫ СЕЛЯНІН
    Гэта бедны Том, Вар’ят тутэйшы.
    ЭДГАР
    (убок)
    Гора налілося, Разбухла, і канца яму няма. Канец — зямля сырая, маці наша.
    СТАРЫ СЕЛЯНІН
    Куды ідзеш ты, хлопча?
    ГЛОСТЭР
    Ён — жабрак?
    СТАРЫ СЕЛЯНІН
    Але, сэр, страціў розум і жабруе. ГЛОСТЭР
    Калі жабруе, розуму не страціў: Змагаецца за існаванне. Мне Мінулай ноччу ў буру давялося Сустрэць адну істоту. Я падумаў: Чым розніцца чарвяк ад чалавека? I ўспомніў сына; на яго тады Я ў гневе быў, цяпер я знаю праўду. Мы для багоў, як мухі для дзяцей: Ім наша смерць — забава.
    ЭДГАР
    (убок)
    Што рабіць? Прыкідвацца, быць блазнам перад горам — Знявага людзям і сабе.— Дзень добры!
    ГЛОСТЭР
    Дык гэта ён, той самы, голы-босы?
    СТАРЫ СЕЛЯНІН
    Але, мілорд.
    ГЛОСТЭР
    Ідзі. Калі ў знак дружбы
    Ты хочаш паслужыць мне, то дагоніш
    Праз мілю нас на Доверскім шляху.
    I прынясі адзежыну якую,
    Каб мог прыкрыцца хлопец; я вазьму
    Яго ў павадыры.
    СТАРЫ СЕЛЯНІН
    Ён жа вар’ят.
    ГЛОСТЭР
    Такі наш час: сляпых вядуць вар’яты.
    Зрабі, што я прашу, альбо як хочаш.
    Бывай здароў, ідзі.
    СТАРЫ СЕЛЯНІН
    О, гаспадар мой,
    Ды я аддам свой гарнітур найлепшы.
    He памінайце ліхам!
    (Выходзіць.)
    ГЛОСТЭР
    Жабрак, ідзі сюды.
    ЭДГАР
    Тому холадна.
    (Убок.)
    Як цяжка строіць блазна! Сэрца плача!
    ГЛОСТЭР
    Ідзі, не бойся.
    ЭДГАР
    (убок)
    Але я павінен.—
    Мір акрываўленым вачам тваім!
    ГЛОСТЭР
    Скажы, ты ведаеш дарогу ў Довер?
    ЭДГАР
    Ведаю ўсе лазы і пералазы, дарогі конныя і сцежкі пешыя. Адбілі Тому памаракі. He давядзі, божа, табе, добры чалавек,знацца з нячыстаю сілай. Напала на беднага Тома пяцёра д’яблаў: Абідзікут — чорт юру і свербу, Хабідзіданс — князь нямых і без’языкіх, Маху — злодзей, Модус — забойца, а яшчэ Фліберціджыбет — чорт-малпа, той самы, што найбольш круціцца каля ахмістрынь і служанак. А не дай табе, божа, такога сяброўства.
    ГЛОСТЭР
    Вось кашалёк, вазьмі яго сабе,
    Бядняк, пакрыўджаны людзьмі і небам. Няхай бяда мая табе дасць шчасце.— Ушчунь жа, неба, ўсіх багатыроў, Што, заляжаўшыся ў пярынах мяккіх, Сумленне страцілі! Бі іх няшчадна, Каб ведалі, які ў нядолі смак!
    Тады падзеліцца багацце роўна
    I кожны будзе сыты.— Ты быў у Доверы?
    ЭДГАР
    А як жа, сэр. ГЛОСТЭР
    Там ёсць скала высокая над морам, Вяршыняй грознаю глядзіцца ў вір. Мяне ўзвядзеш на гэтую скалу, Паставіш над абрывам, і цябе Я адпушчу, аддзякаваўшы шчодра. Адтуль я не вярнуся.
    ЭДГАР
    Дай руку. Ідзі за бедным Томам.
    Выходзяць.
    Сцэна другая
    Перад палацам герцага Альбані.
    Уваходзяць Ганерылья і Эдмунд, насустрач ім Освальд.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Вось мы і дома. Але я дзіўлюся,
    Што мой ласкавы муж нас не страчае.— Дзе гаспадар?
    ОСВАЛЬД
    Ён у сваіх пакоях.
    I што за перамена ў чалавеку?
    Я далажыў, што вораг наступае.
    Ён толькі усміхнуўся. Я сказаў, Што вы прыехалі. Ён мне на гэта:
    «Тым горш». А калі я пачаў расказваць Пра здраду Глостэра і пра адвагу Іх светласці, які ўсё гэта выкрыў, Ён дурнем абазваў мяне, сказаў, Што я не ўмею разбірацца ў справах. Ліхія весткі радуюць яго, А добрыя — гнявяць.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Ах, так!
    ( Эдмунду.)
    Чакайце! Цялячы дух яго агорнут страхам. А калі крыўда вымагае помсты, Патрэбны тут не вялыя натуры. Усё, аб чым мы думалі дарогай, Збываецца. Вяртайцеся у Корнуал, Збірайце войска і вядзіце ў бой.
    Мне прыйдзецца самой за зброю ўзяцца, А мужу ў рукі даць верацяно.
    За сувязнога будзе мой дварэцкі, Ганец правераны, і вельмі скора, Умейце толькі смелым быць, пісьмо Вы атрымаеце ад вашай лэдзі. Насіце гэту памятку.
    (Дае яму стужку.)
    Hi слова!
    Нагніцеся.— Каб пацалунак мой Мог гаварыць, душа б твая ўзляцела У высі шчасця.— Помні і бывай!
    ЭДМУНД
    Я твой — да смерці.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Мілы, мілы Глостэр!
    Эдмунд выходзіць.
    Як розніцца мужчына ад мужчыны! Адзін прывабны, сэрца так і млее, А мне дастаўся ёлуп.
    ОСВАЛЬД
    Ваша светласць, З’явіўся герцаг.
    (Выходзіць.)
    Уваходзіць Альбані.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Мілая сустрэча!
    Удзячна вельмі. Hi фанфар, ні бубнаў. Што, прызнаваць не хочаш?
    АЛЬБАНІ
    Г анерылья, Дарожны пыл, што на тваім абліччы, Чысцей, чым ты. Мне страшна за цябе. Натура, што губляе чалавечнасць, Знішчае пад сабою корань свой. Галіна, адламаная ад дрэва, Без сокаў сохне — на агонь яе Кладуць як непатрэбную.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Даволі!
    Прашу мне вашых баек не вычытваць. АЛЬБАНІ
    Дабро і мудрасць — дрэнныя для дрэнных. Бруд любіць сам сябе. Што вы зрабілі! О вырадкі! О лютыя тыгрыцы! Велікадушнага старога бацьку, Якога сівізну мядзведзь лізаў бы, Вы да вар’яцтва давялі, згубілі Сваім дзікунствам.
    Як мог такое дапусціць мой брат, Мужчына, герцаг, караля наследнік! I калі неба вам даруе гэта, He пакарае вас за ваш учынак, To чалавецтва, страціўшы сумленне, Да людаедства дойдзе.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Баязлівец!
    Твая шчака чакае аплявухі,
    Лоб доўбні просіць. Што ты плюшчыш вочы? He бачыш ты, дзе гонар твой, дзе ганьба. Слімак ты, калі ворагаў шкадуеш: Іх трэба загадзя знішчаць, не даўшы Агледзецца. He чую барабанаў!
    Французскі сцяг нахабна паказаўся Над мірным краем нашым, і забойцы, Пярнатыя шаломы начапіўшы, Ідуць на нас, а ты глядзіш спакойна, Бязвіннае дзіця, адно ўздыхаеш: Чаму ды што?
    АЛЬБАНІ
    Глянь на сябе, пачвара!
    He так агідны валасаты чорт, Як д’ябал у спадніцы.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Дурань! Ёлуп!
    АЛЬБАНІ
    I сораму ў цябе няма, звярыца!
    He перакошвай твар! Каб я даў волю Сваім рукам, паддаўшыся пачуццям, Я разарваў бы ўсю цябе на часткі, Змяшаў бы косці з мясам, але ты, Хаця і чорт, а ўсё-такі жанчына, Прыходзіцца улічваць.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    Ну, нарэшце, Знайшлася храбрасць.
    Уваходзіць ганец.
    АЛЬБАНІ
    Што новага?
    ГАНЕЦ
    Святлейшы уладар, Сканаў раптоўна герцаг Корнуал; Яго забіў слуга ў час самасуду Над Глостэрам, якому рвалі вока.
    АЛЬБАНІ
    Што ты гаворыш?
    ГАНЕЦ
    Абураны расправаю слуга He выцерпеў і, выхапіўшы меч, Хацеў спыніць злачынную руку, I тут жа ўпаў, праколаты наскрозь. Але і герцаг доўга не пражыў, Памёр ад ран.
    АЛЬБАНІ
    Святая справяддівасць!
    О, ёсць на небе суддзі, што караюць За ліхадзейства. Бедны, бедны Глостэр! Гаворыш, вока вырвалі?
    ГАНЕЦ
    Абодва;
    Аслеп навекі.— Вам пісьмо, мілэдзі,
    Ад вашае сястры. Яна прасіла, Каб тэрмінова быў адказ.
    ГАНЕРЫЛЬЯ
    (убок)	Навіны
    Прыемныя, але ёсць небяспека: Цяпер яна ўдава, пры ёй мой Эдмунд, I ўвесь будынак мар маіх жыццё Зрабіць салодкім — можа разваліцца. I ўсё ж я рада.— Зараз прачытаю I дам адказ.
    ( Выходзіць.)
    АЛЬБАНІ
    Скажы, а дзе ж быў сын? Як дапусціў ён гэта?
    ГАНЕЦ
    3 вашай лэдзі; Рабіў ёй провады.
    АЛЬБАНІ
    Што, ён быў тут?
    ГАНЕЦ
    Быў, ваша светласць, паскакаў назад. Мы размінуліся дарогай.
    АЛЬБАНІ
    Ён пра злачынства ведаў?
    ГАНЕЦ
    Ведаў, сэр.
    Ён сам, не хто другі, ім выдаў бацьку; I, каб вальней іх лютасць бушавала, Паспешна выехаў.
    АЛЬБАНІ
    Ты чуеш, Глостэр? Праславім жа любоў тваю да Ліра! Жадаю жыць! Я спаганю з іх кроўю За вочы бедныя твае.— Хадзем, Раскажаш мне ўсю праўду.
    Выходзяць.
    Сцэна трэцяя
    Французскі лагер каля Довера.
    Уваходзяць Ке нт і дваранін.
    КЕНТ
    Ці не скажаце вы мне, чаму французскі кароль так раптоўна вярнуўся ў Францыю?
    ДВАРАНІН
    Ён адлучыўся, не закончыўшы важных дзяржаўных спраў. Тым часам высветлілася, што каралеўству пагражае сур’ёзная небяспека і неабходна яго асабістая прысутнасць.
    КЕНТ
    А хто замест яго кіруе войскам.
    ДВАРАНІН
    Французскі маршал, пан Лафар.
    КЕНТ
    Скажыце, Калі пісьмо чытала каралева, Было ёй цяжка?
    ДВАРАНІН
    Вельмі цяжка, сэр.
    Яна пры мне пісьмо чытала ваша: I слёзы ціха, за слязой сляза, Каціліся з вачэй яе прыгожых. Але яна перамагала сум, Што, як бунтар, схапіў яе за сэрца.
    КЕНТ
    Была усхваляваная?
    ДВАРАНІН
    He бурна.
    Цярпенне і туга чаргой сугучнай Падкрэслівалі толькі хараство. Вы бачылі калі-небудзь вясною Пры сонцы дождж? Свяцілася праз слёзы Ў ёй дабрата. I кволая усмешка Чароўных вуснаў нібы і не знала Пра тых гасцей, што напаўнялі вочы I падалі на дол, як дыяменты.
    Любіць бы можна сум, як рэдкі дар, Калі б ён гэтак красіў чалавека.
    КЕНТ
    Яна не размаўляла з вамі?
    ДВАРАНІН
    He.
    А толькі прашаптала: «Бацька, бацька», Ўздыхнуўшы жаласна, а потым: «Сёстры! Жанчыны! Сёстры! I не сорам вам!
    Кент! Бацька! Сёстры! Як? Уночы? Ў буру? Няма на свеце літасці»,— і слёзы Нястрымна хлынулі з крыніц блакітных, Заліўся плачам крык яе душы.
    Тады яна пайшла ад нас, каб з горам Адной астацца.
    КЕНТ
    Кіруюць лёсам зоркі, бо іначай
    Яднанне двух узвышаных істот
    Ніколі б не магло стварыць такога Непадабенства ў дзецях. А яшчэ што Яна казала?
    ДВАРАНІН
    Болып нічога, сэр.
    КЕНТ
    Кароль французскі быў пры вас?
    ДВАРАНІН
    Паехаў.
    КЕНТ
    Няшчасны Лір знаходзіцца ўжо тут.
    Парой, у прасвятленні, ўспамінае, Дзе ён і што, але дачку пабачыць Упарта ухіляецца.
    ДВАРАНІН
    Чаму?
    КЕНТ
    Яго сумленне мучыць. Дараваць He можа ён сабе, што гэтак жорстка, Пазбавіўшы благаславення, выгнаў Любімае дзіця, паверыў дочкам 3 сабачым сэрцам.
    ДВАРАНІН
    Бедны чалавек!
    КЕНТ
    Ці выступілі Корнуал з Альбані?
    ДВАРАНІН
    Ідуць сюды, вядуць з сабою войска.