• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    Стар. 26. Санет 19. ® е н і к с — у старажытнагрэчаскай міфалогіі птушка, якая згарала ў полымі, а потым зноў адраджалася.
    Стар. 39. Санеты 44 і 45. У іх Шэкспір выкарыстоўвае старажытнае павер’е, нібыта чалавек складаецца з чатырох стыхій ці элементаў: агню, паветра, зямлі і вады. Вышэйшыя — агонь і паветра — вызначаюць духоўнае жыццё чалавека, а ніжэйшыя — зямля і вада — утвараюць яго цела.
    Стар. 43. Санет 53. А д о н і с — у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын цара Кіпра, у якога безнадзейна закахалася багіня прыгажосці Афрадыта; узор мужчынскай прыгажосці.
    Г елена — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка смяротнай Леды і вярхоўнага бога Зеўса, жонка спартанскага цара Менелая, за якую пачалася Траянская вайна; узор жаночай прыгажосці.
    Стар. 51. Санет 68. У часы Шэкспіра была распаўсюджана мода на валасы залацістага, бялявага колеру. 3 гэтае прычыны абстрыгалі валасы ў нябожчыкаў і рабілі з іх парыкі тагачасным модніцам.
    Стар. 57. Санет 80. Шэкспір нагадвае паэта-саперніка, які таксама прысвячаў вершы «Смуглай лэдзі санетаў». Мяркуюць, што ім быў паэт Джордж Чапмэн (1559—1634). Гл. таксама санеты 82—86.
    Стар. 68. Санет 102. Філамель — салавей. У старажытнагрэчаскай міфалогіі Філамель — дачка афінскага цара Пандзіёна, якую аганьбаваў яе зяць Тэрэй і зрабіў яе нямой, каб яна не змагла расказаць пра яго злачынства. Уцякаючы ад Тэрэя, яна ператварылася ў салаўя.
    Стар. 70. Санет 107 Аўгур — у старажытнарымскай міфалогіі жрэц, які валодаў дарам прарока і прадказваў людзям іх лёс па ггалёце птушак.
    Стар. 83. Санет 132. М і л а в і ц a — беларуская народная назва зоркі Венеры.
    Стар. 84. Санеты 135 і 136. У іх Шэкспір выкарыстоўвае гульню слоў, пабудаваную на тым, што яго памяншальная імя «Will» — амонім (пішацца і гучыць аднолькава) слова «will», якое азначае «жаданне» і «воля».
    Стар. 89. Санег 145 напісаны чатырохстопным ямбам, паменшаны на адну стапу ў адрозненне ад астатніх санетаў. Даследчыкі лічаць, што ён належыць да юнацкай лірыкі Шэкспіра і прысвечаны яго жонцы Эн Хэтэўэй: у заключным двухрадкоўі змешчаны празрысты каламбур — словаспалучэнне «hate away», сугучнае дзявочаму прозвішчу яго жонкі «Hathaway».
    РАМЭО I ДЖУЛЬЕТА
    Трагедыя «Рамэо і Джульета» напісана ў 1594—1595 гг., упершыню надрукавана ў 1597 г. Сюжэт узяты з апублікаванай у 1562 г. аднайменнай паэмы Артура Брука, крыніца якой — навела італьянскага пісьменніка Матэо Бандэла (1485—1561). Гэты самы сюжэт вядомы і па навеле італьянскага пісьменніка Луіджы Да Порта (1485—1529) «Гісторыя двух высакародных каханкаў» (1524).
    Тэкст трагедыі «Рамэо і Джульета» ў перакладзе Кандрата Крапівы друкуецца па выданні: Шэкспір Вільям. Трагедыі, Мінск, Дзяржвыд БССР, 1954.
    Значнай падзеяй у тэатральным жыцці Бсларусі была пастаноўка трагедыі «Рамэо і Джульета» ў 1946 г. Беларускім тэатрам імя Я. Купалы — рэжысёр Л. Літвінаў, мастак У. Дзмітрыеў, у галоўных ролях Б. Платонаў і I. Ждановіч, іншыя ролі выконвалі П. Пекур (Меркуцыо), В. Пола (Карміліца), С. Бірыла (брат Ларэнца). У рабоце над спектаклем непасрэдны ўдзел браў вядомы савецкі шэкспіразнавец М. Марозаў. «Рамэо і Джульета» таксама ставілася ў Гомельскім абласным драмтэатры (1962, рэжысёр Л. Эльстан), Магілёўскім абласным драмтэатры (1972, рэжысёр У. Караткевіч), Беларускім тэатры імя Я. Коласа (1986, рэжысёр В. Мазынскі).
    Стар. 98. Э с к а л — імя персанажа паходзіць ад прозвішча Барталамео дэла Скала, які ўладарыў у Вероне на пачатку XIV ст., калі, паводле легенды, адбываліся падзеі, апісаныя ў трагедыі.
    Стар. 99. Пралог.— Уступную прамову, напісакую ў форме санета, выконваў акцёр, названы Хорам паводле традыцыі антычнага тэатра, у якім Хор меў аналагічную функцыю — каменціраваў падзеі, што адбываюцца ў п’есе. Гл. таксама Пралог да другога акта.
    Стар. 103. Падаць мой доўгі меч.— Намёк на стары ўзрост Капулеці, які карыстаецца баявым доўгім мячом — сярэдневяковай зброяй, што выйшла з ужытку ў часы Шэкспіра.
    Стар. 104. Вілафранка — невялікі гарадок каля Вероны.
    Стар. 105. Аўрорынай пасцелі змрочны полаг...— Аўрора — у старажытнарымскай міфалогіі багіня світання.
    Стар. 109. Ёй чатырнаццаць год яшчэ няма.— У тыя часы дзяўчынкі такога ўзросту ўжо лічыліся нявестамі.
    Стар. 117. На пацяруху труць чарот нагамі.— Падлогі ў дамах знатных асоб засцілалі звычайна цыноўкамі з чароту.
    Ах, светач...— Меркуцыо называе Рамэо «светачам», гэта значыць «факельшчыкам»: баль адбываўся вечарам, і наперадзе кожнай групы гасцей ішоў факельшчык.
    Стар. 118. Маб — паводле старажытных кельцкіх павер’яў, імя феі, якая была здаткая на розныя махлярствы і хітрыкі, спрыяла нараджэнню сноў, падменьвала дзяцей, якія толькі што нарадзіліся, пярэваратнямі.
    Олдэрмэн — член гарадскога савета.
    ...чарвяка, што ў дзеўкі-гультая суставы точыць.— Паводле тагачасных забабонаў, у лянівых дзяўчат у суставах пальцаў заводзіліся чэрві.
    I людзям каўтуны яна камячыць...— Паходжанне каўтуноў у народзе тлумачылі чарамі царыцы Маб, таму расчэсваць каўтуны лічылася справай небяспечнай.
    Стар. 119. М а к а ц ё р.— Камічныя персанажы, блазны, слугі ў Шэкспіра маюць англійскія імёны і мянушкі нават тады, калі дзеянне п’есы адбываецца ў іншай краіне. Далей сустракаецца імя Потпэн, якое складаецца з двух англійскіх слоў «гаршок» і «патэльня», ці прозвішча Грайндстан, якое перакладаецца як «жарон» і г. д.
    Стар. 137. ...кашэчы цар Тыберт — персанаж англійскага варыянта сярэдневяковага жывёльнага камічнага эпасу «Рэйнеке Ліс». Жарт пабудаваны на гульні імёнаў «Тыбальт» і «Тыберт».
    Стар. 138. ...згубіцель гузікаў, што на канцы рапір.—Каб засцерагчы ад небяспекі ўколу рапіры ў фехтавальных паядынках, на вострыя канцы рапір прымацоўвалі абшытыя шаўковым матэрыялам гузікі.
    ...такія сквапныя да ноеых убораў, што ім на стсарых лаўках і сядзець у іх нязручна.— У часы Шэкспіра сярод знатнай моладзі пашырылася мода на французскія штаны — кароткія і падобныя на два надзьмутыя балоны. Аднойчы здарылася так, ціто члены палаты лордаў, сярод якіх былі маладыя франты ў французскіх штанах, не змясціліся на сваіх традыцыйных старадаўніх лаўках.
    Петрарка Франчэска — італьянскі паэт-гуманіст (1304—1374), які ў вершах услаўляў сваю каханую Лауру.
    Д ыя на — у старажытнарымскай міфалогіі багіня месяца, палявання і дзявочай чысціні.
    Клеапатра — егіпецкая царыца (69—30 да н. э.), славутая сваёй прыгажосцю; гераіня трагедыі Шэкспіра «Антоній і Клеапатра».
    Г е р a — у старажытнагрэчаскай міфалогіі сястра і жонка вярхоўнага бога Зеўса, царыца багоў.
    Стар. 144. Размары н — азначаў вернасць у каханні, згодна агульнапрынятай у той час сімзоліцы кветак.
    Стар. 151. ...я хачу толькі ўзяць адно жыццё з тваіх дзевяці жыццяў. Працягваючы жарт, заснаваны на гульні імёнаў «Тыбальт» і «Тыберт» (прозвішча ката), Меркуцыо карыстаецца англійскай прыказкай: «У ката дзевяць жыццяў».
    Стар. 155. Фаэтон — у старажытнарымскай міфалогіі сын бога сонца Феба. Аднойчы бацька дазволіў яму кіраваць сонечнай калясніцай, але Фаэтон разагнаў яе так хутка, што не здолеў стрымаць коней, калясніца перакулілася, і сонца ледзь не спаліла зямлю, ператварыўшы частку Афрыкі ў пустыню. Джульета хоча, каб хутчэй настала ноч, калі на спатканне з ёй прыйдзе Рамэо.
    Стар. 157. Васіліск — казачны звер, які быццам быў здольны забіваць адным сваім позіркам.
    Стар. 158. Гарэлкі мне хутчэй! — Гарэлка ў тыя часы лічылася лякарствам і прадавалася ў аптэках.
    Стар. 168. Вачамі з жабай памяняўся ён... — Па народным павер’і, вялікія і прыгожыя вочы жабы ўзяты ёю ў жаваранка. Калі б яны памяняліся яшчэ і галасамі, як жадае Джульета, то ў той час гучаў бы голас жабы, а не спеў жаваранка, і быў бы вечар, а не світанне, і ёй не трэба было б расставацца з каханым Рамэо.
    Стар. 175. Так хоча Капулеці — бацька мой.— Парыс называе бацькам свайго будучага цесця. Па-англійску «цесць» —• «father-in-low», што літаральна азначае «бацька па законе».
    Стар. 183. ...як стогны мандрагоры.— Корань мапдрагоры вельмі нагадвае з выгляду чалавечую фігуру. На гэтым падабенстве заснавана народнае павер’е: быццам корань мандрагоры здольны стагнаць, калі яго вырываюць з глебы.
    Стар. 189. «Калі душу гнятуць цяжкія мукі...» — цытата з англійскай «Цудоўнай новай балады пра двух закаханых».
    «Дык музыкі сярэбраныя гукі...» — Радкі верша Рычарда Эдвардса — паэта-сучасніка Шэкспіра.
    Стар. 191. У крамцы ж чарапаха, бачыў я, вісела і напханы алігатар... — У тыя часы ў вокнах аптэкарскіх крам для прываблівання пакупнікоў выстаўлялі чучалы чарапах, кракадзілаў і іншых дзівосных жывёл.
    ГАМЛЕТ, ПРЫНЦ ДАЦКІ
    Трагедыя «Гамлет, прынц Дацкі» напісана і пастаўлена ў 1600— 1601 гг. Упершыню надрукавана ў 1603 г. Прататып Гамлета — напаўлегендарны прынц Амлет сустракаецца яшчэ ў ісландскіх сагах Сноры Стурласана. У кнізе «Гісторыя датчан», напісанай каля 1200 г. на лацінскай мове, сярэдневяковы дацкі пісьменнік Саксон Граматык (1150— 1220) адносіць гісторыю прынца Амлета да паганскіх часоў, да ўвядзення хрысціянства ў 827 г. Мяркуюць, непасрэднай крыніцай шэкспіраўскай трагедыі была аднайменная п’еса яго папярэдніка Томаса Кіда (1557—1594), але Шэкспір творча перапрацаваў тыповую для Кіда «трагедыю помсты», напоўніўшы яе глыбокім філасофскім зместам, даўшы высокамастацкую распрацоўку характараў.
    Тэкст друкуецца па выданні: Шэкспір Вільям. Гамлет, прынц Дацкі. Пераклад з англійскай мовы Юркі Гаўрука, Мінск, выдавецтва «Беларусь», 1964. Першы варыянт перакладу гэтай трагедыі, зроблены Ю. Гаўруком, быў надрукаваны без прозвішча перакладчыка: Шэкспір Вільям. Трагічная гісторыя пра Гамлета, прынца Дацкага, Мінск, 1935. Ёсць яшчэ адзін пераклад трагедыі «Гамлет» на беларускую мову Віталя і Артура Вольскіх, які змешчаны ў кнізе: Шэкспір Вільям. Трагедыі, Мінск, Дзяржвыд БССР, 1954.
    Значная падзея ў тэатральным жыцці нашай рэспублікі — пастаноўка «Гамлета» ў перакладзе Ю. Гаўрука ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа рэжысёрам В. Бебутавым з П. Малчанавым у галоўнай ролі (1946), іншыя ролі выконвалі М. Звездачотаў (Клаўдзій), А. Радзялоўская (Гертруда), А. Ілынскі (Палоній), М. Бялінская (Афелія), А. Шэлег (Лаэрт), Ф. Шмакаў (Гарацыо). У 1984 г. «Гамлет» пастаўлены ў Рускім тэатры БССР імя М. Горкага — рэжысёр В. Маслюк, мастак Ю. Тур, у ролі Гамлета А. Франскевіч, сярод іншых выканаўцаў — Э. Гарачы