• Часопісы
  • Санеты. Трагедыі  Вільям Шэкспір

    Санеты. Трагедыі

    Вільям Шэкспір

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 479с.
    Мінск 1989
    125.57 МБ
    Ліхі цівун, за што лупцуеш дзеўку? Прэч рукі, кат! Падстаў сваю спіну. Ты сам бы да яе ў пасцель палез, Звярынаю ахвотаю наліты. Ліхвяр павесіў шэльму: праз рыззё Свіціцца цела, сіняе, худое. Пад футрам і парчой грэх у цяпле. Закуй злачынства ў панцыр залаты — I не праткне яго кап’ё закона, Але няшчаснага ў сарочцы зрэбнай Уколюць і саломкай. Я кажу вам, Я ведаю: няма ў нас вінаватых! Я апраўдаю ўсіх. Мая улада! Пазатыкаць раты ўсім трапачам! Мой друг, купі сабе шкляныя вочы, Надзьмі жывот і, як палітык дрэнны, Хоць і не бачыў, гавары, што бачыў.— Бярыся за мой бот, цягні. Ну, ну. Натужся! Так.
    ЭДГАР
    (убок)
    Бязглуздзіца і сэнс!
    Вар’ят — ён гэтак жа свой розум мае. ЛІР
    Калі ты без вачэй не можаш плакаць, Вазьмі мае, паплач над нашай доляй. Цярпі, пара прывыкнуць. Кожны з нас Радзіўся з плачам, наглытаўся слёз,
    He паспытаўшы малака. Дык слухай, Скажу табе ўсю праўду.
    ГЛОСТЭР
    Горыч! Горыч!
    ЛІР
    Дзіця крычыць: не хочацца дзіцяці Іграць камедыянта сярод дурняў.— Які выдатны капялюш! — Ага!
    Пушчуся я на хітрасць. Падкую Ўсіх коней лямцам, выеду уночы, Падкрадуся паціху да зяцёў
    I буду біць іх, біць, біць, біць, біць, біць.
    Уваходзяць дваранін і слугі.
    ДВАРАНІН
    Сюды, сюды! Ён тут. Бярыце.— Сэр, Дачка ваша...
    ЛІР
    Ратуйце! Я ў палоне.— Куды ні кінуся, кругом няўдача.— Я выкуп дам. Мяне вязаць не трэба. Паклічце доктара. Я вельмі хворы: Паранены ў мазгі.
    ДВАРАНІН
    Сэр, будзе ўсё.
    ЛІР
    Адзін... Нікога блізкага... Адзін...
    Салёнымі слязамі паліваю
    Дарогі пыльныя.
    ДВАРАНІН
    Высокі сэр...
    ЛІР
    Хачу памерці горда. Як жаніх, Спраўляю баль. Звон келіхаў і кубкаў. Заходзьце, калі ласка. Я — кароль. Нахмурыліся? He пазналі?
    ДВАРАНІН
    Вялікі уладар, мы вашы слугі.
    ЛІР
    Тады не ўсё прапала. Даганяйце!
    Лавіце! Ха-ха-ха-ха-ха!
    ( Выбягае.)
    Слугі за ім.
    ДВЛРАНІН
    Уніжаны, зняважаны, прагнаны!
    I хто? Кароль Брытаніі. О жудасць!
    Ёсць у цябе дачка: яна прытуліць,
    Падыме бацьку з рову утрапёных,
    Куды яго сапхнулі дзве зладзейкі.
    ЭДГАР
    Дзень добры, пане!
    ДВАРАНІН
    Добры дзень! Што трэба? ЭДГАР
    Хачу спытацца ў пана пра вайну.
    ЦІ чулі вы што-небудзь?
    ДВАРАНІН
    Факт бясспрэчны. ЭДГАР
    Паважуся яшчэ спытаць у пана:
    А ці далёка вораг?
    ДВАРАНІН
    Недалёка.
    ЭДГАР
    Ага. Цікава! — Вельмі вам удзячны. ДВАРАНІН
    Хаця яе вялікасць каралева
    Сама тым часам тут, але наперад
    Паслана сіла войска.
    ЭДГАР
    Дзякуй пану.
    Дваранін выходзіць.
    ГЛОСТЭР
    О богі міласэрныя, спыніце
    Маё дыханне, выбаўце ад д’ябла,
    Каб ён не спакушаў мяне парушыць
    Святую вашу волю. Богі, богі, Прашу ў вас смерці!
    ЭДГАР
    Добрая малітва. ГЛОСТЭР
    А хто ты будзеш, дружа мой?
    ЭДГАР
    Ды так.
    Хаджу па беднасці, шукаю шчасця;
    Травой кармлюся, горам запіваю,
    I сэрца стала мяккае, як воск.
    Дай мне руку. Я завяду цябе
    У двор альбо на ферму.
    ГЛОСТЭР
    Дзякуй, дружа.
    Няхай цябе узнагародзіць неба!
    Свет не без міласці.
    Уваходзіць Освальд.
    ОСВАЛЬД
    Ага! Знаходка!
    Жывыя грошы! — Стой, не варушыся,
    Бязвокая трухліна! — Мне шанцуе:
    Як па ступеньках вылезу угору.—
    Сагні калені, здраднік! Кайся, кайся!
    Меч выняты, канцы табе!
    ГЛОСТЭР
    Мой дружа, Ты толькі лёгенька, адным ударам.
    Эдгар заступаецца за Глостэра.
    ОСВАЛЬД
    Ты што, мужык? Абараняць злачынца?
    Бяжы, пакуль не позна! Засяку!
    Пусці!
    ЭДГАР
    (выдаючы сябе за селяніна)
    Вы, пане-ягомасць, не вельмі. Цішэй трошкі.
    Чалавека я ў крыўду не дам.
    ОСВАЛЬД
    Засяку!
    ЭДГАР
    А мой панок, ідзі ты па сваёй дарозе па шырокай, а мы, бедныя людзі, пойдзем па сваёй па вузенькай, не чапай нас. He падох я на тым тыдні, то як-небудзь пратрымаюся і на гэтым. Адкасніся, навалач, ад старога чалавека! Крані толькі, раструшчу дубінаю чэрап, і не войкнеш.
    ОСВАЛЬД
    Прэч, смурод!
    ЭДГАР
    От ты які. Ну то пабачым, ці такія ў цябе моцныя зубы, як ты іх вышчарыў. Ды не махай так сваёю бляшанаю цацкай, мы не баязлівыя.
    Б'юцца. Эдгар валіць Освальда.
    ОСВАЛЬД
    Раб, ты забіў мяне. Вось кашалёк,
    Там золата, бяры, лічы, любуйся.
    За гэта пахавай мяне. А пісьмы, Каторыя пры мне, хай прачытае Граф Эдмунд Глостэр, занясі яму Ў брытанскі лагер, гэта вельмі важна. Ох, неахвота паміраць.
    (Памірае.)
    ЭДГАР
    Падлюга!
    Знаёмы твар: крывавай Ганерыльі Крывавы прыхвасцень, яе брыдот Агідны выканаўца.
    ГЛОСТЭР
    Што? Памёр?
    ЭДГАР
    Вы, бацька, сядзьце, адпачніце,—
    Я зараз гляну, што ў яго за пісьмы, Магчыма, і спатрэбяцца.— Ён мёртвы. Шкада, што разлучыў яго са светам He кат, а я.— Хаця і непрыстойна Ламаць пячаці, трэба распячатаць.
    Каб выявіць, што ў ворага на думцы, Дзяруць і скуру часам. Што папера? — Папера скардзіцца не будзе.
    (Чытае.)
    «Помні нашы ўзаемныя клятвы. Яго жыццё ў тваіх руках. He аслабляй рашучасці, дабірай момант. Калі маеш жаданне, то знойдуцца і сродкі. Якая мне карысць з таго, што ён вернецца пераможцам! Ён мне зноў звяжа свет. Прыйдзі, прыйдзі, мой збаўца, адчыні акно маёй душнай цямніцы, каб я магла падняцца з пастылага ложка і кінуцца ў твае дарагія абоймы. Твая (жонка, хацела б я сказаць) з любоўю, Ганерылья».
    Вось і ўгадай, чаго жанчына хоча!
    Дамовілася мужа загубіць.
    Каб апрасталася пасцель каханку.—
    Старайся, Эдмунд, брат! — героем будзеш.—
    Ганец ліхіх распуснікаў, твой труп
    Пяском засыплю, дагнівай, ляжы!
    А ліст, ганебны доказ цёмных спраў, Дастаўлю сёння ж герцагу Альбані.
    Пара канчаць! Напоўнілася мера.
    Ніякай ласкай не сунімеш звера.
    (Выходзіць, выцягваючы труп.)
    ГЛОСТЭР
    Кароль — вар’ят. Што ж я не звар’яцеў: I разумею ўсё і адчуваю.
    За што мне гэта цяжкае мучэнне!
    О, закруціцца б у шалёным віхры, Згубіўшы памяць, на свой боль забыцца, Тугу сваю у марах патапіць!
    Вяртаецца Э д г а р. Здалёк чуваць барабаны.
    ЭДГАР
    Трывога! Чуеце, б’юць барабаны?
    Хадзем. Я завяду вас да сяброў.
    Выходзяць.
    Сцэна сёмая
    Палатка ў французскім лагеры.
    Л і р у пасцелі, спіць, каля яго ле к а р, д в а р а н і н і с л у г і.
    Ціхая музыка.
    Уваходзяць Кард элі я і Кент.
    КАРДЭЛІЯ
    Мой добры Кент, чым я табе аддзячу?
    Жыццё маё кароткае, і сродкаў
    Маіх не хопіць.
    КЕНТ
    Вашая вялікасць.
    3 мяне даволі ласкавага слова, I найвышэйшы дар — прызнанне ваша.
    Я расказаў вам праўду, не прыбавіў
    I не ўтаіў нічога. Так было.
    КАРДЭЛІЯ
    Пераадзенься, скінь убор убогі, След цяжкіх дзён.
    КЕНТ
    Прабачце мне, мілэдзі, Я вымушаны да пары да часу He выдаваць сябе.
    КАРДЭЛІЯ
    Хай будзе так.
    (Лекару.)
    Што з каралём?
    ЛЕКАР
    Яшчэ ён не прачнуўся.
    КАРДЭЛІЯ
    Няхай пашлюць яму здароўя богі, Каб праяснілася яго душа.
    I думак бунт, і сэрца плач пакутны Хай згінуць, як ліхая хмара! Бацька, О бедны мой, ты — як дзіця малое!
    ЛЕКАР
    Калі жадае вашая вялікасць, To мы яго разбудзім. Ён спаў доўга.
    КАРДЭЛІЯ
    Рабіце так, як раіць вам навука, Мяне вы не пытайце. Ён адзеты?
    ДВАРАНІН
    О так, мілэдзі. 3 соннага знялі
    Ўсю тую вопратку. Ён спіць у чыстым. ЛЕКАР
    Мадам, прашу сюды.
    Бліжэй да ложка. Зараз ён прачнецца. Даю гарантыю, ён будзе ціхі, Ніякага буянства.
    КАРДЭЛІЯ
    Вельмі добра.
    ЛЕКАР
    Яшчэ бліжэй! — Музыкі, грайце гучна. Прашу што-небудзь радаснае.
    КАРДЭЛІЯ
    Бацька, Мой родны, дарагі! Жадала б я Мець для цябе лякарства на губах, Каб пацалунак мой мог загаіць Тваё параненае крыўдай сэрца.
    Эх, сёстры, сёстры!
    КЕНТ
    Зоранька мая! Мая ты каралева!
    КАРДЭЛІЯ
    Калі вам
    Ён стаў чужы, уважылі б хоць старасць! Трапала бура белы волас твой, Халодны дождж хвастаў у твар, і гром Пад крыжавыя выбліскі маланак Цябе аглушваў грукатам. Мой бедны, У полі, без прыстанішча, адзін, Як кволая трысціначка! Ды я Сабаку злога, што мяне ўкусіў. He выгнала б, дазволіла б яму Ў такую ноч каля камінка грэдца. А ты валяўся на гнілой саломе 3 бадзягамі, са свіннямі. Мой божа!
    Узяў ты розум, а жыцця не ўзяў: Хвала хоць і за гэта.— Ён прачнуўся. Пагаварыце з ім.
    ЛЕКАР
    He, лепей вы. КАРДЭЛІЯ
    Як адчуваеце сябе, кароль мой?
    Ці адпачылі, вашая вялікасць?
    ЛІР
    Нашто мяне з магілы падымаюць? Ты— райская душа, а я прыкован Да агнявога кола аблівацца Свінцовымі пякельнымі слязьмі.
    КАРДЭЛІЯ
    Кароль не пазнае мяне?
    ЛІР
    Пазнаў.
    Ты — здань нябесная. Даўно памерла? КАРДЭЛІЯ
    Ён не пры памяці.
    ЛЕКАР
    Уплывы сну.
    Вы не хвалюйцеся. Працэс нармальны.
    ЛІР
    Дзе гэта я? Дзе быў я? — Сонца свеціць? — Як я пакрыўджаны! Каб так другога, To, глянуўшы, памёр бы я ад жалю.—
    ІПто мне сказаць? — Мая рука ці не? — О! Шпілька колецца. Рука мая.— Аднак жа мне не верыцца.
    КАРДЭЛІЯ
    Кароль мой, Благаславіце, гляньце на мяне,
    Хай наша шчасце вернецца.— Ой, што вы! He трэба кленчыць.
    ЛІР
    Я вас так прашу, He насміхайцеся. Я — адзінокі, Стары, дурны, нікчэмны чалавек.
    Мне восемдзесят год.
    А мо і болей, я свой век пражыў
    I, можа, нават, шчыра вам скажу, He ў сваім розуме. Здаецца мне, Што я вас недзе бачыў... і яго. Аднак не маю пэўнасці. Ніяк He уяўляю, дзе я. I уборы
    На мне чужыя. He магу прыпомніць, Дзе начаваў я. Думаецца мне...
    Здаецца мне... што гэта людзі — Дзіця маё, Кардэлія.
    КАРДЭЛІЯ
    Я! Я!
    Мой родненькі!
    ЛІР
    Якія слёзы мокрыя! Вада.
    He плач! He плач! А дай мне лепш атруты, Каб я напіўся. Ты мяне не любіш, Я ведаю. Бо ад тваіх сясцёр Я меў так многа гора. А ў цябе Поычына ёсць.
    КАРДЭЛІЯ
    Няма, няма прычыны!
    ЛІР
    Дзе я? У Францыі?
    КЕНТ
    У сваёй дзяржаве, Мой уладар.
    ЛІР
    Ашукваеш. Няпраўда.
    ЛЕКАР
    Мадам, уцешцеся. Ўсё будзе добра.
    Як бачыце, прыпадак злы мінуў
    I роспач уляглася, але я
    Павінен папярэдзіць: успаміны —
    Рэч вельмі шкодная. Я раю вам Прайсціся з ім на свежае паветра. Крыніца аднаўлення сіл — прырода. КАРДЭЛІЯ
    Ці не жадае вашая вялікасць Пайсці гуляць?
    ЛІР
    He асуджай сурова.
    Даруй мне, дзетка. Я стары і дурань.
    Выходзяць Лір, Ка рд э лі я, лекар і слугі.
    ДВАРАНІН
    Ці праўда, сэр, што герцаг Корнуал Забіты?
    КЕНТ
    Гэта праўда.
    ДВАРАНІН
    Хто ж цяпер
    У іх там за начальніка?
    КЕНТ
    Гавораць, Эдмунд, Глостэраў байструк.
    ДВАРАНІН
    А Эдгар дзе, яго законны сын?
    Я чуў, гавораць, разам з графам Кентам Хаваецйа ў Германіі.
    КЕНТ
    He знаю.
    Ці мала ўсякіх чутак. Час падумаць Аб болей важным. Армія брытанцаў Пад Доверам.
    ДВАРАНІН
    Гарачы будзе бой. Бывайце, сэр.
    (Выходзіць.)
    КЕНТ
    Трубі, трубач, крывавых спраў ганец! Чакаць нядоўга, блізіцца канец.
    Выходзіць.
    АКТ ПЯТЫ
    Сцэна першая
    Брытанскі лагер каля Довера.